Конкурс праводзiцца штогод у рамках правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii. Канкрэтныя тэрмiны правядзення конкурсу вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры




Дата канвертавання14.08.2018
Памер87.02 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

29.01.2016 N 1

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ПРАВЯДЗЕННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА КОНКУРСУ МАЛАДЫХ ВЫКАНАўЦАў БЕЛАРУСКАЙ ЭСТРАДНАЙ ПЕСНI НАЦЫЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНI I ПАЭЗII
1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii (далей - конкурс).

2. Мэтамi конкурсу з'яўляюцца:

выяўленне i падтрымка таленавiтай моладзi, развiццё яе творчых здольнасцей i павышэнне ўзроўню выканальнiцкага майстэрства;

развiццё i папулярызацыя лепшых традыцый эстраднага музычнага мастацтва i далучэнне да iх шырокiх слаёў грамадства;

арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) i эстэтычнае выхаванне насельнiцтва.

3. Арганiзатарамi конкурсу з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), галоўныя ўпраўленнi iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў (далей - галоўныя ўпраўленнi), аддзелы iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў (далей - аддзелы), дзяржаўная ўстанова "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь "Нацыянальны акадэмiчны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь" (далей - Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi).

4. Конкурс праводзiцца штогод у рамках правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii. Канкрэтныя тэрмiны правядзення конкурсу вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры.

5. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выканаўцы, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ва ўзросце ад 16 да 31 года ўключна па стане на 1 чэрвеня года правядзення конкурсу (далей - удзельнiкi).

6. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца не пазней за месяц да пачатку правядзення конкурсу ў газеце "Культура", на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт i павiнна змяшчаць звесткi пра час, месца правядзення конкурсу, умовы конкурсу, крытэрыi i парадак ацэнкi выкананняў удзельнiкаў, парадак i тэрмiны абвяшчэння вынiкаў конкурсу, а таксама iншыя неабходныя звесткi.

7. Конкурс праводзiцца ў тры этапы:

першы этап (раённы, гарадскi) з'яўляецца адборачным i праводзiцца аддзеламi;

другi этап (абласны, Мiнскi гарадскi) з'яўляецца адборачным i праводзiцца галоўнымi ўпраўленнямi;

трэцi этап (рэспублiканскi) з'яўляецца заключным i праводзiцца Нацыянальным акадэмiчным канцэртным аркестрам Беларусi ў рамках правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii.

Парадак i тэрмiны правядзення этапаў конкурсу вызначаюцца адпаведна аддзеламi, галоўнымi ўпраўленнямi i Мiнiстэрствам культуры.

8. Для ажыццяўлення кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу ствараецца арганiзацыйны камiтэт (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - аргкамiтэт), склад якога зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

Аргкамiтэт адначасова з'яўляецца арганiзацыйным камiтэтам заключнага этапу конкурсу.

9. Для непасрэднага кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем адборачных этапаў конкурсу ствараюцца арганiзацыйныя камiтэты адборачных этапаў конкурсу (далей - аргкамiтэты адборачных этапаў), склад якiх зацвярджаецца адпаведна галоўнымi ўпраўленнямi i аддзеламi.

10. Склад аргкамiтэта i аргкамiтэтаў адборачных этапаў фармiруецца з лiку прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў), iншых зацiкаўленых арганiзацый, творчых работнiкаў.

11. Аргкамiтэт:

ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу;

разглядае i зацвярджае склад прафесiйнага журы заключнага этапу конкурсу (далей - журы);

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення конкурсу i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць падчас падрыхтоўкi i правядзення конкурсу.

12. Аргкамiтэт адборачнага этапу:

ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем адборачнага этапу конкурсу;

зацвярджае склад журы адборачнага этапу конкурсу;

зацвярджае спiскi ўдзельнiкаў, якiя дапушчаны да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення адборачных этапаў конкурсу i iх асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць падчас падрыхтоўкi i правядзення адборачных этапаў конкурсу.

13. Пасяджэннi аргкамiтэта i аргкамiтэта адборачнага этапу конкурсу лiчацца правамоцнымi, калi ў iх пасяджэннях прымалi ўдзел не менш за дзве трэцiя часткi яго складу.

Рашэнне аргкамiтэта i аргкамiтэта адборачнага этапу прымаецца шляхам адкрытага галасавання i лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала больш паловы членаў адпаведнага аргкамiтэта, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi.

Рашэнне аргкамiтэта i аргкамiтэта адборачнага этапу афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй адпаведнага аргкамiтэта.

14. Для ўдзелу ва ўсiх этапах конкурсу ўдзельнiкi прадстаўляюць дзве песнi беларускiх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвiлiны 40 секунд.

У адборачных этапах конкурсу выконваюцца песнi ў суправаджэннi фанаграмы "мiнус адзiн". Фанаграмы забяспечваюцца непасрэдна ўдзельнiкамi.

На заключным этапе конкурсу адна песня выконваецца ў суправаджэннi фанаграмы "мiнус адзiн", другая песня - у суправаджэннi Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi.

15. Да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу ад кожнай вобласцi i г. Мiнска дапускаюцца па тры ўдзельнiкi.

16. Галоўныя ўпраўленнi на ўдзельнiкаў, якiя дапушчаны да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу, прадстаўляюць у Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi наступныя матэрыялы:

заяўку па форме згодна з дадаткам да дадзенай Iнструкцыi;

ксеракопiю дакумента, якi сведчыць асобу;

творчую характарыстыку;

копii дыпломаў iншых конкурсаў i фестываляў;

фотаздымак (у электронным выглядзе альбо на матэрыяльным носьбiце фармату jpg памерам не менш за 300 dpi/inch);

фанаграму "плюс адзiн" i "мiнус адзiн" песнi, якую ўдзельнiк будзе выконваць у суправаджэннi Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi (у электронным выглядзе альбо на матэрыяльным носьбiце фармату mp3);

тэкст песнi на папяровым носьбiце з указаннем аўтараў музыкi i слоў.

Матэрыялы, прадугледжаныя часткай першай дадзенага пункта, накiроўваюцца не пазней 20 сакавiка года, у якiм праводзiцца конкурс, на адрас Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi: 220002, г. Мiнск, а/с N 1. Тэл. (017) 284 91 44; (017) 284 42 52; факс (017) 284 74 40, e-mail: mail@orchestra.by.

17. Матэрыялы, прадстаўленыя для ўдзелу ў конкурсе, не рэцэнзуюцца i не вяртаюцца. Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых пунктам 16 дадзенай Iнструкцыi, да разгляду не прымаюцца.

18. Для ацэнкi выкананняў удзельнiкаў аргкамiтэтам, аргкамiтэтам адборачнага этапу зацвярджаецца адпаведна склад журы конкурсу i склад журы адборачных этапаў конкурсу (далей, калi не вызначаецца iншае, - журы) у колькасцi не больш за 8 чалавек у кожным складзе.

Склад журы фармiруецца з лiку педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры, творчых работнiкаў, дзеячаў культуры i мастацтва, прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

19. Журы:

праслухоўвае выкананнi ўдзельнiкаў i дае iм ацэнку;

вызначае пераможцаў адборачных этапаў i конкурсу.

20. Журы ацэньвае выкананнi ўдзельнiкаў па наступных крытэрыях:

узровень выканальнiцкага майстэрства;

яскравасць выканальнiцкай iндывiдуальнасцi;

мастацкi густ;

уменне перадаць стылiстычныя асаблiвасцi i драматургiю выконваемых твораў.

21. Члены журы на працягу правядзення конкурсу ўстрымлiваюцца ад публiчных ацэнак таго цi iншага ўдзельнiка ў сродках масавай iнфармацыi.

У час пасяджэння журы знаходжанне пабочных асоб не дазваляецца.

22. Чарговасць выкананняў удзельнiкаў на заключным этапе конкурсу вызначаецца жараб'ёўкай. Змена чарговасцi выкананняў i заяўленых песень не дапускаецца.

23. Выкананнi ўдзельнiкаў ацэньваюцца па дзесяцiбальнай сiстэме.

24. Падвядзенне вынiкаў конкурсу i адборачных этапаў конкурсу ажыццяўляецца журы адкрытым галасаваннем па кожным з удзельнiкаў конкурсу.

Член журы, якi мае адносiны да ўдзельнiка (роднасныя сувязi, навучанне, праца i iншае), не прымае ўдзел у ацэнцы выкананняў дадзенага ўдзельнiка.

25. Рашэнне журы прымаецца на пасяджэннях, афармляецца пратаколам i падпiсваецца членамi журы i яго сакратаром. Рашэнне лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала больш паловы прысутных на пасяджэннi членаў журы. Пры роўнасцi галасоў меркаванне старшынi журы з'яўляецца вызначальным. Рашэнне журы аб'яўляецца на цырымонii ўзнагароджання ў рамках адкрыцця цi закрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii (у адпаведнасцi с зацверджанай аргкамiтэтам праграмай фестывалю).

Рашэнне журы канчатковае i не падлягае перагляду.

26. Журы конкурсу мае права:

не прысуджаць Гран-пры;

прысуджаць не ўсе дыпломы i прэмii;

прысуджаць некалькi дыпломаў (акрамя Гран-пры i дыплома I ступенi) з падзелам прэмii ў роўных долях памiж лаўрэатамi, уладальнiкамi гэтых дыпломаў;

у выпадку непрысуджэння аднаго або некалькiх дыпломаў змяняць памеры грашовых прэмiй у межах сродкаў, прадугледжаных на выплату грашовых прэмiй.

27. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца Гран-пры з уручэннем дыплома ўладальнiка Гран-пры i прыза iмя Уладзiмiра Мулявiна, дыпломамi I, II i III ступенi з прысваеннем звання лаўрэата конкурсу.

28. Пераможцам конкурсу ўстанаўлiваюцца грашовыя прэмii ў памеры:

уладальнiку Гран-пры - 120 базавых велiчынь;

лаўрэату i ўладальнiку дыплома I ступенi - 100 базавых велiчынь;

лаўрэату i ўладальнiку дыплома II ступенi - 80 базавых велiчынь;

лаўрэату i ўладальнiку дыплома III ступенi - 60 базавых велiчынь.

29. Удзельнiкi заключнага этапу конкурсу, якiя не атрымалi Гран-пры i дыпломы лаўрэатаў I, II i III ступенi, адзначаюцца дыпломамi ўдзельнiкаў.

30. Фiнансаванне выдаткаў па арганiзацыi i правядзеннi конкурсу ажыццяўляецца за кошт:

сродкаў, якiя прадугледжваюцца ў рэспублiканскiм i мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў;

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, якая прадастаўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Выдаткi на праезд удзельнiкаў i суправаджаючых асоб у г. Мiнск i г. Маладзечна для рэпетыцый i ўдзелу ў трэцiм этапе конкурсу ажыццяўляюць аддзелы, установы адукацыi i iншыя арганiзацыi.
Дадатак да Iнструкцыi аб парадку арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii
Форма

ЗАЯЎКА

на ўдзел у Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай

песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii


Прозвiшча

Вобласць, горад







Уласнае iмя

Паштовы адрас удзельнiка

Iмя па бацьку (калi такое маецца)

Месца працы (вучобы)







Дзень, месяц i год нараджэння

Поўных гадоў

Тэл.

Факс

Дакумент, якi сведчыць асобу
Серыя N

Кiм i калi выдадзены



Сцэнiчны псеўданiм
(пры наяўнасцi)

E-mail










РЭПЕРТУАР

Назва песнi

Кампазiтар

Час гучання

Аранжыроўшчык

Носьбiт фанаграмы

Аўтар тэксту

Танальнасць

З Iнструкцыяй аб парадку арганiзацыi i правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii азнаёмлены(на)
______________________________________________________________________________

(уласны подпiс удзельнiка конкурсу)



Назва галоўнага ўпраўлення, якое прадстаўляе ўдзельнiка ___________________

___________________________________________________________________________

Паштовы адрас _____________________________________________________________

_______________________________ _______________ ________________________

(кiраўнiк галоўнага ўпраўлення) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)

____________________



(дата)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка