Літаратурныя гасцёўні клуба цікавых сустрэч “Натхненне” Палаца культуры вобласці




Дата канвертавання15.03.2017
Памер100.51 Kb.
Літаратурныя гасцёўні клуба цікавых сустрэч “Натхненне” Палаца культуры вобласці
Усім вядома, што 2016 год праходзіць пад знакам “Года культуры”, але не дзіўна, што ўсе беларусы вельмі ганарацца сваёй культурай, сваёй мовай і ставяцца да яе, як да вялікай культурнай спадчыны. У гэты год мы аддаём даніну культурынашай краіны, якая на працягу ўсёй гісторыі ўбіраласамае лепшае не толькі свайго народа, але і бліжэйшых славянскіх суседзяў. Пры гэтым і пісьменнасць і культура Беларусі з’яўляюцца па-сапраўднаму унікальнымі.

У палацы культуры вобласці горада Магілева плённа працуе літаратурная гасцёўня клуба цікавых сустрэч “Натхненне”, кіраўніком якого з’яўляецца паэт Алесь Казека, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.У гэтым годзе Алесь Мікалаевіч разам с паплечнікамі правялі шэраг сустрэч. Хацелася б адзначыць некаторыя з іх.



21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Клуб "Натхненне" разам з таварыствам беларускай мовы ім.Ф.Скарыны многа гадоў запар у гэты дзень прапануюць напісаць усім жадаючым традыцыйную дыктоўку. У гэтым годзе пісалі па твору Міхася Зарэцкага.Пасля дыктоўкі,пры падтрымцы бібліятэкі УК“Бібліятэчны калледж ім.А.Пушкіна”,ладзілі тэматычны канцэрт “Голас душы”, прысвечаны 75 –годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Гэты вялікі артыст і вялікі чалавек быў закаханы ў беларускі народ. Ён не толькі адкрыў прыгажосць і веліч нашай мовы, але і пазнаёміў 56 краін свету з нашай культурай і традыцыямі... Таму і вечарпраходзіў на дзвюх мовах. На рускай, з якой ён нарадзіўся і пранёс яе праз усё сваё жыццё і беларускай, якая прынесла яму вядомасць і натхненне.

Алесь Казека прысвяціў вершУладзіміруМулявіну. Гэтыя яскравыя радкі прагучалі пралогам канцэрта “Голас душы”:
На дзядзінцы новага світання

Студзень пад барвовую зару

Срэбным рушніком у знак прызнання,

Упрыгожыў помнік Песняру.

 

А ў прачыстым блаславенным храме



Неба над лампадамі рабін…

Застаецца назаўсёды з намі

Беларусі і Расіі сын.
У канцэрце прагучалі вядомыя песні з рэпертуару “Песняроў”, якія выконвалі артысты: Леанід Савіцкі, Ілля Шынкарэнка −саліст вакальнай групы "Натхненне" Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь дзіцячай этрадной студыі "Вясёлыя ноткі" Центра творчасці “Эверэст”, народны ансамбль эстарднай песні “Арыён” Палаца культуры вобласці.Выкарыстоўваліся цікавыя відэакадры з канцэртных праграмзнакамітай групы і Уладзіміра Мулявіна.

Падчас канцэрта былі і гучныя апладысменты, і ціхія ўздыхі, і часам употай змахвалася чыстая слязінка з дрыготкіх веек гледачоў. Канцэрт адбыўся шчыры, цёплы і па-дамашняму ўтульны.


На наступным тыдні,23 лютага, клуб “Натхненне” разам з бібліятэкай сярэдняй школы № 40 ладзілілітаратурную вечарыну «Любі, шануй, ведай роднае слова!”.

Пра Дзень роднай мовы і пра роднае беларускае слова гаварылізагадчыца школьнай бібліятэкі Цумарава В. І. ікіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Цімафеенка Н.Д.

А. М. Казека знаёміў Вучняў сярэдней школы са сваімі паэтычнымі творамі.Відэафрагмент з яго паэмы “Марыйка” ў выкананні ўдзельнікаў народнага тэатра Палаца культуры вобласці не пакінуў абыякавымі дзяцей у глядзельнай зале. На прыканцы вечарыны слухалі песніна словы А.М.Казекі ў выканні аўтара музыкі, кампазітара Мікалая Яцкова. Дарослыя яшчэ доўга адказвалі на пытанні вучняў.
28 сакавікаадбылася цікавая сустрэча з вучнямі СПТУ закрытага тыпу№2, дзекіраўнік клуба “Натхненне”А.М.Казека, як былы ваенны, распавядаў хлопцам пра 75-годдзе абароны Магілева, прападзеі далёкай для іх Вялікай Айчынай вайны.Адмысловая ўвага была нададзена паэме "Марыйка", якая апавядае пра спаленую разам з жыхарамі вёску Боркі, Кіраўскага раена Магілеўскай вобласці. Першую частку паэмы выхаванцы вучылішча прачыталі са сцэны. Другую частку паэмы дзеці глядзелі пасродкам мультымедыя. Аляксандр Мікалаевічраспавёў пра стварэнне паэмы, яе героях, пра драматычную пастаноўку каля помніка ахвярам вёскі Боркі.

Дзеці задавалі пытанні паэту. Потым лепшаму чытальніку паэт падараваў кніжачку з паэмай"Марыйка" і з аўтографам.

Дзецямвельмі спадабалася сустрэча, бо яны на кароткі час дакрануліся да трагічных лёсаў і да непаддзельнага гераізму свайго народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Падлеткі сэрцам і розумам адчулі страшэннасць сапраўднага твару вайны, боль за родных, што вельмі-вельмі важна ў іх патрыятычным, ды і не толькі, выхаванні.


Пятага траўня 2016г.ў актавай зале сярэдняй школы вёскі Чорны Бор Быхаўскага раёна, Магілёўскай вобласці адбылася творчая сустрэча пісьменніка Алеся Казекі з навучэнцамі сярэдніх і старэйшых класаў Чарнаборскай сярэдняй школы і прымеркавана да Дня Перамогі. Асноўныя накірункі сустрэчы: патрыятызм народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, любоў да Радзімы і неабходнасць яе абароны, захаванне памяці аб гераічным мінулым нашага народа,

важнасць патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.


Трэццяга сакавіка, у сусветны Дзень пісьменніка, клуб “Натхненне” рухаецца ў госці да вучняў Княжыцкай школы Магілёўскага раёна, сюды завіталі магілёўскія пісьменнікі Сяргей Украінка, Алесь Казека, Пятро Камкоў і Мікола Яцкоў. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Ігараўна Чабан падрыхтавала выдэапрэзентацыю, прысвечаную пісьменнікам-юбілярам гэтага года Івану Шамякіну, Івану Мележу і Кандрату Крапіве.

Прысутныя літаратары расказалі аб тым, якое месца займае беларуская мова ў іх жыцці і аб тых вытоках, якія сілкуюць іх творчасць. Прагучалі вершы ў аўтарскім выкананні. С.Украінка і П.Камкоў разам з глядачамі пагарталі старонкі творчасці К.Крапівы.

М.Яцкоў пазнаёміў вучняў з творчасцю пісьменніка з Слаўгарада, ветэрана-франтавіка Фелікса Шкірманкова, які 27 мая рыхтаваўся адзначыць сваё 90-годдзе. У бібліятэку школы былі перададзены экземпляры літаратурнага альманаха Магілеўскага аддзялення СБП “Брама” і кніга С.Украінкі “9 гранаў”.Пісьменнікі наведалі школьны музей, дзе пазнаёміліся з разнастайнай экспазіцыяй, прысвечанай савецкаму часу і знакамітым выхадцам з Княжыц: народнаму мастаку Беларусі Паўлу Масленікаву, акадэміку Уладзіміру Камарову, пісьменніку Васілю Матэвушаву, кінарэжысёру Іосіфу Шульману.
14 верасня 2016 года ў Магілёўскай абласной бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына “Паяднаны з роднай зямлёй” па творчасці Алеся Казекі, якую зладзілі супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры бібліятэкі на чале з загадчыцай аддзела Калінінай Тамарай Міхайлаўнай, сумесна з творчым аб’яднаннем “Натхненне” Палаца культуры вобласці. На вечарыне прагучалі вершы Алеся Мікалаевічаў выкананні артыстаў Народнага тэатра Палаца культуры вобласці Алесі Пучко і Кацярыны Бачаровай.

Вершы Алеся Казекі - гэта разважанні пра сэнс жыцця, пра чалавечыя пачуцці і перажыванні, пра прыгажосць навакольнага свету. Яны прысвечаны людзям, якія ідуць побач з ім па дарогах лёсу.

Удзельнікі сустрэчы задавалі пытанні: з-за чаго ў душы чалавека нараджаюцца вершы? Адкуль з'яўляецца дзіўны дар, які прымушае звычайныя словы гучаць па-новаму, па-іншаму, ад якіх у нас з вамі мацней б'ецца сэрца і захоплівае дыханне? Як у двух радках чалавек здольны перадаць цэлы сусвет?

За творчую біяграфію Алеся Казекі ўбачылі свет сем паэтычных зборнікаў: "Души моей родник", "Мелодия надежды", "Единственный друг", "Час сяўбы"," Медуніца", "Марыйка", "Перекрёстки судеб".

Кадравы вайсковец, ён у душы так і застаўся паэтам, закаханым у прыгажосць родных мясцін, у мілыя сэрцу Чачэвічы…

Таленавітыя паэтычныя радкі заўсёды маюць прыроду Нябесную і Музычную. Кампазітары з задавальненнем пішуць музыку на яго вершы. І так нараджаюцца песні.

Сяброўства і супрацоўніцтва з магілёўскім кампазітарам, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, Мікалаем Яцковым падаравала нам каля дваццаці песень.Некаторыя з іх прагучалі на вечарыне ў выкананні кампазітара:“Осень”, “Зязюля”, «Заблудившееся счастье».

У паэзіі Аляксандра Мікалаевіча прысутнічаюць такія жанры як: малітва, санет, балада, сон, калыханка, рэквіем.

Стварэнне вершаў параўнальна з палётам птушкі. Навучыцца гэтаму немагчыма, а вось навучыцца разумець паэзію пад сілу кожнаму.

А яшчэ вершы Алеся Казекі – пра веру ў дружбу і роднасць паміж людзьмі.

«Дай Божа нам

Ачысціцца ад фарбаў,

Якімі нас расквеціў гэты век,

І не шукаць ні знатнасці, ні скарбаў,

А звацца проста – добры чалавек»

Гэтыя словы прысвечаны даўняму сябру і калегу па пяру Сяргею Сяргеевічу Украінке, які таксама прысутнічаў на творчым вечары.

З словамі падзякі ў адрас паэта за працу па патрыятычнаму выхаванню сярод моладзі, выступіў ветэран КДБ палкоўнік Марозаў Уладзімір Іванавіч. Затым прагучала песня «Чистые руки, горячее сердце, холодная голова» на словы Алеся Казекі, якая стала гімнам КДБ.

На вечарыне прысутнічалі:старшыня Магілёўскага аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў беларусі”Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч, грамадскія арганізацыі з якімі клуб “Натхненне” Палаца культуры вобласці сябруе і падтрымлівае творчыя сувязі: “Рускае культурна-асветніцкаетаварыства”, “Рускае таварыства”, пісьменнікі, настаўнікі, студэнты, прадстаўнікі СМІ горада.






На прыканцы жніўня адбылася незабыўная сустрэча з вядомай беларускай паэткай, пісьменніцай, журналісткай, літаратурным крытыкам Людмілай Рублеўскай.

З вітальным словам ад магілёўскіх аматараў кнігі і беларускага слова выступіў старшыня таварыства беларуская мовы ім.Ф.Скарыны Алег Дз’ячкоў, які адзначыў, што Людміла Рублеўская працуе вельмі плённа, і папытаў Людмілу Іванаўну падзяліцца сакрэтамі свайго творчага натхнення.

Пісьменніца пагадзілася з тым, што, сапраўды, у апошні час у яе добра пішацца проза, а некаторыя літаратурныя героі проста "пачынаюць жыць уласным жыццём", як героі трылогіі пра прыгоды Пранціша Вырвіча, застаецца толькі запісваць пра іх. Выйшлі ў свет "Авантуры студыезуса Вырвіча" і “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата”. Людміла Іванаўна прэзентавала слухачам сваю новую кнігу “Рыцары і дамы Беларусі”, распавяла пра сваю сумесную працу з гісторыкам, літаратуразнаўцам Віталем Скалабанам, вынікам якой стала выданне кнігі "Час і цяжар архіваў і імёнаў", і прачытала верш, прысвечаны памяці гэтага вядомага навукоўца. Ішла шчырая, нязмушаная гутарка пра крыніцы натхнення, побыту і творчасці, пра шляхі ў літаратуру, пра журналісцкую працу…
Яшчэ адно яскравае мерапрыемства ў сяброўстве з гарадскім таварыствам беларускай мовы ім.Ф.Скарыны адбылося 27 верасня 2016г. у малой зале Палаца культуры вобласці. Тэматычны канцэрт “Вы шуміце, бярозы”, прысвечаны памяці і 85–годдзю з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча.

У канцэрце прагучалі яго творы: урывак з паэмы “Родныя дзеці”, “Помню восень сорак сёмага”, “Дзе вы, дбайныя рупліўцы песень родных”, “Гімн сш№30”, гучалі яго песні ў выкананне Леаніда Савіцкага.

На сцэну паднімаліся людзі самых розных узростаў – ад шкаляроў да вядомых магілёўскіх літаратараў і паважаных кандыдатаў навук. Кожны знайшоў цёплыя словы ўдзячнасці вялікаму паэту за ягоную невымерную працу для нашай Айчыны, за вершы і думкі песняра, што натхняюць на шляху да Беларусі.

Майстар мастацкага слова Тамара Цыганкова выступіла з яго байкамі; кандыдат філалагічных навук, пісьменнік Яраслаў Клімуць распавядаў пра пісьменніка, яго творчыя пошукі, пра грамадскую дзейнасць, пра стварэнне ТБМ імя Ф.Скарыны, першым старшынёй якога і стаў Ніл Сымонавіч.Шмат розных малавядомых і цікавых фактаў распавялі літаратары Тамара Аўсяннікава і Сяргей Украінка, якія ў свой час вучыліся на факультэце, дзе выкладаў Ніл Сымонаваіч, а ў далейшым падтрымлівалі сяброўскія і творчыя адносіны з ім. 

Пасля тэматычнага канцэрта гледачы яшчэ доўга, паціху разыходзячыся, гаварылі пра асобу Ніла Гілевіча як агудьнанацыянальнага і агульнаеўрапейскага маштабу.Яго творчасць, вершы і песні, будуць заўсёды актуальныміі будуць гучаць як спадчына і запавет.
29 кастрычніка Магілёўскае гарадское аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Рускае таварыства" (кіраўнік Алена Апідовіч) арганізавала сустрэчу літаратараў Беларусі і Расіі ў Бранскай абласной навуковай універсальнай бібліятэцы ім. Ф.І.Цютчэва. Творчы візіт літаратараў магілёўшчыны аб'яднаў прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Алесь Казека, Марына Сліўко), Беллітаб’яднання "Полоцкая ветвь" (Алена Кананкова), Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мікалай Яцкоў) і паэткуНаталлю Кажэўнікаву.

Гасцей з Магілёва вітаў старшыня Бранскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі Ўладзімір Сарочкін.

Усваім вітальным выступе Ўладзімір Яўгенавіч распавёў пра тое, што культурнае ўзаемадзеянне паміж пісьменнікамі саюзнай дзяржавы набывае стабільнасць і гэта адкрывае добрую перспектыву для яго плённага развіцця.

Пасля сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі адбылася экскурсія па Бранску. У план творчага візіту дэлегацыя ўнесла карэктывы, наведаўшы мемарыяльны комплекс "Хацунь". Вёска Хацунь стала адной з першых ахвяр нямецкага генацыду на рускай зямлі. 25 кастрычніка 1941 года - 318 чалавек былі забіты, а вёска спалена. Гэтымузейныкомплекс – першыў Расіі мемарыял памяці знішчаным фашыстамі вёскам, якіх на Браншчыне – каля тысячы.

Аляксандр Казека распавёўпра тое, штоўбеларускайвёсцы Боркі, таксама ёсцьмемарыяльны комплекс спаленым вёскам Магілёўшчыны. Аляксандр Мікалаевіч выступіў з ініцыятывай правесці патрыятычную акцыю: абмяняцца святой зямлёй, палітай крывёй бязвінна забітых пакутнікаў. У 2017 годзеспаўняецца 75 гадоўтрагедыіў Борках. НапрыканцыАлесь Казека, не стрымліваючы слёз прачытаў урывак са сваёй паэмы "Марыйка", якая вызначае асэнсаванне рэалій мінулай вайны праз прызму перажыванняў вясковай дзяўчыны, маці паэта, якая цудам застала сяжыць, страціўшы ўсіх сваіх родных).

Творчы візіт магілёўскіх літаратараў, які арганізавала грамадскае аб'яднанне "Рускае таварыства"- яркая старонка ў гісторыі 2016 года - Года культуры Беларусі.

Праца клуба цікавых сустрэч "Натхненне" Палаца культуры вобласці кіруецца прынцыпам пабудовы дыялогу мастацтваў, творчага пошуку і пашырэння цікавасці да мастацкага светапогляду. У накірунку гэтай працы і надалей бачыцца мастацка-творчая арыентацыя, якая дае магчымасць спазнання свету не толькі праз яго разуменне, але і праз пераўтварэнне, успрыманне і дакрананне да духоўнай культуры. Працэс мастацка-творчай арыентацыі і ёсць «літаратурная гасціная», вынік дзейнасці якой – спазнанне мастацкага свету з дапамогай глыбокага эмацыйнага выражэння як унутраных, так і знешніх пачуццяў.

Начальнік аддзела культурна-дасугавай



дзейнасці Палаца культуры вобласці Ала Кускова


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка