Конкурс сачыненняў "Мая мама самая!"




Дата канвертавання22.02.2017
Памер30.72 Kb.
Мая мама - САМАЯ!
Напярэдадні Дня маці сярод вучняў 5 – 7 класаў бібліятэкай Маркаўскай СШ праводзіўся конкурс сачыненняў “Мая мама – самая!”

Прапануем вашай увазе сачыненні, пададзеныя на конкурс. Калі ласка, пракаменціруйце ці адзначце тое сачыненне, якое вам найбольш спадабалася. Па выніках вашых адзнак будзе аб’яўлены пераможца.

Пастарайцеся ацэньваць аб’ектыўна і аператыўна!
Мама…
Матуліны рукі нас песцяць, галубяць,

Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць!

Мама… Мамачка… Матуля… Знойдзецца яшчэ шмат ласкавых слоў для нашых мам. Для кожнага з нас маці – гэта самы дарагі чалавек. Першае слова, якое мы сказалі, было МА-МА. Першыя гукі, якія мы чулі, - гэма калыханкі, што спявала нам маці. Мама ўвесь час побач: калі мы хварэем, калі мы атрымліваем добрую адзнаку, калі не атрымліваецца дамашняе заданне. Але часам яна занадта клапатлівая!

Аднак якой бы наша маці не была, яна заўсёды будзе нашай любімай мамачкай.

Я люблю сваю матулю.

Усік Дар’я,

вучаніца 7 класа
Мая мама САМАЯ!
Калі мая любімая матуля даведалася, што ў яе будзе дзіцятка, яна была самая шчаслівая на свеце. Яна клапацілася аб сваім здароўі, каб я нарадзілася прыгожай і моцнай духам.

З кожным днём было бліжэй і бліжэй да майго нараджэння. Маё маленькае сэрца білася ў маміным жывоціку. З кожным днём я станавілася бліжэй да таго, каб убачыць свет, такі таямнічы яшчэ для мяне. Мая любімая матуля старалася берагчы сваё здароўе для мяне. За гэта вялікі ёй Дзякуй!

І вось той дзень, калі я нарадзілася. Дваццаць дзевятага лістапада ў сямнадцаць гадзін шэсць мінут з’явілася на свет матуліна шчасце – я. Яна, здаецца, была самай шчаслівай на свеце.

Мама кожны дзень назірала і радавалася маім маленькім адкрыццям і перамогам. Мама вучыла мяне гаварыць. І калі я скзала першае, такое простае і адначасова незвычайнае слова “мама”, яна была вельмі шчаслівай. Мае першыя крокі напаўнялі маміна сэрца такой шчырай радасцю, пра якую нават цяжка расказаць! (Гэта я часта заўважала, калі слухала яе прыемныя ўспаміны).

З кожным днём я падрастала, а значыць больш разумела і пазнавала наваколле, усё чароўнае для мяне.

Мая мама САМАЯ! Самая добрая, самая ласкавая, самая любімая! І так я магу паўтараць бясконца. Я буду старацца, каб мама кожны дзень магла ганарыцца маімі поспехамі і дасягненнямі, так, як гэта было падчас маіх першых слоў і крокаў.

МАЯ ЛЮБІМАЯ МАТУЛЯ, ДЗЯКУЙ!!!

Сахар Вольга,

вучаніца 7 класа

Павіншуем?!
Я віншую ўсіх мам з Днём Маці. А сваю віншую больш за ўсіх, таму што для кожнага чалавека свая мама самая лепшая. Я жадаю ёй шчасця, здароўя, поспехаў ва ўсім. Сама ж абяцаю быць паслухмянай, заўсёды дапамагаць.

Я так лічу. Нельга казаць, што, напрыклад, мая мама лепшая за тваю. У кожнага сваё меркаванне аб гэтым.

Я хачу сказаць кожнаму: дапамагайце мамам не толькі ў святы, а заўсёды. Няхай у кожнай мамы кожны дзень на працягу ўсяго жыцця ад гэтага на вуснах свецяцца ўсмешкі.

Сергіевіч Сняжана,

вучаніца 6 класа

Мамочка моя!..

Мама! В этом слове природа воплотила высочайший свой идеал. Ещё в дохристианские времена люди верили, что существуют силы, которые предохраняют семейный очаг от злых духов. Хранительницей семейного очага у наших далёких предков была богиня Мокоша, или, как её ещё называли, богиня Беречиня. Какое поэтическое, тонкое имя. Та, которая бережёт жильё, оберегает от неверного шага, от напасти и зла. Просыпаясь утром, наспех глотаем еду, приготовленную её руками, и бежим в школу, часто забывая поблагодарить её. Засыпая вечером, видим над собой кроткие глаза. Забываем иногда сказать этим глазам слова любви или даже короткое “Доброй ночи”…

Я люблю, тебя, мама. Ты - мой самый родной человек! Ты всегда помогаешь мне, поддерживаешь меня и украшаешь мою жизнь. Именно благодаря тебе я получил “чудо” – жизнь. Ты всегда называешь меня добрым словом, помогаешь мне в трудную минуту, заставляешь поверить в себя. Ты всегда разная: добрая, строгая, прекрасная.

Единственное, чего я не понимаю до сих пор, почему ты за меня волнуешься, когда меня долго нет? Возможно, понимание придёт с возрастом, а пока я хочу сказать тебе: “Я люблю тебя, мама!!!”



Буцаев Влад,

ученик 6 класса


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка