Konspekt lekcji-Joanna Soćko




Дата канвертавання24.02.2017
Памер54.57 Kb.

Centrum Edukacji Obywatelskiej

Konspekt lekcji-Joanna Soćko

Цэнтр грамадзянскай адукацыі

Канспект ўрока Яаны Соцька і Агнешкі Гусінскай




Тэма: «Змена падганяе змену» - настаўнік у працэсе ўвядзення зменаў.




Сувязь з ранейшымі ведамі:

Настаўнікі ведаюць вынікі ўвядзення зменаў (рэакцыю і супраціўленне, звязаныя з імі).

Кожны чалавек перажываў перамены не толькі ў асабістым жыцці, але і ў прафесійным.





Мэты:

Удзельнікі даведаюцца, выпрабуюць дынаміку і логіку ўведзенай змены.

Удзельнікі зразумеюць, чаму змены нясуць як шансы, так і пагрозы.
Мэты, сфармуляваныя на мове вучня:

Вы даведаецеся, на чым заснаваная дынаміка ўведзенай змены.

Усвядоміце, што змены нясуць як шансы, так і пагрозы.





НаШтоБузу (На што буду звяртаць увагу? Што вучні будуць у стане выканаць пасля заняткаў):

  1. Сутнасць змены – дынаміка, логіка, этапы.

  2. Стратэгія ўвядзення зменаў.

  3. Мадэль увядзення зменаў у школе.

  4. Магчымасці і пагрозы змены, што ўводзіцца.

Ход працы (метады i заданні):

Абмеркаванне прынцыпаў працы:

Падчас урока мы будзем выкарыстоўваць розныя метады, прапанаваныя ў актыўнай ацэнцы (АА):

Палачкі, методнікі, непадыманне рук, белыя табліцы-карткі, карткі ABCD, сшыткі, працу ў парах.

Вызначэнне мэты і НаШтоБузу.

Методнікі

Дзённічак



Абмеркаванне ў парах: Што такое змена? (па 2 хв. на чалавека).

Трэнер просіць удзельнікаў выказаць свае асацыяцыі, звязаныя з паняццем “змена”. Прапановы запісвае на дошцы.

Дзённічак

Затым трэнер паказвае слайд з паняццямі (стрэс, перамена, інавацыя, страта, прагрэс, злосць і г. д) і пытаецца, якое з паняццяў для вас найбліжэйшае, і чаму?

Палачкі

Заданне 1:

Патрэбныя матэрыялы: доўгія, тоўстыя сашчэпкі.

А) Інструкцыя для ўдзельнікаў: раскруціце сашчэпку.

В) Інструкцыя для ўдзельнікаў: раскручаную сашчэпку скруціце наноў, гэтак жа як было.



Абмеркаванне ў парах:

Пасля гэтага задання трэнер задае пытанні ўдзельнікам, напрыклад, такія: што заўважылі падчас практыкавання?

Палачкі

Трэнер: усвядомце, што змена робіць уплыў на нас. Любая, нават самая простая змена пакідае за сабой след. (Спрагназуй этапы змены і іх уплыў).


"Адзіным пастаянны элементам сучасных арганізацый з'яўляецца змяненне" П.Ф. Друкер

Заданне 2

Фактары, што ўплываюць на змены - рухаючыя сілы, сілы супраціву. Удзельнікі раздзяляюць, якія з пададзеных чыннікаў найбольш папулярныя. (Тры ацэнкі да выбару з боку «рухаючай сілы» і «сілы супраціву»)



Абмеркаванне ў парах

Дзённічак

Трэнер:

Мадэль аналізу «тэорыі поля». Абапіраючыся на яе, праводзім распазнаванне мяжы націску і супраціву для ўвядзення змен у школе. Мадэль аналізу Курта Левіна «тэорыя поля» паказвае, што ў арганізацыях існуюць сілы для зменаў і тыя сілы, што ім супрацьстаяць. Калі сіла для зменаў мацнейшая, чым сіла супраціву, то змена адбываецца. Калі сілы, процідзейныя зменам мацнейшыя, чым тыя, якія працуюць на іх карысць, змяненне не адбудзецца.



Заданне 3:

Стратэгія ўвядзення зменаў. Праца ў парах – снежны ком.

Удзельнікі даведваюцца аб стратэгіях.

Карткі ABCD

Дзённічак

Трэнер паказвае слайд са стратэгіямі ўвядзення змен. Удзельнікі методнікамі сігналізуюць, якая стратэгія ўвядзення змены паспяховая ў нашай школе. (Абмеркаванне ў парах).

Зялёны – заўсёды дзейсная.

Жоўты – дзейсная час ад часу, у залежнасці ад сітуацыі.

Чырвоны – не дзейсная.

Калі бачым выразную разбежку, то апытваем удзельнікаў чаму так думаюць. Выказваюцца ахвотнікі. Трэнер запісвае на дошцы дзейсныя стратэгіі.

Дзённічак

Методнік

Трэнер: абмяркоўваем слайд: Мадэль Котэра – 8 крокаў увядзення змен.

Трэнер: абмяркоўваем слайд: Як людзі рэагуюць на змены? А таксама ўплыў індывідуальных стыляў функцыянавання на здольнасць спраўляцца са зменамі.


Задане 4:

Трэнер: запісвае ў двух калонках шансы і пагрозы, якія прадбачаць удзельнікі ў канфрантацыі са зменамі. Запісаўшы ўсе ідэі, трэба зрабіць выснову з атрыманай інфармацыі і пракаментаваць атрыманыя вынікі.

Абмеркаванне ў парах/палачкі

Дзённічак


Кола, што коціцца: (Runda kończąca) (Методыка «Закончы фразу»)

Прапаноўваем падсумоўваючыя выказванні, напрыклад: Сёння даведаўся… Мяне зацікавіла… Зразумеў… У сваёй працы выкарыстаю…


Ключавое пытанне:

Як перажыць змены ў школе?



Нататкі і дадатковыя заданні:

Альтэрнатыўныя заданні, калі ёсць час. «5 змен у сваім выглядзе»

Практыкаванне: «Змены у сваім выглядзе»

Мэта:

Зрабіць простыя змены і адчуць уласны супраціў да ажыццёўленых змен.



Інструкцыя для ўдзельнікаў: калі ласка падзяліцеся на пары, станьце насупраць адзін аднаго і прыгледзьцеся да партнёра цягам 1 хвіліны. Затым адна асоба адварочваецца на 30 секунд, а другая робіць пяць змен у сваім выглядзе. Адвернутая асоба вяртаецца ў гульню і наноў прыглядаецца да партнёра насупраць, спрабуючы адгадаць, што змянілася ў яго выглядзе. Па выкананні задання асобы мяняюцца ролямі ў пары і выконваюць практыкаванне паўторна.

Затым трэнер пытаецца ва ўдзельнікаў, якімі эмоцыямі суправаджалася заданне. Чакаецца, што ўдзельнікі скажуць, што ім было цяжка змяніцца ці вытрымаць агляд цягам 1 хвіліны. На такім простым прыкладзе паказваем два аспекты: цяжкасці ўвядзення зменаў і супраціў.

Высновы: Нават дробныя змены выклікаюць эмоцыі ў людзях, напрыклад, супраціў. З кожнай зменай звязаная група суправаджаючых эмоцый, якая спецыфічная для кожнай асобы.

Трэнер паказвае і абмяркоўвае графік людскіх рэакцый, што суправаджаюць канфрантацыю са зменамі, а таксама тлумачыць удзельнікам, якім чынам іх індывідуальны стыль жыцця ўплывае на тып рэакцый у працэсе змены.



Дамашняе заданне:

Прыгадай апошнія змены на працы. Якімі эмоцыямі яны суправаджаліся?



Што з’яўляецца крыніцай супраціву ў дачыненні да змен, што вы адчуваеце на працы? Якім чынам вы можаце пераадолець свой супраціў у дачыненні да зменаў?

Матэрыялы і навучальныя дапаможнікі:

  • Ноўтбук з прэзентацыяй РР

  • Папера A4 і ручкі для ўдзельнікаў

  • Дошка і фламастэры (мін. 5 шт.)

  • Доўгія каляровыя сашчэпкі па 1 шт. для кожнага ўдзельніка

  • Самаклейныя паперкі




str.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка