Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у xviст. Ян Кішка ў 1570г заснаваў друкарню з адзінай мэтай друкаваць кнігі рэфарматарскага зместу




Дата канвертавання18.01.2017
Памер445 b.



Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVIст. Ян Кішка ў 1570г. заснаваў друкарню з адзінай мэтай друкаваць кнігі рэфарматарскага зместу. З гэтага часу ў гісторыю Лоска ўпісваецца імя Сымона Буднага – выдатнага філосафа-гуманіста і пісьменніка. Лоск становіцца цэнтрам арыянства Беларусі. Пра самога Буднага нам вядома не так уж і многа, але гады, пражытыя ім у Лоску, памятныя найбольш выдатнымі працамі, якія ён напісаў тут і надрукаваў у Лоскай друкарні. Свае дні ён скончыў 13.1.1593г. у Вішневе. Тут, скарэй за ўсё, і быў пахаваны. Дзе магіла “беларускага Вальтэра” – невядома. Скарэй за ўсё, яна даўно зраўнялася з зямлёй, калі перамагла Контррэфармацыя і ўсё вярнулася на кругі свае.

  • Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVIст. Ян Кішка ў 1570г. заснаваў друкарню з адзінай мэтай друкаваць кнігі рэфарматарскага зместу. З гэтага часу ў гісторыю Лоска ўпісваецца імя Сымона Буднага – выдатнага філосафа-гуманіста і пісьменніка. Лоск становіцца цэнтрам арыянства Беларусі. Пра самога Буднага нам вядома не так уж і многа, але гады, пражытыя ім у Лоску, памятныя найбольш выдатнымі працамі, якія ён напісаў тут і надрукаваў у Лоскай друкарні. Свае дні ён скончыў 13.1.1593г. у Вішневе. Тут, скарэй за ўсё, і быў пахаваны. Дзе магіла “беларускага Вальтэра” – невядома. Скарэй за ўсё, яна даўно зраўнялася з зямлёй, калі перамагла Контррэфармацыя і ўсё вярнулася на кругі свае.



С 1600г. на працягу амаль трох стагоддзяў мястэчка Вішнева уваходзіла ў склад уладанняў магнатаў Храптовічаў. З імем аднаго з іх – І.Л.Храптовіча, апошняга канцлера Вялікага княства Літоўскага, рэфарматара, інтэлектуала, бібліяфіла, мецэната, звязаны самыя яркія старонкі ў біяграфіі Вішнева. Пры ім у XVIIIст. гаспадарчае жыццё мястэчка забіла ключом. Тут з’явіліся шкляны і ганчарны заводы, вінакурня, тэксцільная фабрыка, а на месцы невялікай рудні ў 1778г. пачаў дзейнічаць металургічны завод з печчу для выплаўкі чыгуну, а таксама трыма пячамі для перапрацоўкі чыгуну ў жалеза.

  • С 1600г. на працягу амаль трох стагоддзяў мястэчка Вішнева уваходзіла ў склад уладанняў магнатаў Храптовічаў. З імем аднаго з іх – І.Л.Храптовіча, апошняга канцлера Вялікага княства Літоўскага, рэфарматара, інтэлектуала, бібліяфіла, мецэната, звязаны самыя яркія старонкі ў біяграфіі Вішнева. Пры ім у XVIIIст. гаспадарчае жыццё мястэчка забіла ключом. Тут з’явіліся шкляны і ганчарны заводы, вінакурня, тэксцільная фабрыка, а на месцы невялікай рудні ў 1778г. пачаў дзейнічаць металургічны завод з печчу для выплаўкі чыгуну, а таксама трыма пячамі для перапрацоўкі чыгуну ў жалеза.



Нарадзіліся у маёнтку Ануліна. У 1843г. іх бацька звярнуўся з прашэннем аб залічэнні сыноў на вучобу ў Марскі кадэцкі корпус, якім тады камандаваў віцэ-адмірал М.П.Рымскі-Корсакаў. Пасля заканчэння былі узведзены ў гардэмарыны і служылі на Балтыцы. Прайшлі вельмі шмат войнаў і ўдзельнічалі ў вялікай колькасці бітваў. Абодва даслужыліся да звання віцэ-адміралаў, маюць шмат узнагарод. Імёны двух знакамітых братоў уключаны ў многія марскія даведнікі, слоўнікі, кнігі. Іван Канаржэўскі памёр 18.1.1887г. і пахаваны на могілках у Хоўхлаве. Станіслаў памёр 3.05.1908г. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

  • Нарадзіліся у маёнтку Ануліна. У 1843г. іх бацька звярнуўся з прашэннем аб залічэнні сыноў на вучобу ў Марскі кадэцкі корпус, якім тады камандаваў віцэ-адмірал М.П.Рымскі-Корсакаў. Пасля заканчэння былі узведзены ў гардэмарыны і служылі на Балтыцы. Прайшлі вельмі шмат войнаў і ўдзельнічалі ў вялікай колькасці бітваў. Абодва даслужыліся да звання віцэ-адміралаў, маюць шмат узнагарод. Імёны двух знакамітых братоў уключаны ў многія марскія даведнікі, слоўнікі, кнігі. Іван Канаржэўскі памёр 18.1.1887г. і пахаваны на могілках у Хоўхлаве. Станіслаў памёр 3.05.1908г. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Санкт-Пецярбургу.



Пасля параду войскаў Расійскай арміі пад Бешанковічамі імператар Аляксандр I пакінуў гвардзейскі корпус, у якім служыў Бястужаў, на зімніх кватэрах у заходніх губернях. І воляй року малады афіцэр, аказаўся гасцём выганіцкага памешчыка Фелікса Вайдзевіча. У Выганічах захаваліся сляды старой сядзібы – панскі дом згарэў у 1943г. У памяць аб А.Бястужаве, які адлюстраваў беларускую прыроду і народны побыт у сваім нарысе “Вечер на Кавказских водах в 1824 году”, да 150-годдзя з дня смерці рускага пісьменніка, у 1987г. на месцы былой сядзібы быў устаноўлены мемарыяльны знак.

  • Пасля параду войскаў Расійскай арміі пад Бешанковічамі імператар Аляксандр I пакінуў гвардзейскі корпус, у якім служыў Бястужаў, на зімніх кватэрах у заходніх губернях. І воляй року малады афіцэр, аказаўся гасцём выганіцкага памешчыка Фелікса Вайдзевіча. У Выганічах захаваліся сляды старой сядзібы – панскі дом згарэў у 1943г. У памяць аб А.Бястужаве, які адлюстраваў беларускую прыроду і народны побыт у сваім нарысе “Вечер на Кавказских водах в 1824 году”, да 150-годдзя з дня смерці рускага пісьменніка, у 1987г. на месцы былой сядзібы быў устаноўлены мемарыяльны знак.



Нарадзіўся 7.10.1765г. Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, літаратар. У канцы XVIIIст. Ракаў належыў Агінскім. Гэта быў час падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Вядомы кампазітар ўдзельнічаў у паўстанні за незалежнасць. Адметным момантам паўстання 1794г. было ўжыванне партызанскіх, дыверсійных форм барацьбы супраць расійскіх войск. А ўзначаліў партызанскі рух Агінскі, які ніколі не быў вайскоўцам, не меў вопыту камандавання. За гэта Кацярына II канфіскавала ад яго мястэчка Ракаў і перадала ў валоданне свайму вернаму паплечніку генералу Салтыкову. Шырока вядомы ў народзе паланез “Развітанне з Радзімай” ён напісаў менавіта тут, у час паўстання, для беларускіх касінераў.

  • Нарадзіўся 7.10.1765г. Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, літаратар. У канцы XVIIIст. Ракаў належыў Агінскім. Гэта быў час падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Вядомы кампазітар ўдзельнічаў у паўстанні за незалежнасць. Адметным момантам паўстання 1794г. было ўжыванне партызанскіх, дыверсійных форм барацьбы супраць расійскіх войск. А ўзначаліў партызанскі рух Агінскі, які ніколі не быў вайскоўцам, не меў вопыту камандавання. За гэта Кацярына II канфіскавала ад яго мястэчка Ракаў і перадала ў валоданне свайму вернаму паплечніку генералу Салтыкову. Шырока вядомы ў народзе паланез “Развітанне з Радзімай” ён напісаў менавіта тут, у час паўстання, для беларускіх касінераў.



У 1840г. набыў фальварак Малая Люцінка, што на Пяршайшчыне, і пражыў тут больш за 40 гадоў. Сам паэт займаўся тэатрам, стварыў хор і шмат пісаў. У Люцінцы быў напісаны шэраг твораў на гістарычную тэму. Сярод іх – “Люцынка, альбо Шведы на Літве”, “З-над Іслачы, або Лекі на сон”. Тут жа быў зроблены пераклад на беларускую мову “Пана Тадэвуша” А.Міцкевіча.

  • У 1840г. набыў фальварак Малая Люцінка, што на Пяршайшчыне, і пражыў тут больш за 40 гадоў. Сам паэт займаўся тэатрам, стварыў хор і шмат пісаў. У Люцінцы быў напісаны шэраг твораў на гістарычную тэму. Сярод іх – “Люцынка, альбо Шведы на Літве”, “З-над Іслачы, або Лекі на сон”. Тут жа быў зроблены пераклад на беларускую мову “Пана Тадэвуша” А.Міцкевіча.

  • Люцінка адразу стала вядомая ўсяму культурнаму свету. Ведалі яе Уладзіслаў Сыракомля і Крашэўскі, Станіслаў Манюшка і кампазітар Концкі. Пра Люцінку чулі Мінск і Масква, Вільня і Варшава…



Шмат розных віхураў пранеслася над Люцінкай. У канцы XIXст. тут разгуляўся пажар. Загінула шмат чаго са спадчыны драматурга. Але шмат чаго і ацалела, людзі паратавалі. Пазней згарэла і любімая ліпа, пад якой драматург пісаў “Пінскую шляхту”. Памёр Вінцэнт Іванавіч 17.12.1884г. і пахаваны на могілках у Тупальшчыне. Жаброўскія, даўнія сябры Марцінкевічаў, паставілі капліцу-усыпальніцу з бутавага каменю, у якой і адпявалі “дудара беларускага”.

  • Шмат розных віхураў пранеслася над Люцінкай. У канцы XIXст. тут разгуляўся пажар. Загінула шмат чаго са спадчыны драматурга. Але шмат чаго і ацалела, людзі паратавалі. Пазней згарэла і любімая ліпа, пад якой драматург пісаў “Пінскую шляхту”. Памёр Вінцэнт Іванавіч 17.12.1884г. і пахаваны на могілках у Тупальшчыне. Жаброўскія, даўнія сябры Марцінкевічаў, паставілі капліцу-усыпальніцу з бутавага каменю, у якой і адпявалі “дудара беларускага”.



Нарадзіўся 25 чэрвеня 1868г. у маёнтку Добасня на Рагачоўшчыне. Пісьменнік, публіцыст, пачынальнік беларускай нацыянальнай прозы. Дзяцінства правёў у Пяршаях. У 1876г. вучыўся ў адкрытай, а пасля забароненай царскімі ўладамі, школцы В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Бацька яго быў лоўчым у графа Тышкевіча. Заслугі Ядвігіна Ш. перад літаратурай немалыя. Вельмі высока яго творчасць ацаніў М.Багдановіч. Па характару талента ён лічыў Ядвігіна Ш. байкапісцам. Памёр пісьменнік у 1922г.

  • Нарадзіўся 25 чэрвеня 1868г. у маёнтку Добасня на Рагачоўшчыне. Пісьменнік, публіцыст, пачынальнік беларускай нацыянальнай прозы. Дзяцінства правёў у Пяршаях. У 1876г. вучыўся ў адкрытай, а пасля забароненай царскімі ўладамі, школцы В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Бацька яго быў лоўчым у графа Тышкевіча. Заслугі Ядвігіна Ш. перад літаратурай немалыя. Вельмі высока яго творчасць ацаніў М.Багдановіч. Па характару талента ён лічыў Ядвігіна Ш. байкапісцам. Памёр пісьменнік у 1922г.



Знакаміты мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар, педагог, які пакінуў глыбокі след у мастацтве Беларусі і Польшчы, нарадзіўся ў сядзібе Багданаў у 1870г. Двухпавярховы мураваны дом змяшчаў бібліятэку, архіў, сабранне карцін і скульптур, а таксама майстэрню мастака. Вакол быў раскінуты пейзажны парк, праз які працякаў ручай. Гэта было любімым месцам Рушчыца, які часта сядзеў тут з мальбертам. Сядзіба згарэла ў 1944г. Тут жа завяршыўся і зямны шлях мастака. Ён пахаваны на ўскраіне сяла, на сціплых сельскіх могілках, побач з продкамі. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ёсць пейзаж Ф.Рушчыца “Ля касцёла”(1899), на якім намаляваны драўляны багданаўскі касцёл.

  • Знакаміты мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар, педагог, які пакінуў глыбокі след у мастацтве Беларусі і Польшчы, нарадзіўся ў сядзібе Багданаў у 1870г. Двухпавярховы мураваны дом змяшчаў бібліятэку, архіў, сабранне карцін і скульптур, а таксама майстэрню мастака. Вакол быў раскінуты пейзажны парк, праз які працякаў ручай. Гэта было любімым месцам Рушчыца, які часта сядзеў тут з мальбертам. Сядзіба згарэла ў 1944г. Тут жа завяршыўся і зямны шлях мастака. Ён пахаваны на ўскраіне сяла, на сціплых сельскіх могілках, побач з продкамі. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ёсць пейзаж Ф.Рушчыца “Ля касцёла”(1899), на якім намаляваны драўляны багданаўскі касцёл.



Нарадзіўся 29.11.1828г. у маёнтку Выганічы. Душа Міхала гарнулася да музыкі. Праўнучка кампазітара Г.Гурская прыгадвала, што яшчэ ў 1930-я гады ў маёнтку Германішкі стол пры фартэпіяна быў завалены нотнымі аркушамі. На жаль, нічога з нотных рукапісаў кампазітара не было выдадзена. Вядома толькі, што ён выступаў з аўтарскімі канцэртамі ў Мінску і напісаў кантаты паводле паэмы А.Міцкевіча “Дзяды” і твораў У.Сыракомлі (у прыватнасці, “Вясковы лірнік”). Памёр 5.3.1904г. Пахаваны на каталіцкіх могілках.

  • Нарадзіўся 29.11.1828г. у маёнтку Выганічы. Душа Міхала гарнулася да музыкі. Праўнучка кампазітара Г.Гурская прыгадвала, што яшчэ ў 1930-я гады ў маёнтку Германішкі стол пры фартэпіяна быў завалены нотнымі аркушамі. На жаль, нічога з нотных рукапісаў кампазітара не было выдадзена. Вядома толькі, што ён выступаў з аўтарскімі канцэртамі ў Мінску і напісаў кантаты паводле паэмы А.Міцкевіча “Дзяды” і твораў У.Сыракомлі (у прыватнасці, “Вясковы лірнік”). Памёр 5.3.1904г. Пахаваны на каталіцкіх могілках.



У Валожыне па вул.Савецкай,49 прыцягвае да сябе ўвагу старасвецкая хаціна, дзе да 1914года жыў вядомы беларускі збіральнік фальклору, паэт і публіцыст Стары Улас. Нарадзіўся ён 23.3.1865г. Працаваў памочнікам кухара ў Тышкевічаў, потым аб’ездчыкам, і, урэшце, ляснічым. Толькі праз самаадукацыю, дзякуючы прыроднай настойлівасці, дасягнуў усяго сам, стаў пісьменнікам. Першыя публікацыі Старога Уласа адносяцца да 1909г. Ён пісаў допісы пра Валожын у газету “Наша ніва”. Шчырасць і праўдзівасць усяго, што было ім напісана, прыцягвала да сябе чытацкую ўвагу. Памёр 30.9.1939г.

  • У Валожыне па вул.Савецкай,49 прыцягвае да сябе ўвагу старасвецкая хаціна, дзе да 1914года жыў вядомы беларускі збіральнік фальклору, паэт і публіцыст Стары Улас. Нарадзіўся ён 23.3.1865г. Працаваў памочнікам кухара ў Тышкевічаў, потым аб’ездчыкам, і, урэшце, ляснічым. Толькі праз самаадукацыю, дзякуючы прыроднай настойлівасці, дасягнуў усяго сам, стаў пісьменнікам. Першыя публікацыі Старога Уласа адносяцца да 1909г. Ён пісаў допісы пра Валожын у газету “Наша ніва”. Шчырасць і праўдзівасць усяго, што было ім напісана, прыцягвала да сябе чытацкую ўвагу. Памёр 30.9.1939г.



Нарадзілася 2.1.1893г. у Вільні. Праз некаторы час пераехалі жыць у Вішнева. Пісаць пачала вельмі рана. У 1909г. Канстанцыя паслала ў “Нашу ніву” просценькі верш “Хвоя” і здзівілася, калі яго надрукавалі. Яркі прыродны талент К.Буйло расквітнеў пад уплывам Я.Купалы. Ён адразу прыкмеціў адоранага аўтара. У Беларусі многія вершы сталі песнямі і гучалі над роднай зямлёй. У 1944г. Канстанцыю Буйло прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Хоць паэтка з 1916г. да самай смерці пражыла ў Маскве, многа пісала пра Беларусь і шырока друкавалася ў беларускіх выданнях. К.Буйло стаяла ля вытокаў беларускай літаратуры, была першапраходцам. Памёрла 4.6.1986г., прах яе перапахаваны ў Вішневе.

  • Нарадзілася 2.1.1893г. у Вільні. Праз некаторы час пераехалі жыць у Вішнева. Пісаць пачала вельмі рана. У 1909г. Канстанцыя паслала ў “Нашу ніву” просценькі верш “Хвоя” і здзівілася, калі яго надрукавалі. Яркі прыродны талент К.Буйло расквітнеў пад уплывам Я.Купалы. Ён адразу прыкмеціў адоранага аўтара. У Беларусі многія вершы сталі песнямі і гучалі над роднай зямлёй. У 1944г. Канстанцыю Буйло прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Хоць паэтка з 1916г. да самай смерці пражыла ў Маскве, многа пісала пра Беларусь і шырока друкавалася ў беларускіх выданнях. К.Буйло стаяла ля вытокаў беларускай літаратуры, была першапраходцам. Памёрла 4.6.1986г., прах яе перапахаваны ў Вішневе.



Нарадзіўся 10.6.1939г. у в.Лінкі Валожынскага раёна. пасля заканчэння Вішнеўскай СШ (1957) працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтве “Беларусь”. З 1972г. да канца сваіх дзён быў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Друкаваўся з 1955г. Х.Чэрня жыў сваёй малой радзімай, ганарыўся яе людзьмі, перажываў за яе. Напісаў шмат кніг, яшчэ больш было задум, якія, на жаль, не здзейсніліся. Памёр Хведар Чэрня 16.3.1983г., пражыўшы толькі 43 гады.

  • Нарадзіўся 10.6.1939г. у в.Лінкі Валожынскага раёна. пасля заканчэння Вішнеўскай СШ (1957) працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтве “Беларусь”. З 1972г. да канца сваіх дзён быў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Друкаваўся з 1955г. Х.Чэрня жыў сваёй малой радзімай, ганарыўся яе людзьмі, перажываў за яе. Напісаў шмат кніг, яшчэ больш было задум, якія, на жаль, не здзейсніліся. Памёр Хведар Чэрня 16.3.1983г., пражыўшы толькі 43 гады.



Нарадзілася на авеянай легендамі Вішнеўскай зямлі 25.12.1891г. Яе маці, Эмілія Манэ, паходзіла з таго самага роду, што і славуты французскі мастак Клод Манэ. Па запрашэнні графа Храптовіча яна прыехала ў Вішнева вучыць графскіх дзяцей. З беларускай мовай дзеці былі знаёмыя з маленства і любілі слухаць беларускія песні і вершы. У.Луцэвіч актыўна прапагандавала беларускую літаратуру, была карэспандэнтам “Нашай нівы”, пісала вершы. З Я.Купалам яе пазнаёміў наш зямляк, паэт-валожынец Стары Улас у 1908г. у рэдакцыі “Нашай нівы”. 23.1.1916г. яны ажаніліся. У 1920г. сям’я Луцэвічаў пераязджае ў Мінск, дзе У.Луцэвіч працуе інспектарам па дашкольным выхаванні Наркамасветы БССР. Шмат сіл прыкладала ў стварэнні дзіцячых дамоў і прытулкаў для сірот, у справе выдання кніг для дзяцей Беларусі. Памёрла 25.2.1960г.

  • Нарадзілася на авеянай легендамі Вішнеўскай зямлі 25.12.1891г. Яе маці, Эмілія Манэ, паходзіла з таго самага роду, што і славуты французскі мастак Клод Манэ. Па запрашэнні графа Храптовіча яна прыехала ў Вішнева вучыць графскіх дзяцей. З беларускай мовай дзеці былі знаёмыя з маленства і любілі слухаць беларускія песні і вершы. У.Луцэвіч актыўна прапагандавала беларускую літаратуру, была карэспандэнтам “Нашай нівы”, пісала вершы. З Я.Купалам яе пазнаёміў наш зямляк, паэт-валожынец Стары Улас у 1908г. у рэдакцыі “Нашай нівы”. 23.1.1916г. яны ажаніліся. У 1920г. сям’я Луцэвічаў пераязджае ў Мінск, дзе У.Луцэвіч працуе інспектарам па дашкольным выхаванні Наркамасветы БССР. Шмат сіл прыкладала ў стварэнні дзіцячых дамоў і прытулкаў для сірот, у справе выдання кніг для дзяцей Беларусі. Памёрла 25.2.1960г.



Нарадзіўся 6.6.1912г. З 1921г. жыў у в.Люташ Валожынскага павета. Скончыў Барунскую, а пасля Віленскую настаўніцкую семінарыю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў настаўнікам у Вішневе, дырэктарам СШ №2 у Валожыне, інспектарам-метадыстам школ раёна. У 1947г. па несправядлівым абвінавачванні быў звольнены з настаўніцкай работы і стаў праваслаўным свяшчэннікам у Докшыцах. У 1950 быў арыштаваны і завочна асуджаны на 10 гадоў зняволення. На абгортачнай паперы пераклаў у гэты час на беларускую мову некалькі паэмаў А.Міцкевіча. У 1956г. вярнуўся на радзіму, дзе зноў працаваў свяшчэннікам, бо настаўнікай працы атрымаць не змог. Цалкам рэабілітаваны ў 1978г. Памёр П.Бітэль 18.10.1991г. Пахаваны ў Вішневе.

  • Нарадзіўся 6.6.1912г. З 1921г. жыў у в.Люташ Валожынскага павета. Скончыў Барунскую, а пасля Віленскую настаўніцкую семінарыю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў настаўнікам у Вішневе, дырэктарам СШ №2 у Валожыне, інспектарам-метадыстам школ раёна. У 1947г. па несправядлівым абвінавачванні быў звольнены з настаўніцкай работы і стаў праваслаўным свяшчэннікам у Докшыцах. У 1950 быў арыштаваны і завочна асуджаны на 10 гадоў зняволення. На абгортачнай паперы пераклаў у гэты час на беларускую мову некалькі паэмаў А.Міцкевіча. У 1956г. вярнуўся на радзіму, дзе зноў працаваў свяшчэннікам, бо настаўнікай працы атрымаць не змог. Цалкам рэабілітаваны ў 1978г. Памёр П.Бітэль 18.10.1991г. Пахаваны ў Вішневе.



Нарадзіўся 20.6.1912г. у в.Сівіца. К.Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень. А ўсё пачалося зімой 1925г., калі ў Сівіцу прыехаў аднавясковец, які служыў у войску ў Маладзечна. Ён параіў Косціку пайсці ў ваенны аркестр. Хлопчык так і зрабіў. А ўжо ў юнацтве ў яго праявіліся кампазітарскія здольнасці. Ён напісаў марш і сам яго аркестраваў. У 1937г. паступіў на факультэт капельмайстраў пры кансерваторыі ў Катавіцах, потым працягвае адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Вялікую спадчыну пакінуў пасля сябе наш зямляк. Памёр К.Паплаўскі 11.11.1984г.

  • Нарадзіўся 20.6.1912г. у в.Сівіца. К.Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень. А ўсё пачалося зімой 1925г., калі ў Сівіцу прыехаў аднавясковец, які служыў у войску ў Маладзечна. Ён параіў Косціку пайсці ў ваенны аркестр. Хлопчык так і зрабіў. А ўжо ў юнацтве ў яго праявіліся кампазітарскія здольнасці. Ён напісаў марш і сам яго аркестраваў. У 1937г. паступіў на факультэт капельмайстраў пры кансерваторыі ў Катавіцах, потым працягвае адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Вялікую спадчыну пакінуў пасля сябе наш зямляк. Памёр К.Паплаўскі 11.11.1984г.



Нарадзілася 1 мая 1949г. у в.Далідавічы Валожынскага раёна. Скончыла ў 1988г. Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіана і кампазіцыі. З 1971г. артыстка вакальна-інструментальнага ансамбля “Верасы”. З 1987г. – салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам А.Ціхановічам) першага ў Беларусі Тэатра песні (1988г.) і творчай студыі пры ім.

  • Нарадзілася 1 мая 1949г. у в.Далідавічы Валожынскага раёна. Скончыла ў 1988г. Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіана і кампазіцыі. З 1971г. артыстка вакальна-інструментальнага ансамбля “Верасы”. З 1987г. – салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам А.Ціхановічам) першага ў Беларусі Тэатра песні (1988г.) і творчай студыі пры ім.

  • Выступае з А.Ціхановічам у складзе эстрадна-вакальнага дуэта, адметнага артыстычнай абаяльнасцю, шчырасцю, яркай манерай выканання.

  • Аўтар кантаты “Сын зямлі”, сімфанічнай паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п’ес для фартэпіана, хораў, рамансаў, эстрадных песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак беларускага песеннага фальклору і інш.



Нарадзіўся 14.1.1916г. ў в.Амброжане на Гродзеншчыне. У 1925г. пайшоў вучыцца ў польскую школу ў Арлянятах, пасля–у Вішнёўцы. У 1930г. паступіў у гімназію ў Ашмянах. У 1938г. У.Чарняўскі залічаны ў навіцыят ордэна Марыянаў, адкуль паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Пасля святарскіх свячэнняў у 1954г. ксёндз Чарняўскі прыехаў у Вішнева, дзе і праслужыў у касцёле Марыі да канца свайго жыцця. У 1968г. У.Чарняўскі наведвае Рым, дзе папа Павел IV зрабіў яго дарадцам Святой Кангрэгацыі і даручыў перакладаць на беларускую мову Біблію. За гэтую справу яго называюць паслядоўнікам Скарыны. Памёр 22.12.2001г. Пахаваны ў Вішневе ў касцельным двары.

  • Нарадзіўся 14.1.1916г. ў в.Амброжане на Гродзеншчыне. У 1925г. пайшоў вучыцца ў польскую школу ў Арлянятах, пасля–у Вішнёўцы. У 1930г. паступіў у гімназію ў Ашмянах. У 1938г. У.Чарняўскі залічаны ў навіцыят ордэна Марыянаў, адкуль паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Пасля святарскіх свячэнняў у 1954г. ксёндз Чарняўскі прыехаў у Вішнева, дзе і праслужыў у касцёле Марыі да канца свайго жыцця. У 1968г. У.Чарняўскі наведвае Рым, дзе папа Павел IV зрабіў яго дарадцам Святой Кангрэгацыі і даручыў перакладаць на беларускую мову Біблію. За гэтую справу яго называюць паслядоўнікам Скарыны. Памёр 22.12.2001г. Пахаваны ў Вішневе ў касцельным двары.



Нарадзіўся ў 1892г. у в.Жомайдзь. У 1912г. паступіў у Віленскае камерцыйнае вучылішча. У 1915г. Міхаіла прызвалі ў царскую армію і накіравалі ў Ташкенцкую школу прапаршчыкаў, адкуль юнак адразу папаў на фронт. З 1919г.– камандзір асобай брыгады Усходняга фронту, у 1921г. –камендант крэпасці Кушка. У гады грамадзянскай вайны ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ганаровай зброяй. Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і даслужыўся да генерала. Пад яго камандваннем 3-я ўдарная армія першай увайшла ў рэйхстаг. Пасля вайны працаваў у Генеральным штабе Узброеных Сіл СССР. Памёр 28.6.1950г. Пахаваны ў Маскве.

  • Нарадзіўся ў 1892г. у в.Жомайдзь. У 1912г. паступіў у Віленскае камерцыйнае вучылішча. У 1915г. Міхаіла прызвалі ў царскую армію і накіравалі ў Ташкенцкую школу прапаршчыкаў, адкуль юнак адразу папаў на фронт. З 1919г.– камандзір асобай брыгады Усходняга фронту, у 1921г. –камендант крэпасці Кушка. У гады грамадзянскай вайны ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ганаровай зброяй. Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і даслужыўся да генерала. Пад яго камандваннем 3-я ўдарная армія першай увайшла ў рэйхстаг. Пасля вайны працаваў у Генеральным штабе Узброеных Сіл СССР. Памёр 28.6.1950г. Пахаваны ў Маскве.



Нарадзіўся 7.11.1902г. у в.Пянькоўшчына. У Чырвонай Арміі з 1919г. У 1924 скончыў Ленінградскую пяхотную школу, у 1931 – ваенную акадэмію імя Фрунзе. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі і баёў у Карпатах, вызвалення Польшчы і Чэхаславакіі. Ён меў гонар быць удзельнікам Парада Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 1945г. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава I ступені. Пасля вайны працаваў на выкладчыцкай рабоце ў Ваеннай акадэміі Генштаба кансультантам акадэміі. Памёр 23.11.1976г.

  • Нарадзіўся 7.11.1902г. у в.Пянькоўшчына. У Чырвонай Арміі з 1919г. У 1924 скончыў Ленінградскую пяхотную школу, у 1931 – ваенную акадэмію імя Фрунзе. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі і баёў у Карпатах, вызвалення Польшчы і Чэхаславакіі. Ён меў гонар быць удзельнікам Парада Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 1945г. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава I ступені. Пасля вайны працаваў на выкладчыцкай рабоце ў Ваеннай акадэміі Генштаба кансультантам акадэміі. Памёр 23.11.1976г.



Ураджэнец в.Чартавічы. А.М.Бацян ваяваў з фашыстамі ў Польшчы ў 1939г. Удзельнічаў ў гістарычным парадзе 7.11.1941г. у Маскве. У лютым 1943г. у складзе спецыяльнага разведвальнага дыверсійнага атрада НКУС БССР “Алімп” перайшоў лінію фронту. За партызанскія подзвігі лейтэнант-чэкіст узнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі. Абараніў ад падрыву г.Кракаў, за што ў 2006г. Прэзідэнт Расіі У.У.Пуцін уручыў легендарнаму палкоўніку А.М.Бацяну вышэйшую ўзнагароду краіны – Залатую Зорку Героя Расіі.

  • Ураджэнец в.Чартавічы. А.М.Бацян ваяваў з фашыстамі ў Польшчы ў 1939г. Удзельнічаў ў гістарычным парадзе 7.11.1941г. у Маскве. У лютым 1943г. у складзе спецыяльнага разведвальнага дыверсійнага атрада НКУС БССР “Алімп” перайшоў лінію фронту. За партызанскія подзвігі лейтэнант-чэкіст узнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі. Абараніў ад падрыву г.Кракаў, за што ў 2006г. Прэзідэнт Расіі У.У.Пуцін уручыў легендарнаму палкоўніку А.М.Бацяну вышэйшую ўзнагароду краіны – Залатую Зорку Героя Расіі.



Нарадзіўся 9.1.1939г. у в.Ляскоўка. Адлік “марской” біяграфіі пачаў у 1959г., калі быў прызваны на срочную службу ў ВМФ СССР. Служыў на Балтыйскім флоце. У Калінінградзе паступіў у ваенна-марское вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта і быў назначаны на мінаносец “Светлы”. У 1972г.скончыў Ваенную акадэмію тылу і транспарту ў Ленінградзе і быў накіраваны на Ціхаакіянскі флот, дзе за 16 гадоў вырас да капітана другога рангу. У 1988г. назначаны на флатылію атамных падводных лодак на Камчатку, дзе праявіў выдатныя камандзірскія здольнасці, і 7.2.1991 Указам Прэзідэнта СССР яму было прысвоена званне контр-адмірала ВМФ СССР. У 1994г. звольніўся ў запас і пераехаў жыць у горад Мінск.

  • Нарадзіўся 9.1.1939г. у в.Ляскоўка. Адлік “марской” біяграфіі пачаў у 1959г., калі быў прызваны на срочную службу ў ВМФ СССР. Служыў на Балтыйскім флоце. У Калінінградзе паступіў у ваенна-марское вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта і быў назначаны на мінаносец “Светлы”. У 1972г.скончыў Ваенную акадэмію тылу і транспарту ў Ленінградзе і быў накіраваны на Ціхаакіянскі флот, дзе за 16 гадоў вырас да капітана другога рангу. У 1988г. назначаны на флатылію атамных падводных лодак на Камчатку, дзе праявіў выдатныя камандзірскія здольнасці, і 7.2.1991 Указам Прэзідэнта СССР яму было прысвоена званне контр-адмірала ВМФ СССР. У 1994г. звольніўся ў запас і пераехаў жыць у горад Мінск.



Вядомы ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч, былы прэм’ер-міністр і міністр абароны Ізраіля. Нарадзіўся ў 1923г. у м.Вішнева. Вучыўся ў мясцовым хедары. З 1941 да 1944г. Ш.Перэс з’яўляўся сакратаром сацыялістычнага руху моладзі, скончыў Гарвардскі універсітэт у ЗША. З 1953 да 1959г. ён генеральны дырэктар міністэрства абароны. Ва ўрадах Ізраіля Ш.Перэс займаў розныя міністэрскія пасады. Пасля быў прэм’ер-міністрам ва ўрадзе нацыянальнага адзінства з 1984 да 1986г., потым міністрам замежных спраў з 1988 да 1990, намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам фінансаў, міністрам замежных спраў. Ш.Перэс – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. А з 13.6.2007г. ён – Прэзідэнт Ізраіля.

  • Вядомы ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч, былы прэм’ер-міністр і міністр абароны Ізраіля. Нарадзіўся ў 1923г. у м.Вішнева. Вучыўся ў мясцовым хедары. З 1941 да 1944г. Ш.Перэс з’яўляўся сакратаром сацыялістычнага руху моладзі, скончыў Гарвардскі універсітэт у ЗША. З 1953 да 1959г. ён генеральны дырэктар міністэрства абароны. Ва ўрадах Ізраіля Ш.Перэс займаў розныя міністэрскія пасады. Пасля быў прэм’ер-міністрам ва ўрадзе нацыянальнага адзінства з 1984 да 1986г., потым міністрам замежных спраў з 1988 да 1990, намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам фінансаў, міністрам замежных спраў. Ш.Перэс – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. А з 13.6.2007г. ён – Прэзідэнт Ізраіля.



Нарадзіўся 11 лістапада 1877г. у маёнтку Дзяржынава Валожынскай воласці Ашмянскага ўезду Віленскай губерні ў сям’і шляхціча. Будучы гімназістам, у Вільні ў 1894г. Фелікс уступіў у сацыял-дэмакратычны гурток, з 1895г. стаў членам арганізацыі “Літоўская сацыял-дэмакратыя”, з 1896г. – прафесіянальны рэвалюцыянер. У 1905-1907гг. Фелікс Эдмундавіч быў адным з кіраўнікоў рэвалюцыі ў Варшаве. За рэвалюцыйную дзейнасць быў шэсць разоў арыштаваны і засуджаны, больш за 11 гадоў правёў у турмах, на катаргах і ў ссылках. Вызвалены з катаргі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917г. быў актыўным удзельнікам падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе. З 1917г. старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. З 1919 па 1923гг. займаў пасаду наркома ўнутраных спраў РСФСР. Адзін з арганізатараў “чырвонага тэрору” і стварэння так званых папраўча-працоўных лагераў. З 1924г. працаваў старшынёй ВСНГ СССР, адначасова – старшыня Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення пры СНК СССР. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Памёр 20 ліпеня 1926г. Пахаваны ў Маскве.

  • Нарадзіўся 11 лістапада 1877г. у маёнтку Дзяржынава Валожынскай воласці Ашмянскага ўезду Віленскай губерні ў сям’і шляхціча. Будучы гімназістам, у Вільні ў 1894г. Фелікс уступіў у сацыял-дэмакратычны гурток, з 1895г. стаў членам арганізацыі “Літоўская сацыял-дэмакратыя”, з 1896г. – прафесіянальны рэвалюцыянер. У 1905-1907гг. Фелікс Эдмундавіч быў адным з кіраўнікоў рэвалюцыі ў Варшаве. За рэвалюцыйную дзейнасць быў шэсць разоў арыштаваны і засуджаны, больш за 11 гадоў правёў у турмах, на катаргах і ў ссылках. Вызвалены з катаргі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917г. быў актыўным удзельнікам падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе. З 1917г. старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. З 1919 па 1923гг. займаў пасаду наркома ўнутраных спраў РСФСР. Адзін з арганізатараў “чырвонага тэрору” і стварэння так званых папраўча-працоўных лагераў. З 1924г. працаваў старшынёй ВСНГ СССР, адначасова – старшыня Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення пры СНК СССР. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Памёр 20 ліпеня 1926г. Пахаваны ў Маскве.



Нарадзіўся 10 чэрвеня 1936г. у в.Канюшаўшчына Валожынскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Пяршайскай СШ. У 1958г. скончыў беларускі політэхнічны інстытут і ў 1984г. – вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній. З 1978г. – генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання імя Кірава па вырабу працяжных і адразных станкоў. У 1980-1985гг. другі сакратар Мінскага гаркома, абкома КПБ, загадчык аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КПБ. У 1985-1990гг. – намеснік старшыні Савета Міністраў, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994гг. – Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994г. – прэзідэнт Беларускага гандлёва-фінансавага саюза.

  • Нарадзіўся 10 чэрвеня 1936г. у в.Канюшаўшчына Валожынскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Пяршайскай СШ. У 1958г. скончыў беларускі політэхнічны інстытут і ў 1984г. – вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній. З 1978г. – генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання імя Кірава па вырабу працяжных і адразных станкоў. У 1980-1985гг. другі сакратар Мінскага гаркома, абкома КПБ, загадчык аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КПБ. У 1985-1990гг. – намеснік старшыні Савета Міністраў, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994гг. – Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994г. – прэзідэнт Беларускага гандлёва-фінансавага саюза.

  • У 1989-1991гг. – народны дэпутат СССР, у 1990 і 1995-1996гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. З 1996г. – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

  • У 1992г. Яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.



Нарадзіўся 2 лютага 1885г. у гор.Пішпек (цяпер г.Фрунзе, Кыргызстан). У 1904г. Скончыў гімназію і паступіў у Пецярбургскі палітэхнічны інстытут, адкуль быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх паўстаннях і рабочых рэвалюцыйных гуртках. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905г. Быў членам аднаго з першых у Расіі Іванава-Вазнясенскага Савета рабочых дэпутатаў. Удзельнічаў у Снежаньскім узброеным паўстанні 1905г. рабочых Масквы. Не раз быў арыштаваны, двойчы прыгавораны да пакарання смерцю, замененай пажыццёвай катаргай. У канцы 1914г. сасланы ў Сібір, адкуль збег. З красавіка 1916г. знаходзіўся на Заходнім фронце. Пад псеўданімам М.А.Міхайлаў уладкаваўся вольнанаёмным артылерыйскай часці ў мястэчку Івянец, дзе жыў у доме №87 па вул.Камсамольскай. Потым у Мінску стварыў сацыял-дэмакратычную групу, якая стала адным з цэнтраў рэвалюцыйнай дзейнасці ў Мінскай губерні. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917г. М.В.Фрунзе быў адным з стваральнікаў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922г. – намеснік старшыні СНК Украіны, з 1924г. – намеснікам старшыні РВС СССР і намеснікам наркома па ваенных і марскіх справах СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй. Памёр 31 кастрычніка 1925г. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве.

  • Нарадзіўся 2 лютага 1885г. у гор.Пішпек (цяпер г.Фрунзе, Кыргызстан). У 1904г. Скончыў гімназію і паступіў у Пецярбургскі палітэхнічны інстытут, адкуль быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх паўстаннях і рабочых рэвалюцыйных гуртках. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905г. Быў членам аднаго з першых у Расіі Іванава-Вазнясенскага Савета рабочых дэпутатаў. Удзельнічаў у Снежаньскім узброеным паўстанні 1905г. рабочых Масквы. Не раз быў арыштаваны, двойчы прыгавораны да пакарання смерцю, замененай пажыццёвай катаргай. У канцы 1914г. сасланы ў Сібір, адкуль збег. З красавіка 1916г. знаходзіўся на Заходнім фронце. Пад псеўданімам М.А.Міхайлаў уладкаваўся вольнанаёмным артылерыйскай часці ў мястэчку Івянец, дзе жыў у доме №87 па вул.Камсамольскай. Потым у Мінску стварыў сацыял-дэмакратычную групу, якая стала адным з цэнтраў рэвалюцыйнай дзейнасці ў Мінскай губерні. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917г. М.В.Фрунзе быў адным з стваральнікаў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922г. – намеснік старшыні СНК Украіны, з 1924г. – намеснікам старшыні РВС СССР і намеснікам наркома па ваенных і марскіх справах СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй. Памёр 31 кастрычніка 1925г. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве.



Нарадзіўся 8 ліпеня 1912г. у в.Ракаў Валожынскага раёна. Пасля заканчэння школы паступіў у радыётэхнічны тэхнікум, потым працаваў па спецыяльнасці ў Калодзішчах, не пакідаючы мары пра далейшую музычную адукацыю. У 1937г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе быў залічаны ў ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі, пазней быў яго салістам. Пасля заканчэння тэрміновай службы паступіў у музычнае вучылішча імя Глазунова ў Маскве на вакальнае аддзяленне. Адначасова з вучобай удзельнічаў у спектаклях Вялікага тэатра Саюза ССР. У 1944г. пасля вызвалення Мінска Вінцэнт Фёдаравіч быў залічаны студэнтам 1-га курса вакальнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1952г. скончыў кансерваторыю і стаў салістам оперы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1971г. яму было прысвоена ганаровае званне Заслужанага артыста Беларускай ССР. Памёр 28 ліпеня 1985г. Пахаваны ў Мінску.

  • Нарадзіўся 8 ліпеня 1912г. у в.Ракаў Валожынскага раёна. Пасля заканчэння школы паступіў у радыётэхнічны тэхнікум, потым працаваў па спецыяльнасці ў Калодзішчах, не пакідаючы мары пра далейшую музычную адукацыю. У 1937г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе быў залічаны ў ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі, пазней быў яго салістам. Пасля заканчэння тэрміновай службы паступіў у музычнае вучылішча імя Глазунова ў Маскве на вакальнае аддзяленне. Адначасова з вучобай удзельнічаў у спектаклях Вялікага тэатра Саюза ССР. У 1944г. пасля вызвалення Мінска Вінцэнт Фёдаравіч быў залічаны студэнтам 1-га курса вакальнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1952г. скончыў кансерваторыю і стаў салістам оперы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1971г. яму было прысвоена ганаровае званне Заслужанага артыста Беларускай ССР. Памёр 28 ліпеня 1985г. Пахаваны ў Мінску.



Нарадзіўся 29 верасня 1924г. у гарадскім пасёлку Івянец. Скончыў Івянецкую школу. Скончыў курсы па харэаграфіі пры Мінскім абласным Доме народнай творчасці, а затым рэжысёрскае аддзяленне Мінскага культасветвучылішча. У час нямецкай акупацыі быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Перамогу сустрэў на тэрыторыі Чэхаславакіі. Пасля вызвалення запісаўся ў вайсковы аркестр пры танкавым корпусе, разам з якім праехаў паў-Еўропы. Пасля расфарміравання аркестра Ляшчынскага накіравалі на радзіму, дзе яму прыйшлося некалькі гадоў адпрацаваць на розных прымусовых работах. У родны Івянец ён вярнуўся толькі ў 1948г. Працаваў у кафельным цаху Івянецкага прамкамбіната і адначасова кіраваў невялікім танцавальным калектывам у Доме культуры. Праз некаторы час стаў працаваць інструктарам Івянецкага ДК, а пасля і дырэктарам. У 1967г. яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры БССР”, а ў 1971г. высокае званне народнага атрымаў і Івянецкі танцавальны калектыў. Зараз І.В.Ляшчынскі знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

  • Нарадзіўся 29 верасня 1924г. у гарадскім пасёлку Івянец. Скончыў Івянецкую школу. Скончыў курсы па харэаграфіі пры Мінскім абласным Доме народнай творчасці, а затым рэжысёрскае аддзяленне Мінскага культасветвучылішча. У час нямецкай акупацыі быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Перамогу сустрэў на тэрыторыі Чэхаславакіі. Пасля вызвалення запісаўся ў вайсковы аркестр пры танкавым корпусе, разам з якім праехаў паў-Еўропы. Пасля расфарміравання аркестра Ляшчынскага накіравалі на радзіму, дзе яму прыйшлося некалькі гадоў адпрацаваць на розных прымусовых работах. У родны Івянец ён вярнуўся толькі ў 1948г. Працаваў у кафельным цаху Івянецкага прамкамбіната і адначасова кіраваў невялікім танцавальным калектывам у Доме культуры. Праз некаторы час стаў працаваць інструктарам Івянецкага ДК, а пасля і дырэктарам. У 1967г. яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры БССР”, а ў 1971г. высокае званне народнага атрымаў і Івянецкі танцавальны калектыў. Зараз І.В.Ляшчынскі знаходзіцца на заслужаным адпачынку.



Нарадзіўся 21 ліпеня 1929г. у в.Сакаўшчына Валожынскага раёна ў сям’і малазямельнага селяніна. У 1939г. скончыў тры класы польскай школы. У 1945г. скончыў сямігадовую школу ў Шчаўканах і паступіў у Лідскае педвучылішча. Быў накіраваны настаўнікам у Свіцлацкі раён. Праз год паступіў у Мінскі педінстытут на філалагічны факультэт, які скончыў у 1953г. Паступіў у аспірантуру пры інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР, дзе абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Узначальваў інстытут літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі, у якім умела спалучаў шырокую арганізацыйную дзейнасць з актыўнай даследчай працай. Сфера творчай дзейнасці В.А.Каваленкі разнастайная: ён і літаратурны крытык, і літаратуразнаўца, і празаік. Яго пяру належыць больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій. З’яўляецца аўтарам рамана “Падвешанае неба”, у якім адлюстроўвае жыццё ў Заходняй Беларусі напярэдадні ўз’яднання з БССР. Адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры”, “Гісторы беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, кнігі “Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы”. За ўдзел у двухтомным даследаванні “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” у 1977г. яму была прысвоена Дзяржаўная прэмія імя Я.Коласа. Памёр 17 жніўня 2001г. На доме В.А.Каваленкі ў в.Сакаўшчына ў 2006г. устаноўлена мемарыяльная дошка.

  • Нарадзіўся 21 ліпеня 1929г. у в.Сакаўшчына Валожынскага раёна ў сям’і малазямельнага селяніна. У 1939г. скончыў тры класы польскай школы. У 1945г. скончыў сямігадовую школу ў Шчаўканах і паступіў у Лідскае педвучылішча. Быў накіраваны настаўнікам у Свіцлацкі раён. Праз год паступіў у Мінскі педінстытут на філалагічны факультэт, які скончыў у 1953г. Паступіў у аспірантуру пры інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР, дзе абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Узначальваў інстытут літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі, у якім умела спалучаў шырокую арганізацыйную дзейнасць з актыўнай даследчай працай. Сфера творчай дзейнасці В.А.Каваленкі разнастайная: ён і літаратурны крытык, і літаратуразнаўца, і празаік. Яго пяру належыць больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій. З’яўляецца аўтарам рамана “Падвешанае неба”, у якім адлюстроўвае жыццё ў Заходняй Беларусі напярэдадні ўз’яднання з БССР. Адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры”, “Гісторы беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, кнігі “Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы”. За ўдзел у двухтомным даследаванні “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” у 1977г. яму была прысвоена Дзяржаўная прэмія імя Я.Коласа. Памёр 17 жніўня 2001г. На доме В.А.Каваленкі ў в.Сакаўшчына ў 2006г. устаноўлена мемарыяльная дошка.



Нарадзіўся 17 сакавіка 1837г. у Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі раён) Мінскай губерні. У 1855г. скончыў Брэсцкі кадэцкі корпус, атрымаўшы званне харунжы, а ў 1866г. – Акадэмію генштаба. Даслужыўшыся да высокага звання генерал-лейтэнанта, стаў членам Навуковага Камітэта Генеральнага штаба. Быў адным з заснавальнікаў айчыннай геадэзіі і картаграфіі. У 1896г. была выдадзена яго праца “Геадэзічныя работы, якія папярэднічалі будаўніцтву Транссібірскага шляху”. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся картаграфічныя работы ў Прыбалтыцы. У 1896г. Э.Кавэрскі атрымаў узнагароду “Залаты арол” Рускага геаграфічнага таварыства. Вечную памяць пра сябе пакінуў у мястэчку Івянец, дзе дабіўся дазволу ад цара Мікалая II на будаўніцтва новага мураванага касцёла. 23 снежня 1907г. адбылося асвячэнне касцёла, якому надалі імя Святога Аляксея. Памёр Э.Кавэрскі 30 ліпеня 1916г. Пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі ў касцёльным склепе, аб чым сведчыць помнік каля касцёла Святога Аляксея ў Івянцы.

  • Нарадзіўся 17 сакавіка 1837г. у Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі раён) Мінскай губерні. У 1855г. скончыў Брэсцкі кадэцкі корпус, атрымаўшы званне харунжы, а ў 1866г. – Акадэмію генштаба. Даслужыўшыся да высокага звання генерал-лейтэнанта, стаў членам Навуковага Камітэта Генеральнага штаба. Быў адным з заснавальнікаў айчыннай геадэзіі і картаграфіі. У 1896г. была выдадзена яго праца “Геадэзічныя работы, якія папярэднічалі будаўніцтву Транссібірскага шляху”. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся картаграфічныя работы ў Прыбалтыцы. У 1896г. Э.Кавэрскі атрымаў узнагароду “Залаты арол” Рускага геаграфічнага таварыства. Вечную памяць пра сябе пакінуў у мястэчку Івянец, дзе дабіўся дазволу ад цара Мікалая II на будаўніцтва новага мураванага касцёла. 23 снежня 1907г. адбылося асвячэнне касцёла, якому надалі імя Святога Аляксея. Памёр Э.Кавэрскі 30 ліпеня 1916г. Пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі ў касцёльным склепе, аб чым сведчыць помнік каля касцёла Святога Аляксея ў Івянцы.



Нарадзіўся 3 лістапада 1932г. у в.Вялікая Дайнава Валожынскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1939г. пайшоў у пачатковую школу, а ў 1948г. скончыў Забрэзскую сямігодку з выдатнымі адзнакамі. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю ў Валожынскай СШ №1, паступіў вучыцца ў Беларускі палітэхнічны інстытут, які закончыў у 1956г. з прысваеннем яму кваліфікацыі інжынера-механіка. Па накіраванню Беларускай акадэміі навук працуе пры кафедры фізікі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Ламаносава. У 1969г. абараніў доктарскую дысертацыю і стаў працаваць загадчыкам кафедры фізікі і хіміі торфу. У 1973г. працаваў у Акадэміі навук БССР дырэктарам інстытута торфу. Быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1980г. – акадэмікам Беларускай акадэміі навук.з 1990г. – дырэктар Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі.

  • Нарадзіўся 3 лістапада 1932г. у в.Вялікая Дайнава Валожынскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1939г. пайшоў у пачатковую школу, а ў 1948г. скончыў Забрэзскую сямігодку з выдатнымі адзнакамі. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю ў Валожынскай СШ №1, паступіў вучыцца ў Беларускі палітэхнічны інстытут, які закончыў у 1956г. з прысваеннем яму кваліфікацыі інжынера-механіка. Па накіраванню Беларускай акадэміі навук працуе пры кафедры фізікі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Ламаносава. У 1969г. абараніў доктарскую дысертацыю і стаў працаваць загадчыкам кафедры фізікі і хіміі торфу. У 1973г. працаваў у Акадэміі навук БССР дырэктарам інстытута торфу. Быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1980г. – акадэмікам Беларускай акадэміі навук.з 1990г. – дырэктар Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі.



Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942г. у в.Ракаў Валожынскага раёна. У 1958г. скончыў Ракаўскую СШ, затым філфак Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру пры ім. З 1967 па 1988гг. працаваў выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры. З 1991г. – намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. З 1994г. – загадчык кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта. З’яўляецца аўтарам бібліяграфічнага даведніка “Труды кафедры беларускай літаратуры (БДУ)”, а таксама дзесятка кніг і ўкладальнікам твораў С.Палуяна, Старога Уласа, М.Танка, Я.Купалы і кнігі “Люблю наш край…”. Займаецца краязнаўча-культасветніцкай працай, звязанай з Валожыншчынай. Пры яго актыўным удзеле адкрыты помнікі і ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар В.І.Дуніна-Марцінкевіча, А.Бястужава-Марлінскага, Э.Ажэшкі, Старога Уласа, Я.Купалы і інш. Ва ўласным доме стварыў Музей поліэтнічнай культуры. З 2000г. пад яго кіраўніцтвам выдаецца культурна-асветніцкая газета “Ракаўскі шлях”. У 2000г. Прысуджана Міжнародная літаратурная прэмія імя Івана Франко.

  • Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942г. у в.Ракаў Валожынскага раёна. У 1958г. скончыў Ракаўскую СШ, затым філфак Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру пры ім. З 1967 па 1988гг. працаваў выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры. З 1991г. – намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. З 1994г. – загадчык кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта. З’яўляецца аўтарам бібліяграфічнага даведніка “Труды кафедры беларускай літаратуры (БДУ)”, а таксама дзесятка кніг і ўкладальнікам твораў С.Палуяна, Старога Уласа, М.Танка, Я.Купалы і кнігі “Люблю наш край…”. Займаецца краязнаўча-культасветніцкай працай, звязанай з Валожыншчынай. Пры яго актыўным удзеле адкрыты помнікі і ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар В.І.Дуніна-Марцінкевіча, А.Бястужава-Марлінскага, Э.Ажэшкі, Старога Уласа, Я.Купалы і інш. Ва ўласным доме стварыў Музей поліэтнічнай культуры. З 2000г. пад яго кіраўніцтвам выдаецца культурна-асветніцкая газета “Ракаўскі шлях”. У 2000г. Прысуджана Міжнародная літаратурная прэмія імя Івана Франко.



Беларускі літаратуразнаўца, даследчык-архівіст, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.

  • Беларускі літаратуразнаўца, даследчык-архівіст, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.

  • Нарадзіўся 7 сакавіка 1959г. у в.Ракаў Валожынскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў Ракаўскую СШ і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Абараніў кадыдацкую дысертацыю па творчасці класіка беларускай літаратуры В.Дуніна-Марцінкевіча, выдаў кнігу “Беларускі дудар” у 1991г. Працаваў у архівах Кракава, Вроцлава, Варшавы, Львова, Вільні, Парыжа. З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых публікацый. Падрыхтаваў да друку запісныя кніжкі Уладзіміра Караткевіча, напісаў навукова-публіцыстычныя артыкулы пра К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Міцкевіча, П.Багрыма. З’яўляецца аўтарам дакументальнага фільма “Жыццё як легенда” пра Паўлюка Багрыма.



Нарадзілася 18 кастрычніка 1953г. у вёсцы Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна ў сялянскай сям’і. закончыла Міхайлоўшчынскую СШ і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1975г. Накіравана на работу ў рэдакцыю Валожынскай раённай газеты “Працоўная слава”. У 1997г. узначаліла аддзел інфармацыі райвыканкама. Зараз кіруе народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры. У 1996г. выйшла яе першая кніга “Я адкрываю вам душу”, у 1999г. – кніга “Пад зоркаю лёсу”, у 2008г. – кніга “Мовай сэрца”. У 1998г. В.Ф.Гіруць-Русакевіч стала членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

  • Нарадзілася 18 кастрычніка 1953г. у вёсцы Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна ў сялянскай сям’і. закончыла Міхайлоўшчынскую СШ і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1975г. Накіравана на работу ў рэдакцыю Валожынскай раённай газеты “Працоўная слава”. У 1997г. узначаліла аддзел інфармацыі райвыканкама. Зараз кіруе народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры. У 1996г. выйшла яе першая кніга “Я адкрываю вам душу”, у 1999г. – кніга “Пад зоркаю лёсу”, у 2008г. – кніга “Мовай сэрца”. У 1998г. В.Ф.Гіруць-Русакевіч стала членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Нарадзіўся 5 сакавіка 1896г. у в.Нізок Уздзенскага раёна. У 1913г. у Мінску здаў экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. У 1930г. скончыў Белдзяржуніверсітэт. У 1914-1915гг. працаваў настаўнікам у Мішанскім земскім народным вучылішчы Пяршайскай воласці Мінскага павету (цяпер в.Мішаны Валожынскага раёна). У 1920-1923гг. служыў у радах Чырвонай Арміі. З 1932 па 1936гг. загадваў аддзелам часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У 1939г. удзельнічаў у аб’яднанні Заходняй Беларусі з БССР, у 1939-1940гг. – у савецка-фінскай вайне. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах і часопісах. У пасляваенны час быў рэдактарам журнала “Вожык”, загадчыкам сектара Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук Беларусі. Літаратурную дзейнасць К.Крапіва пачаў у 1922г. У 1925г. выйшлі ў свет яго зборнікі “Асцё” і “Крапіва”, дзе былі надрукаваны творы пераважна гумарыстычнага і сатырычнага плана. З 1933г. найбольшую ўвагу ўдзяляў драматургіі. За плённую працу атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы, народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Памёр 7 студзеня 1991г.

  • Нарадзіўся 5 сакавіка 1896г. у в.Нізок Уздзенскага раёна. У 1913г. у Мінску здаў экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. У 1930г. скончыў Белдзяржуніверсітэт. У 1914-1915гг. працаваў настаўнікам у Мішанскім земскім народным вучылішчы Пяршайскай воласці Мінскага павету (цяпер в.Мішаны Валожынскага раёна). У 1920-1923гг. служыў у радах Чырвонай Арміі. З 1932 па 1936гг. загадваў аддзелам часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У 1939г. удзельнічаў у аб’яднанні Заходняй Беларусі з БССР, у 1939-1940гг. – у савецка-фінскай вайне. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах і часопісах. У пасляваенны час быў рэдактарам журнала “Вожык”, загадчыкам сектара Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук Беларусі. Літаратурную дзейнасць К.Крапіва пачаў у 1922г. У 1925г. выйшлі ў свет яго зборнікі “Асцё” і “Крапіва”, дзе былі надрукаваны творы пераважна гумарыстычнага і сатырычнага плана. З 1933г. найбольшую ўвагу ўдзяляў драматургіі. За плённую працу атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы, народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Памёр 7 студзеня 1991г.



Нарадзіўся 26 сакавіка 1960г. у в.Пугачы Валожынскага раёна. У 1975г. паступіў вучыцца ў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Першыя паэтычныя радкі пачаў рыфмаваць яшчэ ў школе. Першы верш “Сямнаццаць мне” з’явіўся ў газеце “Чырвоная змена” у 1977г. Затым друкаваўся ў газетах “Мінская праўда”, “Вячэрні Мінск”, “Настаўніцкая газета”, “Літаратура і мастацтва”, “Маладосць” і іншых. У 1983г. выйшаў у свет першы зборнік “Гронка святла”. У 1985г. паступае вучыцца ў Літаратурны інстытут на Вышэйшыя літаратурныя курсы. У гэтым жа годзе стаў удзельнікам Усесаюзнага свята паэзіі, прысвечанага У.Маякоўскаму, дзе яму было прысвоена званне Лаўрэата Усесаюзнай прэміі імя Маякоўскага. У 1987г. В.Шніп вяртаецца ў Мінск і працуе ў часопісе “Беларусь”, а затым – адказным сакратаром газеты “Наша слова”. У гэтым жа годзе выходзіць другі зборнік яго вершаў “Пошук радасці”. На сённяшні дзень надрукавана 14 зборнікаў вершаў і некалькі дзесяткаў песень. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 8.01.2009г. В.Шніпу прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі “Мастацкая літаратура” за выдатныя творчыя дасягненні і стварэнне кнігі паэзіі і прозы “Страла кахання, любові крыж”.

  • Нарадзіўся 26 сакавіка 1960г. у в.Пугачы Валожынскага раёна. У 1975г. паступіў вучыцца ў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Першыя паэтычныя радкі пачаў рыфмаваць яшчэ ў школе. Першы верш “Сямнаццаць мне” з’явіўся ў газеце “Чырвоная змена” у 1977г. Затым друкаваўся ў газетах “Мінская праўда”, “Вячэрні Мінск”, “Настаўніцкая газета”, “Літаратура і мастацтва”, “Маладосць” і іншых. У 1983г. выйшаў у свет першы зборнік “Гронка святла”. У 1985г. паступае вучыцца ў Літаратурны інстытут на Вышэйшыя літаратурныя курсы. У гэтым жа годзе стаў удзельнікам Усесаюзнага свята паэзіі, прысвечанага У.Маякоўскаму, дзе яму было прысвоена званне Лаўрэата Усесаюзнай прэміі імя Маякоўскага. У 1987г. В.Шніп вяртаецца ў Мінск і працуе ў часопісе “Беларусь”, а затым – адказным сакратаром газеты “Наша слова”. У гэтым жа годзе выходзіць другі зборнік яго вершаў “Пошук радасці”. На сённяшні дзень надрукавана 14 зборнікаў вершаў і некалькі дзесяткаў песень. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 8.01.2009г. В.Шніпу прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі “Мастацкая літаратура” за выдатныя творчыя дасягненні і стварэнне кнігі паэзіі і прозы “Страла кахання, любові крыж”.



Нарадзіўся ў 1929г. на хутары Нестаўшчына Пяршайскай гміны (Дорскі сельсавет Валожынскага р-на). Скончыў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут, затым – Магілёўскі педінстытут. Працоўную дзейнасць пачаў карэктарам газеты “Сталінскі шлях”. Пасля атрымаў пасаду дыктара радыё Маладзечанскай вобласці. Працаваў завучам Пяршайскай СШ, адначасова быў дырэктарам вячэрняй школы сельскай моладзі. Заснаваў гісторыка-краязнаўчы музей імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Вывучаў гісторыю роднага краю. З вучнямі школы абышоў усе куткі Валожыншчыны, сабраў багаты краязнаўчы матэрыял. У 2005г. выдаў гісторыка-краязнаўчы нарыс “Мая Пяршайшчына”. З’яўляецца заснавальнікам Пяршайскага народнага тэатра, якім кіраваў 50 гадоў. Ім напісаны п’есы “Люцынка”, “Важная фіга”, “Перш і Ая”, “Доры” і іншыя. Лаўрэат фестываля народнай творчасці СССР.

  • Нарадзіўся ў 1929г. на хутары Нестаўшчына Пяршайскай гміны (Дорскі сельсавет Валожынскага р-на). Скончыў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут, затым – Магілёўскі педінстытут. Працоўную дзейнасць пачаў карэктарам газеты “Сталінскі шлях”. Пасля атрымаў пасаду дыктара радыё Маладзечанскай вобласці. Працаваў завучам Пяршайскай СШ, адначасова быў дырэктарам вячэрняй школы сельскай моладзі. Заснаваў гісторыка-краязнаўчы музей імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Вывучаў гісторыю роднага краю. З вучнямі школы абышоў усе куткі Валожыншчыны, сабраў багаты краязнаўчы матэрыял. У 2005г. выдаў гісторыка-краязнаўчы нарыс “Мая Пяршайшчына”. З’яўляецца заснавальнікам Пяршайскага народнага тэатра, якім кіраваў 50 гадоў. Ім напісаны п’есы “Люцынка”, “Важная фіга”, “Перш і Ая”, “Доры” і іншыя. Лаўрэат фестываля народнай творчасці СССР.



Нарадзіўся 15 ліпеня 1933г. у в.Баравікоўшчына Валожынскага раёна. Скончыў Сівіцкую СШ, затым – Гомельскае педагагічнае вучылішча і завочна філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Настаўнічаў у Пральніцкай, Падневіцкай, Пакуцёўскай і Шыкуцёўскай школах Валожынскага раёна. Прымаў удзел у стварэнні краязнаўчых музеяў у Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце, Пяршайскай, Ракаўскай сярэдніх і Лоскай васьмігадовай школах. У 2004г. выйшла ў свет кніга Г.Равінскага “Млын жыцця”, у якой сабраны артыкулы, апавяданні, вершы, прысвечаныя гісторыі Валожыншчыны, славутым дзеячам культуры і літаратуры, жыццё якіх звязана з нашым краем. Памёр 25 мая 1999г. Пахаваны на Івянецкіх могілках.

  • Нарадзіўся 15 ліпеня 1933г. у в.Баравікоўшчына Валожынскага раёна. Скончыў Сівіцкую СШ, затым – Гомельскае педагагічнае вучылішча і завочна філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Настаўнічаў у Пральніцкай, Падневіцкай, Пакуцёўскай і Шыкуцёўскай школах Валожынскага раёна. Прымаў удзел у стварэнні краязнаўчых музеяў у Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце, Пяршайскай, Ракаўскай сярэдніх і Лоскай васьмігадовай школах. У 2004г. выйшла ў свет кніга Г.Равінскага “Млын жыцця”, у якой сабраны артыкулы, апавяданні, вершы, прысвечаныя гісторыі Валожыншчыны, славутым дзеячам культуры і літаратуры, жыццё якіх звязана з нашым краем. Памёр 25 мая 1999г. Пахаваны на Івянецкіх могілках.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка