Конкурс фларыстаў-аранжыроўшчыкаў «Кветкі. Прыгажосць. Творчасць»




Дата канвертавання30.04.2017
Памер10.84 Kb.
Кветкавая прыгажосць у творчасці

На мінулым тыдні ў Гродне адбыўся вочны абласны конкурс фларыстаў-аранжыроўшчыкаў «Кветкі. Прыгажосць. Творчасць». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 46 вучняў з устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці. Свае творчыя здольнасці і крэатыўны падыход дзеці дэманстравалі ў дзвюх намінацыях: «Кветкавы кактэль» і«Беларусачка». Па ўмовах конкурсу ўдзельнікам адводзілася адна гадзіна для ўвасаблення сваёй творчай ідэі. Пакуль канкурсанты працавалі, іх педагогі былі занятыя таксама творчай справай – яны ўдзельнічалі ў майстар-класе па пляценню з папяровай лазы.

У намінацыі «Кветкавы кактэйль» гонар Астравецкага ЦТДзіМ абараняла навучэнка гуртка “Калейдаскоп” Майзік Ульяна (кір. Рынковіч Наталля Вацлаваўна). Дзяўчынка выконвала кветкавую кампазіцыю ў тэхніцы світ-фларыстыка (састаўленне “салодкіх” букетаў). Кампазіцыя атрымалася вельмі прыгожай і амаль крыху не дацягнула да прызавога месца.

А вось дзяўчатам гуртка “Ачумелыя ручкі” Дрэма Лізавеце і Віннічак Дар’і (кір. Віннічак Валянціна Вільеўна) давялося святкаваць перамогу – 3 месца ў намінацыі «Беларусачка». Ліза ўпрыгожвала фларыстычным матэрыялам этнічны касцюм, сшыты з льняной тканіны, у які была апранута Дар’я. І сам касцюм, і яго абарона, і назва касцюма “Астраўчанка” спадабалася не толькі журы, але і ўсім прысутным у зале.



Віншуем дзяўчат і жадаем далейшых поспехаў!!!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка