Лепшыя людзі майго краю Зазірнём у творчую майстэрню мастака




Дата канвертавання10.03.2017
Памер46.54 Kb.
Лепшыя людзі майго краю

Зазірнём у творчую майстэрню мастака

Чалавек неразрыўна звязаны з прыродай, ён яе часцінка. І захапленне прыродай імкненне знайсці ў ёй сугучнасць са сваімі пачуццямі, сваімі ідэаламі заўсёды было вытокам творчасці пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў.

Пачаўшы тварыць аднойчы, чалавецтва ні разу не спынілася на гэтым шляху. Яно будавала, майстравала, вышывала, расфарбоўвала, выразала, чаканіла, упрыгожваючы сябе, сваё жыллё, адзенне, абутак, прадметы побыту усе што яго акружала.

Уся гэта творчасць называецца мастацтвам.

Мастацтва – гэта выхаванне душы, пачуццяў, павага да духоўных каштоўнасцей. Паколькі творчы працэс складае адзінае цэлае з жыццёвым працэсам чалавека-творцы, то чалавек сам вынаходзіць новыя спосабы мастацкіх адкрыццяў.

Не адзін год з’яўляюся членам савета школьнага музея, удзельнічаю ў пошукавай рабоце, якая тычыцца не толькі жыццёвага шляху Ф. Багушэвіча і яго родных, але і славутых людзей, якія жывуць побач з намі. І зараз я хачу прапанаваць вам зазірнуць у творчую майстэрню самабытнага майстра з Жупран Уладзіміра Францавіча Шымановіча. Гэта чалавек, у асобе якога спалучыўся настаўнік, мастак і майстар.d:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 102.jpg

Перш чым накіравацца ў творчую майстэрню Уладзіміра Францавіча, давайце зазірнём у Жупранскую школу. Сцены ў школьных калідорах, кабінетах, сталовай, музеі ўпрыгожаны карцінамі. Усе яны падараваны школе Уладзімірам Францавічам, чалавекам шматганнага таленту, чулай душы і адкрытага сэрца.

d:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 099.jpgd:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 097.jpg
d:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 093.jpg d:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 094.jpg

Пагутарыўшы з аўтарам, даведваемся, што захапленне жывапісам прыйшло нечакана. Уладзімір Францавіч любіць падарожжы, паходы, вечары ля кастра, любіць вёску Жупраны, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшло яго маленства, дзе першы раз закахаўся і знайшоў свой лёс.



sam_3083

Творчы падыход да справы, графічныя здольнасці, любоў да беларускіх прастораў – і рука сама пацягнулася да пэндзля, палатна, фарбаў. Яшчэ Уладзімір Францавіч расказаў, што прырода беларускага краю надзіва сугучна яго ўнутранаму светаадчуванню, таму яго работы, незалежна ад выбранага жанру, арганічны, прапушчаны “праз сябе”. У пейзажах, напоўненых пералівамі фарбаў, адлюстравана непаўторная прыгажосць роднай прыроды: цёплыя залатыя фарбы восені, разнастайнасць колераў, бязмежныя прасторы палёў.

Для Уладзіміра Францавіча прырода – дзіўны дойлід, дзе спалучана чароўнае і незвычайнае. Адзінства і цэласнасць прыроды ўяўляюцца яму цудоўнымі. У прыродзе ёсць і іншая прыгажосць, на думку мастака, - “гармонія фарбаў”, “гармонія гукаў”: багацце фарбаў і гукаў, выразнасць абрысаў, вычварнасць ліній ствараюць вялікі”сакрэт” прыгажосці прыроды. Рух у прыродзе таксама часта ўспрымаецца мастаком як нешта цудоўнае, якое выклікае захапленне.

У сваіх работах Уладзімір Шымановіч паказвае адносіны чалавека да акаляючага асяроддзя і адносіны гэтага асяроддзя да чалавека.

На многіх работах можна ўбачыць выявы Жупранскага касцёла святых Пятра і Паўла.”Яшчэ ў час вучобы ў школе алімпійскага рэзерву ў г. Мінску, прыязджаючы на канікулы ў Жупраны, любіў маляваць касцёл, вельмі вабіў яго строгі гатычны стыль”

d:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 090.jpgd:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 079.jpg

Жупраны і жупранцы непарыўна звязаны з творчасцю вядомага земляка Ф.К.Багушэвіча. Не абышоў бокам у сваіх работах гэту тэму і Уладзімір Францавіч Шымановіч. У яго ёсць некалькі работ, прысвечаных дому-сядзібе паэта-дэмакрата.d:\мои документы\фотографии\фото к сем\555 5 080.jpg



h:\alim1363.jpg

Уладзімір Францавіч Шымановіч амаль 30 гадоў працуе ў Жупранскі сярэдняй школе настаўнікам малявання, чарчэння і тэхнічнай працы. Такіх людзей, як Уладзімір Францавіч, называюць людзьмі асаблівай загартоўкі, маючы на ўвазе высокую адказнасць, працавітасць, любоў да сваёй справы і дзецям. Дзеці любяць ўрокі працы і малявання, бо іх настаўнік - прыклад ва ўсім. Ён выбірае такі выраб або тэму для працы, каб, працуючы, хлопцы не толькі авалодвалі неабходнымі навыкамі, але і зрабілі карысную рэч.

Уладзімір Францавіч - цудоўны практык. Ён дасканала валодае тымі ўменнямі і навыкамі, якія імкнецца перадаць сваім вучням па апрацоўцы драўніны, металу, паперы. Вынікі працы педагога і яго выхаванцаў можна ўбачыць у школьным музеі, розных выставах, і ў творчых праектах. Прыгажосць прыроды стымулюе, прымушае больш актыўна працаваць творчае ўяўленне мастака, яна ў поўным сэнсе слова завалодвае яго ўнутраным светам. Прыгажосць прыроды абуджае, натхняе патрыятычныя пачуцці , нараджае ўзнёслыя ідэі, выклікае высакародныя памкненні. Родная прырода накладае адбітак на пачуцці, думкі і справы мастака. Пачуцці, навеяныя прыродай роднага краю, становяцца па-сапраўднаму значнымі . Уладзімір Францавіч лічыць, што «чалавек імкнецца зрабіць нешта важнае на сваёй зямлі, годна паказаць сябе, зацвердзіць сваю высакародную місію». У гэтым імкненні адбіваецца і прыгажосць яго прац: карцін, вырабаў з дрэва , а таксама тая казка, якая ствараецца рукамі Уладзіміра Францавіча каля роднай хаты і школы. h:\alim1374.jpgh:\alim1378.jpg

h:\img_0965.jpg

Стаўленне мастака да прыроды не абмяжоўваецца толькі дзелавой скіраванасцю, вузка практычнымі інтарэсамі. Гледзячы на разнапланавыя працы мастака, мы бачым, што для яго «мастацтва не простая забаўка, не «гарнір», дадатак да жыцця, а найважнейшая яе частка, якая вучыць назіраць і параўноўваць, супастаўляць і аналізаваць”. Мастацтва для чалавека - гэта калыска яго жыцця. Стаўленне чалавека да мастацтва не абмяжоўваецца толькі практычнай накіраванасцю. Мастацтва, з'яўляючыся умовай натуральнага існавання людзей, дорыць нам прыгожае, нясе ў сабе вечныя эстэтычныя і маральныя каштоўнасці .h:\img_0964.jpg

  Мастацтва - гэта творчае асэнсаванне навакольнага свету таленавітым чалавекам. Плён гэтага асэнсавання належаць не толькі яго стваральнікам , а ўсяму чалавецтву, якое жыве на планеце Зямля. Несмяротныя выдатныя тварэнні старажытнагрэцкіх скульптараў і архітэктараў, фларэнтыйскіх мазаічных майстроў, Рафаэля і Мікеланджэла ... Дантэ, Петраркі, Моцарта, Баха, Чайкоўскага. Усім быць творцамі немагчыма, але імкнуцца пракрасціся ў сутнасць тварэння генія, наблізіцца да разумення прыгожага - у нашых сілах. Мастацтва шматаблічнае, вечнае, але, на жаль, яно не можа ўплываць на людзей без іх волі, разумовага напружання, пэўнай работы думкі. Закончыць свой аповед я хацеў бы б словамі нямецкага пісьменніка і паэта Ёганэса Бэхера:

Прыгожа жыць - не проста гук пусты,

Толькі той, хто ў свеце прыгажосць памножыў

Працай, барацьбой, - той жыццё пражыў прыгожа,



Сапраўды увенчаны харашынёй!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка