Конкурс чытачоў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча Гучыць песня "Раманс". На яе фоне вядучы чытае




Дата канвертавання19.11.2017
Памер37.24 Kb.
Янкелайць А.Ч.

Паляцкішская СШ
Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

Конкурс чытачоў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча
Гучыць песня “Раманс”. На яе фоне вядучы чытае:

Я думаю аб знакамітых продках,

Якіх шмат хто не ведае ў нас.

Было жыццё іх бурным, як паводка,

Яны на многа абганялі час.

Іх узвышала вернасць ідэалам,

На новай ніве руніўся сявец.

У будучыню зерне прарастала

Каб золатам калосся зазвінець.

Ён нёс свой крыж цярпліва,

Без ныцця.

Як самабытны, непаўторны творца,

Хоць рана згасла полымя жыцця,

Ды ўсё гарэць, не згаснуць яго зорцы.



1-шы вядучы. 9 снежня 1891 года ў Мінску нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лесу. Таленту яму было дадзена ад прыроды столькі, што ён мог бы выкрасаць ім чарадзейны агонь паэзіі яшчэ і сёння.

У Мінску сям’я Багдановічаў пражыла да 1896г. У гэтым годзе памірае маці паэта, і сям’я пераязждае ў Ніжні Ноўгарад. Вучыцца Максім пачаў з шасці гадоў. Да гэтага з ім займаўся бацька, які меў педагагічную адукацыю, а ў 1902г. Максім паступае ў Ніжнегародскую мужчынскую гімназію. Калі Багдановічу споўнілася 16 гадоў, віленская газета “Наша Ніва” надрукавала яго першы твор- апавяданне “Музыка”.

У сямнаццаць гадоў ён ужо піша вершы, якія мы сёння называем хрэстаматыйнымі. Усе, хто ведаў паэта, не праміналі кожны раз падкрэсліць, што гэта быў прыгожы юнак, высокі, з каштанавымі валасамі, што хваліста пераліваліся, з карымі вачыма, адухоўленым тварам. Максімам- кніжнікам называлі яго бацька і сябры- гімназісты. Кнігі ляжалі ў яго на стале, ён прыносіў іх з гімназічнай і ліцэйскай бібліятэк, ад знаёмых – адусюль, дзе толькі можна было іх дастаць.
2-гі вядучы. Таленавіты ад прыроды, надзелены паэтычнай душой, Максім піша на роднай беларускай мове. Мове бацькоў і прадзедаў ён навучыўся з кніг.

І сёння мы праводзім конкурс, прысвечаны 120- годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. У конкурсе прымаюць удзел вучні з 1 па 11 класы.


1-шы вядучы. А зараз увага! Журы конкурсу!
2-гі вядучы. Крытэрыі ацэнкі і патрабаванні да выступлення

- адпаведнасць рэпертуару ўзросту выканаўцы

- інтэрпрэтацыя аўтарскага перажывання і аўтарскай пазіцыі

- артыстызм.


1-шы вядучы. Вершы Максіма Багдановіча аб прыродзе здзіўляюць сваёй маляўнічасцю, тонкасцю ў перадачы абрысаў і ліній, фарбаў і гукаў. Прыгадаем яго дзівосны акварэльны малюнак “Вечар на захадзе ў попеле тушыць кучу чырвоных кавалкаў вугля”... Таго, хто хоць раз любаваўся, як дагарае летні дзень і апускаюцца ціхія цёплыя прыцемкі, хто ў такія хвіліны аддаваўся ўвесь зроку і слыху, верш не можа не зачараваць. А як не зачаравацца зімовым пейзажам? Пра гэту прыгажосць раскажа нам вучань 3 класа.
І так, верш М.Багдановіча “Зімой”
2-гі вядучы. Багдановіч не любуецца хараством чароўных пейзажаў зводдаль, не стаіць недзе збоку: ён - сярод прыроды і ў самой прыродзе, нібы яе над’емная часцінка, чуйная да ўсяго, што дзеецца навокал. Толькі зліўшыся з прыродай душой, можна ўбачыць, як дрыжаць ад ветру зоркі і пачуць, як расце трава.
А зараз вашай увазе верш “Маёвая песня”
1-шы вядучы. Так сталася, што зіма- гэта самая любімая пара года сярод нашых вучняў. Сярод вялікай колькасці вершаў яны выбралі “Зімой”.
2-гі вядучы. Свае адносіны да свету прыроды, свае пачуцці, абуджанныя ёю, Багдановіч выказвае спакойна, стрымана. І толькі па тым, з якім майстэрствам стварае ён малюнкі, як тонка перадае хараство беларускіх пейзажаў, можна меркаваць аб яго вялікай сыноўняй павазе і любові да роднай зямлі, да яе чароўнай красы.

Верш “Асеннія ночы”
1-шы вядучы. А зараз верш “Маёвая песня
2-гі вядучы. З жыццём Багдановіча цесна звязаны лёс Ганны Какуевай. Яна – сястра таварыша Максіма, гімназістка, удзельніца вясёлых студэнцкіх вечарынак, на ўсё жыццё паланіла сэрца паэта. Гэта была прыгожая дзяўчынка з тонкімі рысамі твару і цёмнымі вачыма. Добра ведала некалькі замежных моў, цудоўна іграла на піяніна. Максім ведаў, што Ганна пасля інстытута будзе паступаць у Пецярбургскую кансерваторыю і разлічваў сам паступіць у Пецярбургскі універсітэт і быць побач з каханай.

Светлае пачуццё кахання стала асновай да верша “Вераніка”, у якім ён выказаў свае пачуцці да каханай.



Верш “Вераніка”
1-шы вядучы. Многія вершы М.Багдановіча пакладзены на музыку. І гучаць яны ў розных беларускіх выканаўцаў. Адзін з іх мы пачулі ў самым пачатку. Гэтыя творы ўражваюць сваёй адкрытасцю, глыбінёй пачуццяў.

М.Багдановіч “Раманс”.
2-гі вядучы. Кожны з нас ведае хаця б адзін радок з твораў вядомых байкапісцаў К.Крапівы, І.Крылова. У гэтым жанры спрабаваў сябе і Максім Багдановіч.
Вашай увазе прапануем байку “Варона і чыж”

1 – шы вядучы. Пакуль журы будзе падводзіць вынікі конкурсу, вашай увазе прапануем паслухаць творы М.Багдановіча, пакладзеныя на музыку.

Заявка


на участие в Интернет-форуме
Янкелайть Александра Чеславовна

ГУО «Полецкишская СШ»

Учитель белорусского языка и литературы, польского языка и литературы

Тел.дом. 801594 90236



Тел.раб. 80159490288

Тема “Сцэнарый конкурсу чытачоў, прысвечаны 120- годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка