Комплексная работа 11 клас Варыянт 1 Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы




Дата канвертавання10.04.2017
Памер45.76 Kb.

Комплексная работа 11 клас
Варыянт 1


  1. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):




Род літаратуры

Аўтар – творчае імя

Аўтар – сапраўднае імя

Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне

Характэрная цытата – ілюстрацыя з твора

Лірыка




Максім Багдановіч




Філасофская/
патрыятычная лірыка

Ідэя неўміручасці народнага духу, адраджэння роднага краю




Ліра-эпас

Якуб Колас










Аўтабіяграфічны твор. Шырокае адлюстраванне народнага побыту і прыроды. Філасофская ідэя зямлі і волі.

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Драма




Іван Луцэвіч







Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны.

Сымон: На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!


Правільныя адказы:

Максім Багдановіч / “Санет” (“Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...”)/ радок з твора

Канстанцін (Міхайлавіч) Міцкевіч / “Новая зямля” / паэма

Янка Купала / “Раскіданае гняздо”/ сацыяльна-філасофская драма (не прымаюцца адказы гістарычная драма, сацыяльна-пабытовая драма, звычаёвая драма)



  1. Знайдзіце адзін лішні, адасоблены элемент у пераліку і растлумачце свой выбар (1 бал за адказ, 1 бал за тлумачэнне, максімальна 2 балы):

“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Бандароўна”, “Люцыян Таполя”, “Пошукі будучыні”, “Будзем сеяць, беларусы!”, “Кветка пажоўклая”, “Гандлярка і паэт”.
Правільны адказ: “Будзем сеяць, беларусы!” – твор лірычнага роду літаратуры (верш). Астатнія творы належаць да эпасу або ліра-эпасу.


  1. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара, час напісання твора (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся _________________________ жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзіўная родная мова.


Няма на зямлі таго шчасця і гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх _______________, глыбокага мора

І гор, праз якія б ты не правяла

Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над __________________ і над песняй маёй, –

Над тым, што было і што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом __________________ у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

І нівы васкросшыя закаласяцца, –

Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,

Ізноў зазвініш ты у кожнай у хаце,

____________________ дасі іх сярэбраны гром

І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.


Правільныя адказы:

цяжкога, нетраў, будучыняй, незгасальным, Цымбалам.

“Родная мова”.

Максім Танк – Яўген (Іванавіч) Скурко.

1943 (у часы Вялікай Айчыннай вайны).

Варыянт 2




  1. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):




Род літаратуры

Аўтар – творчае імя

Аўтар – сапраўднае імя

Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне

Характэрная цытата – ілюстрацыя з твора

Лірыка







“Явар і каліна”

Пейзажная / філасофская лірыка

Ідэя вечнасці жыцця, кахання, гармонія чалавека і прыроды. Адухаўленне вобразаў дрэваў




Эпас /
ліра-эпас




Канстанцін Міцкевіч







Аўтабіяграфічны твор. Шырокае адлюстраванне народнага побыту і прыроды. Філасофская ідэя зямлі і волі.

Мой родны кут, як ты мне мілы!




Янка Купала







Сацыяльна-філасофская драма

Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны.

Сымон: На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!


Правільныя адказы:

Янка Купала / Іван Луцэвіч / радок з твора

Якуб Колас / “Новая зямля” / паэма

Драма / Іван Луцэвіч / “Раскіданае гняздо”



  1. Знайдзі адзін лішні, адасоблены элемент у пераліку і растлумач свой выбар (1 бал за адказ, 1 бал за тлумачэнне, максімальна 2 балы):

Барока, сентыменталізм, аповесць, кульмінацыя, рэалізм, паэма, раман, рамантызм, класіцызм.
Правільны адказ: кульмінацыя (элемент сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора; усе іншыя тэрміны абазначаюць мастацкія сістэмы або жанры).


  1. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара, год яго нараджэння (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):

Вобразы мілыя роднага краю,


____________ і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,


Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя ______________і жальбы нядолі,
Поўныя ___________ красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
___________ мілай красой.
Чуецца гоман мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гул шчаслівы,
Песня ___________ дубоў...
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.

Правільныя адказы:

Смутак, смутку, смутнай, Ззяючы , магутных.

“Родныя вобразы”.

Якуб Колас – Канстанцін (Міхайлавіч) Міцкевіч.1882.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка