Конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»




Дата канвертавання21.06.2017
Памер239.15 Kb.
04.04.2017г.1-10/ 528

Начальнікам аддзелаў адукацыі

спорту і турызму

гаррайвыканкамаў, дырэктарам УПТА


Аб правядзенні абласных конкурсаў у рамках

рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у рамках рэспубліканскай

патрыятычнай акцыі ”Я – грамадзянін Беларусі“
У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2016  2018 гады, зацверджаным Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2016 г.  № 10-01-28/513, загадам упраўлення адукацыі аблвыканкама ад 1 красавіка 2016 г. № 71 у рамках Акцыі праводзяцца:

конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі;

аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст»;

конкурс творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце»;

конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця»;

конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь».

Даручаем забяспечыць арганізацыю і правядзенне першага і другога этапаў конкурсаў у пазначаныя тэрміны ў адпаведнасці з умовамі правядзення (дадатак).

Дадатак на 12 лістах.

Першы намеснік

начальніка ўпраўлення Курганская Г.В.
Лунін 722486

Дадатак да пісьма

ўпраўлення адукацыі

Гродзенскага аблвыканкама

……….




ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай

акцыі навучэнскай моладзі

«Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»


1.Агульныя палажэнні

1.1. Арганізатарамі правядзення конкурсаў Акцыі з’яўляюцца:

дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” – конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю», конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі;

установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” – конкурсы творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце» і «Праз творчасць у прафесію жыцця»;

установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва” – аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст»;

дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці” – конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь».

1.2. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоў і старэйшыя).

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне;

трэці этап (адборачны) – абласны. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі ўстанаўліваюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006  2017 гг.).



3.2.1. Конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю».

3.2.1.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2017 года.

3.2.1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі ў 2-х узроставых катэгорыях.

3.2.1.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі свайго краю;

прывіццё цікаўнасці да малой радзімы праз тапанімічныя даследаванні рэгіёну;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў у рэгіёнах – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.2.1.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:



«Гарады» (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання);

«Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада»;

«Гарады раённага падпарадкавання»;

«Пасёлкі гарадскога тыпу»;

«Сельскія населеныя пункты».

3.2.1.5. Удзельнікі конкурсу праводзяць:



збор інфармацыі аб тапонімах населеных пунктаў;

падбор і аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і г.д.;

апытанне мясцовых жыхароў;

даследаванне вытокаў геаграфічных назваў мясцовасці;

складанне картатэк, слоўнікаў тапонімаў і г.д.

3.2.1.6. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, куды ўваходзіць даследаванне айконімаў (назвы населеных пунктаў), урбонімаў (назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў), гадонімаў (назвы вуліц), гідронімаў (назвы водных аб’ектаў), мікратапонімаў (назвы невялікіх аб'ектаў, звычайна вядомыя толькі абмежаванаму колу людзей, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі) і г.д. населенага пункта і яго ваколіц.

Разглядаецца тапанімічны комплекс населенага пункта з пазіцый прыналежнасці да геаграфічных назваў, часу і абумоўленасці ўзнікнення тапоніма, моўнай прыналежнасці, зместу, этымалогіі, вобласці распаўсюджвання і г.д.).

Даследчы матэрыял павінен адлюстроўваць:

паходжанне геаграфічных назваў;

фактары фарміравання тапонімаў (лінгвістычныя, гістарычныя, этнічныя, прыродныя, афіцыйныя змены назваў);

народную і навуковую этымалогію геаграфічных назваў;

найбольш верагодныя версіі паходжання назваў;

трансфармацыю геаграфічных назваў у сувязі з гістарычным мінулым (развіццё і змены ў часе (калі адбываліся);

легенды, міфы, паданні, якія звязаны з аб’ектамі даследавання.

Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце: СD ці DVG дыскі (абавязкова).

3.2.1.7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

гістарычныя, геаграфічныя, лінгвістычныя, культурныя вартасці сабранага матэрыялу;

актуальнасць і арыгінальнасць;

навуковасць і аналітычны падыход;

даследчыя навыкі: лагічнасць доказу, уменне разважаць і рабіць уласныя высновы, фармуляваць і абгрунтоўваць іх са спасылкай на крыніцы;

праца з крыніцамі (экспедыцыі, сустрэчы, бібліятэкі, архівы і інш.): уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова і аналітычна прадставіць у рабоце;

прапаганда і папулярызацыя тапонімаў населенага пункта (публікацыі, слоўнікі, прэзентацыі і інш.);

якасць афармлення конкурснага матэрыялу.

3.2.1.8. Па выніках конкурсу лепшыя яго ўдзельнікі прадставяць свае работы на вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбудзецца ў снежні 2017 года.

3.2.1.9. Конкурсныя матэрыялы (да 2 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцаў раённых этапаў конкурсу) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап да 15 кастрычніка 2017 года па адрасе: 220003, г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 2, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства». Тэлефон для даведак: 8(015) 72 07 63, e-mail: ggoctikum@mail.ru.



3.2.2. Конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі.

3.2.2.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2017 года.

3.2.2.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца творчыя калектывы навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.2.2.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:



«Літаратурны музей»;

«Літаратурная экспазіцыя».

3.2.2.4. Асноўнай мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да літаратурнай спадчыны малой радзімы, выхаванне любові і цікавасці да творчасці славутых землякоў;

захаванне і папулярызацыя духоўнай спадчыны малой радзімы;

выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню духоўнай спадчыны сродкамі музейнай дзейнасці;

актывізацыя і актуалізацыя дзейнасці літаратурных музеяў устаноў адукацыі па ўкараненні інавацыйнага вопыту і эфектыўных форм работы.

3.2.2.5. На конкурс прадстаўляюцца справаздача аб выніках дзейнасці літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі за перыяд 2015 – 2017 гады, зацверджаная дырэктарам установы адукацыі ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце (СD ці DVD дыскі).

У справаздачы змяшчаецца:

характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, экспазіцый, дата адкрыцця (№ загада), колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча);

арганізацыя дзейнасці музея (кіраўнік музея, савет музея, наяўнасць дакументаў: канцэпцыі развіцця музея, палажэння аб музеі ўстановы адукацыі, пашпарту музея, плана работы музея);

пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукава-даследчай работы, мерапрыемствы, якія накіраваны на працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (за апошнія тры гады), крыніцы пошукава-даследчай работы);

фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, уліковая дакументацыя, электронныя каталогі і інш.);

экспазіцыйная дзейнасць музея (стварэнне і папаўненне экспазіцый, выставачная дзейнасць);

экскурсійная дзейнасць музея (колькасць падрыхтаваных экскурсаводаў і праведзеных экскурсіі за 2015-2017 гады, розныя формы экскурсійнай дзейнасці: віртуальныя экскурсіі, квэст-экскурсіі, тэатралізаваныя экскурсіі, экскурсіі «майстар-класы» і інш.);

грамадска-карысная дзейнасць музея (арганізацыя і правядзенне грамадска-карысных спраў з фотатрансляцыяй);

адукацыйная дзейнасць музея (семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы праведзеныя на базе музея, інтэрактыўныя формы работы музея, узаемадзеянне з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі, іншымі музеямі ўстаноў адукацыі і культуры, папулярызацыя дзейнасці музея шляхам стварэння лакальных сайтаў, старонак на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі, прэзентацыйныя мерапрыемствы музея, стварэнне промапрадукцыі, удзел ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, акцыях і г.д.).

3.2.2.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць вышэйадзначаным патрабаванням да справаздачы;

сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;

адукацыйна-асветніцкая значнасць дзейнасці музея (экспазіцыі);

эфектыўнасць і актуальнасць дзейнасці музея (экспазіцыі);

актуалізацыя інфармацыі аб дзейнасці музея (экспазіцыі).

3.2.2.7. Конкурсныя матэрыялы (па 1-2 лепшыя работы ў кожнай намінацыі – пераможцаў раённых этапаў конкурсу) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап да 15 верасня 2017 года па адрасе: 220003, г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 2, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства». Тэлефон для даведак: 8(015) 72 07 63, e-mail: ggoctikum@mail.ru.

3.2.3. Конкурс «Юны натуралiст».

3.2.3.1. Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Юны натуралiст» праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2017 года.

3.2.3.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы і творчыя калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

3.2.3.3. Асноўнымi мэтамi i задачамi конкурсу з’яўляюцца:

развіццё і папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку;

выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павагі да прыроды роднага краю;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці;

дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў праз стварэнне праектаў, справаздач, відэарэпартажаў, прэзентацый, вершаў эколага-біялагічнага накірунку;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялу і фармiравання мастацкага густу асобы.



        1. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Прывітанне восені»;

«Птушыныя гісторыі»;

«Тэлеюнатыя»;

«Сад адной культуры»;

«Калекцыя кветак».

Намінацыя «Прывітанне восені» (калектыўная, вочная) праводзіцца ў верасні 2017 года ў двух паднамінацыях: выставачная экспазіцыя і эка-бар.

Удзельнікі – творчыя калектывы навучэнцаў аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў колькасці да 5 чалавек.

Экспазіцыя ўключае розныя накірункі юнацкай дзейнасці: паляводства, агародніцтва, пладаводства, кветкаводства, дэкаратыўныя і лекавыя расліны, рэдкія і малараспаўсюджаныя культуры і г.д. Прадстаўлены матэрыял пацвярджаецца творчымі справаздачамі і дзённікамі па вопытніцкай і даследчай дзейнасці.

Абавязковым элементам экспазіцыі з’яўляецца выставачны аб’ект эка-бар. Пры афармленні экабара выкарыстоўваюцца пачастункі ўласна атрыманыя юнатамі пры правядзенні працоўнай і вопытніцкай дзейнасці. Пачастункі прадстаўляюцца ў выглядзе гатовых страў для дэгустацыі і нарыхтовак для працяглага захоўвання.

Пры дэманстрацыі выставачнай экспазіцыі будуць праведзены конкурсы сімпатыі гледачоў: «Самы вялікі гарбуз»; «Самы спакуслівы тамат»; «Самы прыгожы перац»; «Самы незвычайны агурок»; «Самы апетытны пачастунак»; «Самая карысная траўка»; «Самая мілая кветка».

Намінацыя «Птушыныя гісторыі» праводзіцца завочна ў двух катэгорыях (паднамінацыях): індывідуальная і калектыўная (удзельнічаюць творчыя калектывы навучэнцаў да 5 чалавек).

На конкурс прадстаўляюцца творчыя работы ў выглядзе дзённікаў феналагічных назіранняў за птушкамі (двара, горада, вёскі, паркавай зоны і г.д.). Да дзённікаў абавязкова прыкладаюцца дадатковыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць самастойнасць выканання работы: фотаздымкі, цікавыя факты з жыцця аб’ектаў назірання, невялікія вершы асабістага складання.

У справаздачы па выніках творчай работы павінны быць: тытульны ліст, дзе без скарачэння ўказваюцца кіраўнік і ўдзельнікі творчай работы; умовы і методыка выканання работы; каляндарны план і дзённік вядзення работ; месца і перыяд назіранняў; аб’ект назіранняў; абсталяванне, матэрыялы і прылады, якія выкарыстоўваліся пры правядзенні назіранняў; атрыманыя вынікі.

Намінацыя «Тэлеюнатыя» (калектыўная, завочная).

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца творчыя калектывы навучэнцаў аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў адукацыі (да 6 чалавек).

На конкурс прадстаўляюцца творчыя работы інфармацыйнага жанру – відэарэпартаж, дзе распавядаецца пра канкрэтныя справы юных натуралістаў па вопытніцкай і даследчай дзейнасці, апісваюцца праекты і праца з адлюстраваннем памкненняў падлеткаў і моладзі ўпрыгожыць навакольны свет, унесці свой уклад у дабрабыт краіны.

Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 6 хвілін, фармат – avi, mpg, або wmv.

Конкурсныя работы дасылаюцца на электронным носьбіце.

Намінацыя «Сад адной культуры» (калектыўная, завочная). Праводзіцца ў чатырох катэгорыях (паднамінацыях): кветкаводства, дэндралогія, гароднінаводства, пладаводства.

Конкурсны матэрыял уключае мультымедыйную прэзентацыю пра сад (агарод) адной культуры, які створаны і выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для эколага-біялагічнага выхавання дзяцей і моладзі.

Сад (агарод) адной культуры – гэта сад (агарод), у якім вырошчваецца толькі адзін від культурнай расліны (півоня, бэз, салата, яблыня і г.д.), якому прывабнасць надае разнастайнасць прадстаўленых падвідаў і сартоў расліны.

У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы, якія вырашаюцца; мэтавая аудыторыя, на якую разлічаны монасад і ў якой форме ён выкарыстоўваецца.

Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце Power Point, PDF, або Flash. Колькасць слайдаў не больш за 30 адзінак.

На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з назвай раёна, вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры ўказваюцца выкарыстаныя інфармацыйныя рэсурсы. Калі ў конкурснай працы прысутнічае музычнае суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора і аўтара і г.д.

Да прэзентацыі дадаецца справаздача выканання праекта з дадаткам, у якім адлюстравана яго практыканакіраванасць. Конкурсныя работы дасылаюцца і на электронным носьбіце.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі работ:

разнастайнасць напаўнення прадстаўленнага саду (агарода);

арыгінальнасць ідэі;

эстэтычны выгляд саду (агарода);

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы;

дакладнасць і выразнасць прадстаўленнай інфармацыі;

тэхнічная якасць.

Намінацыя «Калекцыя кветак» (калектыўная, завочная).

Конкурсны матэрыял прадстаўляе мультымедыйную прэзентацыю – справаздачу пра калекцыю кветак, якая створана і выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для эколага-біялагічнага выхавання дзяцей і моладзі.

У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы, якія вырашаюцца; асартымент калекцыі; цікавыя звесткі аб прадстаўленых кветках; формы выкарыстання калекцыі.

Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце Power Point, PDF, або Flash. Колькасць слайдаў не больш за 30 адзінак. На першым і апошнім слайде павінна змяшчацца інфармацыя ў адпаведнасці з вышэйзгаданай намінацыяй.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ:

напаўненне калекцыі;

эстэтычны выгляд;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы;

дакладнасць і выразнасць прадстаўленнай інфармацыі;

тэхнічная якасць.

3.2.3.5. Работы абласнога этапу конкурсу будуць дэманстравацца ў выставачнай зале установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі».

3.2.3.6. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў конкурсу і пратакол пасяджэння журы (з аналітычнай даведкай па выніках конкурсу) дасылаюцца да 12 верасня 2017 года па адрасе: 230025, г.Гродна, вул. Антонава, 20, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі». Тэлефон для даведак: 8 (0152) 758197, e- mail: ekocentr63@mail.ru.



3.3. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце» з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

3.3.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па верасень 2017 года.

3.3.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў;

павышэнне культурнага ўзроўню маладога пакалення;

выхаванне духоўна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да вывучэння паходжання свайго прозвішча, гісторыі сваёй сям’і, даследаванне радаводу;

далучэнне навучэнцаў да навукова-даследчай лінгвістычнай дзейнасці, паглыбленне ведаў па гісторыі беларускай мовы;

умацаванне сувязі паміж пакаленнямі, павага да продкаў;

выяўленне і заахвочванне юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.

3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх у займальный форме распавядаецца пра паходжанне ўласнага прозвішча (выкарыстоўваюцца архіўныя звесткі, дадзеныя этымалагічных і іншых слоўнікаў, даведкавая і спецыяльная літаратура, адлюстроўваецца гісторыя сям’і або факты з жыцця носьбітаў прозвішча, што пацвярджаюць яго ўнікальнасць, выключнасць, самабытнасць; апісваюцца канкрэтныя справы або падзеі, якія абуджаюць маладое пакаленне праяўляць зацікаўленасць да роднага слова, гісторыі беларускай мовы праз вывучэнне сваіх каранёў, спрыяюць павышэнню культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны).

3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4) пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост» (на сайце выдання).

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

3.3.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 11 верасня 2017 года па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 а. Тэлефон/факс:(017) 2871959,  e- mail:  p_vozrast@tut.by.

Інфармацію аб удзеле ў конкурсе неабходна даслаць ва ўстанову адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і молодзі”, сектар дзіцячых арганізацый, e-mail: detpl@tut.by да 15 верасня 2017 г.



3.4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» з’яўляецца ўстанова адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

3.4.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2017 года.

3.4.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ва ўзроставай катэгорыі пасля 14 гадоў.

3.4.3. Асноўнай мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і гатоўнасці да актыўнай творчай дзейнасці;

стымуляванне творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, уключэнне іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характэрных асаблівасцей розных прафесій;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз замацаванне прафесійных сувязей паміж рознымі пакаленнямі;

прафесійнае самавызначэнне і выхаванне станоўчых адносін да працы;

равіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу асобы навучэнца, яго здольнасці да планавання сваёй прафесійнай будучыні.

3.4.4. На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял аб будучай прафесіі ўдзельнікаў конкурсу, які змяшчае:

звесткі аб гісторыі, спецыфіцы, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі;

апісанне атрыбутаў прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміны і інш.);

матывы выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў);

спіс устаноў адукацый, у якіх можна атрымаць абраную (або падобную) прафесію;

перспектывы і асобасная роля аўтара ў прафесіі.

3.4.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам конкурсу;

змястоўнасць;

інфармацыйная напоўненасць;

творчы падыход, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

3.4.6. На папярэдным туры рэспубліканскага этапу конкурсу праводзіцца прагляд конкурсных матэрыялаў, а на выніковым – творчае прадстаўленне навучэнцамі конкурсных работ.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых работ.

3.4.7. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце, і пратаколы паседжання журы дасылаюцца на абласны этап да 16 кастрычніка 2017 года па адрасу: 230023, г.Гродна, Каложскі парк,1, установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і молодзі”, каб.301 (аддзел методык і тэхналогій). Тэлефон: 72 08 76.

3.5. Арганізатарам правядзення конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» (далей – фотаконкурс) з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці».

3.5.1. Фотаконкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 15 кастрычніка 2017 года.

3.5.2. Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.

3.5.3. Асноўнай мэтамі і задачамі фотаконкурсу з’яўляецца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

далучэнне дзяцей і моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

прывіццё любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі, фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

3.5.4. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая» (пейзаж (сельскі і гарадскі), рэкі і азёры);

«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D» (стерэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследаванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам і г.д.);

«Мы – беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);

«…I перанесцiся ў далёкае мiнулае» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

«ТэхнаРух» (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

3.5.5. Патрабаванні да конкурсных работ.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на фотаконкурс адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму баку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыант фотаработ у фармаце JPЕG, не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапушчаюцца.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адукацыі з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Работы дасылаюцца ў цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

Дасланыя на фотаконкурс работы аўтарам не вяртаюцца.

Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

3.5.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэта;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё выбранай тэмы;

тэхнічная якасць фотаздымка.

3.5.7. Работы на конкурс фотаздымкаў накіроўваюцца да
15 кастрычніка 2017 года па адрасе: 230025, г. Гродна, вул. Замкавая, 13 (АЦТТ, з паметкай «Фотаконкурс»).

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 684326, 684320.

e-mail: octtugrodno@mail.ru

4. Конкурсная работа павінна абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.



  1. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу.

5.1. Для падвядзення вынікаў конкурсаў на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсаў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.

5.2. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка