Крыжовы шлях “вось чалавек”. Малітва




Дата канвертавання05.03.2017
Памер74.04 Kb.
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ “ВОСЬ ЧАЛАВЕК”.
Малітва:

Пане Езу Хрыстэ, прысутны ў Найсвяцейшым Сакраманце, Ты ідзеш праз вякі, сваёй крывёю адзначваеш дарогу… церпіш у сваім Містычным Целе. У кожным з нас, у нашых блізкіх перажываеш Крыжовую Дарогу. Хочам сёння ісці за Табой, Пане Езу Хрыстэ, які ўвесь час і па новаму церпіш у нашых братах. Няхай цярпенні Твае пабуджаюць у нас літасць, спачуванне. Няхай заахвочваюць нас да сапраўднай ахвярнай любові. Амэн.


Стацыя 1. Езус на смерць асуджаны.

Перад натоўпам стаіць убічаваны, укаранаваны цернем Хрыстус, а Пілат жадаючы выклікаць у іх сэрцах літасць, паказвае на Яго і кажа: “Вось Чалавек”. Што адкажа люд, які тры гады хадзіў за Езусам, захапляўся Ягонымі навукамі любові, зведаў на сабе Ягоных цудаў, еў з Ягоных рук хлеб і яшчэ нядаўна спяваў: “Гасанна Сыну Давідаваму”? – Цяпер Барабаш быў для іх лепшы! Не ўсхвалявалі звязаныя рукі і абцёкшая кроўю добрая твар. Здабыліся толькі на словы асуджэння: Укрыжуй Яго! Укрыжуй! І Пілат выдаў ім Езуса.

Як жа часта стае перад намі менавіта ў такой постаці Хрыстус. Хрыстус у нашых братах. І мы кажам: Вось чалавек злы, прэўратны, які згоршвае людзей, не выконвае праў Божых… не варты літасці…

І нашай абмовай убічоўваем Яго. Церні абмана ўскладваем Яму на галаву. Укрыжоўваем недахопам любові. Вось Чалавек! Укрыжуй Яго! І другі раз, трэці, тысячны выдаём на смерць Хрыста.


Стацыя 2. Езус бярэ крыж.

Прыносяць вялікі, цяжкі крыж, крыж над людзкую сілу, бо абцяжараны нашымі грахамі, нашым недахопам любові. А Хрыстус – як кажа традыцыя – укленчвае перад ім, абдымае яго і бярэ на свае плечы, каб нам адняць цяжару, каб нас абмыць з шматлікіх грахоў.

Ці ў гэтым мы падобныя да Езуса? А можа жадаючы жыць лёгка, у радасці, ганяючыся толькі за асалодай, увесь цяжар свой і горыч радасці пазнанай у граху… усё ўскладваем на плечы другіх, толькі каб не цярпець?

Глядзі, як Хрыстус да нечага другога нас заахвочвае: - “Хто хоча ісці за Мной, быць Маім вучням, няхай возме свой крыж і ідзе за Мной”, каб сваім трудом, сваім цярпеннем – каб як Хрыстус незаслужаным – прынесці палёгку бліжняму.


Стацыя 3. Пан Езус першы раз падае пад цяжарам крыжа.

Вельмі цяжкі быў крыж на сілу змучанага кананнем у Агруйцу, ноччу праведзенаю ў цямніцы, бічаваннем і цернем укаранаваннем, і тут жа за Прэторыюм Хрыстус падае пад ім першы раз.

Гэтае падзенне не выклікае літасці ў апраўцаў. Новыя штурханні, новыя праклёны пасыпаліся на Езуса Хрыста прыгнечанага цяжарам крыжа. Збілі Яго і зноў узлажылі крыж на Яго плечы і павялі далей.

Хрыстус падае пад крыжом, які сам прыняў. І Ён, Бог – Чалавек не можа ўзнесці крыжа. І Яго цяжар цярпення прыгнечвае да зямлі і кладзе ў пыл дарогі. Той прыклад падаючага Хрыста з’яўляецца для нас вельмі патрэбным пасярод нашай крыжовай дарогі жыцця. Трэба мець яго заўсёды перад вачмі, калі нас саміх зламае крыж і калі бліжняга знойдзем у балоце дарогі.



Стацыя 4. Спатканне Езуса з Маці сваёй.

Маці Найсвяцейшая хацела ўбачыць свайго Сына. Пасля выдання прыгавору, з сэрцам поўным болі, праходзіць вуліцы, каб зайсці дарогу Хрысту і сваёй прысутнасцю суцешыць Яго. Не ўся Яго пакінулі, ёсць хтосці, хто Яго яшчэ кахае і спачувае Яму.

Кожны з людзей з’яўляецца для Марыі Маці прычынай новага цярпення. Выходзіць, каб спаткаць сына – чалавека на яго крыжовай дарозе, суцешыць яго і ўзмоцніць.

Ці ў гэтым хоць крыху падобныя мы да Марыі Маці Балеснай? Хрыстус у братах нашых хоча спачування, дапамогі ад нас. Можа таму бліжні падае і цяне за сабой цяжар граху азарту, што замест хлеба, замест спачування кідалі ў яго камнямі. Каб маглі крыж свой несц за Езусам, патрэбна ім наша суцеха.


Стацыя 5. Сымон дапамагае Езусу несці крыж.

Яўрэі бачаць аслабенне Езуса Хрыста і баяцца, ці данясе крыж на Галгофу. Хочаць бачыць як будзе паміраць. Таму прымушваюць Сымона з Кірынеі, каб дапамог Яму несці крыж.

Якжа Хрыстус павінен быць удзячны Сымону за яго дапамогу. З якім благаславеннем глядзяць на яго вочы Маці Балеснай. Нехта аблягчыў Хрыстусу – Яе Сыну. Сапраўды нехочучы робіць гэта спачатку, але пасля з радасцю.

І мы спаткаем на сваёй дарозе Хрыстуса – бліжняга, які нясе свой крыж. Можа нясе яго апошнімі сіламі. Ці дапамагаем мы несці яго? Святы Павел заахвочвае: “Адзін аднаго цяжары насіце, а так выканаеце Закон Божы”. Дапамагаць Хрысту несці крыж, праз гэта атрымаем сабе Сэрца нашай супольнай Маці.


Стацыя 6. Вераніка выцірае твар Пана Езуса.

Ідзе Хрыстус змучаны сваёй крыжовай дарогай, акружаны злосцяй, ненавісцяй. Твар Яго Найсвяцейшая заліта крывёю і потам. Пыл дарогі прыліп да яе.

Колькі трэба было адвагі, каб супрацівіцца супольнаму настаўленню і аказаць Асуджанаму літасць, больш, абцерці Яго змучанае аблічча, а праз гэта заслужыць сабе на злосць і пракляцці акружаючых. Святая Вераніка гэта робіць.

Колькі не аднойчы патрэбна будзе адвагі, каб бараніць бліжняга, аказаць яму спачуванне, нешта добрае сказаць пра яго. Хто мае глыбока ў сваім сэрцы ўпісаны абраз церпячага Збавіцеля і вокам веры бачыць Яго ў бліжніх сваіх, той перад нічым не пахіснецца, каб выказаць сваю любоў.такім простым актам любові можна каго-небудзь выцянуць з балота грахоў, абцёрці змучанаю ў нашых братах твар Езуса Хрыста.
Стацыя 7. Езус другі раз падае пад крыжом.

Тое другое падзенне Езуса Хрыста няхай дазволіць нам мець паблажлівасць для слабасці бліжніх. Падзенне кожнага можа здарыцца. Хрыстус асцерагае нас: «Хто стаіць, няхай бачыць, каб не ўпаў». Мы слабыя ў выбары паміж дабром і злом, забываемся пра дабро, якога жадаем, а ідзём за злом, якога не хочам.

Хрыстус падняўся і ідзе далей. Дапамагчы падняцца бліжняму. Не штука ўпасці, але штука падняцца. Не штука асудзіць ці абмінуць упаўшага, але штука яго падняць, дапамагчы ўстаць. Не толькі нас, не толькі бліжніх прыгнечвае цяжар крыжа і кідае ў пыл дарогі. Хрыстус таксама падаў і чакаў, хтоб Яго падняў, але не было.

Прыкладам сваім Ты падняў нас да чынення дабра, Пане. Ласкай сваёй узмоцні і перамяні схільныя да асуджэння сэрцы нашыя.

Стацыя 8. Хрыстус суцяшае плачучыя жанчыны.

Знайшліся на балючай дарозе і жанчыны, у якіх церпячы Хрыстус выклікаў літасць. Езус убачыўшы іх кажа: «Не плачце нада мной, але над сабой і сынамі вашымі». Не вядома, ці гэта словы суцехі, ці таксама далікатнага напамнення. Адно пэўнае: Хрыстус нават у цярпенні не думае аб сабе, але аб іншых. Сам пагружаны ў болю можа здабыцца на словы суцехі.

Напэўна крыж наш тожа не лёгкі, але іншыя таксама церпяць і нясуць свой крыж. Забыцца аб сабе, а цярпець з церпячымі, плакаць з плачучымі. Стацца ўсім для ўсіх. Для кожнага мець добрае слова, мілую ўсмешку, кожнага суцешыць, узмоцніць.

Аб такую шырокую, аб іншых маючую клапаты любоў прасіць Хрыстуса.


Стацыя 9. Трэцяе падзенне Езуса пад крыжом.

Яшчэ раз Езус падае пад крыжом, пад цяжарам нашых грахоў. Гэта наша віна. Як жа часта мы самі падаем пад крыжам, можа бунтуемся за што, навошта. Хацелібы мы крыж наш скінуць з плячэй. Можа грахі азарту ўжо не аднойчы кідалі нас на зямлю, з якой не можам ніяк падняцца.

Гэта свядомасць уласнай беднасці, слабасці, свядомасць падзенняў ёсць для нас вельмі патрэбная менавіта тады, калі намерваемся горшыцца, калі словы асуджэння ціснуцца на вусны. – Езус устае і нясе свой крыж ужо да канца. Нясе яго за нас і за бліжніх. З Крыві Яго Найсвяцейшай чэрпаем усе сілу каб устаць. У Крыві Яго можам нашыя грэшныя душы і нашых бліжніх выбеліць як снег.

Упатруючыся ў падзенне Езуса і ў нашу слабасць, дапаможам іншым у паўстанні з грахоў.


Стацыя 10. З Езуса здзіраюць адзенне.

Хрыстус данёс свой крыж на Галгофу. Тут разпачынаецца апошняя, найбольш балючая сцэна мукі. На пачатак з самага нявіннага Езуса здзіраюць адзенне і выстаўляюць на від публічны.

Ці вострыя словы, абмова не з’яўляюцца такім абдзіраннем чалавека, найчасцей нявіннага? Ці гэта не з’яўляецца уваходжаннем з ботамі ў сумленне чалавека, часта ў яго найлепшыя інтэнцыі? “Чалавек бачыць усё, што звонку ёсць, але Пан ведае сэрца”. Хіба самі не хацелібы мы, каб аб нас гаварылі блага, каб нашыя грахі, злыя схільнасці і старонкі жыцца апісвалі ў газетах.

Паглядзім на боль і стыдлівасць Езуса, на наш сум, а можа на гнеў, калі пра нас блага кажаць і ўжо больш не абдзяром бліжняга, Хрыстуса ў ім церпячага.


Стацыя 11. Езуса прыбіваюць да крыжа.

Вось вобраз паказываны дзецям, якія вучацца пра грэх: на дзераве крыжа разцянуты Збаўца, навокал збірае дзяцей. Адну руку Езуса прыбівае да крыжа салдат яўрэйскі, а другую нацягвае і моцна прыбівае хлопчык.

Абраз для кожнага з нас. Гэта кожны чалавек меў свой удзел у прыбіванні да крыжа Езуса Хрыста. Здаецца, што найбольш грахоў, гэта незахаваная любоў да бліжняга. Яны найбольш крыжавалі Езуса. Былі самыя балючыя для Таго, які казаў: “Прыказанне новае даю вам, каб вы любілі адзін аднаго, як Я вас палюбіў”, для Таго, які сам з’яўляецца любоўю.

Перастаньма ўжо ў далейшым крыжаваць Езуса ў бліжніх нашых. Дазвольма Яму на хвіліну адпачыць, хоць на дзераве крыжа, але без нашага недахопу любові.

Стацыя 12. Езус памірае на крыжы.

Паглядзі, як Езус разцянутымі на крыжы рукамі абдымае ўвесь свет. Гэта не толькі словы: “Больш вялікай любові не мае ніхто ад той, каб жыццё сваё аддаць за сяброў сваіх”. Гэта ўжо ўчынак любові, любові ахвярнай, якой сілай збавіў нас: “Пакахаў мяне і самога сябе выдаў за мяне”.

Гэтыя словы скіраваныя да кожнага з нас. Хрыстус усіх пакахаў. Грэшнікаў называе сябрамі сваімі і за іх выдае самога сябе. За тых, якія крыжуюць Яго, моліцца: “Пане, адпусці ім, бо не ведаюць, што чыняць”.

Як выглядае перад гэтай любоўю Хрыстуса наша любоў? Ці ёсць у ёй штосці большае чым толькі словы? Пашарайма свае сэрцы, напаўняйма любоўю Езуса, каб магчы абняць ім, як Ён усіх – добрых і злых. А можа нават больш пакахаў злых, бо яны патрабуюць больш любові.


Стацыя 13. Пана Езуса здымаюць з крыжа.

Збліжаўся дзень свята і трэба было пахаваць цела асуджанага. Калі б не чувала Маці Найсвяцейшая, калі б не вернасць і дабрыня Нікадэма і Юзэфа, цела Езуса Хрыста ўкінулі б да супольнай грабніцы. Юзэф з Арыматэі, які, як кажа традыцыя, бараніў Езуса на Радзе і цяпер адважна просіць Пілата аб святое Цела і здымае яго з крыжа.

Можа не адзін раз з нашага дазволу – часцей без нашай волі – па прычыне недахопу актаў любові, якая належыць ахвярнай любові Хрыстуса ў нашых братах, павіс на крыжы. Трэба гэту памылку паправіць. Абмова вымагае напраўлення. Трэба напраўляць памылкі, недахоп дюбові да іншых. Праз адкліканне, праз добрае слова – а ў кожным штосці добрае знаходзіцца – зняць з крыжа не адзін раз вельмі і нявінна змучанага целам і духам бліжняга.


Стацыя 14. Пана Езуса складваюць у грабніцу.

Хрыстус Пан пахаваны, праз тры дні змёртвыхпаўстане. Яго любоў ахвярная Яму самому прыносіць хвалу, а нам здабывае шчасце.

Наш крыжовы шлях, па якім мы ішлі за Хрыстусам церпячым у нашых братах, канчаецца. Прыпамінае нам ён, што патрэбна забыцца аб сабе, пахаваць уласную любоў: “Пшанічнае зярнятка калі не памрэ, не прынясе плоду”. Вучыць нас як забывацца аб сабе. Гэта можа даканацца толькі ў ахвярнай любові. Толькі ў вялікай турбоце аб бліжнім, у ахвяраванні для яго, у адчуванні яго цярпення больш чым свайго, можна забыцца аб сабе. Нашыя асабістыя крыўды і цярпенні стануць меншымі. У служэнні іншым наша любоў уласная будзе пахаваная, каб у поўні Хрыстус мог у нас змёртвыхпаўстаць, жыць і сваю міласэрную любоў праз нас раздаваць.



Малітва на канец.

Пане Езу Хрыстэ, прысутны ў Найсвяцейшым Сакраманце і ў душы кожнага з нас, які церпіш у братах нашых, учыні, каб наша любоў праз несупыннае ўгляданне ў Цябе пастаянна і заўсёды аднаўлялася, каб наша любоў была церпялівай і ласкавай, каб не жадала пашаны, не шукала свайго, каб была далікатнай, спачуваючай, паблажлівай, сапраўднай, ахвярнай любоўю. Амэн.







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка