Конкурс "Адгадай загадкі." Адгадванне загадак камаыдамі па чарзе. Ідуць з хаты вельмі рады, а калі вяртаюцца




Дата канвертавання30.04.2017
Памер30.5 Kb.

Турнір знаўцаў роднай мовы
Задачы: фарміраваць цікавасць і павагу да беларускай мовы, развіваць інтэлектуальныя здольнасці, выхоўваць уменне ўзаемадзейнічаць у працэсе пазнавалыіай дзейнасці.
- "Родная мова, матчына мова " — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову.

- Сёння мы праводзім турнір знаўцаў беларускай мовы.

(Прадстаўленне журы, каманд.)



- Пажадаем удзельнікам поспехаў. Няхай пераможа мудрэйшы!

1. Конкурс "Адгадай загадкі."

Адгадванне загадак камаыдамі па чарзе.

Ідуць з хаты - вельмі рады,

а калі вяртаюцца

слязамі абліваюцца. (Вёдры)
Ляжыць, не ходзіць,

А сама ўсіх водзіць. (Сцежка)


Еду, еду - ні дарогі, ні следу. (Лодка)
Скручана, звязана, на кол насажана, а на вуліцы скача. (Мятла)
Маленькі, сухенькі, а ўсіх адзяе. (Лён)
У агні не гарыць і ў вадзе не тоне. (Лёд)

2. Конкурс "Кот у мяшку".

- Адгадайце, што ў мяшку?

Маленькі, кругленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок)


Кінь аб камень не разаб'ецца, кінь на ваду - расплывецца.

(Папера)


3. Конкурс "Прыказкі - мудрай мовы прывязкі".

- Складзіце прыказкі і растлумачце іх сэнс.
Не кажы: вучыўся, а кажы, што пазнаў. Добра таго вучыць, хто хоча ўсё знаць.

4. Конкурс "Псракладчыкі"

Силач, кувшин, художник, кукла.

Ветка, улыбка, лицо, кукушка.


  1. Фізмінутка

  2. Конкурс "Хто складзе больш сказаў"

- Неабходна скласці як мага болъш сказаў са словам! "сябар ".

7. Конкурс "Раскажы казку".

(Удзельнікі атрымліваюць на аркушы запісаны пачатак казкі. Патрэбна адгадаць назву казкі, а потым расказаць чым яна закончылася.)

"Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля ракі туман і напужаўся: падумаў, што зямля і вада гарыць". ("Пра быка і яго сяброў)



"Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насёк дровы, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь". ("Не сілай, а розумам")
Журы мадводзіць вынікі турніру.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка