Кузьма Чорна "Пошукі будучыні"




Дата канвертавання05.03.2017
Памер44.87 Kb.
Тэст па беларускай літаратуры

Кузьма Чорна “Пошукі будучыні”

1. Які часавы прамежак ахопліваюць падзеі, адлюстраваныя ў рамане?

А) Першая сусветная вайна – Вялікая Айчынная вайна;

Б) Грамадзянская вайна - Вялікая Айчынная вайна;

В) Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945гг.;

Г) Ад XIX стагоддзя да Вялікай Айчыннай вайны;

Д) Першая сусветная вайна – пасляваенны час;



2. Калі ўпершыню быў надрукаваны раман?

А) 1945;


Б) 1950;

В) 1953;


Г) 1955;

Д) 1964.


3. Вылучыце праблемы, якія сталі прадметам мастацкага асэнсавання ў рамане.

А) Сутнасць чалавечага жыцця на зямлі;

Б) Чалавек і народ, чалавек і сям’я, узаемаадносіны пакаленняў;

В) Чалавек і дзяржава, чалавек і грамадства, чалавек і абставіны;

Г) Чалавек і зямля;

Д) Мастак і мастацтва.



4. Пра каго гаворыцца ў наступных радках твора: “Яны абое належалі да таго пакалення, якое не ведала сапраўднага маленства. Але затое перад імі стаяла ўжо іхняя маладосць”?

А) Ліза Ракуцька;

Б) Ліза Лукашэвіч;

В) Волечка Нявада;

Г) Кастусь Лукашэвіч;

Д) Люцыян Акаловіч.



5. У чые вусны ўкладзены наступныя выказванні?

“Як на мой розум, дык толькі той чалавек, што калі яго вырвуць з роднага месца, дык ён пакуль жыў, будзе рвацца туды. А калі дарвецца і ўбачыць, што там усё спустошана, дык ён другі раз жыць пачне: дрэвы пасадзіць і дом паставіць”; “Лепш грызці зямлю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце”; “Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапіцца”; “Чужая старана пірагамі не накорміць, калі ёй свае душы не аддасі”.

А) Кастусь Лукашэвіч;

Б) Густаў Шрэдэр;

В) Сымон Ракуцька;

Г) Нявада;

Д) Акаловіч.

6. Кім з герояў рамана так захапляецца аўтар?

“Відаць навучан быў жыццём чалавек! А тым часам усяго і было таго, што ён хацеў выказаць: я чалавек і хачу жыць. Можа хто з яго і пасмяецца, можа хто і асудзіць. Але наўрад ці гэты “суддзя” сам здолее так рабіць з клёпак пасуду, паставіць хату, часаць гонту, змайстраваць колы, вырабіць зямлю, выгадаваць каня, угадаць за тыдзень наперад надвор’е, памагчы чалавеку ў бядзе і стрымаць словы, як гэта ўмеў…”

А) Нявада;


Б) Сымон Ракуцька;
В) Кастусь Лукашэвіч;

Г) Люцыян Акаловіч;

Д) Тамаш Ракуцька.

7. У чые вусны ўкладзены аўтарам запаветныя думкі пра адказнасць чалавека за свае перакананні, за жыццё, якое пражывеш, які след пакінеш у людской памяці?

“Няхай бы ты зерне сеяў і хлеб жаў, а то ты бачыў сваю радасць у тым, што нехта пойдзе на ўсход чалавечыя косці трушчыць і кроў піць. Як свет стаіць, то яшчэ не было вядома, каб на нянавісці вырасла шчасце, а радасць на чужой бядзе”.

А) Нявада;

Б) Сымон Ракуцька;
В) Кастусь Лукашэвіч;
Г) Густаў Шрэдэр-старэйшы;

Д) Люцыян Акаловіч.

8. Каму адрасаваны вышэй прыведзеныя словы?

А) Кастусю Лукашэвічу;

Б) Паліводскаму;

В) Люцыяну Акаловічу;

Г) Густаву Шрэдэру-малодшаму;

Д) Тамашу Ракуцьку.

9. Адзначце асноўныя сюжэтныя лініі рамана, звязаныя з яго героямі:

А) Волечка Нявада – Кастусь Лукашэвіч;


Б) Сымон Ракуцька;

В) Нявада;

Г) Густаў Шрэдэр-старэйшы; Паліводскі;

Д) Люцыян Акаловіч.

10. На якіх вобразах раскрываецца ў рамане праблема сутнасці чалавечага жыцця на зямлі?

А) Густаў Шрэдэр-малодшы;


Б) Волечка Нявада;

В) Густаў Шрэдэр-старэйшы;

Г) Нявада;

Д) Сымон Ракуцька.


Адказы: 1 а. 2 б. 3 а, б, в. 4. в, г. 5 г. 6 б. 7 б. 8 в. 9 а, б, в, г, д. 10 б, в, г, д.

Іван Мележ. Біяграфія.

1. Якія з ніжэйпералічаных дат адпявядаюць гадам жыцця і творчасці І.Мележа?

а) 1921 – 1976; в) 1917 – 1995; д) 1914 – 1978;

б) 1912 – 1995; г) 1930 – 1984; е) 1896 – 1991.

2. Назавіце вёску, у якой нарадзіўся Іван Мележ.

а) Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці,

б) Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці,

в) Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці,

г) Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

3. Хто і што яшчэ ў дзяцінстве ўплывала на фарміраванне характару, светапогляду будучага пісьменніка?

а) інтэлігенты-бацькі, якія шмат увагі ўдзялялі выхаванню дзяцей, прывілі любоў да літаратуры,

б) сяляне-бацькі, руплівыя і гаспадарлівыя, у якіх вучыўся працавітасці, настойлівасці,

в) матчыны песні – своеасаблівы летапіс жыцця палешукоў; яны абуджалі цікавасць да жыцця народа, да яго культуры,

г) суровая прырода Палесся, на ўлонні якой праходзіла ў тыповых для сялянскіх дзяцей турботах і клопатах жыццё.

4. Назавіце навучальныя ўстановы, у якіх вучыўся Іван Мележ.

а) пачатковая школа ў Глінішчах,

б) Бягомльская сямігодка,

в) дзесяцігодка ў Хойніках,

г) Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры,

д) Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум,

е) Беларускі дзяржаўны універсітэт.

5. Якія з ніжэйпералічаных гадоў адпавядаюць гадам жыцця І.Мележа ў Бугуруслане?

а) 1942 – 1943; в) 1944 – 1945;

б) 1943 – 1944; д) 1942 – 1944.

6. Як увайшоў у жыццё пісьменніка гэты далёкі заволжскі горад?

а) апынуўся ў Бугуруслане пасля лячэння ў шпіталі,

б) працаваў ваенруком у педінстытуце і адначасова вучыўся завочна ў гэтай навучальнай установе. Тут ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Лідзіяй Пятровай,

в) працаваў у адной са школ, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.

7. Якія гады адпавядаюць гадам жыцця Івана Мележа ў Сходні?

а) 1943 – 1944; в) 1941 – 1944;

б) 1942 – 1943; д) 1944 – 1945.

8. У якім годзе было апублікавана першае апавяданне Івана Мележа?

а) 1944; в) 1948;

б) 1946; д) 1947.

9. Якая назва першага апавядання Івана Мележа?

а) “У завіруху” г) “Вераснёвыя ночы”

б) “Сустрэча” д) “У гарах дажджы”

в) “Па дарозе” е) “Досвіткі”.

10. Замест шматкроп’я ўстаўце назву рамана Івана Мележа.

“Тое, што трывожыла, пачынаючы з самага лета сорак чацвёртага, вялікага лета бітвы за родную Беларусь, захапіла мяне з неадольнай сілай: карціны, якія маляваліся раней паасобку, зліліся ў агульную, поўную руху панараму, ад якой перахоплівала дыханне. Я бачыў людзей, чуў іх, яны мяне хвалявалі, здавалася, клікалі – я павінен быў пра іх расказаць”, – так тлумачыць І.Мележ тое, чым была выклікана і як выспявала задума рамана ……………………………”

11. “У гэтай кнізе нічога выдуманага. У ёй толькі тое, што было са мной асабіста ці з людзьмі. Гэта фактычна першая мая кніга”, – так глядзеў на яе сам аўтар, нягледзячы на тое, што выдадзена яна была ўжо пасля яго смерці, у 1977 годзе. Якая назва гэтай кнігі?

а) “Мінскі напрамак”, г) “Птушкі і гнёзды”,

б) “Першая кніга”, д) “Абеліск”,

в) “Людзі на балоце”, е) “Жыццёвыя клопаты”.

12. Якія кнігі Івана Мележа ўдастоены ганаровых Дзяржаўных прэмій Беларусі і былога СССР?

а) “Мінскі напрамак”, д) “Подых навальніцы”,

б) “Жыццёвыя клопаты”, е) “Абеліск”,



в) “Птушкі і гнёзды”, ё) “Воўчая зграя”,

г) “Людзі на балоце”, ж) “Знак бяды”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка