Конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»; конкурс творчых работ «Маё прозвішча лепшае ў свеце»




Дата канвертавання10.03.2018
Памер164.12 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

раённых этапаў конкурсаў рэспубліканскай акцыі

навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі i тым ганаруся»


  1. Агульнае палажэнне

У рамках акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі i тым ганаруся» праводзяцца:

конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

конкурс творчых работ «Маё прозвішча - лепшае ў свеце»;

конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця»; конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь».

Арганізатарамі правядзення конкурсаў у рамках Акцыі з’яўляюцца:

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама.

ДУДА «Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»

Удзельнікі конкурсаў навучэнцы і педагогі устаноў адукацый, члены грамадскіх аб’яднанняў «БРПА», «БДСМ».



  1. Тэрміны правядзення конкурсаў

Мерапрыемства Акцыі праводзяцца з мая па кастрычнік 2017 года з вызначэннем пераможцаў і прызёраў.

3.Умовы правядзення конкурсаў Акцыі

3.1. Конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»

Асноўнымі мэтамі i задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне i захаванне гісторыка-культурнай i прыроднай спадчыны сваей малой радзімы;

далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару i павагі да гicторыі свайго краю;

прывіццё цікаўнасці да малой радзімы праз тапанімічныя даследаванні;

пашырэнне i паглыбленне інтэлектуальных i пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне i заахвочванне лепшых юных даследчыкаў - актыўных удзельнікаў конкурсу.

Пры падрыхтоўцы да удзелу ў конкурсе могуць выкарыстоўвацца творчыя i даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006 - 2017 гг.).

УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСА

Удзельнікамі конкурсу з’яуляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх i старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах установы дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі, творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі ў 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоў i старэйшыя.

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСА

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гарады» (гарады абласнога падпарадкавання);

«Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада»;

«Гарады раённага падпарадкавання»;

«Пасёлкі гарадскога тыпу»;

«Ceльcкiя населеныя пункты».

Удзельнікі конкурсу праводзяць:

збор інфармацыі аб тапонімах населеных пунктаў;

падбор i аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў i г.д.;

апытанне мясцовых жыхароў;

даследаванне вытокаў геаграфічных назваў мясцовасці;

складанне картатэк, слоўнікаў тапонімаў i г.д.

На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, куды ўваходзіць даследаванне айконімаў (назвы населеных пунктаў), урбонімаў (назвы унутрыгарадскіх аб’ектаў), гадонімаў (назвы вуліц), гідронімаў (назвы водных аб’ектаў), мікратапонімаў (назвы невялікіх аб’ектаў, звычайна вядомыя толькі абмежаванаму колу людзей, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі) i г.д. населенага пункта i яго ваколіц.

Разглядаецца тапанімічны комплекс населенага пункта з пазіцый прыналежнасці да геаграфічных назваў, часу i абумоўленасці ўзнікнення тапоніма, моўнай прыналежнасці, зместу, этымалогіі, вобласці распаўсюджвання i г.д.).

Даследчы матэрыял павінен адлюстроўваць: паходжанне геаграфічных назваў;

фактары фарміравання тапонімаў (лінгвістычныя, гістарычныя, этнічныя, прыродныя, афіцыйныя змены назваў);

народную i навуковую этымалогію геаграфічных назваў;

найбольш верагодныя варыянты паходжання назваў;

трансфармацыю геаграфічных назваў у сувязі з гістарычным мінулым (развіццё i змены ў часе (калі адбываліся);

легенды, міфы, паданні, якія звязаны з аб’ектамі даследавання.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСА

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам i патрабаванням конкурсу;

гістарычныя, геаграфічныя, лінгвістычныя, культурныя вартасці сабранага матэрыялу;

актуальнасць i арыгінальнасць;

навуковасць i аналітычны падыход;

даследчыя навыкі: лагічнасць доказу, уменне разважаць i рабіць уласныя высновы, фармуляваць i абгрунтоўваць ix са спасылкай на крыніцы;

праца з крыніцамі (экспедыцыі, сустрэчы, бібліятэкі, apxiвы і iнш.)

уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова i аналітычна прадставіць у рабоце;

прапаганда i папулярызацыя тапонімаў населенага пункта (публкацыі, слоўнікі, прэзентацыі i iнш.);

якасць афармлення конкурснага матэрыялу.

ПРАДСТАУЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛАЎ

Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе i на электронным носьбіце (CD ці DVD дыск (абавязкова) да 20 верасня 2017 года па адрасе: 211117 г. Сянно, вул. Машэрава, 11, ДУДА «Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі». Тэлэфон для даведак: тел.: 4-15-62, e-mail:sen_rcdim@mail.ru

3.2. Конкурс творчых работ «Маё прозвішча - лепшае ў свеце»

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў;

павышэнне культурнага ўзроўню маладога пакалення;

выхаванне духоўна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да вывучэння паходжання свайго прозвішча, гісторыі сваёй сям’і, даследаванне радаводу;

далучэнне навучэнцаў да навукова-даследчай лінгвістычнай дзейнасці, паглыбленне ведаў па гісторыі беларускай мовы;

умацаванне сувязі паміж пакаленнямі, павага да продкаў;

выяўленне i заахвочванне юных журналістаў - актыўных удзельнікаў конкурсу.

УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

Удзельнікамі конкурсу з’яуляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.

АРГАНІ3АТАРЫ КОНКУРСУ

Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публітыстычных жанраў, у якіх у займальный форме распавядаецца пра паходжанне ўласнага прозвішча (выкарыстоўваюцца архіўныя звесткі, дадзеныя этымалагічных i іншых слоўнікаў, даведкавая i спецыяльная літаратура, адлюстроўваецца гіторыя сям’і або факты з жыцця носьбітаў прозвішча, што пацвярджаюць яго унікальнасць, выключнасць, самабытнасць; апісваюцца канкрэтныя справы або падзеі, якія абуджаюць маладое пакаленне праяўляць зацікаўленасць да роднага слова, гісторыі беларускай мовы праз вывучэнне сваіх каранёў, спрыяюць павышэнню культурнага ўзроўню асобнага навучэнца i грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваей краіны).

Конкурсныя работы (тэкст - да 3 ООО знакаў (паўтары старонкі фармата А4) пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) i пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ I ПРАДСТАЎЛЕННЯ

МАТЭРЫЯЛАЎ

Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні i выніковы. На папярэднім - рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння ix годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці - у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) i выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу i адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост» інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост» (на сайце выдання).

На выніковым - рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў i прызёраў.

Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 11 верасня 2017 года па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага,



  1. а. Тэлефон/факс: (017) 2871959, e-mail: рvozrast@tut.by.

3.3.Конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця»

МЭТЫ I ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў i гатоўнасці да актыўнай творчай дзейнасці;

стымуляванне творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, уключэнне іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характэрных асаблівасцей розных прафесій;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз замацаванне прафесійных сувязей паміж рознымі пакаленнямі;

прафесійнае самавызначэнне i выхаванне станоўчых адносін да працы;

равіццё інтэлектуальнага i творчага патэнцыялу асобы навучэнца, яго здольнасць да планавання сваей прафесійнай будучыні.

УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

Удзельнкамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ва ўзроставай катэгорыі пасля 14 гадоў.

УМОВЫ I ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял аб будучай прафесіі ўдзельнкаў конкурсу, які змяшчае:

звесткі аб гісторыі, спецыфіцы, значнасці, палажэніі на рынку працы абранай прафесіі;

апісанне атрыбутаў прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя терміны i інш.);

матывы выбару прафесіі i шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў);

cпic устаноў адукацый, у якіх можна атрымаць абраную (або падобную) прафесію;

перспектывы i асобасная роля аўтара ў прафесіі.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам конкурсу;

змястоўнасць;

інфармацыйная напоўненасць;

творчы падыход, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца (у тым ліку на электронным носьбіце) да 20 верасня 2017 года па адрасе: 211117 г. Сянно, вул. Машэрава, 11, ДУДА «Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі». Тэлэфон для даведак: тел.: 4-15-62, e-mail:sen_rcdim@mail.ru

3.4. Конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь»

МЭТЫ I ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ:

грамадзянскае i патрыятычнае выхаванне дзяцей i моладзі праз ix актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры i прыроды роднага краю;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай i прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

далучэнне дзяцей i моладзі да адукацыйнай, культурнай i грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, раёна, краіны, пашырэнне i паглыбленне ix інтэлектуальных i пазнавальных магчымасцей;

прывіццё любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва; эстэтычнае выхаванне дзяцей i моладзі, фарміраванне мастацкага густу;

выяўленне i заахвочванне таленавітых дзяцей i падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для ix самарэалізацыі; папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей i моладзі.

Пры падрыхтоўцы да удзелу ў конкурсе могуць выкарыстоўвацца творчыя i даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006 - 2017 гг.).

УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСА

Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі ў 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14-16 гадоў.

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСА I ПРАДСТАЎЛЕННЯ

МАТЭРЫЯЛАЎ

Работы на конкурс накіроўваюцца да 1 кастрычніка 2017 года па адрасе: 211117 г. Сянно, вул. Машэрава, 11, ДУДА «Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі». Тэлэфон для даведак: тел.: 4-15-62, e-mail:sen_rcdim@mail.ru

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСА

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая» (пейзаж (сельскі i гарадскі), рэкі i азёры);

«Дзівоснае побач» (раслінны i жывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі i гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі i культуры Беларусі);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам i г.д.);

«Мы - беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар i нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі;

«...І перанесціся ў далёкае мінулае» (фотаздымкі гістарычных i культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

«ТэхнаРух» (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

Патрабаванні да конкурсных работ.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на фотаконкурс адным аўтарам - да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна- белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму баку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPEG, не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапушчаюцца.



На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адукацыі з указаннем вобласці, раёна, адраса i нумара тэлефона, прозвшча, імя, імя па бацьку (цалкам) навуковага кіраўніка.

Работы дасылаюцца ў цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка