Конкурсе творчых работ на беларускай мове "скарбы роднай мовы". Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну "




Дата канвертавання05.03.2017
Памер25.87 Kb.
Да ўвагі студэнтаў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ!

Кафедра замежных моў запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ на беларускай мове “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ”.

Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

У якасці творчай работы прымаюцца (на выбар):



  1. Мастацкія пераклады ўрыўкаў з твораў мастацкай літаратуры (проза, паэзія) з рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай мовы на беларускую.

  2. Водзыў на кнігу С. Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.

  3. Эсэ па экалагічнай праблематыцы на тэмы:

  • “Экалагічныя праблемы сучаснасці і шляхі іх пераадольвання”

  • “Экалагічныя праблемы маёй краіны”

  • “Экалогія і будучыня жыцця на Зямлі”

  1. Твор уласнага сачынення на беларускай мове.

Тэрмін падачы работ – з 01.03.2017 па 01.04.2017 г. Правілы афармлення работы і яе аб’ём змешчаны ў дадатку 1 (дадаецца).

Абвяшчэнне вынікаў – 02.05.2017 г.

Пераможцы конкурсу (студэнты, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы) будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Даведкі па тэлефоне: 2462904 (гарадскі).

Мастацкі пераклад – узнаўленне мастацкага твора ў рамках іншай моўнай культуры.

Эсэ – жанр філасофскай, літаратурна-крытычнай, публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, сачыненне невялікага памеру, напісанае ў свабоднай, індывідуальна-аўтарскай манеры выкладання.

Водзыў – публіцыстычны жанр, які раскрывае ўражанні ад прачытанага без глыбокага аналізу сюжэта, вобразаў і стылю аўтара.

Правілы афармлення работы

Тэкст набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара Microsoft Word. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе – 2 см, ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1 см. Абзацны водступ – 1,25 см. Міжрадковы інтэрвал – паўтарачны.

Абъём работы – 2200-2500 друкаваных знакаў.






логотип оконч




Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Установа адукацыi

«Міжнародны дзяржаўны

экалагічны інстытут iмя А.Д.Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(МДЭІ iмя А.Д.Сахарава БДУ)





Белорусский государственный университет
Учреждение образования

«Международный государственный

экологический институт имени А.Д.Сахарова» Белорусского государственного университета

(МГЭИ им. А.Д.Сахарова БГУ)


Конкурс творчых работ на беларускай мове

«СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ»



Прозвішча, ініцыялы

Факультэт, курс, № групы

Назва работы

Мінск, 2017


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка