Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры, 8 клас Суаднясіце імёны пісьменнікаў, назвы твораў і імёны герояў з названых твораў




Дата канвертавання21.02.2017
Памер32.86 Kb.

Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
1. Суаднясіце імёны пісьменнікаў, назвы твораў і імёны герояў з названых твораў

Аўтар

Назва твора

Імя героя

Васіль Быкаў

“Вечар”

Данік, пані Мар’я

Янка Брыль

“Незагойная рана”

Сымонка

Якуб Колас

“У яго быў свет цікавы”

Мульцік, Гастрыт, Ганна

Аляксей Дудараў

“Сірочы хлеб”

Тэкля, Сподак Васіль Івановіч


2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову :

Гулять по лесу, писать по адресу, обратиться за помощью, смеяться над собой, в двух шагах от нас, не пришли из-за болезни, болели ангиной.


3.Узнавіце і запішыце фразеалагізмы. Укажыце іх значэнне:

1) праметэеў …

2) гордзіеў …

3) аўгіевы …

4) дзясятая вада на …

5) спаліць за сабой…


4. Адрэдагуйце тэкст (выпраўце арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя памылкі) і запішыце яго:

З гаркавым дымком спаленнага на сядібах бульбоўніку прышла восень. Нібы баючыся, што запазнілася, яна імгненна пажаўціла на ліпах лісьце. Вецер то шуршэў ім падбіваў да частаколу круціў разам з папераю ў закутках то паднімаў у паветра, што сваёю яснасцю аж калола вочы, і нёс у чыстае поле.


5. Выпішыце словазлучэнні, абазначце від сінтаксічнай сувязі:

Збірацца разам, хлопчык малюе, недалёка ад метро, абяцаў дапамагчы, у непралазнай багне, будзе чытаць, сорак першы, першы званок, віншаваць сябра, раман у вершах, самы лепшы.



6. Складзіце і запішыце словазлучэнні з улікам лексічнай спалучальнасці прыметнікаў:

1) шаўкавісты, шаўковы (валасы, сукенка)

2) пясчаны, пясочны(гадзіннік, дно)

3) выявіць, адкрыць ( закон, заканамернасць)

4) раздрабіць, раздрабніць (корм, шкло)

5) лясны, лясісты (мясцовасць, звер).


7.Хто з хлопчыкаў паставіў правільна націскі ва ўсіх словах?

1.

Зміцер

Ушы'ркі, фо'рзац, рэ'меннь, бу'йны(завод)

2

Данік

Ву'зіць, цяжа'р, по'цемкі, ста'туя

3

Кастусь

Здаўна', фо'льга, ква'ртал, разві'ты(сказ)

4

Ясь

Ту'фель, тру'фель, імя', бу'йны (нораў)

5.

Стась

Іме'нны(выказнік), а'тлас (тканіна), аб’і'нець, ву'сы

6.

Алесь

Імянны'(гадзіннік), развіты'( чалавек), а'тлас (геаграфічны), ста'тут


8. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары. Запішыце. Падкрэсліце дзейнікі.

1) Наш горад упрыгож..вае плошча.

2) Бульбу ядуць ва ўс..м с..веце.

3) Бацька з сынам пры..шоў у школу.

4) Лета змяняе ..осень.

5) Трое з нас засталіся на ..озеры.


9. Запішыце да перыфразаў адпаведныя словы-назвы:

1) чорнае золата;

2) цар пушчы;

3) каралева спорту;

4) цар грыбоў;

5) карабель пустыні;

6) стальная птушка;

7) другі хлеб;

8) беларускі шоўк;
10. Назавіце аўтараў прыведзеных радкоў і назву твора.

Радкі з твора

Аўтар

Назва твора

1 Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прынясла…

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.









2. Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..

Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.

Назаўтра золкае, туманнае світанне,

Суровы позірк твой і мой нямы адчай…









3. Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

І лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб апалены.









4.Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.










11. Запішыце словы, якія адпавядаюць наступнаму вымаўленню:

[ б'аж жа́л'у; б'аш шу́му; н'а бу́ду; п'э́н'с'і й'а; каман'дз'ір; на даро́сцы; нарэ́с'ц'э; ко́нтрыгра ; санынстру́ктар; з' й'ім'і ]




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка