Ключавое пытанне: Што значыць творчы характар ​​культуры? Мэты




Дата канвертавання05.03.2017
Памер56.7 Kb.
Тэма: Творчы характар ​​культуры

Грамадазнаўства, 9 кл.

Аўтар – Яніна Пушкіна, настаўніца гісторыі Бобрскай СШ.
Ключавое пытанне: Што значыць творчы характар ​​культуры?
Мэты: мяркуецца, што ў канцы ўрока вучні змогуць даць вызначэнне паняццям "творчасць", "талент", "геніяльнасць";

будуць ведаць, чым адрозніваюцца заходняя і ўсходняя мадэль творчасці, чым адрозніваюцца талент і геніяльнасць;

змогуць разважаць на тэму творчасці.

Мэты словамі вучняў (на гэтым уроку яны супадаюць з наштобузу):

 У канцы ўрока я:

- змагу зрабіць сінквейн са словам "творчасць";

- буду ведаць, дзе месца для творчасці: у якіх галінах чалавечай дзейнасці не абысціся без яе;

- буду адрозніваць, чым геніяльнасць адрозніваецца ад таленту;

- змагу разважаць на тэму Творчасці.


 План

1.Вызначэнне паняцця ТВОРЧАСЦЬ.

2. Заходняя і ўсходняя мадэль творчасці.

3. Асаблівасці творчасці ў мастацтве, навуцы, тэхніцы.

4. Талент і геніяльнасць.
Абсталяванне: партрэт С. Малевіча (як прыклад генія), партрэт С. Алексіевіч (як прыклад таленту), фота карціны Малевіча "Чорны квадрат", два плакаты з цытатамі.
Ход урока.
І. Пагружэнне і матывацыйны этап.

 Вучні атрымліваюць заданне намаляваць свой лагатып (эмблему). Вывешваюць стыкеры на дошку.

- Чым вы займаліся?

- Стварэннем. Творчасцю.

- Так. Вы стварылі свой мастацкі вобраз. А гэта – важнейшы складнік любой формы творчасці. Ці ўсялякая дзейнасць носіць творчы характар?

- Не. Калі мы зашнуроўваем чаравікі, выціраем пыл, збіраем ягады, капаем бульбу, у гэтым няма ніякай творчасці.

- А чым адрозніваецца творчая дзейнасць ад нятворчай?

- Творчая дзейнасць – хвалюючая, цікавая, і мае сваім вынікам стварэнне новага, чаго да гэтага не існавала ў жыцці .

- Так. І менавіта сваёй творчасцю чалавек набліжаецца да невытлумачальнага. Такім чынам, мы выйшлі на ключавы панятак тэмы - творчы характар ​​культуры. Што значыць творчы характар ​​культуры? А каб было больш зразумела, можна пайсці ад адваротнага і спытаць, а плагіят – гэта нешта новае, ці даўно забытае старое, выдадзенае за сваю творчасць?

        Паведамляецца (запісваецца) план урока. Сумесна распрацоўваецца мэта ўрока на мове вучняў і таксама фіксуецца на дошцы.


ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.
2. Заходняя і ўсходняя мадэль творчасці. Гэты матэрыял (с. 85 - 86) засвойваецца з дапамогай прыёму "Знаёмае. Новае. Спадабалася. Не спадабалася. Пытанне". У якасці рэзюмэ вывешваецца цытата Б. Раджніша: "Геній Усходу спрабуе дасягнуць зорак, а Заходні рыхтуецца да смерці. Неабходна памяняць кірунак развіцця па матэрыялістычным шляху, паколькі адзін матэрыялізм вядзе да смерці, таму што матэрыя мёртвая. Матэрыялізм добры, калі ён служыць духоўным патрэбам. Калі матэрыялізм - слуга, а не гаспадар, тады ўсё добра".
3. Асаблівасці творчасці ў навуцы, тэхніцы, мастацтве.

Вучням раздаецца надрукаваная табліца "Асноўныя вобласці культуратворчасці". Самастойна яны запаўняюць графу “прыклады”. Затым абменьваюцца табліцамі з суседам па парце і знаёмяцца з запісамі. Калі ёсць неабходнасць, дапаўняюць свае запісы.







навука

тэхніка

мастацтва


мэта

атрыманне новых ведаў аб навакольным свеце (прыродным і сацыяльным)

стварэнне тэхнічных выгод

стварэнне

мастацкіх вобразаў (твораў мастацтва)




метады

(Як? З дапамогай чаго?)



мадэляванне і

эксперымент



вынаходлівасць

ўяўленне,

фантазія



прыклады


тэорыя адноснасці, тэорыя развіцця відаў, закон гравітацыі

ровар, аўтамабіль, кампутар, айфон

верш, песьня, сімфонія, карціна,

кінафільм


У якасці рэзюмэ вывешваецца яшчэ адна цытата Б. Раджніша: "Розум добры і карысны, але гэта не ваша сутнасць. Ёсць яшчэ сэрца, якое важней за розум, таму што розум можа ствараць лепшыя тэхналогіі, машыны, дарогі, дамы, але не можа палепшыць вас. Ён не можа зрабіць вас больш любячым, грацыёзным. Ён не можа даць вам радасць жыцця. Ён не можа дапамагчы вам стаць песняй і танцам ".


4. Творчасць і геніяльнасць.

Гэты пункт раскрываецца з дапамогай эўрыстычнай гутаркі. Па ходу гутаркі на дошку вывешваюцца партрэты, фота карціны Малевіча "Чорны квадрат".

- Назавіце лаурэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

- Святлана Алексіевіч!

- Так, гэта несумненны талент, прызнаны сусветнай супольнасцю. Хто яшчэ з беларусаў зрабіў каштоўны і значны ўнёсак у скарбонку чалавечых дасягненьняў планетарнага маштабу?

- Казімір Малевіч, які напісаў “Чорны квадрат”!

- Так. З яго выйшаў увесь сучасны дызайн.

- Барыс Кіт, які вынайшаў, прычым спачатку тэарэтычна, формуламі, ракетнае паліва.

Геніяльных людзей было не так ужо і шмат. Талент, геній – гэта ступені творчага развіцця чалавека, розныя меры ацэнкі яго дасягненняў. Геній з’яўляецца вышэйшай ступенню, якая вянчае і завяршае развіццё творчай асобы. Геній – гэта заўсёды талент, яго найбольш поўная і глыбокая праява. Плюс велічэзная праца. Але не ўсялякі талент – геній.

Выпішыце ў сшыткі вызначэнне паняцця геній. (С. 92) “Гэта чалавек, які ўплывае на сусветную культуру цалкам. Ён здольны прадбачыць будучыню, што дазваляе яго творам захоўваць актуальнасць для наступных пакаленняў”.


ІІІ. Замацаванне і рэфлексія.

Вучні з 1 варыянту пішуць сінквейн са словам "творчасць", назіраюць за сваім суседам, які працуе каля дошкі. Вучні з 2 варыянту працуюць каля дошкі па метаду "прыняцця рашэнняў".

Сцвярджэнні да метаду "прыняцця рашэнняў":

- Мне знаёмыя пакуты творчасці;

- Я ведаю, у якіх галінах асабліва необходна творчасць;

- Я ведаю, чым геніяльнасць адрозніваецца ад таленту;

- Усе адкрыцці ўжо зроблены, усе вершы і карціны напісаны.

- “Культура” – гэта не мая тэма.


Узаемная ацэнка

За 6 хвілін да званка вучні з другога варыянту пішуць каментар на працу суседа, які пісаў сінквейн. Вучні першага варыянту пішуцць каментар на працу свайго суседа, які прымаў рашэнні каля дошкі. Вучні абодвух варыянтаў карыстаюцца памяткамі. (Гл. дадатак.) У канцы ўрока настаўнік збірае сшыткі.


IV. Д.З. параграф 11.

                                                                                                                                                                                                                                                                                                           Дадатак



Памятка “Як напісаць каментар”

- вызначыць станоўчыя бакі работы;

- указаць памылкі ці недахопы;

- напісаць параду, як палепшыць тое, што зроблена недасканала.

                                                                                                                                                            

Памятка “Як ахарактарызаваць адказы вучня, які працаваў па метаду прыняцця рашэнняў”

На якім ўзроўні працаваў вучань? (выбяры з пералічанага)

- моўчкі прымаў рашэнні, ніяк іх не аргументуючы;

- паўтараў думку суседа;

- спрабаваў самастойна патлумачыць выбар;

- дастаткова поўна аргументаваў прынятыя рашэнні;



- у поўнай меры аргументаваў свой выбар;

- арыгінальна аргументаваў свае рашэнні.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка