Конкурсу на лепшы аўтарскі верш " Мая зямля, мая Радзіма", прысвечанага Году культуры Агульныя палажэнні: Творчы конкурс на лепшы аўтарскі верш "




Дата канвертавання12.04.2017
Памер36.17 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні творчага конкурсу на лепшы аўтарскі верш

Мая зямля, мая Радзіма”,

прысвечанага Году культуры


Агульныя палажэнні:
Творчы конкурс на лепшы аўтарскі верш “Мая зямля, мая Радзіма” (далей – Конкурс) праводзіцца ў межах Года культуры.

Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.


Мэты і задачы:
Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, папулярызацыі здольнасцей таленавітых паэтаў Віцебшчыны, стварэння ўмоў для развіцця іх творчых здольнасцяў.

Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:

- павышэнне цікавасці грамадзян да гісторыі свайго рэгіёна, яго культурных каштоўнасцяў;

- фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей асобы;

- стымуляванне работы творчых калектываў па вывучэнню, выкарыстанню і папулярызацыі нацыянальных (рэгіянальных) арнаментаў, касцюмаў (яго атрыбутаў).
Умовы правядзення:
Конкурс праводзіцца з 25 ліпеня 2016 года па 1 верасня 2016 года сярод насельніцтва гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці не залежна ад узросту.

На Конкурс прымаюцца толькі вершы, адпавядаючыя тэме, згодна наступных намінацый:



  • “Лепшы аўтарскі верш пра Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь”;

  • “Лепшы аўтарскі верш, прысвечаны Году культуры”;

  • “Лепшы аўтарскі верш аб нацыянальным (рэгіянальным) касцюме (яго атрыбутах)”;

  • “Лепшы аўтарскі верш аб нацыянальным (рэгіянальным) арнаменце”.

Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя ўдзельнікамі індывідуальна або ў складзе аўтараў. Абавязкова ў Конкурсе бяруць удзел аматарскія аб’яднанні і клубы літаратурнай накіраванасці.

Конкурсная работа выконваецца ў рэдактары Microsoft Word: арыентацыя ліста – кніжная, фармат А4, палі па 2 см па перыметры старонкі, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – адзінарны. На Конкурс прымаюцца вершы напісаныя на беларускай ці на рускай мовах (незалежна ад даты іх напісання) аб’ёмам не больш за 4 слупкі. Конкурсныя творы павінны мець назвы. Кожны ўдзельнік (группа аўтараў) можа прадставіць не больш за тры вершы – па 1 у кожнай намінацыі. Заяўкі (вершы), дасланыя пазней пазначанага тэрміну, не разглядаюцца.

Конкурсныя творы пасля завяршэння Конкурсу застаюцца ў распараджэнні арганізатараў, удзельнікам не вяртаюцца, не падвяргаюцца тлумачэнню і крытычнай ацэнцы. Конкурсныя работы пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу могуць у далейшым выкарыстоўвацца арганізатарамі Конкурсу (пры напісанні сцэнарыяў, выданні метадычных зборнікаў і г.д.). Дасылаючы работу на Конкурс, аўтар (аўтары) тым самым пацвярджае сваю згоду з Палажэннем Конкурсу.

Заяўкі на ўдзел і творчыя працы прымаюцца па адрасе: 210026, г. Віцебск, вул. Леніна, 35а (ДУ “Віцебскі АМЦНТ”) або па эл. пошце: amcnt@vitebsk.by (з паметкай – “на конкурс”) да 15 жніўня 2016 года. Тэлефон для даведак: 8 (0212) 37 31 42 (Струнчанка Андрэй Андрэевіч).



Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне:
Для падвядзення вынікаў Конкурсу і вызначэння пераможцаў фарміруецца журы, склад якога вызначаюць заснавальнікі.

Вынікі Конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы на працягу 5 дзён пасля заканчэння прыёму заявак і конкурсных твораў у кожнай намінацыі па трох ўзроставых групах:

- дзеці (да 15 гадоў);

- моладзь (ад 16 да 30 гадоў);

- дарослыя (ад 31 года).

У кожнай узроставай групе па рашэнні журы вызначаюцца лаўрэаты I, II, III ступеняў. Лаўрэаты І ступені ўзнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі; астатнія – дыпломамі. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца падчас мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “Дажынкі – 2016”.

Вызначэнне пераможцаў ажыцяўляецца па наступных крытэрыях: адпаведнасць накірунку Конкурса (наяўнасць рэгіянальнага кампанента); сцісласць і лагічнасць; пісьменнасць; якасць афармлення матэрыялаў; аўтарства працы (адпаведнасць узросту).

Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы. Рашэнне лічыцца канчатковым, перагляду не належыць.


 Дадатак


ЗАЯЎКА

на ўдзел у творчым конкурсе на лепшы аўтарскі верш

Мая зямля, мая Радзіма”,

прысвечанага Году культуры




      1. Прозвішча_______________________________________________




      1. Імя_____________________________________________________




      1. Імя па бацьку____________________________________________



      1. Узрост__________________________________________________




      1. Месца вучобы (працы)_____________________________________



      1. Адукацыя _______________________________________________




      1. Паштовы адрас___________________________________________




      1. Тэлефон_________________________________________________


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка