Конкурса дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi»




Дата канвертавання03.03.2018
Памер73.67 Kb.
Дадатак 1

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад аддзела адукацыі,

спорту і турызму

Магілёўскага гарвыканкама

14.02.2018 № 70


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні III гарадскога конкурсу

дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкi”
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Мэта III гарадскога конкурса дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi» (далей – Конкурс): стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў; выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі; папулярызацыя творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў; патрыятычнае выхаванне моладзі сродкамі роднай мовы.


2. АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва”.

Арганізатарамі Конкурсу ствараецца аргкамітэт, у функцыі якога ўваходзіць прыём і апрацоўка заявак на ўдзел у Конкурсе, абранне і зацвярджэнне членаў журы (не менш чым за 5 дзён да правядзення конкурсу), падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў Конкурсу.

3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Магілёва ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна.
4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Тэрміны правядзення Конкурсу:

20-21 сакавіка 2018 года;

24 сакавіка 2018 года – узнагароджванне пераможцаў, выніковы канцэрт.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:


  1. Вакальны жанр:

у дадзенай намінацыі Конкурс праводзіцца па наступных напрамках і формах:

народны вакал;

эстрадны вакал;

саліст-вакаліст;

вакальны ансамбль малых формаў.

У гэтай намінацыі пры выбары песні варта надаць увагу індывідуальным асаблівасцям выканаўцы, максімальна раскрыць вакальныя дадзеныя і харызматычныя якасці яго (яе) характару. Песня абавязкова павінна быць на беларускай мове.

Максімальная працягласць песні – 4 хвіліны. Удзельнікі выконваюць твор у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы (-1). У фанаграме дапускаецца выкарыстанне прапісанага «бэк-вакалу» (без дублявання асноўнага голасу).


  1. Мастацкае слова:

у дадзенай намінацыі Конкурс праводзіцца па наступных напрамках і формах:

чытальнікі;

майстар мастацкага слова;

індывідуальнае выкананне;

калектыўнае выкананне.

Удзельнікі па напрамку “Чытальнік” прадстаўляюць творы розных жанраў, аўтарскія творы на беларускай мове (проза, вершы). Час выканання – да 5 хвілін.

Удзельнікі па напрамку «Майстар мастацкага слова» прадстаўляюць нумары-рэпрызы: гумарыстычны аповед, фельетон, маналог, гумарыстычная бытавая сцэнка і г.д., інтэрмедыі на беларускай мове. Час выканання – да 5 хвілін.

Калектывы і ўдзельнікі ва ўсіх намінацыях ацэньваюцца па чатырох узроставых катэгорыях: 6-8 гадоў, 9-11 гадоў, 12-14 гадоў, 15-18 гадоў.

Узрост удзельніка вызначаецца на момант правядзення Конкурсу. Пры ўзнікненні спрэчнай сітуацыі члены журы маюць права запатрабаваць дакумент, які пацвярджае ўзрост ўдзельніка.

Працягласць праграмы ад ўстаноў адукацыі – не больш за 20 хвілін.

Заяўкі на ўдзел у Конкурсе неабходна накіраваць на электронны адрас ddut-everest@tut.by з паметкай “Магiлёўскiя зорачкi” не пазней за 14 сакавіка 2018 года па наступнай форме на беларускай мове:
ЗАЯЎКА

на ўдзел у III гарадскім конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкі”



Намiнацыя/

напрамак/форма/

узроставая катэгорыя


Прозвішча, імя канкурсанта або назва калектыву

Назва

твора, аўтар



Узрост

(дата, месяц, год нараджэння)



Час выканання

Кіраўнік

(тэлефон)


Дырэктар установы

Заяўкі, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.

Тэлефон для даведак 79-07-03.

5. ТЭХНІЧНЫЯ ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Усе этапы Конкурсу праводзяцца на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва” (пр-т Дзімітрава, 65, прыпынак – вул. Паўднёвая).

  Парадак выступлення ўдзельнікаў усталёўвае аргкамітэт. Колькасць удзельнікаў – зыходзячы з вольнай прасторы на сцэне: 5х4 м (даўжыня, глыбіня). Колькасць задзейнічаных мікрафонаў – 6.

Усе фанаграмы ад выканаўцаў адной установы адукацыi зводзяцца на адну флэш-прыладу і падаюцца гукарэжысёру непасрэдна перад выступленнем на Конкурсе. На флэш-прыладзе не павінна быць вірусаў, а таксама іншых файлаў, акрамя кампазіцый, прызначаных для дадзенага Конкурсу.

Выкарыстоўванне відэапрэзентацыi пры выступленні не дапускаецца.

Кабінеты для пераапранання прадастаўляюцца за 30 хвілін да пачатку выступлення і 15 хвілін – пасля яго.

Дзень і час выступлення ўдзельнікаў 1 этапу Конкурсу будуць дадаткова даведзены на электронныя адрасы, з якіх былі атрыманы заяўкі на ўдзел (не менш чым за 5 дзён да пачатку Конкурсу).

Прозвішчы пераможцаў Конкурсу будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва” (эверест.бел) 22 сакавіка 2018 года. Размяшчэнне на сайце з'яўляецца афіцыйным запрашэннем на ўзнагароджванне пераможцаў і выніковы канцэрт, якія адбудуцца 24 сакавіка 2018 года.


6. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ

Адзнака выступлення ўдзельнікаў праводзіцца па наступных крытэрыях:

адпаведнасць рэпертуару ўзроставым асаблівасцям выканаўцаў;

узровень выканальніцкага майстэрства;

артыстызм і сцэнічная культура;

якасць музычнага суправаджэння;

захаванне часовага рэгламенту;

эстэтычны выгляд выканаўцаў;

выкананне ўмоў конкурсу;

узровень мастацкага і тэхнічнага выканання.

Пераможцы вызначаюцца па наступных напрамках:

саліст-вакаліст (эстрадныя спевы);

саліст-вакаліст (народныя спевы);

вакальныя ансамблі (эстрадныя спевы);

вакальныя ансамблі (народныя спевы);

майстар мастацкага слова;

чытальнікі.

Члены журы маюць права прысуджаць Гран-пры ў кожнай з намінацый, а таксама павялічваць або памяншаць колькасць прызавых месцаў. Па выніках конкурсных выступленняў можна задаць пытанні членам журы. Рашэнне журы канчатковае і абскарджаванню не падлежыць. Ацэначныя балы паводле конкурсных пратаколаў не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне.

Пераможцы, якія занялі 1, 2, 3 месца, узнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Удзельнікі, якія прадставілі найбольш яркія конкурсныя нумары, будуць запрошаны для ўдзелу ў выніковым канцэрце 24 сакавiка 2018 года.


7. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Інфармацыя аб правядзені Конкурсу размешчана на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва» (эверест.бел) у раздзеле “Магілёўскія зорачкі”.

Аргкамітэт мае права размяшчаць на сваім сайце фотаздымкі з Конкурсу і выкарыстоўваць іх у рэкламнай прадукцыі без папярэдняй згоды з калектывам або асобным выканаўцам.

Аргкамітэт не нясе адказнасці за наяўнасць правоў на выкарыстанне заяўленых канкурсантамі твораў, а таксама за якасць фанаграм.



Арганізатары забяспечваюць прафесійны падыход да адбору ўдзельнікаў Конкурсу і ствараюць умовы для высокага ўзроўню выканання, пакідаюць за сабой права ўнясення ў дадзенае Палажэнне змяненняў і дапаўненняў, аб чым у тыднёвы тэрмін пасля прыняцця рашэння праінфармуюць удзельнікаў Конкурсу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка