Конкурсе "Прысвячэнні Песняру" да 220-годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча Агульныя палажэнні Конкурс "




Дата канвертавання13.10.2018
Памер21.67 Kb.
Палажэнне аб конкурсе “Прысвячэнні Песняру”
да 220-годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча


1. Агульныя палажэнні

Конкурс “Прысвячэнні Песняру” (далей – Конкурс) да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Арганізатар Конкурсу – Установа культуры “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку”. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі конкурсу – грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

2. Мэты і задачы

Папулярызацыя творчасці Адама Міцкевіча і павышэнне ўзроўню цікавасці да асобы паэта. Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Адама Міцкевіча, заахвочванне да паглыбленага яе вывучэння. 


Выхаванне любові і цікавасці да творчай спадчыны А.Міцкевіча.
Папулярызацыя дзейнасці Дома-музея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку.
Пошук і падтрымка юных таленавітых аўтараў, прадастаўленне ім магчымасці набыцця новых стасункаў у творчым асяроддзі.
Далучэнне да спасціжэння глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў Навагрудчыны.

3. Патрабаванні да конкурсных работ, парадак правядзення конкурсу


На Конкурс прымаюцца вершаваныя, празаічныя творы, пераклады, малюнкі, фотаздымкі, якія прысвечаныя Адаму Міцкевічу, а таксама значным падзеям у жыцці паэта.
Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 1 верасня 2018 года.
Узроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў Конкурсу адсутнічаюць.
Да разгляду прымаюцца творы, якія адпраўлены па пошце або на электронны адрас музея не пазней 1 верасня 2018 года.
Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца.
Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты, пераклады, малюнкі, фотаздымкі ў неабмежаваным аб’ёме. Тэксты намінацыі “Пераклад” павінны ўтрымліваць пераклад і арыгінальны тэкст перакладзенага твора; аб’ём перакладзенага тэксту вызначаецца жанрам арыгіналу. Працы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.  
Пры падачы працы на Конкурс удзельнікі дасылаюць асобным файлам (або папяровым лістом) асабістую інфармацыю: сваё імя, прозвішча, узрост, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (тэлефон і электронны адрас (калі ёсць)). 
4. Падвяденне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў
Узнагароджванне праходзіць па намінацыях:
- Паэзія;
- Проза;
- Пераклад;
- Малюнак;
- Фотаздымак. 
Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі прызамі. Журы мае права адзначыць і іншых удзельнікаў Конкурсу.
Узнагароджванне адбудзецца падчас правядзення ўрачыстасцей прысвечаных святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 7 верасня 2018 года. 
Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайтах музея mickiewicz.museum.by і mickiewicz-museum.narod.ru 
5. Журы конкурсу
Журы конкурсу складаецца з 5 членаў, якія маюць літаратурны і мастацкі досвед.
Творы, дасланыя на Конкурс, ацэньваюцца журы па 10-бальнай сістэме.
Пры выстаўленні балаў улічваюцца:
- паўната і выразнасць раскрыцця тэмы;
- эмацыйнасць матэрыяла;
- граматнасць;
- арыгінальнасць тэкстаў;
- навізна ўзнятых тэм і ракурсаў іх раскрыцця;
- выкарыстанне мастацкіх прыёмаў;
- яркасць і самабытнасць таленту;
- дасканаласць мовы і стылю;
- кампазіцыйная цэласнасць работы.
Пераможцы Конкурсу вызначаюцца зыходзячы з найбольшай сумы балаў, выстаўленых кожным членам журы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка