Конкурсах кампаніі «Вушатая сава птушка 2015 года» Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»




Дата канвертавання08.03.2017
Памер43.75 Kb.
Палажэнне аб конкурсах кампаніі

«Вушатая сава – птушка 2015 года»

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае конкурсы «Вушатая сава – птушка 2015 года»

З 2000 года ў Беларусі праводзіцца штогадовая нацыянальная кампанія «Птушка года». Многія з відаў птушак, шырока распаўсюджаныху Беларусі і, на першы погляд, добра вядомых яе жыхарам, насамрэчвыяўляюцца “знаёмымі незнаёмцамі”.

Мэта кампаніі «Птушка года» – прыцягнуць увагу беларусаў да птушак як да аднаго з самых важных элементаў прыроднага асяроддзя, якасць існавання якога адбіваецца і на здароўі чалавека.

Задачы конкурсаў:

– распаўсюдзіць інфармацыю пра штогадовую нацыянальную кампанію «Птушка года Беларусі»;

– прадставіць сімвал 2015 года –вушатую саву – як птушку, што прыносіць карысць сельскай гаспадарцы, знішчаючы мышападобных грызуноў;

– прыцягнуць увагу да прыгажосці беларускай прыроды;

– падтрымаць таленавітых дзяцей.

Мастацкія конкурсы

Мэта конкурсаў – паказаць прыгажосць савы вушатай, адметныя прыкметы, цікавыя асаблівасці яе жыцця, адзначыць станоўчую ролю птушкі ў жыцці чалавека.



Намінацыі:
* Найлепшы малюнак

* Конкурс вырабаў з прыродных матэрыялаў па фотаздымкам



1. Найлепшы малюнак
Прымаюцца мастацкія выявы савы вушатай, выкананыя ад рукі. Малюнкі павінны адлюстроўваць асаблівасці паводзін або знешняга выгляду птушкі.

d:\акции-кампании апб\птушка года\symbol_clock.png з 1 верасня па 1 кастрычніка 2015 года

c:\users\apb3\desktop\envelope-34339_640.png Работы дасылаюцца на адрас рэгіянальных каардынатараў:

  • Брэсцкая вобласць: Мурыгіна Н.А., 224030 г. Брэст, вул. К. Маркса, 60, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, сектар прыроды і экалогіі

  • Гродзенская вобласць: Смыкоўская Т.Ю., 230023 г. Гродна, а/с 197, тэл. 80292300736

  • Гомельская вобласць: Паклонская А.І., 247980, г. Тураў, вул. Інтэрнацыянальная, 18, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

  • Віцебская вобласць: Сінкевіч І.У., 211260 г.п.Шуміліна, вул. Ленінская, 7А, Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі

  • Мінская вобласць, Магілёўская вобласць: Каляда Т.А., 223610 г. Слуцк, вул. Багдановіча 134А Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў

  • Мінск: Якубоўская С.А., 220073, г.Мінск, пр-т Пушкіна, 48, Экалагічная гімназія №19.

Работы вялікага фармату могуць быць дастаўлены рэгіянальным каардынатарам асабіста.

2. Конкурс вырабаў з прыродных матэрыялаў па фотаздымкам
“Вушатая сава – усім птушкам галава!”
На конкурс прымаюцца фотаздымкі вырабаў з выявай савы вушатай з прыродных матэрыялаў сумесна з аўтарам работы (напрыклад, на фота аўтар трымае сваю працу).
У якасці прыроднага матэрыялу прапануем выкарыстаць лісце, шышкі, насенне, кветкі, дрэва, арэхі і іх скарлупу, жалудыі інш.
! Нельга выкарыстоўваць у сваіх работах яйкі і пер’е птушак.

Калі ласка, захоўвайце арыгіналы сваіх творчых работ, каб мець магчымасць пры неабходнасці прадаставіць іх арганізатарам конкурса.



c:\users\apb3\desktop\envelope-34339_640.png ptushkahoda@ptushki.org
d:\акции-кампании апб\птушка года\symbol_clock.png на працягу года па 1 кастрычніка 2015 года


3. Конкурс малюнка на асфальце “Як вушатая сава снедае?”
Конкурс праводзіцца 5 чэрвеня – у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. У гэты дзень прапануем вам праявіць сваю фантазію на дварэ, а замест аркуша паперы выкарыстаць асфальт і намаляваць птушку года і яе рацыён.
c:\users\apb3\desktop\envelope-34339_640.png ptushkahoda@ptushki.org з пазнакай тэмы “Малюнак на асфальце”.

d:\акции-кампании апб\птушка года\symbol_clock.png 5 чэрвеня 2014

4. Літаратурны конкурс “Найлепшы верш пра вушатую саву”

У гэтым конкурсе прапануем вам прыдумаць верш пра вушатую саву, яе знешні выгляд, лад жыцця і асаблівасці харчавання. Мэта гэтага конкурсу – у вершаванай форме распавесці пра адметныя прыкметы, уласцівыя вушатай саве. Аб’ём – да 2 старонак фармату А4, набраныя шрыфтам 14 Times New Roman.



c:\users\apb3\desktop\envelope-34339_640.png ptushkahoda@ptushki.org ці на паштовы адрас грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

d:\акции-кампании апб\птушка года\symbol_clock.png


да 1 кастрычніка 2015 года
5. Конкурс на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную або асветніцкую акцыю
На конкурс прымаюцца распрацоўкі ўрокаў, класных гадзін і пазашкольных заняткаў, а таксама эколага-асветніцкіх і прыродаахоўных мерапрыемстваў. Яны павінны ўключаць план, ход дзеянняў, справаздачу, а таксама метадычнае суправаджэнне.
c:\users\apb3\desktop\envelope-34339_640.png ptushkahoda@ptushki.org ці на паштовы адрас грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

з 1 сакавіка па 1 ліпеня 2015 года.


d:\акции-кампании апб\птушка года\symbol_clock.png


!Увага!

Для кожнай конкурснай работы абавязкова пазначыць:

– назву конкурса;
– імя, імя па бацьку,прозвішча аўтара;
– узрост;

– дакладны адрас і тэлефон аўтара;

– імя, імя па бацьку, прозвішча кіраўніка клуба АПБ “Крылаты дазор” ці іншага гуртка (калі аўтар з’яўляецца ўдзельнікам якога-небудзь гуртка).

Усе пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы.


Работы аўтарам не вяртаюцца. АПБ пакідае за сабой права выкарыстоўваць іх для публікацыі ў сваіх выданнях з пазначэннем аўтарства, а малюнкі, творчыя вырабы, фота паказваць на выставе.




Умоўныя абазначэнні:

c:\users\apb3\desktop\envelope-34339_640.png Куды даслаць конкурсную работуd:\акции-кампании апб\птушка года\symbol_clock.png

Тэрмін да якога трэба даслаць работу на конкурс






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка