Конкурсу "Галасы гісторыі", прысвечанага 888-годдзю горада Гродна, адбыўся абласны завочны адборачны тур краязнаўчай экспедыцыі "




Дата канвертавання09.06.2018
Памер14.72 Kb.
Гучаць галасы 2016
У рамках ІX абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, прысвечанага 888-годдзю горада Гродна, адбыўся абласны завочны адборачны тур краязнаўчай экспедыцыі “Страчаная спадчына”. У конкурсе прынялі ўдзел 19 устаноў адукацыі з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці.

Удзельнікі конкурсу даследавалі аб’екты страчанай спадчыны г.Гродна, апрацоўвалі сабраны фактычны матэрыял, складалі экскурсійныя маршруты, рыхтавалі відэапрэзентацыі экскурсій і іншыя справаздачныя матэрыялы. Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень большасці прадстаўленых матэрыялаў, глыбокія даследаванні, прадстаўленне малавядомых фактаў, уменне юных экскурсаводаў зацікавіць аудыторыю, прыцягнуць і ўтрымліваць увагу слухачоў, прафесіянальнае валоданне методыкай правядзення экскурсіі,творчы падыход.

Па выніках завочнага адборачнага туру краязнаўчай экспедыцыі “Страчаная спадчына” прызнаны пераможцамі і запрашаюцца для ўдзелу ў абласным вочным туры краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі” каманды наступных дзяржаўных устаноў адукацыі:

-“Верцялішкаўская сярэдняя школа” Гродзенскага раёна;

-“Ліцэй №1г.Гродна”;

- “Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслачы;

- “Сярэдняя школа №20 г.Гродна”;

-“Сяредняя школа №3г.Ашмяны”;

-“Навучальна-педагагічны комплекс Галавічпольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Шчучынскага раёна;

- “Сярэдняя школа г.п.Мір” Карэліцкага раёна”;

- “Гімназія г.Навагрудка”;

- “Гімназія №1 г.Дзятлава”;

- “Малабераставіцкая сярэдняя школа” Бераставіцкага раёна

Віншуем пераможцаў!

Абласны вочны тур конкурсу адбудзецца 9 красавіка 2016 года на базе ДУА “Гімназія №4 г.Гродна.



Пачатак конкурсу – ў 10.00.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка