Круглагадзічнай алімпіяды па беларускай мове




Дата канвертавання01.02.2018
Памер26.92 Kb.
Заданні

круглагадзічнай алімпіяды па беларускай мове

11 клас

1 этап


  1. Пастаўце націск у словах: завязка (чым завязваюць), напісаны, заняты, залатаны, агрэст, язмін, пасланец, генезіс, аркуш, дэфіс, красавік, навіна, цыган, загадзя, запінка (без запінкі адказаў).




  1. Падбярыце беларускія адпаведнікі: бархатцы, клевер, жасмин, подсолнух, кожевенник, ставня, наперсток, сугроб, чаща, пресмыкающееся, роща, грёза, камыш, пырей.




  1. Ахарактарызуйце сітуацыі (складзіце сказы), калі можна выкарыстаць наступныя выразы: Іграць першую скрыпку. Гады ў рады.




  1. Выберыце патрэбныя словы з тых, што ў дужках, і ўтварыце словазлучэнні:

(Ганарлівае, ганарыстае, ганаровае) званне –

(Запасная, запаслівая) ваверка –

(Дажджавая, даджлівая) вада –

(Надзець, адзець) акуляры –

(Горныя, горскія, гарыстыя) вяршьші –

(Вадкая, вадзяная, вадзяністая) баня –

(Суседская, суседняя) веска –


  1. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары:

Баранц...ва мора, лат...рэя, інт...л...гент, ж...мчужына, д...р...жор, ст...гадовы, ст...годдзе, св...ечасова, дроб...зь, праветр...вае, абмен...вае, расч...с...вае (валасы), напо...ны (напаіць), разліне...ны, пад...сці, дэз...нфекцыя, кінастуд...я, прыгожая бланд...нка, д...сертацыя, капус...ны, кантрас...ны, мен...шы. аген...чык, с...ньёр, бул...ён, бі...графія, алімпі...да, маян...з.


  1. Ад неазначальнай формы дзеясловаў утварыце формы 2-й асобы множнага ліку простага будучага часу абвеснага і загаднага ладу:

Узор: Напісаць пісьмо - напішаце, напішыце пісьмо.

Адказаць на пытанне, паглядзець фільм, прынесці рэчы, забраць кнігі, пачаць урок, зберагчы спадчыну.




  1. Раскрыйце дужкі.

Выцерці на(суха), рабіць як(след), злавіць на(ляту), на(дзіва) прыгожы, як(раз) паспець, крыкнуў на(хаду), есці ў(адзіночку).


  1. Прачытайце сказ і адкажыце, дачка ці сын старэйшыя. Патлумачце свой выбар.

(Падказка. Вызначце спачатку дзейнік і выказнік).

Бацъка з сынам у выхадны дзень прыйшоў на возера, а праз гадзіну маці з дачкой таксама прыйшлі туды.




  1. Складзіце развітыя сказы, зрабіце поўны сінтаксічны разбор аднаго з іх:

  1. Са звароткам.

  2. 3 пабочным словам.

  3. 3 параўнальным зваротам.




  1. Запоўніце табліцу.

Псеўданім, сапраўднае прозвішча

Твор

Жанр

Род

Янка Купала

"Тутэйшыя"










"На ростанях"




Проза

Якуб Колас

"Ручэй"







Янка Купала




Камедыя





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка