Круглы стол „Удзел грамадзян у развіцці Брэста” разам з памочнікам дэпутата пп нс рэспублікі Беларусь Ганны Канапацкай




Дата канвертавання15.11.2017
Памер13.72 Kb.


Круглы стол „Удзел грамадзян у развіцці Брэста” разам з памочнікам дэпутата ПП НС Рэспублікі Беларусь Ганны Канапацкай

вул. Пушкінская, 16/1, офіс 604a

29 студзеня 2017 г.

12.00 – 15.00


Прэзентацыя метадычнага даведніка «Удзел грамадзян у развіцці горада. Алгарытм грамадскага абмеркавання горадабудаўнічых праектаў», распрацаванага грамадскай арганізацыяй „Экаград” (сайт: http://ecograd.by/, Мінск).

Метадычка прысвечана прынцыпам выбудовы лакальных кампаній на базе прыняцця рашэнняў пра развіццё гарадскіх тэрыторый. Разбярэмся ў асноўных горадабудаўнічых дакументах (Генеральны план горада, праект дэтальнага планавання) і парадку іх прыняцця (грамадскае абмеркаванне, парадак яго арганізацыі і правядзення, роля грамадзян, алгарытм дзеянняў). Развіццё горада як фактар актывізацыі грамадзян і стварэння мясцовых ініцыятыўных груп для абароны правоў і інтарэсаў гараджан пры прыняцці рашэнняў пра развіццё горада ў цэлым, мікрараёнаў і яго асобных тэрыторый.

Прапануем абмеркаваць сітуацыю ў Брэсце: што, дзе і як будуюць, ці ёсць праблемы. Можна на канкрэтнай праблеме скласці план магчымых дзеянняў для пачатку лакальнай кампаніі.


Наш госць:
Віктар Янчурэвіч - кіраўнік грамадскага аб'яднання Экаград (Мінск), памочнік дэпутата парламента Ганны Канапацкай

Спасылкі на мерапрыемства ў сацыяльных сетках:



https://vk.com/event138320622

https://www.facebook.com/events/381983068821372/
Рэгістрацыя:

https://goo.gl/forms/zcZarlOj9RJMsymP2

Запрашаем! Уваход бясплатны!

Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова „Агенцтва Пропус”

вул. Пушкінская, 16/1-604а, УНП 291338810

тэл. +375298673227, e-mail: propus_by@gmail.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка