Літаратурнае рэдагаванне ў смі вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі




Дата канвертавання05.04.2017
Памер164.43 Kb.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)


Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.
ЛІТАРАТУРНАЕ РЭДАГАВАННЕ Ў СМІ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках);

напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2016 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-270/уч., зацверджанага 29.05.2015.



складальнік:

А.У. Дуброўскі, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 19.11.2015 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Вучэбная дысцыпліна «Літаратурнае рэдагаванне ў СМІ» накіравана на ўдасканаленне ведаў і навыкаў па засваенні прафесійнага майстэрства студэнтамі напрамку спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне). Будучы практычнай па мэтах, дадзеная дысцыпліна мае ў сваёй аснове грунтоўную тэарэтычную базу і абапіраецца на вывучэнне тэксту журналісцкага твора з улікам спецыфікі розных тыпаў і відаў СМІ. Дысцыпліна дапамагае студэнтам асэнсаваць з пазіцый сучасных філалагічных уяўленняў рэдактарскую работу над журналісцкім тэкстам у друкаваных СМІ, медыятэкстам вэб-журналістыкі, матэрыяламі тэлевізійнай і радыёжурналістыкі. Пры гэтым фарміруецца прафесійнае разуменне актыўных працэсаў у мове сучасных СМІ. Вучэбная дысцыпліна «Літаратурнае рэдагаванне ў СМІ» ўваходзіць у цыкл агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплін (дысцыпліна па выбары).

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны «Літаратурнае рэдагаванне ў СМІ» грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах «Стылістыка», «Мова сродкаў масавай камунікацыі» і вызначаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай «Методыка рэдагавання».

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай дысцыпліны з’яўляецца прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання журналісцкіх матэрыялаў для розных тыпаў і відаў СМІ. Для гэтага вырашаюцца наступныя задачы: фарміраванне сучасных уяўленняў аб тэорыі медыялінгвістыкі і медыядыскурсу, у тым ліку ў жанравым, прагматычным і лінгваантрапалагічным аспектах, пра спецыфіку сучаснай медыякамунікацыі, аб актыўных працэсах, якія адбываюцца ў розных галінах сучасных беларускай і рускай моў у дачыненні да СМІ; выпрацоўка практычных навыкаў аналізу моўных і маўленчых з’яў з пазіцый сучасных падыходаў да мовы СМІ; фарміраванне ўмення праводзіць прафілактыку камунікатыўных няўдач, жанравых неадпаведнасцяў, маўленчых і граматычных памылак; фарміраванне навыкаў рэдагавання тэкстаў друкаванай, сеткавай, тэле- і радыёжурналістыкі.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

  • агульныя адметныя рысы розных сродкаў масавай інфармацыі (друк, тэлебачанне, радыёвяшчанне, інфармацыйныя агенцтвы, інтэрнэт-СМІ, мабільныя медыя), іх тыпаў і відаў, базавых тыпалагічных характарыстык;

  • змястоўную і структурна-кампазіцыйную спецыфіку тэкстаў у розных тыпах і відах СМІ;

  • асаблівасці журналістыкі навін, спецыфіку іншых напрамкаў журналістыкі (праблемна-аналітычная, мастацка-публіцыстычная журналістыка, журналістыка расследавання);


умець:

  • працаваць ва ўмовах мультымедыйнага асяроддзя і канвергентнай журналістыкі, рыхтаваць медыяпрадукт у розных знакавых сістэмах (вербальнай, аўдыя-, відэа-, фота-, графіка);

  • аператыўна рыхтаваць матэрыял з выкарыстаннем розных знакавых сістэм (вербальнай, фота-, аўдыя-, відэа-, графічнай) у залежнасці ад тыпу СМІ, у розных жанрах, фарматах для размяшчэння на розных мультымедыйных платформах – друкаваных, вяшчальных, анлайнавых, мабільных;

  • рэдагаваць друкаваны тэкст, аўдыя-, відэа- ці інтэрнэт-матэрыял, прыводзіць яго ў адпаведнасць з нормамі, стандартамі, фарматамі, стылямі, тэхналагічнымі патрабаваннямі, прынятымі ў СМІ розных тыпаў;

валодаць:

  • нормамі беларускай і рускай моў;

  • навыкамі журналісцкай дзейнасці як дзейнасці шматаспектнай, якая ўключае падрыхтоўку ўласных публікацый і працу з іншымі ўдзельнікамі вытворчасці тэкстаў СМІ;

  • навыкамі індывідуальнай і калектыўнай дзейнасці, тэкставай і пазатэкставай працы.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны «Літаратурнае рэдагаванне ў СМІ» адведзена 78 гадзін, з іх 38 аўдыторных гадзін (20 гадзін – лекцыі, 16 гадзін – практычныя заняткі, 2 гадзіны – КСР). Дысцыпліна вывучаецца ў 6 семестры на III курсе (вочная форма навучання). Форма кантролю ведаў па дысцыпліне – залік.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Актыўныя працэсы ў мове сучасных СМІ

Стылістычныя змены ў публіцыстычным стылі. Змены інфармацыйнай нормы ў стылі і ўзмацненне інфармацыйнай функцыі СМІ. Змены ў эксплікацыі як інфармацыйнай функцыі, так і функцыі ўздзеяння, выкліканыя пераўтварэннямі ў выражэнні суб’екта маўлення, а таксама ў прэзентацыі адносін з адрасатам. Змены ў жанравай сістэме. Змены стылістыкі СМІ розных тыпалагічных груп.


2. Рэдагаванне тэкстаў друкаваных СМІ

Сучасныя друкаваныя СМІ. Профільныя мадэлі карпаратыўных СМІ. Тэксты таблоідаў з пункту гледжання стылістыкі і літаратурнага рэдагавання. Метафарычнае мадэляванне ў сучасным медыятэксце. Базавыя метафары сучасных друкаваных СМІ. Разгорнутыя метафары як прымета аўтарскага стылю. Роля метафары ў арганізацыі сучаснага медыятэксту. Інтэртэкстуальнасць як тэкставая катэгорыя. Фігуры інтэртэксту. Цытатнае пісьмо. Медыятэкст у аспекце культуры маўлення. Стылістычныя, камунікатыўныя, маўленчыя памылкі і практыка рэдагавання.


3. Рэдагаванне медыятэкстаў сеткавай журналістыкі

Асноўная тэрмналогія інтэрнэту. Патрабаванні да загалоўкаў вэб-СМІ. Гіперспасылкі, іх віды і прынцыпы працы з імі. Праца з пошукавымі запытамі і вызначэнне ключавых слоў. Аптымізацыя пад пошукавыя запыты загалоўка і тэксту. Праца з метатэгамі.


4. Рэдагаванне матэрыялаў тэлевізійнай журналістыкі

Сістэма жанраў тэлежурналістыкі. Першасныя і другасныя жанры ў сістэме тэленавін. Маўленчая асоба вядучага праграмы навін. Стылістычныя асаблівасці тэкстаў тэленавін. Рэдагаванне тэкстаў тэленавін. Аналітычныя жанры на тэлебачанні. Аналіз крэалізаваных тэкстаў на тэлебачанні. Камунікатыўная тыпалогія тэлекаментатараў. Інтэрв’ю на тэлебачанні і практыка рэдагавання. Прагмастылістычная своеасаблівасць тэлепраграм, пабудаваных на інтэрв’ю. Жанравая і прагмастылістычная спецыфіка тэлевізійных жанраў ток-шоу, рэпартаж, расследаванне. Стылістычная спецыфіка сучаснага інтэрв’ю на тэлебачанні.


5. Рэдагаванне матэрыялаў радыёжурналістыкі

Паняцце «гукавы вобраз». Формаўтваральныя і стылеўтваральныя сродкі радыёвяшчання. Інтанацыя маўлення. Музычна-шумавы кампанент і праца з яго выразнымі магчымасцямі. Выразныя магчымасці мантажу на радыё. Радыёкалаж. Асновы рэдагавання радыёперадач. Камунікатыўныя няўдачы на радыё і спосабы іх карэкцыі. Работа радыёжурналіста над тэкстам. Спецыфіка рэдагавання радыётэкстаў рознай жанравай прыналежнасці. Выразныя магчымасці мовы радыё. Фонастылістыка. Распаўсюджаныя стылістычныя памылкі на радыё.




Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае







1

2

3

4

5

6

7

8

1

Актыўныя працэсы ў мове сучасных СМІ

4

4










Тэст 1

2

Рэдагаванне тэкстаў друкаваных СМІ

4

4










Тэст 2

3

Рэдагаванне медыятэкстаў сеткавай журналістыкі

4

2













4

Рэдагаванне матэрыялаў тэлевізійнай журналістыкі

4

2







2

Тэст 3

5

Рэдагаванне матэрыялаў радыёжурналістыкі

4

4










Тэст 4




Усяго:

20

16







2





Інфармацыйна-метадычная частка
І. ЛІТАРАТУРА


  1. Голуб, И.Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И.Б. Голуб. – М.: Айрис-пресс, 2004. – 432 с.

  2. Горохов, В.М.  Основы редактирования: теорет. курс авториз. излож. / В.М. Горохов, Т.Л. Прудникова. – М.: МЭГУ, 1992. – 140 с.

  3. Жарков, И.А. Проблемы редакторского мастерства. Вопросы теории: конспект лекций / И.А. Жарков; Моск. гос. ун-т печати им. Ивана Федорова. – М.: МГУП им. Ивана Федорова, 2011. – 90 с.

  4. Жарков, И.А. Технология редакционно-издательского дела: конспект лекций / И.А. Жарков. – М.: МГУП, 2002. – 138 с.

  5. Жаўняровіч, П.П. Калькаваныя фраземы ў журналісцкім тэксце: рэдактарскі аналіз і праўка / П.П. Жаўняровіч // Слова ў кантэксце часу: да 85-годдзя прафесара А.І. Наркевіча: зборнік навуковых прац / пад агул. рэд. В.І. Іўчанкава: у 2 т. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2014. – Т. 1. – С. 491–500.

  6. Иванов, Г.И. От рукописи – к книге: автор и редактор: учеб. пособие / Г.И. Иванов, А.Г. Иванов. – Минск: Акад. МВД РБ, 1997. – 255 с.

  7. Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» / В.І. Іўчанкаў // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, 20–21 кастр. 2011 г. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. – С. 5–17.

  8. Іўчанкаў, В.І. Беларускія СМІ ў сітуацыі білінгвізму: рэтраспектыва і тэндэнцыі развіцця медыямаўлення / В.І. Іўчанкаў // Гісторыя журналістыкі: урокі мінулага і практыка сучасных СМІ: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 19–20 крас. 2013 г. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2013. – С. 124–130.

  9. Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  10. Іўчанкаў, В.І. Ізамарфізм беларускага элемента ў рускамоўных тэкстах айчынных СМІ: дыглосія і інтэрферэнтны ўплыў / В.І. Іўчанкаў // Журналістыка-2011: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 13-й Міжнар. навук.-практ. канф. – Мінск: БДУ, 2011. – С. 219–225.

  11. Клецкая, З.М. Редакторская подготовка по отраслям знаний: курс лекций для студентов специальности «Изд. дело» / З.М. Клецкая. – Минск: БГТУ, 2004. – 214 с.

  12. Колесников, Н.П. Стилистика и литературное редактирование: учеб. пособие / Н.П. Колесников. – М. – Ростов н/Д: МарТ, 2003. – 191 с.

  13. Круглова, Л.И. Технология редакционно-издательского дела: краткий курс лекций для студентов специальности «Издательское дело» / Л.И. Круглова. – Минск: БГТУ, 2009. – 130 с.

  14. Маркина, И.В. Основы издательских технологий / И.В. Маркина. – СПб.: БХВ-Петербург, 2005. – 368 с.

  15. Мартынова, О.В. Основы редактирования: учеб. пособие для учреждений нач. проф. образования / О.В. Мартынова. – М.: Акaдeмия, 2004. – 124 с.

  16. Мильчин, А.Э. Методика редактирования текста / А.Э. Мильчин. – Изд. 3-е, перераб. и доп. – М.: Логос, 2011. – 524 с.

  17. Морозова, В.А. Стилистика и литературное редактирование: учебно-методический комплекс. – Новосибирск: НГУЭУ, 2010. – 164 с.

  18. Мучник, Б.С. Основы стилистики и редактирования: для высш. и сред. учеб. заведений / Б.С. Мучник. – Ростов н/Д: Феникс, 1997. – 477 с.

  19. Накорякова, К.М. Литературное редактирование / К.М. Накорякова. – М.: Издательство ИКАР, 2015. – 432 с.

  20. Накорякова, К.М. Литературное редактирование материалов массовой информации / К.М. Накорякова. – М.: Издво МГУ, 1994. – 189 с.

  21. Накорякова, К.М. Справочник по литературному редактированию для работников средств массовой информации / К.М. Накорякова. – 2-е изд. – М.: Флинта: Наука, 2011. – 200 с.

  22. Редактирование отдельных видов литературы: учебник для вузов по специальности «Журналистика» / В.И. Безъязычный [и др.]; под ред. Н.М. Сикорского. – М.: Высшая школа, 1973. – 335 с.

  23. Редактирование отдельных видов литературы: учебник / под ред. Н.М. Сикорского. – М.: Книга, 1987. – 396 с. 

  24. Редакционная подготовка изданий: учебник / С.Г. Антонова [и др.]; под ред. С.Г. Антоновой. – М.: МГУП, 2002. – 468 с.

  25. Розенталь, Д.Э. Справочник по русскому языку: правописание, произношение, литературное редактирование / Д.Э. Розенталь, Е.В. Джанджакова, Н.П. Кабанова. – М.: Айрис-пресс, 2005. – 753 с.

  26. Рябинина, Н.З. Технология редакционно-издательского процесса: учеб. пособие / Н.З. Рябинина. – М.: Логос, 2008. – 256 с.

  27. Сбитнева, А.А. Литературное редактирование: история, теория, практика: учеб. пособие / А.А. Сбитнева. – 2-е изд. – М.: Флинта: Наука, 2011. – 208 с.

  28. Сикорский, Н.М. Теория и практика редактирования: учебник для высших учебных заведений по специальности «Журналистика» / Н.М. Сикорский. – М.: Высшая школа, 1980. – 328 с.

  29. Стилистика и литературное редактирование / под ред. В.И. Максимова. – М.: Гардарики, 2004. – 651 с.

  30. Стилистика и литературное редактирование: учеб. пособие / О.А. Казакова, С.В. Малервейн, Л.М. Райская, Т.Б. Фрик. – Томск: Изд-во Томского политехнического университета, 2009. – 116 с.



ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі і з пункту гледжання рэдактара выяўляць іх асноўныя характарыстыкі. За час вывучэння дысцыпліны студэнт павінен падрыхтаваць падборку рэдактарскіх недахопаў, выяўленых у тэкстах друкаваных, аўдыявізуальных і інтэрнэт-СМІ. Прадугледжваецца выкарыстанне разнастайных заданняў на падставе матэрыялаў друкаваных і аўдыявізуальных медыя, падрыхтоўка дакладаў (рэфератаў).


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы дысцыпліны «Літаратурнае рэдагаванне ў СМІ» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае групавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў для рэфератаў, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжваецца ацэнка здольнасці студэнтаў да рэдактарскай дзейнасці ў час аналізу розных тыпаў пісьмовых тэкстаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па лабараторна-практычных работах, рэфераты і інш.;



– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па лабараторна-практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
ІV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА заліку

  1. Унутраныя і знешнія прычыны моўных змен.

  2. Варыянтансць моўнага знака і паняцце моўнай нормы.

  3. Семантычныя змены ў сучаснай лексіцы.

  4. Змены інфармацыйнай нормы ў стылі і ўзмацненне інфармацыйнай функцыі СМІ.

  5. Змены стылістыкі СМІ розных тыпалагічных груп.

  6. Змены ў жанравай сістэме сучаснай журналістыкі.

  7. Аўтар як маўленчая структура і як суб’ект журналісцкай дзейнасці.

  8. Стылістычныя, камунікатыўныя, маўленчыя памылкі і практыка рэдагавання.

  9. Патрабаванні да загалоўкаў вэб-СМІ.

  10. Гіперспасылкі, іх віды і прынцыпы працы з імі.

  11. Аптымізацыя пад пошукавыя запыты загалоўка і тэксту.

  12. Маўленчая асоба вядучага праграмы навін.

  13. Інтэрв’ю на тэлебачанні і практыка рэдагавання.

  14. Жанравая і прагмастылістычная спецыфіка тэлевізійных жанраў ток-шоу, рэпартаж, расследаванне.

  15. Адрасанты і адрасаты тэледыскурсу: асаблівасці ўзаемадзеяння ва ўмовах апасродкаванай тэлекамунікацыі.

  16. Паняцце «гукавы вобраз» у радыёжурналістыцы.

  17. Формаўтваральныя і стылеўтваральныя сродкі радыёвяшчання.

  18. Інтанацыя маўлення на радыё.

  19. Музычна-шумавы кампанент і праца з яго выразнымі магчымасцямі.

  20. Выразныя магчымасці мантажу на радыё.

  21. Асновы рэдагавання радыёперадач.

  22. Камунікатыўныя няўдачы на радыё і спосабы іх карэкцыі.

  23. Спецыфіка рэдагавання радыётэкстаў рознай жанравай прыналежнасці.

  24. Выразныя магчымасці мовы радыё. Фонастылістыка.

  25. Распаўсюджаныя стылістычныя памылкі на радыё.



ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


Назва вучэбнай дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Стылістыка

Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.

Методыка рэдагавання

Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.

Мова сродкаў масавай камунікацыі

Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.


























































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № __ ад __. __. 20__ г.)



(назва кафедры)
Загадчык кафедры

Д-р філал. навук, прафесар ______________________ В.І.Іўчанкаў



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Дэкан факультэта

Канд. філал. навук, дацэнт ______________________ С.В.Дубовік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка