Конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў»




Дата канвертавання24.02.2017
Памер15.92 Kb.
logo1.png

Субота, 1.02.2014

Песні на ўсе часы

n8s1.jpg

29 студзеня на сцэне РДК прайшоў раённы конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў». Сёлета ён прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі і Сенненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел у конкурсе прынялі 8 чалавек. Сярод іх навучэнцы школ раёна, прадстаўнікі працоўнай моладзі. Канкурсанты выконвалі па дзве песні. Адна — на грамадзянска-патрыятычную і ваенную тэматыку, другая — шлягер мінулых гадоў. Ацэньвала выступленні моладзі журы ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сенненскага райвыканкама Алесі Лавіцкай, выкладчыка Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў Ігара Клячына. Узначаліла журы выкладчык Багушэўскай дзіцячай школы мастацтваў Ларыса Новікава.

Для многіх з удзельнікаў гэта выступленне было далёка не першае. Зоркамі сенненскай сцэны можна з упэўненасцю назваць Юлію Крыўчанка (філіял РВУ «Сяннорайгаз»), Марыю Шыбека (раённы цэнтр дзяцей і моладзі, СШ №1 г.Сянно), Ганну Васілёнак (Багданаўская СШ), Аляксандра Мінёнка (РАНС), Ірыну  Байкову (школа-інтэрнат). Для Юліі Шэхавай (цэнтральная аптэка №24), Веранікі Дварак (прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па Сенненскім раёне) і Аляксея Клімава (Багушэўскае аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту) гэта быў дэбют на раённай сцэне. Але аб’ядноўвала ўсіх артыстаў шчырае імкненне спець з душой. Адчуваючы гэта, гледачы не скупіліся на гучныя апладысменты і актыўна падпявалі выступоўцам.

Перад тым як журы вынесла свой вердыкт, шмат добрых слоў удзельнікам конкурсу адрасавалі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца.

Маладыя выканаўцы атрымалі ад арганізатараў дыпломы аб удзеле ў конкурсе. Лепшымі журы прызнала выступленні Аляксея Клімава (3 месца), Аляксандра Мінёнка (2 месца). Першае месца падзялілі Ірына Байкова і Марыя Шыбека. Пераможцы прадставяць раён на абласным этапе конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў».



Вольга БАНДАРЭВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: удзельнікі конкурсу.

Фота Аляксандра Карбоўскага.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка