Край майго маленства Аўтар Cталярчук Аляксандр Iванавiч Кіраўнік Вільчук Алена Васільеўна




Дата канвертавання19.06.2018
Памер42.97 Kb.



Край майго маленства
Аўтар Cталярчук Аляксандр Iванавiч

Кіраўнік Вільчук Алена Васільеўна

Мой родны кут, мая маленькая радзіма!

З любоўю і пяшчотай я гавару табе словы ўдзячнасці за твой незабыўны воблік, які назаўсёды будзе жыць у памяці.

Родныя мясціны, мілы сэрцу куточак зямлі, дзе пралягалі сцежкі майго дзяцінства, дарагая вёска Парэ…

Чым больш становішся дарослым, тым часцей усплывае роднае, гаваркое слова, яго меладычнае гучанне. Вельмі люблю прыязджаць у вёску, дзе я нарадзіўся, дзе і сёння жывуць людзі, якія, па словах Ф.Янкоўскага,- “мая жывіца, маё дыханне, мая энергія”.

Эх, не разумее чалавек свайго шчасця!.. Вось дык не думаў – не гадаў, што застыне ў памяці тая мімалётная гутарка, якая адбылася ў ліпені. Здарылася гэта ў вёсцы Парэ, калі я чакаў рэйсавы аўтобус. Самы розны люд складаў мне кампанію, некаторыя пачалі пазнаваць хто чый ёсць. Чарга дайшла і да мяне… таму яны папрасілі мяне сказаць, як майго дзядулю клічуць па-вулічнаму.

У Парэ я нарадзіўся, але мая сям’я хутка пераехала ў горад, таму што вёска пацярпела ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Раз’ехалася моладзь, зачыніліся школа, клуб і магазін, засталіся толькі старыя людзі, якія цяпер ціха дажываюць свой век.

Вёска Парэ заснавана ў 1555 годзе.

Аднак гэта не значыць, што першыя жыхары з’явіліся тут у тым жа леце. Можна меркаваць, што гэта адбылося на паўстагоддзя да таго, як пінскі стараста С.Халецкі загадаў правесці рэвізію і ўлік усіх земляў, паселішчаў Пінска і прылеглых тэрыторый.

Вось так, у 1555 годзе налічвалася 7 дворышч. (Дворышча – гэта сядзіба, гаспадарчыя пабудовы, зямля, урочышчы, балоты, лясы. Яны маглі належыць як аднаму чалавеку, так і некалькім, часцей за ўсё сваякам).

Назва вёскі вытворная ад асновы пар. Вёска размешчана на беразе ракі, сярод балот. Тут у спякотныя вечары многа было пару. Але бытуе меркаванне, што вытворнае назвы слова пара. Вёска раней размяшчалася на адзін бераг ракі, а потым маладая пара, ажаніўшыся, пасялілася ўжо на другім беразе ракі. Таму і сёння рака раздзяляе вёску пасярэдіне.

Мястэчка вельмі прыгожае, продкі былі разумнымі, калі аблюбавалі яго сабе пад жыллё. Патрэбна адзначыць, што перад вайной тут у 211 хатах жылі 1280 чалавек. Мясцовыя жыхары адрозніваліся ад суседзяў высокай працаздольнасцю нават па вясковым меркам. Іх так і клічуць – “пчоламі” за гаспадарлівасць і руплівасць. Зараз такіх вось “пчолак” у Парэ жыве толькі 113.

Вёска размешчана на маляўнічым беразе ракі Простыр, прыток ракі Стыр. А Стыр з’яўляецца прытокам Прыпяці – Дняпра. Упамінаецца ў летапісах з 973 года. Назва пайшла ад славянскага стыр, як называлі тых, хто рабіў зрубы, вугал, урубленае ўпоперак бервяно. Рака ўліваецца ў Прыпяць не пад прамым вуглом, таму і назвалі яе так.

Раней у вёсцы налічвалася дванаццаць вуліц: Лугавая, Лясная, Партызанская, Набярэжная, Паркавая, Палеская, Рачная, Першамайская, Савецкая, Школьная, Завальная і Паштовая. Я не бачу неабходнасці тлумачыць іх назвы, якія ўсім зразумелыя.

Беларуская народная мудрасць кажа: « Калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не ведаеш, куды пойдзеш”. Таму так важна ведаць сваю гісторыю, свой род, паходжанне.

Памяць – гэта той раствор, які цэментуе людзей, знітоўвае іх трывалымі сувязямі, не дае магчымасці пераўтварыцца ў бязродных Іванаў. Хочацца, каб тыя, хто нарадзіўся і вырас у вёсцы Парэ, у каго там засталіся і яшчэ жывуць родныя, блізкія, сваякі, у каго яшчэ стаяць самотнымі хаты, якія памятаюць нашы першыя сляды, дух, не забываліся сваіх продкаў, сваю малую радзіму і па магчымасці наведваліся ў вёску, каб аддаць даніну павагі і памяці тым, хто пусціў нас на гэты свет. Гэта пасланне Паўлаўцам і Пілаўцам, Гарошкам і Каўшам, Гардзейчукам і Паршуцічам, Кібукам і Казлам, іх нашчадкам, раскіданым па вялікім белым свеце, каб памяталі, хто яны і адкуль пайшлі.



Дзед з весачки Парэ

Cталярчук Аляксандр Iванавiч
Хацины пад чаротам

У весачцы Парэ

Прапахлы люд балотам

Тут нiвачки арэ.

I лотаццю, аграм

Духмяняцца яны,

А побач, нiбы церам, -

Дом новы смаляны.

А сонца ясны веснiк

Сюды, у родны край

Збiрае на празвеснi

Увесь птушыны грай.

Гамоняць нiвы жытам,

А ў лозах – чараты…

“Як добра усiм тут жыць нам

Нашто нам гарады?” –

Прызнаўся ў час разводдзя

Дзед з весачкi Парэ,

I нiвачку стагоддзя



Ен конiкам арэ…





Малюнак 1. Рэйсавы аўтобус

Малюнак 2. Каплічка Мікалая Цудатворцы

Малюнак 3. Былы будынак клуба


Малюнак 4. Помнік загінуўшым вяскоўцам у ВАв


Малюнак 5. Вёска ў восень


Малюнак 6. Гутарка з Жучыкам


Малюнак 7. Мост праз раку Простыр


Малюнак 8. Сустрэча вяскоўцаў


Малюнак 9. Хата Паўлаўца М.


Спіс выкарыстаных крыніц:





  1. Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1966. – 328 с.

  2. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое. – Мінск: Юнацтва, 1992. – 271 с.

  3. Шур В. Беларускія ўласныя імёны. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. – 238 с.

  4. Штомесячны навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова”, 2015. – 96 с.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка