Ключавыя пытанні па тэме “Цеплавыя з’явы”




Дата канвертавання04.04.2017
Памер16.49 Kb.
Ключавыя пытанні па тэме “Цеплавыя з’явы”


  1. Ці можна зварыць яйка на Марсе?




  1. Казка: “У бацькі было дзве дачкі. Вырашыў ён аддаць іх замуж. Жаніху вельмі спадабалася малодшая дачка, але па правілах ён павінен ажаніцца са старэйшай. І ён паставіў умову:“Ажанюся з той, у якой хутчэй закіпіць чайнік.” З кім ён ажаніўся і чаму?

  2. У вас дома на балконе захоўваецца бульба. Вы даведаліся, што ноччу будуць замаразкі, але пераносіць бульбу ў кватэру вы не хочаце. Што вы зробіце?

  3. Выпадак на Каўказе. Для сустрэчы гасцей бацька даў сыну гліняны гарлач і папрасіў прынесці з пограба віно. Калі той паднёс гарлач з віном, бацька спытаў: “А чаму ты прынёс палову гарлача?” Як бацька здагадаўся?




  1. Вы збіраецеся разбіваць лагер высока ў гарах. Як вы будзеце гатаваць ежу?




  1. Ці можна зрабіць так, каб вада кіпела толькі ў палове пасудзіны?




  1. Чаму ў нацыянальных кухнях каўказскіх народаў практычна няма вараных і смажаных страваў?

  2. Дослед: закіпяціць ваду ў папяровай каробцы?

  3. Чаму раніцай пры купанні ў возеры ці рэчцы вада здаецца цяплейшай?

  4. Існуюць тры агрэгатныя станы рэчыва. Чаму пры звычайных умовах такія рэчывы як папера і драўніна мы не сустрэнем у вадкім стане?

  5. Змяненне надвор’я ў тайзе паляўнічыя вызначаюць гледзячы на галіны дрэваў (ёлак). На што яны звяртаюць увагу?

  6. Чаму стулы для сядзення робяць не з метала, а часцей з дрэва?

  7. Чаму бляшанкі з тушонкай нельга разаграваць на вогнішчы закрытымі?

  8. Перадача цяпла шляхам цеплаправоднасці і канвекцыі патрабуе наяўнасці асяроддзя. Але паміж Зямлёй і Сонцам знаходзіцца беспаветраная прастора. Як жа цяпло ад Сонца даходзіць да Зямлі?

Праблемы

  1. Як на дачы прыняць цёплы душ?

  2. Праект «Цёплы дом» (урок замацавання)

  3. Праект « Цяпліца»

  4. Праблема выбару каструлі.

  5. Вы чакаеце гасцей, вам неабходна прыгатаваць кактэйль “Махіта”. Тэмпература вадкіх інгрэдыентаў 35 С, колькі кубікаў ільду тэмпературай -20 С (параметры кубіка зададзеныя) вам спатрэбіцца, каб ахаладзіць 6 л напою да 15 С (да тэмпературы ўжывання).

Падрыхтавалі настаўнікі Ананчыкава Алена, Пятроў, Якубоўская Эла, Якубоўскі Аляксандр.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка