Конкурс для вучняý X класа Удзельнікі каманды па б-8 чалавек. Журы I памочнікi вучні іншых класаý




Дата канвертавання20.01.2018
Памер92.81 Kb.
ЛІТАРАТУРНАЯ КРАІНА

Конкурс для вучняý X класа

Удзельнікі — каманды па б—8 чалавек.

Журы i памочнікi -- вучні іншых класаý

Вядучы — настаýнік

I. Конкурс "Размінка"


Каманды атрымлiваюць аднолькавыя невялiкiя крыжаванні цi чайнворды. За тры хвілінні iм трэба адгадаць як мага больш слоý. Магчымы варыянт — чайнворд "Праз смугу стагоддзяý" з кнігі В. Старычонка "Займальная фiлалогія" (Мн., 1998). За два пра­вiльна адгаданыя словы прысуджаецца i бал.Чайнворд "Праз смугу стагоддзяý" Выдатны прадстаýнік беларускай культуры эпохi Адраджэння, перакладчык на беларускую мову кнігі Бiблiі.

Апошняя кнiга Ф. Скарыны, надрукаваная ý 1525 годзе ý Вiльнi.

Гісторыка-літаратурны твор з апісаннем падзей па гадах, помнік пісьменства XI—XVI стагоддзяý.

Перакладчык на беларускую мову "Песня пра зубра" М. Гусоýскага.

Месца, дзе Сымон Будны заснаваý" друкарню i выдаý на беларускай мове "Катэхiзiс".

Вiд рэлігійнай лiтаратуры, апавяданне пра жыццё духоýнай цi свецкай асобы, кананiза-ванай хрысщянскай царквой.

Сан, якi меý Кiрыл Тураýскі ý апошшя гады жыцця.

Перакладчык на рускую мову "Слова пра паход İгаравы".

Рака, апетая ý "Слове пра паход İгаравы", дзе адбывалася бiтва 3 сакавiка 1067 года.

Аутар навукова папулярных кнiг "Асветнща з роду Усяслава", "Еуфрасіння Полацкая" i інш.

А д к а з ы:

1. Скарына. 2. "Апостал". 3. Летапіс. 4. Семяжон. 5. Нясвіж 6. Жыціе. 7. Епіскап. 8. Пушкін.

9. Нямiга. 10. Арлоý.

II. Конкурс "Адгадайце, хто гэта"


Бал атрымлiвае каманда, якая першая дасць правільны адказ.

У 14-гадовым узросце паступіý ý адзін са славянскiх утверсiтэтаý, па заканчэннi якога атрымаý ступень доктара філасофіi. Яшчэ праз колькi год жыццёвы шлях прывёý яго ý İталiю. Сцвердзіýся ý прафесіі, на якую не вучыуся, 6 жніýня 1517 года. У канцы жыцця працаваý каралеýскім садоýнікам ý эхіі (Францыск Скарына).

Яго апекуном быý бліскучы дыпламат. Вядомы нашчадак роду Медычы заказаý яму написаць твор’ які потым прынёс паэту еýрапейскую славу. Ён быý паляýнічым, сакратаром пасла караля Полшчы i Вялiкага Княства Лігоýскага ý Ватыкане. (Мікола Гусоýскі.)

Выхадзец з багатай сям'i. Аутар шматлiкiх духоýных твораý. Манах. Адзiны, хто на беларускіх землях здзейсніý манаскi подзвiг стоýпніцтва. Етскап. "Зла­ тоуст, паче всех воссиявший на Руси", -так яго называлi сучаснікі. Стагоддзямi яго творы перапiсвалiся амаль без скажэнняý. Пра яго згадваý Карамзін у "Истории государства Российского". (Кірыл Тураýскі.)

Князёýна. Манахіня. Перапісвала Kнiгi, вучыла грамаце дзяцей, заснавала два манастыры. Славуты ювелiрны майстар па яе заказе выканаý крыж. На схiле жыцця выправiлася у Святую зямлю, дзе спачыла вечным сном. Кожны год памяць гэтай святой ушаноýваецца 5 чэрвеня. (Еуфрасіння Полацкая.)

Нарадзіýся у Полацку, манах, выпускнік Кiева-Магiлянскай акадэміі, настаýнiк дзяцей рускага цара Аляксея Мiхайлавiча. Распрацоýваý у паэзіі эстэтыку барока, пicay вершы у форме сэрца, крыжа... Аутар зборніка "Рыфмалагiён"(1678). (Сгмяон Полацкі.)

Адукацыю атрымаý ад грэчаскага манаха Кiрыла Лукарыса. У канцы 90-х гадоý XVI стагоддзя разам з сынам маг­ната Саламярэцкага наведаý Еуропу, слухаý лекцыі ý найбуйнейшых еýрапейскiх унiверсiтэтах. Выступаý у абарону праваслаýя. У 1610 годзе пад псеýданiмам Тэафіл Арталог на польскай мове Haпicaý твор "Трэнас (Плач), або Лямант усходняй царквы".(Мялецій Сматпрыцкі.)


III. Конкурс “Скарбонка псеýданiмаý”
Каманды выцягваюць па тры карткi з псеýданiмамi. Трэба назваць сапраýднае iмя i прозвiшча пiсьменніка. За разгаданы псеýданiм —1 бал.

Ганна Крум — Канстанцш Мщкевiч

Ядвгін Ш. — Антон Лявщкi

Купальскi Я. — İван Луцэвiч

Карусь Каганец — Казiмiр Кастравiцкi

Сымон Рэука з-пад Барысава — Францiшак Багушэвiч

Яська-гаспадар з-пад Вiльнi — Кастусь Калшоýскі

Гаýрыла з Полацка — Алаiза Пашкевiч

Мацей Бурачок — Франщшак Багушэвiч


IV. Конкурс "Адгадайце твор"
Каманды слухаюць мастацкiя тэксты i вызначаюць аýтарства i назвы твораý (адказы даюцца ý пісьмовай форме). За адзін правільны адказ прысуджаецца 1 бал.

1. Эх, i пагодка стаіць на Палессii. Толькi старыя людзi памятаюць такія прыгожыя днi! Цеплыня, цішыня, яснасць. У сіняй смузе песцяцца далi. Залатая чырвань лiстоý нерухлiва звiсае на купчастых галінах высокiх вязаý . Цёмныя ночы тояць нейкі ýрачысты спакой, i неба ніжэй нахіляецца да зямлi, каб паслухаць яе адвечную скаргу. А квяцiстыя зоры, бы дыяменты, усыпаюць усе неба, дрыжаць, пералiваюцца колерамi вясёлкi, аб чымся бязмежна вялiкiм гамоняць тваёй душы, клiчуць шырэй разняць крылле i ляцець у сусвет, каб пабачыць яго велiч i пачуць сваю нязначнасць, рассунуць цесныя гранiцы гэтага жыцця-клопату на зямлi i пазнаць яшчэ нязведаную радасць.

- Эх, пагодка, пагодкаi (Якуб Колас. "На ростанях".)

2. Былi вякi Траянавы, мiнyлi леты Яраслававы;

былi паходы Алегавы,

Алега Cвятacлaвaвiчa.

Бо той Алег мечам каваý крамолу

i стрэлы па зямлi сеяý.

У залатое стрэмя уступаý

у горадзе Tмyтapaкaнi,

звон гэты чуý сын Яраславаý

Bялiкi Усевалад, а Улaдзiмip

Закладваý вушы у Чарнігаве кожнае ранне.

Тады пры Алегу Гapыcлaвaвiчy

засявалася ycoбiцaмi i прарастала,

занепадала спадчына Даждзьбогава

унука,

у княскіх крамолах кapaцiycя век чалавечы.

("Слова пра паход İгаравы",

аýтар невядомы.

Пераклад Р. Баpадyлiна.)

3. Мне Бацькаýшчынай цэлы свет,
Ад родных Hiy я адвярнууся...
Адно... не збыý яшчэ ýcix бед:
Мне сняцца сны аб Бeлаpyci


(Янка Купала. "О так! Я — пралетар!..")

4. Я aдзін выходжу на дарогу;
Ноч iмглoй ахутала яе;


Даль пpыцixлa, молячыся Богу,

Зорка зорцы голас падае.

У нябёсах вeлiчнa i згодна!

У блaкiтным ззяннi cпiць зямля...

Што ж мне так i цяжка i маркотна?

Што са мной? Чаго шкадую я?

(М. Ю. Лермантаý "Я адзін выходжу на дарогу...". Пераклад А. Куляшова.)

7.Ды лiтacць да няшчаснай долi
Хай сэрца вашае кране.


Вы не пaкiнeцe мяне.

Спачатку я маýчаць хацела;

Лicт гэты, сорам мой жывы,

Паверце, не чыталi б вы,

Каб я хаця надзею мела

Хоць рэдка, хоць у тыдзень раз

У вёсцы нашай бачыць вас,

Ваш голас чуць, хоць недарэчы

Сказаць вам слова — i затым

Бясконца думаць аб адным

I дзень i ноч да новай стрэчы.

Ды, кажуць, вы заýжды у тузе,

Самотна вам сярод прыроды,

А мы... такія, як і ýсе,

Хаця i рады вам заýсёды.

(А. С. Пyшкiн. "Яyгeнiй Aнегін". Пераклад А. Куляшова.)
V. Конкурс "Тэатральная праграмка"
Камандам даецца магчымасць выбраць адзiн канверт. У кожным з ix — праграмка, у якой указаны толькi назва п'есы i iмя драматурга. Задание: скласцi cnic дзейных асоб. За два названыя персанажы прысуджаецца 1 бал.

Янка Купала. "Тутэйшыя"

Ушьям Шэкспiр. "Рамэо i Джульета"

Вiнцэнт Дунiн-Марцшкевiч. "Пiнская шляхта"

VI. Геаграфiчны конкурс


На стэндзе — азвы населеных пунктаý. Пытанне да удзельнiкаý кон­курсу: 3 жыццём якiх пiсьеннгкаý, з якой падзеяй звязаны наступныя вёскi, фалъваркi, гарады? Каманды выцягваюць па тры нумаркi. За адно заданiе залiчваецца 1 бал.

1.Веска Вязынка. (Нарадзiýся Янка Ку­пала.)

2.Фальварак Свiраны. (Нарадзiýся Францiшак Багушэвiч.)

Веска Альбуць. (Жылi бацъкi Якуба Коласа.)

Горад Полацк. (Тут нарадзiлiся Еýфрасiння Полацкая і Францыск Скарына.)

Горад Мiнск. (Жылi i працавалi Янка Лучына, Францiшак Багушэвiч, Вiнцэнт
Дунiн-Марцiнкевiч, Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Багдановiч.)


6.Горад Тураý. (Працаваý, служыý Кiрыл Тураýскi.)

7.Фальварак Люцынка. (Нарадзiýся Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевгч.)

Веска Мастаýляны. (Нарадзiуся Кастусъ Калiноýскi.)

Горад Вiльня. (Працавалi Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас,
Цётка (Алаiза Пашкевiч), Вацлаý Ластоýскi...)


10.Горад Падуя. (Вучыýся Францыск Скарына.)

Горад Рым. (У складзе дыпламатычнай мiсii знаходзiýся Мiкола Гусоýскi.)

Горад Прага. (Жылi i вучылiся Францыск Скарына, Уладзімiр Жылка...)

VII. Конкурс "Гонка за лiдэрам"

Адзiн прадстаýнiк ад каманды за 30 секунд павiнен адказаць на любыя з прапанаваных пытанняý. За кожны правiльны адказ прысуджаецца 1 бал. Пытаннi удзельнiкам даюцца розныя.

1. Смешная п'еса. (Камедыя.)

2. Галоýная думка твора. (1дэя.)

3. Апавяданне пра багоý i герояý Старажытнай Грэцыi. (Мiф.)

4. Мова адной асобы у творы. (Маналог.)

5. İмя бацькi Янкi Купалы. (Дамiнiк.)

6. Свецкае iмя Еýфрасiннi Полацкай. (Прадслава.)

7. У якой вёсцы жыла Ядзвiся? (Цельшына.)

8. Якую шляхту высмейваý В. Дунiн Марцшкевiч? (Пiнскую.)

9. Тры раманы, аб'яднаныя адной за­ думай. (Трылогiя.)

10. Аутар верша "Спадчына". (Янка Купала.)

11. Апiсанне жыцця святога. (Жыцiе.)

12. Пагадовыя запiсы падзей у старажытныя часы. (Летапiсы.)

13. Якую "Песню..." нашсау М. Гусоýскi? ("...пра зубра".)

14. Першая кнiга, выдадзеная Ф. Скарынам. ("Псалтыр".)

15. Рэдактар газеты "Мужыцкая праýда". (Кастусъ Калiноýскi.)

16. Якi твор называюць "энцыклапедыяй сялянскага жыцця"? ("Новую зямлю"
Якуба Коласа.)


17.Тлумачэнне аутара у п'есе. (Рэмарка.)

18. Жонка князя Irapa Святаслававiча. (Яраслауна.)

19. Аутар верша "I прыйдзе...". (Янка Купала.)

20. Горад, пабудаваны для Iзяслава. (Заслауе.)

21. Муж Рагнеды. (Князь Уладзiмiр.)

22. На якой мове пicaý M. Гусоускi? (Лацiнскай.)

23. На якой гары апынуýся Тарас? (Парнас.)

24. Якi твор называюць "энцыклапедыяй жыцця беларускай шляхты"? ("Пан
Тадэвуш" Адама Мiцкевiча.)


25. На якой мове друкавау кнiгi Ф. Скарына? (Старабеларускай.)

26. П'еса з трагiчным фiналам. (Трагедыя.)

27. У якi горад ездзiу дзядзька-кухар? (Вiлъню.)

28. 3 якой п'есы персанаж Спiчынi? ("Тутэйшыя".)

29. Родны горад Рамэо i Джульеты. (Верона.)

30. Аутар паэмы "Курган". (Янка Купала.)

31. У якой п'есе дзейнiчае Цiхон Пратасавiцкi? ("Пiнская шляхта".)

32. Найвышэйшы пункт напружання утворы. (Кульмiнацыя.)

33. Муж княгiнi Вольгi. (Князь Iгар.)

34. Iмя бацькi Ф. Скарыны. (Лука.)

35. Бepaгi якой рэчкi былi "засеяны косцьмi рускiх сыноу"? (Hямiгi.)

36. Мастацкае азначэнне. (Эпiтэт.)

37. Якi князь "уночы вауком рыскау"? (Усяслау.)

38. Аутар зборнiка "Гусляр". (Янка Ку­пала.)

39. Каму належаць радкi "На што ж на зямлi сваркi i звадкi, боль i горыч,
калi мы усе разам ляцiм да зор?" (Максiму Багдановiчу.)


40. Аутар творау "Рускi", "Роднае карэнне". (Максiм Гарэцкi.)
VIII. Тэатральны конкурс
Каманды паказваюць нумары мастацкай самадзейнасцi. Максiмальная ацэнка - 7 балау.

Падвядзенне вынiкау. Падзяка удзельнiкам.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка