Конкурс творческих работ учащихся и педагогов на военную тематику номинация "вечная память" неугасима память поколения




Дата канвертавання05.07.2018
Памер38 Kb.
Государственное учреждение образования “Начская средняя школа им. М.Д.Шестакова Крупского района”

КОНКУРС ТВОРЧЕСКИХ РАБОТ УЧАЩИХСЯ И ПЕДАГОГОВ НА ВОЕННУЮ ТЕМАТИКУ


НОМИНАЦИЯ “ВЕЧНАЯ ПАМЯТЬ”

НЕУГАСИМА ПАМЯТЬ

ПОКОЛЕНИЯ

Толкачёва Анастасия Вадимовна

10 класс

Минская область

Крупский район

агрогородок Нача




Нача, 2014 год

Мы хочам, каб мірнае неба

Не знала пажараў вайны.

А. Бачыла


Вайна... Колькі жудасці, смутку, гора хаваецца ў гэтым слове? Чалавецтва нават у цяперашні час не ведае большай трагедыі...

Вайна адышла ў мінулае, стала старонкай гісторыі. Але мы не маем права забываць пра яе, таму што амаль кожную сям’ю, кожны дом, кожны горад ці маленькую вёсачку закранула яна сваім агніста-чырвоным крылом. За сваёю спіной яна пакідала асірацелых дзяцей, пакалечаныя маладыя лёсы, спаленыя вёскі, гарады, лясы, шмат нявінных ахвяр.

Ідзе час, але не губляюцца ў памяці цяжкія гады вайны. За агульную справу змагаліся ўсе, ад малых да старых, людзі аддавалі сябе, сваё майстэрства, вопыт, сілу дзеля перамогі, якая абышлася для нас вельмі дарагой цаной. На акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі рабочыя павінны былі працаваць па дзесяць-дванаццаць гадзін у суткі, сялянства абкладвалася непасільнымі падаткамі, галодная смерць пагражала сотням тысяч людзей.

Мы жывём на зямлі, на якой у гады апошняй вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі, а сярод мужчынскага насельніцтва Беларусі – кожны другі. Жудасныя лічбы. А яшчэ цяжэй робіцца, калі падумаць, што стаіць за гэтымі лічбамі: здзекі ворагаў і здраднікаў, пакутлівая смерць, гора родных... Дзеці таксама мужна, па-геройску, поплеч з бацькамі, братамі і сёстрамі змагаліся супраць ворага.

Мне пашчасціла: я не бачыў вайны. Не бачыў скалечаных дзяцей, не бачыў гора маці, якая згубіла сына, не бачыў той крыві, якая пралівалася з грудзей ні ў чым не вінаватых немаўлят. І я вельмі рады гэтаму.

Бесклапотнае дзяцінства, шчаслівае юнацтва. Няма праблем у жыцці. І ўсё...

А яны? У свой час яны таксама так думалі. Марылі, спадзяваліся. Яны жылі... Але раптоўна ўсё скончылася. Вайна забрала і радасць, і шчасце, і весялосць. На змену ім прыйшлі смерць, голад, разруха.

Пра гэты страшэнны час я ведаю не толькі са старонак кніг і зборнікаў вядомых літаратараў, кінафільмаў , карцін мастакоў. Пра перажыты ваенны перыяд расказваў мой дзед, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ермачонак Міхаіл Фёдаравіч. Яго ўспаміны перадаюцца з пакалення ў пакаленне. З- пад шкла партрэта і сёння ён глядзіць на нас. Пажоўклыя лісты альбома расказваюць пра яго жыццё.

Нарадзіўся мой дзед у 1919 годзе ў вёсцы Леўніца Аздзяціцкага сельскага савета Барысаўскага раёна ў звычайнай сялянскай сям’і. Рос працавітым хлопчыкам. У роднай вёсцы прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады. Скончыў школу. Трэба было дапамагаць бацькам, але прызвалі ў Чырвоную Армію. Юнацкаму жыццю і шчасцю перашкодзіла вайна. З самага пачатку вайны ён ідзе на фронт.

З баямі прайшоў баявы і адважны шлях ад Масквы да Берліна ў складзе 21-й механізаванай брыгады механікам – інструктарам.

Чаго толькі не давялося яму перажыцьза гады вайны.

Дзед выконваў баявыя заданні і заўсёды верыў, што толькі адвага, рашучасць і смеласць дапамогуць перамагчы ворага. Шмат бачыў смерцяў сваіх таварышаў, з якімі змагаўся поплеч супраць ворагаў. І кожны раз у сэрцы было адно жаданне: адпомсціць за смерць таварышаў, родных, блізкіх, вызваліць сваю зямлю ад фашыстаў.

Вельмі цяжкія баі былі пры вызваленні Польскай сталіцы Варшавы. Шмат было праліта крыві. Не хацелі нямецка-фашысцкія захопнікі адступаць. Вось у гэтым баі дзед мой быў паранены і кантужаны ад варожага снарада. Шпіталь, выздараўленне, зноў фронт. Перамогу сустрэў у Берліне.

Але раны давалі аб сабе знаць. У 1956 годзе дзеда знялі з уліку ад нясення вайсковай службы ў сувязі з кантузіяй.

Вельмі балюча было гэта дзеду ўспамінаць. Балюча за тых, хто не вярнуўся дадому, балюча за тых, хто вярнуўся дадому калекам...

За баявыя заслугі ўзнагароджаны дзед ордэнам “Красной звезды”, медалямі “За Отвагу”, “За освобождение Варшавы”, “За взятие Берлина”, “За победу над Германией”.

Пасля вайны працаваў у калгасе “Камунар”. Трэба было аднаўляць гаспадарку, рабіць усё для мірнага жыцця.

Да апошняга часу дзед верыў, што дабро і справядлівасць на планеце павінны абавязкова спыніць і перамагчы зло і бездухоўнасць у імя светлага жыцця на Зямлі.

Напамінам пра вайну служаць помнікі і абеліскі ў розных кутках нашай шматпакутнай зямлі: Хатынь і Дальва, Брэсцкая крэпасць і Курган Славы.

Кветкі, як сімвал жыцця, мы прыносім да помнікаў, мемарыялаў, каб выказаць сваю любоў і павагу, каб памятаць пра боль і смутак вайны, каб пакланіцца памяці загінуўшых.



З кожным днём становіцца ўсё менш і менш ветэранаў, тых , хто прайшоў вайну і мог бы праўдзіва і падрабязна расказаць пра яе людзям. Іх словы вучаць нас мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне, змагацца за мір і справядлівасць на ўсёй планеце, вучаць заўсёды заставацца чалавекам перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. Адышлі ў вечнасць 1418 трагічных, напоўненых гераізмам і подзвігамі, пакутамі і крывёй, ваенных дзён. Але жыве народная памяць – непадкупная памяць пра мінулае.

Абавязак усіх жывых на зямлі, кім бы яны не былі, зрабіць так, каб не сцерці ў памяці імёны тых, хто аддаў сваё жыццё за незалежнасць Айчыны, многіх краін свету. І гэта памяць не сатрэцца.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка