Котчанка Марыя Словы ад сэрца на паперы…




Дата канвертавання31.12.2016
Памер64.39 Kb.
Котчанка Марыя
Словы ад сэрца на паперы…
У кожнага чалавека ёсць свой «куточак запаветны», самы дарагі і любы сэрцу. Клопат пра будучыню і свой працяг у кожнага чалавека звязаны з роднай зямлёй. Любоў да Радзімы – святое пачуццё. Як даводзіў Францыск Скарына, «люди, и где родилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають». Аднак «великая ласка», любоў да Радзімы – гэта не сузіранне і захапленне яе прыгажосцю і багаццем. Любоў да Радзімы – паняцце абстрактнае, але выявы яе канкрэтныя – справы. Радзіма – гэта святыня, дадзеная нам Богам, бо яна нам засталася «ад прадзедаў спакон вякоў», яе любяць, як маці, як маці, не выбіраюць і не мяняюць.
Галоўны сімвал Беларусі – белы бусел
Беларусь... Як шмат значыць гэтае слова для нас – яе дзяцей. Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, у якім нарадзіўся, і мілагучная матчына мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў... Усё гэта і шмат чаго іншага – «Беларусь мая сінявокая».

Ці можаце Вы сабе ўявіць, што ёсць птушка, якая праводзіць амаль палову свайго жыцця, стоячы на адной доўгай і чырвонай назе? Белы бусел з'яўляецца сімвалам Беларусі. Маючы яго на ўвазе, Беларусь называюць «Зямлёй пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла.



Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму дапамагалі будаваць аснову для гнязда буслянку. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэння белы з дадаткам чырвонага і чopнага бусел жывы носьбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю.

Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь час назіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсёды нешта нясуць у сваё гняздо ці то шчэпку якую, галінку, ці то вужа, жабу, якія трапечуцца ў дзюбе. Дзеці лёгка могуць паверыць у тлумачэнне, што іхняга браціка ці сястрычку прынёс бусел.

Бусла нельга крыўдзіць, бо ён помслівы: прынясе галавешку з агнём і кіне на хату, каб хата згарэла, або кіне гадзюку ў калодзеж, каб занячысціць ваду. Буслы, адлятаючы ў вырай, пакідаюць аднаго "на ахвяру", таго, што з'еў зерне з коласа, бо буслу можна "толькі гадство збіраці, а зярняці нельга есці" (Ваўкавыскі раён). Лічылі, што гняздо бусла каля хаты прыносіць шчасце, і, калі бусел вярнуўся ў сваё пакінутае на зіму гняздо, сям'ю, каля якой жыве бусел, не напаткаюць непрыемныя нечаканасці і гора ў гэтым годзе.

Пад дрэвам, дзе маецца буслінае гняздо, можна хавацца ў навальніцу. Лічылі, што ў гэта дрэва не ўдарыць маланка. Па буслу прагназавалі, якім будзе год: калі ён скіне з гнязда яйка – добры год, хлеба купіш за яйка, калі птушаня скіне – год неўраджайны, хлеба нельга будзе купіць. Калі бачылі бусла ў першы раз вясной у палёце – лічылі за добрую прыкмету: увесь год будзеш "лётаць" і ногі не будуць балець. Дзяўчаты хацелі пабачыць буслоў вясной у пары, каб выйсці замуж і быць "у пары".

Дачыненні чалавека і бусла – прыклад гарманічнага суіснавання чалавека і дзікай прыроды, якая становіцца свойскай: чалавек дапамагае буслу будаваць гняздо, ахвяруючы дзеля гэтага старыя колы, бароны, дошкі і палены, пакладзеныя крыж накрыж, кавалкі жалеза. Бусла, што пасяліўся каля хаты, удзячныя гаспадыні часта падкормліваюць хлебам.

Культура і мастацтва Беларусі
Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Усе шэдэўры беларускага мастацтва, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях беларускіх музеяў, зборах бібліятэк. Класіка беларускай музыкі і драматургіі дэманструецца на тэатральных падмостках і ў канцэртных залах.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстaў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў. Усё гэта цікава і даступна як для беларусаў, так і для гасцей краіны.

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, які актыўна прапагандуе яго. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

Вялікай папулярнасцю карыстаецца творчасць вядучых музычных калектываў краіны:

Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь,

Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга,

Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра,

Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р. Шырмы,

Дзяржаўнага народнага хору імя Г. Цітовіча,

вакальнай групы «Чысты голас»,

вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры»,

вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры».

У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:


  • «Беларуская музычная восень»,

«Мінская вясна»,

«Залаты шлягер»,

«Музы Нясвіжа» і іншыя.

Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.


Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць ад розных людзей. Пачуць і ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь cnpaвaх, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг і газет, па ўражаннях сваіх таварышаў.

Наша Радзіма мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады лixaлeццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу.
Запрашаем да нас у госці!



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка