Комплексная работа 9 клас Заданне Запішыце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова




Дата канвертавання18.03.2017
Памер39.82 Kb.
Комплексная работа 9 клас

Заданне 1. Запішыце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Раманкевiч якую хвiлiну паўзiраўся туды, куды меўся iсцi.

(У. Ягоўдзік)

2. Не, жыць, брат, трэба і жыць – многа!.. (Якуб Колас)

3. З гэтага «я табе аддзякую» заўсёды смяяліся ўсе яго таварышы. (К.Чорны)

4. Вяль Музыку так гаворыць: – Мы гасцей з-за сіня мора без цябе тут прывітаем. (М.Танк)

5. Не кажы мне “бывай”, “да спаткання” скажы. (А.Бялевіч)



Заданне 2. Прааналізуйце прыведзеныя сказы па мэце выказвання і адзначце сярод іх пятае «лішняе». Выбар абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 3.

1. Людзі, ды паглядзіце вы на чалавека! (Л. Галубовіч)

2. Няхай былое душу бяссоніць, Хай ачышчае і лечыць нас. (С. Давідовіч)

3. Гэй, пара запаліць каганец! (У. Жылка)

4. Хай бы дзеці пагулялі. (А. Жук)

5. – Гаварыце так, як думаеце... (Г. Далідовіч)
Заданне 3. Закончыце выказванні. Запішыце 1) нумары складаназлучаных сказаў; 2) нумары складаназалежных сказаў.

Максімальная колькасць балаў – 7

1. Сярмяга – не знявага, а жупан – ____________________________.

2. Каб __________________________________, трэба ёй пакланіцца.

3. Усе бабры дабры, адно выдра – _____________________________.

4. _____________________________ – не здарова.

5. Ці міла, ці няміла, але грошы плаціла – _______________________.

Складаназлучаныя сказы _________

Складаназалежныя сказы _________
Заданне 4. Адзначце сказ, які не адпавядае агульнаму характару адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа. Адказ абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 3.

1. Пракрычаў удод і змоўк, толькі вые недзе воўк. (С. Грахоўскі.

2. Над жытамі песні льюцца, Толькі сонца ўстане.. (Я. Колас)

3. У хаце пакуль што ціха, адно чуецца бясконцая малітва старога Максіма... (Л. Дранько-Майсюк)

4. Гадзюка не рухалася, як здранцвела, толькі доўгі хвост ледзь заўважна ўздрыгваў, выдаваў нервознасць злой істоты. (А. Бароўскі)

5. Было быццам ціха, адно мерна гуў пад столлю вялізны трохлопасны вентылятар. (В. Быкаў)
Заданне 5. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і растлумачце Ваш выбар.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Узмах вясла і човен нячутна і доўга слізгае па вадзе, спрэс пакрытай шыгаллем і струхлелай карой. (А. Бароўскі)

2. Дзесьці песня лунае і не музыкай лесавою поўняцца вокны светлых хат над ракою. (М. Лынькоў)

3. Шапка зляцела ў таго з галавы і сам ён захістаўся і паляцеў потырч носам на гэты пень. (Якуб Колас)

4. На свеце ўсякага жыцця даволі і чалавечае долі шмат... (К.Чорны)

5. Перад вечарам пабыў спорны дождж і цяпер пад нагамі адчувалася сырасць. (І.Чыгрынаў)
Заданне 6. Аднавіце зашыфраваныя ў выказваннях сімвалічныя асобы, прадметы, паняцці і з’явы з традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў. Укажыце, які тып сказа пры гэтым выкарыстоўваецца.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Дух, які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага месца.

Гэта ____________________.

2. Апошнія каласы, пакінутыя на полі для таго, каб забяспечыць ураджай наступнага года.

Гэта ____________________.

3. Дэталь ткацкага варштата, з дапамогай якой раздзялялі ніткі асновы.

Гэта ____________________.

4. Печыва, якое звязваецца з ідэяй ахвяравання продкам.

Гэта ___________________.

ТЫПЫ СКАЗАЎ:_______________________________
Заданне 7. Запоўніце табліцу, указаўшы ролю слова калі і тып сказаў, у якіх яно ўжываецца.

Максімальная колькасць балаў – 6.

Сказ Тып сказа Роля слова калі

1. У той дзень, калі яны сустрэліся,

зацвіла чаромха. Злучальнае слова

2. Складаназалежны з даданай дапаўняльнай.

3. Яму было вядома, калі прывязуць новыя падручнікі

4. Складаназалежны з даданай акалічнаснай умовы. Злучнік


Заданне 8. Складзіце і запішыце сказы, якія адпавядаюць прыведзеным схемам. Укажыце тыпы гэтых сказаў.

Максімальная колькасць балаў – 10.

СХЕМА 1. [Пачулася], (быццам…).
СХЕМА 2. […], (дарма што…).
СХЕМА 3. […], (дык…).
СХЕМА 4. [..такая], (што…).
СХЕМА 5. […. прыслухоўваецца], (ці…).
Заданне 9. Запішыце, якімі знакамі (спосабамі) абазначаецца мяжа паміж:

а) часткамі сказа; б) сказамі; в) часткамі тэксту.

Максімальная колькасць балаў – 3.

а) _________________________________________

б) _________________________________________

в) _________________________________________


Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:

Максімальная колькасць балаў – 3.

Род літаратуры Аўтар Твор Жанр Ідэя і яе ўвасабленне

Лірыка “Слуцкія ткачыхі” Грамадзянская лірыка Любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька

Эпас Генрых Далідовіч “Губаты” Дабрыня і міласэрнасць да прыроды, шматфарбнасць навакольнага свету, лірычнасць аповеду

Драма Янка Купала Камедыя з элементамі драмы Канфлікт новага і старога пакаленняў, высмейванне пыхлівасці і духоўнай абмежаванасці, індывідуалізацыя мовы персанажаў


Заданне 11. Знайдзіце лішні элемент у пераліку і растлумачце свой выбар:

Максімальная колькасць балаў – 3.

Экспазіцыя, развязка, лірызм, завязка, эпізод, кульмінацыя.
Заданне 12. Устаўце прапушчаныя словы:

Максімальная колькасць балаў – 3.

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не _____________-,

Каб не страціць святое штосьці.


He забыць, як падвялы аер

На памытай падлозе пахне,

Як у студню ________ асвер

Запускае руку да пахі.


He забыць сцежкі той, што цябе

На дарогу выводзіла з дому,

Што у хаце там быў рубель

У цане і па курсу старому.


He забыць, як марозам злым

________ пальцы пячэ балюча

I адкуль на стале тваім

Бохан свежага хлеба пахучы.

Заданне 13. Запішы назву вышэй цытаванага твора і яго аўтара.

Максімальная колькасць балаў – 2.

Заданне 14. Вызначце назву твора, пра які ідзе гаворка, яго аўтара і жанр:

Максімальная колькасць балаў – 3.



Выдатны твор беларускай літаратуры эпохі Адраджэння на лацінскай мове. Увасабленне рэнесансавых ідэй у вобразе Вітаўта. Сімвалічнае значэнне цэнтральнага вобраза і сцэн вялікакняскага палявання. Гуманізм, агульначалавечыя каштоўнасці ў аснове твора.

___________________________________________________________________________


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка