Куляшоў аркадзь аляксандравіч (24. 1 2). 1914г. 1987 г.)




Дата канвертавання14.02.2018
Памер19.46 Kb.
КУЛЯШОЎ АРКАДЗЬ АЛЯКСАНДРАВІЧ

(24.1(6.2).1914г. - 4.2.1987 г.)

А. Куляшоў нарадзіўся ў в. Саматэвічы Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (цяпер Касцюковіцкі раён). Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм». Вельмі рана праявіўся як творчая асоба. Гэтаму, пэўна, паспрыялі бацькі-настаўнікі. У 12-гадовым узросце надрукаваў першы верш, у 16-гадовым - выпусціў першую кніжку паэзіі. У 1930-я гг. таленавіта паказаў сябе, дзякуючы умению эксперыментаваць, тварыць нечаканыя паэтычныя формы і, вядома, дзякуючы адчуванню слова, майстэрству вобраза.

Ужо ў ранняй творчасці А. Куляшова выявілася схільнасць да асэнсавання жыцця, у тым ліку і савецкай рэчаіснасці. У вогуле ж погляд паэта сягаў шырэй і далей - да сусветных, агульналюдскіх з'яў і працэсаў. Вайна высветліла здольнасць успрымаць трагічнае і перадаваць яго паэтычна ўзбуйнена і эмацыянальна. Сярэдзіна 50-х - сярэдзіна 60-х гг., калі паэт цяжка хварэў і амаль не пісаў, была часам сур'ёзнай пераацэнкі свайго «я». Пасля гэтага пачынаецца як бы абноўленая творчасць А. Куляшова. Лірычны герой яго вельмі блізка да сэрца прымае драматызм і свайго лёсу, і свайго пакалення, і жыцця тагачаснага свету. Паэт мысліць глабальнымі метафарамі, якія нясуць вялікія абагульненні. Яго паэмы набываюць рысы паэтычнай эпапеі - сваёй змястоўнасцю, маштабнасцю, мастацкім бачаннем свету і чалавека. Вершаваны лад маўлення аўтара апавядальна ўдумлівы і працяжны, нібы рух угару, да вышыні, з якой бачацца далячыні. Тон спавядальна тужлівы, балючы, спалучаецца са светлай гуманістычнай верай у мудрасць чалавека і сілу жыцця на зямлі. Адзін з лепшых яго твораў пасляваенных дзесяцігоддзяў - паэма «Варшаўскі шлях» прысвечана А.Твардоўскаму, сябру, аднаму з самых ідэйна радыкальных рускіх паэтаў. Тут - вобраз Беларусі і яе дарогі, шлях самога паэта і яго пакалення. У творы моцна знітаваліся думка і лірычнае перажыванне. Ёй пісаў крытычныя артыкулы. На многія яго вершы напісаны папулярныя песні.

А. Куляшоў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за кнігі «Сцяг брыгады» (1949), «Новае рэчышча» (1949), Дзяржаўнай прэміяй імя Я. Купалы за пераклады рускіх і ўкраінскіх класікаў і «Спеву аб Гаяваце» Г. Лангфела, прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі за паэмы «Толькі ўперад» і «Песня аб слаўным паходзе». Яго пераклады лічацца лепшымі ў беларускай літаратуры. Яму было прысвоена званнне «Заслужаны работнік культуры Украіны».

У 1979 г. зацвярджаецца Літаратурная прэмія імя А. Куляшова. У 1974-1977 гг. быў выдадзены збор твораў пісьменніка ў 5 тамах.

Памёр і пахаваны ў Мінску.



Яго імем названы універсітэт у Магілёве, школы і вуліцы ў Мінску і Касцюковічах.

Крыніца:

Куляшоў Аркадзь Аляксандравіч // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур / адказны за выпуск А. М. Сасім. – Мінск, 2008. – С. 239–240.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка