Конкурсу творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост»




Дата канвертавання27.05.2018
Памер26.97 Kb.
ПАЛАЖЕННЕ

аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу

творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі»
Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па верасень 2016 года.



Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, выхаванне духоўна і эстэтычна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да канкрэтных спраў, накіраваных на захаванне і павелічэнне багаццяў і чысціні роднай зямлі, павышэнне культурнага ўзроўню моладзі;

далучэнне навучэнцаў да стваральнай дзейнасці на карысць краіне, выхаванне адказнасці за свае ўчынкі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.



Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, дзе распавядаецца пра канкрэтныя справы падлеткаў, накіраваныя на добраўпарадкаванне і захаванне гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў сваёй мясцовасці, павышэнне культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны; апісваюцца акцыі і праекты, якія адлюстроўваюць памкненні моладзі ўпрыгожыць навакольны свет, унесці свой уклад у дабрабыт краіны; распавядаюць пра добрыя ўчынкі падлеткаў, якія па-гаспадарскі ставяцца да навакольнага асяроддзя (падтрымліваюць чысціню ў пад’ездзе дома, на пляцоўцы для гульняў, у двары, за ваколіцай вёскі, у месцах масавага адпачынку, па берагах рэк і азёр, на лясной палянцы).

Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А 4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку


пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост» (на сайце выдання).

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.



Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 12 верасня 2016 года па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

Тэлефон/факс: 8 (017


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка