Казка пра Актыўную Ацэнку




Дата канвертавання04.03.2018
Памер24.58 Kb.
Казка пра Актыўную Ацэнку

У каралеўстве незвычайным

Жылі дарослыя і дзеці.

Да ведаў прагай надзвычайнай

Вядомыя былі ў свеце.

Ды толькі спробы новых ведаў352118688105f782244daf1e904125c640b97091f9_b.jpg

У каралеўстве не цанілі

І па класічных па рэцэптах

Вучыліся і ўсіх вучылі.

Магчыма, гэта і не дрэнна,

Але – навошта жыць з лучынай,

Калі з-пад лямпы болей свету?http://aacenka.by/wp-content/uploads/2011/07/globe.png

Не заўважаюць там, магчыма?

Ды толькі жыць у тым стагоддзі,

Што ўжо прайшло, не ўсе жадалі.

І недзе ў іншым асяроддзі

Адказы: “Як вучыць?” шукалі.

Нібы праменчык сярод цемры –

Стратэгію змаглі заўважыць.

Завуць “Актыўная Ацэнка”.

Над ёй спрабуем паразважыць.

Цікава? Не? Рашайце самі, -

Але прыйшлі мы да высновы,

Што стратэгічным кампанентам

Ёсць месца і на ўроку новым.

Без мэтаў ўрок – птах без крылаў.

Ён ёсць, але лятаць не можа.

А мэту дай – і крылаў сіла

Падняць да небасхілу можа!

Крытэрыі, ці НаШтоБуЗу –

Дапамагаюць не згубіцца,

Каб веды непасільным грузам

На вучня не маглі зваліцца.

Пытанні – вось што пабуджае

Да справы, да сваіх адкрыццяў.

Хто іх умела састаўляе –

Не дасць той вучням заляніцца!

А ключык да асэнсавання

Самаацэнка падбірае.

І з узаемнай яна разам

Да новых ведаў нас штурхае.

Майстэрства сувязі зваротнай

Адкрыецца… Тады заўважыш:

Стратэгія ўжо стала роднай,

І без яе ты мала важыш…

Няхай не толькі ў казцы людзі

Стратэгію сваёй прызнаюць.

Хай шматвядомай яна будзе,

Хай жыць ёй не перашкаджаюць!

С.Іванюшына





Байка пра настаўніка

Педагога запраглі

У адзін вазочак.

Павучылі, як маглі –

Цягне ўдзень і ноччу.

На вазу ж сядзіць на тым,

Той, каму лянота

Клапаціцца аб сваім –

Тут знайшоў работу:

МНС: “Праверу вас.

Як бяспека ў возе?

Можа, педагог якраз

Нас не верна возіць?”

СанЭпіднадзор прысеў:

“Не хачу я злазіць!

Я прыдумаю пакуль,

Чым мне Вас абразіць!”

Міністэрства: “Хопіць ныць?i_013.png

Ты нядобра цягнеш!

Будзеш 6 ты дзён рабіць…

Ці, мо, болей прагнеш?

А, яшчэ: змяняем час, -

У 9 на заняткі.

Ты ж на працу ў 7 якраз,

Бо прыдуць рабяткі…”

Педагог хацеў сказаць,

Толькі няма сілы.

Што яшчэ тут адказаць –

Ужо і свет нямілы.

Хто яшчэ на воз узлез?

То бацькі, канечне.

Вінавацяць, во вам крэст,

Педагога смешна:

“Не так стаў, не так ідзе,

Не схіліўся нізка.

Не ўсміхнуўся, не ўгдядзеў,

Не падходзіў блізка…”

Нешта трэба тут рабіць…

Педагог дурэе:

“Трэба воз перакуліць,

Толькі я не ўмею…

Можа, дзетак пасадзіць?

Будзе лепей, знаю.

Будуць ехаць, гаварыць,

Хто што вывучае.

Накірую, падкажу,

Пакажу дарогу.

Веды ёсць, уменні ёсць,

Моцы ўжо нямнога…”

***


Не пусцее штосьці воз:

Скажам усім нарэшце:

- Мо, без вас было б лягчэй?

Паспрабуйце злезці! С.Іванюшына




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка