Ключ адказаў да тэсту для гімазіі на ваяводскія элімінацыі 2009/2010




Дата канвертавання11.07.2018
Памер19.56 Kb.
Ключ адказаў да тэсту для гімазіі на ваяводскія элімінацыі 2009/2010



  1. Словы Максіма Багдановіча: «...добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?» абазначаюць, што добра быць працавітым чалавекам які стварае нешта патрэбнае ў штодзённым жыцці, але больш шчаслівы той, які займаецца мастацтвам. Які піша вершы іграе, ці малюе. Бо жыццё абмежаванае толькі да матэрыяльнай сферы без духовых патрэб няпоўнае. За поўны адказ 5 балаў, можна таксама даць меншую колькасць балаў.

  2. Калі апісанне зменаў у прыродзе поўнае і выступае апісанне вясны можна даць 8 балаў, можна таксама даць меншую колькасць балаў.

  3. Твой, яго, ёй, ім

За кожны займеннік 1 бал, разам 4 балы.

4. Н. пяцьдзесят пяць, шэсцьдзесят

Р. пяцідзесяці пяці, шасцідзесяці

Д. пяцідзесяці пяці, шасцідзесяці

В. пяцьдзесят пяць, шэсцьдзесят

Т. пяццюдзесяццю пяццю, шасцюдзесяццю

М. пяцідзесяці пяці, шасцідзесяці
За кожную форму лічэбніка 1 бал. Разам можна атрымаць 12 балаў.
5. беларускай, польскую, лацінскую, рускую.

За кожнае слова 1 бал, разам 4 балы.


6. «... Я не ведаю, як і прасіць цябе, каб ты не маўчаў, каб хоць зрэдку прыслаў мне па некалькі слоў пра сябе. Я твая маці і хачу ведаць, што з табою, дзе ты. Некалі ты таксама будзеш стары, будзеш мець дарослых дзяцей, і тады ты, напэўна, сам адчуеш, як пагана гэта, калі не піша табе той, дзеля каго ты так стараўся, дзеля каго ты толькі і жыў, нічога не шкадаваў. Не крыўдуй на мяне, сыночак, пішы ўсё, што ў цябе там у горадзе.»

За кожную літару 1 бал, разам 18 балаў.

7. Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) «Новая Зямля»

Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш»

Разам 4 балы: 2 за загалоўкі і 2 за прозішчы і імёны аўтараў.
8.З'езд

Мільён


Між'ярусны

Без'языкі

Канферансье

Суб'ект


Паштальён

Льецца


Аб'езд

Восеньскі

За кожную літару 1 бал, разам 10 балаў.
9. Паводле Тадэвуша Канвіцкага павінна называцца Добраю Зямлёю Добрых Людзей, Добраруссю.

За добры адказ 4 балы

10. Простыя людзі, звычайныя беларускія сяляне ўратавалі жыццё.

За добры адказ 4 балы

11. З вясёлым шумам ішлі дзеці з настаўнікам па лясной сцяжынцы.

Дзень быў цёплы. У лужынах крумкалі зялёныя жабы.



За кожную літару1 бал. Разам можна атрымаць 10 балаў.
12. Калі дыялог добра напісаны, без памылак і выступяць: прывітанне, просьба, падзяка і развітанне.8 балаў.
13. Калі выступіла не менш як 5 сказаў і апісанне лесу добра напісанае 10 балаў.
Разам 101 балаў, 5 найлепшых вынікаў- лаўрэаты, усе астатнія фіналісты.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка