Конкурсу клубаў "Ветэран" і ветэранскіх творчых калектываў " Не старэюць душой ветэраны"




Дата канвертавання21.06.2017
Памер37.78 Kb.
Пратакол аб выніках абласнога конкурсу

клубаў “Ветэран” і ветэранскіх творчых калектываў

Не старэюць душой ветэраны”

(г.п. Ушачы, 19 сакавіка 2016 года)
Прысутнічалі: Лабука Кацярына Пятроўна – дырэктар ДУ “Віцебскі АМЦНТ”, старшыня журы;

Масіновіч Яўген Яўгенавіч – начальнік творчага аддзела філіяла “Палац культуры ветэранаў” установы “Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў”;



Гукава Зоя Аляксандраўна – намеснік дырэктара ДУ “Віцебскі АМЦНТ”, член журы;

Ляшчынскі Міхаіл Аляксандравіч – намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, член журы;

Сувораў Аляксандр Міхайлавіч – загадчык харавым аддзяленнем УА “Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярцінскага”, член журы;

Жукава Таццяна Валянцінаўна – кіраўнік народнага камернага хору ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”, член журы;

Струнчанка Андрэй Андрэевіч – вядучы метадыст ДУ “Віцебскі АМЦНТ”, сакратар журы.
Вырашылі: па выніках прагляду конкурсных выступленняў адзначыць высокі ўзровень прадстаўленых праграм і прысудзіць званні “Гран-пры” і “лаўрэат І, ІІ і ІІІ ступеняў” наступным творчым калектывам:

Гран-пры:

Народны хор ветэранаў

ДУК “Полацкі гарадскі Палац культуры”

Намінацыя “Харавыя спевы”:



Лаўрэат І ступені – народны клуб ветэранаў “Маналіт” філіяла № 1 Глыбоцкі гарадскі дом культуры;

Лаўрэат І ступені – народны клуб “Ветэран” ДУК “Расонскі РЦКіНТ”;

Лаўрэат ІІ ступені – народны хор ветэранаў вайны і працы ДУК “Цэнтр культуры г. Наваполацка”;

Лаўрэат ІІІ ступені – народны клуб “Ветэран” ДУК “Ушацкі РЦКіНТ”

Намінацыя “Вакальны ансамбль”:



Лаўрэат І ступені – ансамбль народнай песні “Раніца” ДУК “Цэнтр культуры г. Наваполацка”;

Лаўрэат ІІ ступені – вакальная група “Браслаўскія весялухі” народнага хора ветэранаў вайны і працы Браслаўскага РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Браслаўскага раёна”;

Лаўрэат ІІІ ступені – вакальная група “Спадчына” СДК аг. Селяўшчына ДУК “Расонскі РЦКіНТ”

Намінацыя “Сольныя спевы”:



Лаўрэат І ступеніАнатоль Пашчанка (г. Полацк);

Лаўрэат ІІ ступені – Ігар Сакалоў, удзельнік народнага клуба “Ветэран” ДУК “Лепельскі РДК”;

Лаўрэат ІІІ ступені – Ядзвіга Ганебная салістка народнага клуба ветэранаў “Чырвоны гваздзік” Дзісненскага ГЦК;

Лаўрэат ІІІ ступеніТаццяна Самуйлава, Янкавіцкі СДК (Расонскі раён)

Намінацыя “Харэаграфічнае мастацтва”:



Лаўрэат І ступені – танцавальны клуб “Залаты ўзрост” ДУ “Навалукомльскі Палац культуры” (Чашніцкі раён)

Намінацыя “Тэатральнае мастацтва”:



Лаўрэат ІІ ступені – народны клуб “Ветэран” ДУК “Верхнядзвінскі РЦКіНТ”

Намінацыя “Мастацкае слова”:



Лаўрэат І ступеніГаліна Яблонская, удзельніца гурта мініяцюр Іёдскага СДК (Шаркаўшчынскі раён);

Лаўрэат І ступені – Вера Башукова, удзельніца народнага клуба “Ветэран” Чашніцкага ГДК;



Лаўрэат ІІ ступені – Лілія Лабадзінская удзельніца народнага клуба “Ветэран” Чашніцкага ГДК.

Намінацыя “Музычна-інструментальнае выкананне”:

Лаўрэат І ступені – народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Полацкія россыпы” ДУК “Полацкі РЦРіНК”;

Лаўрэат ІІ ступені – Юрый Дакшанін Бароўскі Цэнтр культуры і вольнага часу Лепельскага раёна;

Лаўрэат ІІІ ступені – народны клуб “Грай, гармонь, любімая - Палачаначка” ДУК “Полацкі гарадскі Палац культуры”.
Граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў за значны ўклад у развіццё грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыю самадзейнай творчасці і актыўны ўдзел у культурным жыцці вобласці адзначаны 10 калектываў і індывідуальных выканаўцаў.

Астатнія ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі ў розных дадатковых намінацыях.

Члены журы: К.П. Лабука

Я.Я. Масіновіч

З.А. Гукава

М.А. Ляшчынскі

А.М. Сувораў

Т.В. Жукава



А.А. Струнчанка



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка