Комплексная работа 11 клас Заданне 1




Дата канвертавання13.03.2017
Памер49.99 Kb.

Комплексная работа 11 клас

Заданне 1. Параўнайце словы Teller (у нямецкай мове), талерка (у беларускай мове) і тарелка (у рускай мове). Якая фанетычная з’ява назіраецца пры супастаўленні ў гэтых словах? Які адпаведнік у беларускай мове мае нямецкае слова Futteral згодна з гэтым працэсам? Запішыце лексічнае значэнне гэтага адпаведніка.

Максімальная колькасць балаў – 5 (2 – за аналіз і вызначэнне фанетычнай з’явы, 1- за адпаведнік, 2 – за лексічнае значэнне)

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 2. Чалавека гняўлівага, схільнага крыўдзіцца, з дзівацтвамі, недарэчнымі задумамі мы звычайна называем капрызным, а ўсе яго патрабаванні капрызамі. З якой невялікай свойскай жывёлай можна параўнаць гэтага чалавека і чаму? Адшукайце моўныя падставы для такога параўнання.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 – за слова, 4 - за тлумачэнне)

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 3. Якія з прыказак і прымавак запісаны няправільна? Запішыце іх правільны варыянт.

Максімальная колькасць балаў – 5

адправіць на той свет

аднаго поля суніцы

атрута бывае горкай

беражонага Бог беражэ

вярзе грушу на вярбе

дзе дым, там і касцёр

з усіх сіл

з кім павядзешся, ад таго і нацерпішся

конь на чатырох нагах і то бяжыць

калі тое свята будзе


Заданне 4. Назавіце спосаб утварэння прыведзеных слоў. Запішыце ўласныя прыклады, якія адпавядаюць вызначанай папярэдне словаўтваральнай мадэлі.

Максімальная колькасць балаў – 4

Слова для аналізу Спосаб словаўтварэння Уласны прыклад па вызначанай мадэлі

уроссып


уроскідку

усебакова

урачыста
Заданне 5. Уважліва прачытайце тэкст і адкажыце, з кім паедзе Віцька на астравы і каго яны возьмуць з сабою. Выбар патлумачце.

Максімальная колькасць балаў – 5 (2 – за названых удзельнікаў паездкі, 3 – за тлумачэнне).

З двара Віцька выходзіў у добрым настроі. О, гэта добра, што Жэнька прыехала. Ну, няхай яна трохі задавака, затое столькі ўсяго ведае, столькі ўмее выдумляць. З ёй цікава.

Ля хаты бабкі Настусі на лавачцы сядзеў Эдзік – Віцька яго здалёк пазнаў. І яшчэ Віталь стаяў, рот разявіўшы.

Віталь – аднакласнік Віцькі. Як быццам нечым зачараваны. Ды не нечым, а кніжкамі. Як пачытаў быў “Прыгоды Тома Соера”, а потым “Востраў скарбаў”, цяпер сам скарбы шукае.

Некалі ўсе разам яны планавалі цэлую навуковую экспедыцыю арганізаваць на астравы Ведзьмінай тоні.

Віцька зацікавіўся гэтымі астравамі. Ніколі ж на ўсіх астравах не быў, толькі на Заікіным. Рыба там добра зранку бярэ, але каб зранку палавіць, трэба на ноч там заставацца. Аднаму жудасна, удвух – весялей. Во ________?________з сабой возьмуць – і ўтрох дні на тры на астравы! Цікава будзе! (Паводле В.Гапеева)

Віцька паедзе з ___________________________, і возьмуць яны з сабою _____________________________.

Тлучамачэнне:

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 6. Пазбаўце тэкст, прыведзены ніжэй, аманімічнасці, запісаўшы ў табліцы адпаведныя дзеясловы ў форме цяперашняга часу абвеснага ладу.

Максімальная колькасць балаў – 6

Сыравінай для ткацтва на Беларусі здаўна служылі лён, воўна, радзей пенька. У лістападзе іх пралі1 на працягу ўсяго тыдня, за выключэннем святочных дзён і нядзелі. Затым рыхтавалі да ткання: бялілі або фарбавалі, снавалі. У працэсе адбельвання маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце, паласкалі і развешвалі на сонцы.

Палатно вымочвалі, пралі2, паласкалі, а затым рассцілалі на роснай траве (прадвеснем на снезе) для бялення пад сонечнымі промнямі. Асноўнай сыравінай для фарбавання ў хатніх умовах служылі натуральныя фарбавальнікі: адвары або настоі лісця, кары дрэў, сцяблоў, кветак, каранёў траў. У выніку змешвання розных кампанентаў атрымлівалі патрэбны колер.


пралі1 пралі2

я мы я мы

ты вы ты вы

яна яны яна яны


Заданне 7. Дапоўніце дыялог, назваўшы пары, якія “адначасна” ўступяць у шлюб. Колькі такіх пар набярэцца? Патлумачце моўную аснову гэтага жарту.

Максімальная колькасць балаў – 6 (0,5 – за правільна названую пару, 2 балы – за тлумачэнне)


Колькі ўсіх

- Ведаеш, Янка, ажэнімся, але адначасна з табою!

- Згода, добра! Але й штука будзе!

- Ну, якая ж тут штука?

- Чаму ж не штука, калі 12 асоб пачнуць гаварыць адно аднаму “ты”.

- Як жа гэта ў цябе выходзіць?

- Вельмі проста: я і ты, ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 8. Адзначце, які з варыянтаў шэрагу тэкстуальных фактаў, гісторыка- і тэарэтыка-літаратурных паняццяў і характарыстык адпавядае творчасці Івана Шамякіна.

Максімальная колькасць балаў – 3

А) Ваенны раман, сентыменталізм, грамадска-палітычная і маральна-этычная тэматыка, “гарадская проза”, псіхалагічная проза.

Б) Народны пісьменнік Беларусі, Саша Траянава, культурна-гістарычная спадчына, Ганна Чарнушка, “Гандлярка і паэт”.

В) Рэалізм, Саша Траянава, драма, проза пра Вялікую Айчынную вайну, вастрыня канфлікту.
Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляюцца аўтарамі прыведзеных вершаваных урыўкаў. Выбар абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 4 (2 – за правільны адказ, 2 – за абгрунтаванне)

Верш 1

Зоркі не ўбачыш, імгла непрыхільная



Свет спавіла непрагляднаю сеткай;

Вецер не мрэ і, як зданне магільнае,

Носіцца грозна па пушчах, палетках.
Лес расхадзіўся, пашумы сусветныя

Б’юць у тахт віравы кожнай галінай,

Стогнуць дубы і бярозы сталетнія,

Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны.


Верш 2

Амур і сумны і прыгожы

Стаіць з павязкай на вачах

Ля склепу. Часам лёгкі пах

Сюды даносіцца ад рожы.

Паўсюль крыжы… вянкі… Чаго жа

Тут, дзе магілы, цень і прах

Амур і сумны і прыгожы

Стаіць з павязкай на вачах?
Верш 3

Юнацтва маё ў непагожыя дні

Прайшло па этапных шляхах стараны.

І песня твая да мяне прыплыла,

На волю паклікала крыкам арла,

Туды, дзе за хмарай бялее гара,

Туды, дзе над светам палае зара.
Мінула панурая ноч над зямлёй.

Навек падружыўся я з песняй тваёй,

Нібы ў ёй другую радзіму знайшоў

З такім жа прасторам жытнёвых палёў,

З такім жа разлівам, блакітам азёр,

З такім жа узорам нягаснучых зор.

А) Янка Купала

Б) Цётка


В) Якуб Колас

Г) Максім Багдановіч

Д) Максім Танк

Е) Рыгор Барадулін

Ё) Ніл Гілевіч

Абгрунтаванне:

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зробленыя пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і/або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю замяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае – захаванне мастацкай цэласнасці.

Максімальная колькасць балаў – 8 (па 2 балы за кожны адпаведны варыянт)

Цяпер мая пара:______________вясной;

Адлігі не люблю; слата –

вясной я хворы;

Бунтуе кроў, пачуцці сціснуты тугой.

Больш_____________зімовыя прасторы,

Суровыя снягі; як хораша зімой

Імчаць з сяброўкаю, калі іскрацца зоры,

Калі пад собалем,___________________,

Яна гарыць, дрыжыць і цісне вам руку!

Пераклад Аркадзя Куляшова Теперь моя пора: я не люблю весны;

Скучна мне оттепель; вонь, грязь –

весной я болен;

Кровь бродит;чувства, ум тоскою

стеснены.

Суровою зимой я более доволен,

Люблю её снега; в присутствии луны

Как лёгкий бег саней с подругой быстр

и волен,


Когда под соболем, согрета и свежа,

Она вам руку жмёт, пылая и дрожа!

А.С.Пушкін. “Восень”

Уласныя версіі

1 радок ______________________________________________________________________________________________________________________________4 радок

______________________________________________________________________________________________________________________________7 радок



______________________________________________________________________________________________________________________________



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка