Конкурс пошукавых заданняў " Вуліцы маёй вёскі" Намінацыя:"Даследчая работа" Аўтар




Дата канвертавання15.06.2017
Памер56.23 Kb.
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Карцэвіцкая сярэдняя школа”



Конкурс пошукавых заданняў

Вуліцы маёй вёскі”



Намінацыя:“Даследчая работа”

Аўтар:


Лявіцкая Марыя Радзіславаўна,

вучаніца 6 класа


Кіраўнік:

Гаціла Святлана Аляксандраўна,

выхавацель ГПД


аг.Карцэвічы


Змест



  1. Мая вуліца – вуліца Петрачкова…………………………3



  1. У шасці кіламетрах ад “Радзівілаўскай сталіцы”……….3




  1. Старонкі гісторыі…………………………………………4




  1. Вуліца настаўніцкая……………………………………...5




  1. Люблю цябе, мая вуліца…………………………………6

2
МАЯ ВУЛІЦА – ВУЛІЦА ПЕТРАЧКОВА

У кожнага чалавека ёсць дарагія яго сэрцу мясціны. Для мяне гэта куточак роднай Беларусі – вёска Саска Ліпка, вуліца, на якой стаіць мой дом. Я жыву з мамай, татам, бабуляй, малодшай сястрычкай Насцяй і старэйшым братам Славам. Гэта наш дом, наша сям’я – месца, дзе цябе любяць, чакаюць, разумеюць, падтрымаюць. Наш дом – гэта і кветнік, дагледжаны рукамі бабулі, мамы і маімі рукамі таксама. Гэта і лавачка, весніцы і агароджа, зробленыя рукамі таты і Славы. Гэта і агарод, які пасаджаны клапатлівым стараннем усёй нашай сям’і. f:\img_5308.jpg

Калі вясной пад’язджаеш да вёскі з боку Нясвіжа, уражвае вялікі сад у квецені. Пах незвычайны, прыгажосць незямнога раю. Адразу ўзнікае жаданне ніколі не пакідаць гэтыя прыгожыя мясціны. Возера і бярозавы гай (мясцовая назва Беразак) побач з вёскай. Выдатныя ўмовы для працы і адпачынку.



У ШАСЦІ КІЛАМЕТРАХ

АД “РАДЗІВІЛАЎСКАЙ СТАЛІЦЫ”
Сапраўды, наша вёска знаходзіцца ў шасці кіламетрах ад горада Нясвіжа, які з’яўляўся рэзідэнцыяй знакамітага княжацкага роду Радзівілаў Вялікага княства Літоўскага. Паданне аб паходжанні назвы вёскі, пачутае ад маёй бабулі Татур Ганны Іосіфаўны, звязана з імем шляхціча Сацкевіча Ліпніцкага, прыватныя землі якога набыла Ганна Радзівіл (з роду Кішкаў) у 1528 годзе. (Кніга “Памяць. Нясвіжскі раён”, с. 612.) Паданне сведчыць: “Праязджаў пан Сацкевіч па сваіх зямельных уладаннях. Змарыўся: дальняя дарога, спякота ў час жніва, а на небе ні хмурынкі, ні аблачынкі. Прыпыніўся пан адпачыць, бо адчуў сябя дрэнна. Слугі размясцілі пана ў цяньку пад вялікай старой ліпай. Ні дапамагла ні вада, ні прымочкі. Развітаўся пан Сацкевіч з жыццём пад векапомнай ліпай. А тое месца ў народзе сталі называць “Сацкевіч пад ліпкай”.

3

З цягам часу назву змянілі і паселішча ля гэтага месца сталі называць “Саска пад ліпкай”,“Саска Ліпка”.


СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Вуліца Петрачкова самая вялікая і па працягласці, і па колькасці хат і жыхароў. Спачатку называлі яе Лясная, бо побач рос бярозавы гай. Але падзеі 17 верасня 1939 года і ваеннае ліхалецце яе назву змянілі, і пасля Вялікай Айчыннай вайны яна стала называцца вуліцай Петрачкова. Яшчэ з садаўскага ўзросту я часта задавала пытанне сваім родным: “Чаму так называецца вуліца?” Цяпер ведаю і хачу расказаць аб гэтым.

У далёкім 1935 годзе на вуліцы з’явілася школа. Будавалі яе талакой (даўні звычай беларусаў па сумеснай працы), калектыўнай працай дарослых жыхароў вёскі, бо лічылі важнай справай навучанне грамаце сваіх дзяцей. Яшчэ ў даваенны час дырэктарам быў прызначаны Мікіта Паўлавіч Петрачкоў (Кніга “Памяць. Нясвіжскі раён”, с.311.). У першыя месяцы вайны наша вёска, як і ўся Беларусь, апынулася пад фашысцкай акупацыяй. У першую чаргу немцы расстрэльвалі камуністаў і камсамольцаў. Мікіта Паўлавіч Петрачкоў быў ў іх радах. Паліцаі схапілі дырэктара школы, вывелі за вёску (сучасны раён былога калгаснага яблынева саду) і расстралялі.

Май… Вёска ў квецені яблыневых садоў… Мітынг Памяці ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам…Ушанаванне ветэранаў вогненных ваенных гадоў… Квітнеючы яблыневы сад на месцы расстрэлу Петрачкова – вечная памяць тым, хто аддаў сваё жыццё у барацьбе з фашызмам за чыстае блакітнае неба, за мір на беларускай зямлі, за нашу будучыню.



f:\i.jpeg

4


ВУЛІЦА НАСТАЎНІЦКАЯc:\documents and settings\администратор\рабочий стол\утренник\безымяsнный.jpg
Выпадкова ці не, але на вуліцы Петрачкова жывуць і жылі ў розныя часы настаўнікі і іх сем’і. Петрачковы, Байко, Шукевічы, Вайніловічы, Урбаны, Камаровы, Казакі, Яўзрэзавы, Владыкі, Антановічы – гэта тыя, каго добра ведалі і паважалі ў вёсцы за працу ў Саскаліпкаўскай базавай школе, якая перастала існаваць у 2005 годзе.

Таццяна Пятроўна Антановіч мае саракагадовы педагагічны стаж, амаль 35 гадоў адпрацавала ў Саскаліпкаўскай базавай школе настаўніцай пачатковых класаў. Многія былыя вучні нашай вёскі ўдзячны ёй за трывалыя веды, за аснову будучай прафесійнай падрыхтоўкі. Сярод іх і сучасныя педагогі: Махалік Інэса Канстанцінаўна (ДУА “Сноўская СШ” Нясвіжскага раёна), Корсак Крысціна Вацлаваўна (г.Навагрудак), Вярбіцкая Соф’я Іванаўна (ДУА “Ланская СШ” Нясвіжскага раёна). Усе яны жылі ці жывуць на вуліцы Петрачкова. c:\documents and settings\администратор\рабочий стол\утренник\s.jpgc:\documents and settings\администратор\рабочий стол\утренник\безымянный.bmp

Таццяна Пятроўна ганарыцца і сваімі дзецьмі. Дачка Ала Васільеўна Маслава, галоўны рэдактар часопіса “Народная асвета”, вырасла на нашай вуліцы Петрачкова. Яна і яе брат Уладзімір Васільевіч разам з унукамі наведваюць родны дом, дапамагаюць маці, гуляюць па знаёмых з дзяцінства сцежках.c:\documents and settings\администратор\рабочий стол\утренник\s.bmp

Сям’я настаўніка рускай мовы і літаратуры Байко Пятра Пятровіча таксама пражывала на вуліцы Петрачкова. Пётр Пятровіч настаўнік-ветэран, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.


5
Прайшоўшы канцэтрацыйны лагер і фронт, вучыў дзяцей шанаваць кожную хвілінку свайго жыцця, ставіць перад сабой мэты і прыкладваць намаганні для іх дасягнення.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Саскаліпкаўскай БШ Шынгель Г.К. успамінае, што вучні Пятра Пятровіча чыталі многа мастацкай літаратуры і выдатна пісалі дыктоўкі па рускай мове. Таму настаўнік заўжды запрашаў калег і гасцей школы на адкрытыя ўрокі.

На вуліцы Петрачкова, па ўспамінах Антановіч Т.П., кватаравалі і маладыя настаўнікі, якіх накіроўвалі на працу ў мясцовую школу. Прыемна, што жыхары вуліцы Петрачкова, мае суседзі, не толькі самыя адукаваныя, але і самыя гасцінныя і добразычлівыя людзі.

ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, МАЯ ВУЛІЦА!

c:\documents and settings\администратор\рабочий стол\утренник\безымянный.jpg

У час размовы з Таццянай Пятроўнай звярнула ўвагу на тое, як добра ведае яна сваіх суседзяў, аднавяскоўцаў, з якім імпэтам успамінае гады працы ў школе. Многіх настаўнікаў ужо няма з намі, некаторыя з іх пераехалі на новае месца жыхарства. Ды і Саскаліпкаўскай школы ўжо няма. Але ёсць вуліца Петрачкова, ёсць яе жыхары, якія памятаюць школу, настаўнікаў за тое, што пакінулі яны след на нашай зямлі, былі сейбітамі добрага і вечнага.

Кажуць, без мінулага няма сучаснага і будучага. На вуліцы ёсць мясцінка, дзе я люблю гуляць, – гэта маленькі завулачак ля былога вясковага

магазіна. Я і мае сябры збіраемся тут, абмяркоўваем навіны, бавім вольны час за гульнямі, нават арганізуем добрыя справы: прынесці вады цётцы Юзі, прачысціць дарожку дзеду Юрку, падагнаць казу дзеда Алеся, паднесці газету бабцы Стасі. Мая бабуля кажа: “Раз гучаць дзіцячыя галасы – значыць жыве вуліца і будзе жыць вёска”.



6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка