Кнігі і мабільны тэлефон сучасная казка




Дата канвертавання20.03.2017
Памер23.15 Kb.
Стукалава Дана Андрэеўна

10 год


Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Крупская раённая гімназія»

V «А» клас

01796-55661

г.Крупкі, вул. Савецкая, д.42


Кнігі і мабільны тэлефон

сучасная казка
На кніжных паліцах у школьнай бібліятэцы жылі побач розныя кнігі. Жылі яны як адна вялікая сям’я, сябравалі і ніколі не сварыліся.

Аднойчы нехта з вучняў забыўся на адной паліцы мабільны тэлефон. Надышоў вечар. Урокі скончыліся. Вучні і настаўнікі пайшлі дамоў. У вялікім будынку школы стала ціха. А ў бібліятэцы прачнуліся кнігі.



  • Сёння адзін хлопчык шукаў звесткі пра дыназаўраў і пазагінаў некалькі маіх

старонак. Як цяпер у мяне ўсё баліць. О-хо-хо, - уздыхнула вялікая дзіцячая энцыклапедыя.

  • А я два тыдні жыла ў адной дзяўчынкі. Яе маленькі брацік размаляваў амаль

усе мае старонкі чырвоным алоўкам, - паскардзілася яе суседка, на вокладцы якой было напісана “Кніга пра жывёл з малюнкамі”. – Ах, ніхто мяне больш не возьме пачытаць…

якой вялікімі залатымі літарамі было выціснута слова “Вершы”, - а мяне ўжо шмат гадоў ніхто не чапаў…

  • Вершы – даўно ўжо не модна! – праскрыпеў механічны голас.

  • Хто гэта?! – спужалася “Кніга пра жывёл”.

  • Я – мабільны тэлефон.

  • Упершыню чую такую назву твора – “Мабільны тэлефон”. А хто аўтар? –

спыталася энцыклапедыя.

  • Я не твор, – скрыпнуў тэлефон. – Я сродак сувязі. А яшчэ ў мяне ёсць  3G.

Можна спампаваць музыку, фільмы і кнігі…

не згадзілася вялікая дзіцячая энцыклапедыя.

месцы. Ужо заўтра ўсіх вас заменяць сродкамі масавай інфармацыі.

адбываюцца, ярка і пераканаўча паказвае пачуцці і эмоцыі таго ці іншага персанажа. А ў сродках масавай інфармацыі ўсё праслаўляе сябе коратка, няма той маляўнічасці, рэальнасці, як у кнігах, - абурылася кніга з надпісам “Вершы”.

Яе горача падтрымалі сяброўкі. Але мабільнік ніколькі ім не саступаў, пакуль…пакуль не скончылася падзарадка…



Так прайшла ноч. Наступіла раніца. У вялікім будынку школы зноў загучалі дзіцячыя галасы. Прыбег у бібліятэку і той хлопчык, які пакінуў на паліцы свой мабільны тэлефон. Забраў яго, а разам з ім і маленькую кніжыцу, на якой вялікімі залатымі літарамі было выціснута слова “Вершы”…

А як лічыце вы, ці змогуць сродкі масавай інфармацыі замяніць кнігі ў 21 стагоддзі?





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка