Любоў якая творыць




Дата канвертавання16.05.2017
Памер51.61 Kb.

  1. Перамененая любоў.

На папярэдней тэме “Любоў якая творыць” мы закранулі пытанне паступовага будавання дамашняга ачагу на гуманістычнай аснове. Зараз пераходзім да хрысціянскай асновы. Трэба толькі прыпомніць, што гэтыя дзве асновы арганічна звязаны паміж сабой. Хрыстос прысутны ў нашых сэрцах, злучаных Сакрамантам шлюбу, вядзе нас за сабой па дарозе любові.

Гэта чалавечая любоў, веліч якой мы адчулі, з Хрыстом асягае Божыя памеры. Хрыстус у Сакраманце становіцца прысутным у сэрцы нашай любові і нашай узаемнай заангажаванасці. Выходзіць з намі на шлях доўгага вандравання нашай любові, каб вылечыць нас з нашага эгаізму, духоўна нас падтрымліваць, насыціць сваёй любоўю. Мы можам на Яго разлічваць.

Хрыстус прысутнічае ў сэрцы нашай любові

Што гэта азначае? Гэты тэзіс складаецца з некалькі элементаў, якія мы разгледзім і выкажам сваё меркаванне.


- Хрыстус штодзённа нас адно аднаму аддае. Сам Бог прывёў Еву да Адама, каб ён узяў яе за жонку. Сам Бог нябачнай рукою звязаў святы вузел вашага шлюбу і даў вас адно аднаму – любіце адзін аднаго любоўю святой, боскай.

Тым, хто ўступае ў шлюб, перш за ўсё неабходна ўзаемная любоў, аб якой Святы Дух гаворыць у Пісанні. Неразважліва гаварыць :” Любіце адзін другога натуральнаю любоўю”, - гэта робяць і два галубкі, або “любіце адзін другога чалавечаю любоўю”, таму што гэта робяць і няверуючыя. Як сказаў апостал :”Мужы, любіце сваіх жонак, як Хрыстус Касцёл, жонкі, любіце сваіх мужоў, як Касцёл свайго Збавіцеля”.

Нашае “так” , сказанае падчас шлюбу павінна станавіцца штодзённым “так”. Азначае гэта ўзаемны дар.
- Хрыстус аддае Сябе нам праз нашага сужонка ( сужонку ).
- Хрыстус указваецца нашым дзецям праз нашую штодзённую любоў.

Хрыстос прызывае нашае сужэнства , каб ісці за Ім па дарозе любові.
Аб гэтым нас вучыць Евангелля :

- Любоў, вернасць, прабачэнне, надзея…

Зместам сужэнскага жыцця павінна быць слова “перапрашаю”. Кожны чалавек дапускае розныя памылкі. Сужэнская любоў патрабуе вернасці з боку абаіх сужэнцаў. Калі б адзін з сужэнцаў аказаўся няверным, другі не вызваляецца ад абавязку вернасці. Калі няверны сужэнец зразумее сваю памылку і вернецца, другі сужэнец павінен яго прыняць. Больш таго, ён павінен дапамагчы нявернаму сужэнцу вярнуцца, як гэта зрабіў прарок Осія са сваёй нявернай жонкай. Ён выкупіў яе з няволі, у якую тая трапіла пасля таго, як пакінула мужа ў выніку непрыстойнага жыцця. Такім чынам ён аблегчыў сітуацыю для сваёй жонкі, даў ёй магчымасць вяртання да Бога і пацвердзіў тую праўду, што сужэнства – гэта знак збаўлення.
- Падражанне ў нашым жыцці Хрысту

Хрыстус выходзіць насустрач хрысціянскім сужэнствам, застаецца з імі і дае сілы пайсці за Ім і ўзяць на сябе свой крыж, дае сілы падымацца пасля няўдач , прабачаць адно аднаму і сумесна пераносіць цяжкасці. Дапамагае ім узаемна падпарадкоўвацца ў боязі Хрыстовай і любіць любоўю надзвычайнаю, пяшчотнаю і плоднаю.


Мы можам запытаць у сябе :

- ці нашае сужэнства – гэта прысутнасць у ім Хрыста ?

- ці ведаем, што наша любоў да мужа (жонкі) – гэта любоў да Хрыста ?

- ці падчас цяжкасцяў разам звяртаемся да Хрыста ?

- ці мы Яму дзякуем за гэту любоў ?

- ці умеем прабачаць сабе ўзаемна ?

- ці мы ўмеем расказаць аб велічы Сакраманту сужонства нашым дзецям і іншым людзям, іншым парам з сямейных кругоў ?
Наша вера ў трываласць нашай любові і нашага шлюбу абапіраецца на веры Хрыста, Ён заўсёды прысутны ў нашым жыцці.

Пытанні для дыскусіі на сустрэчы :
- Што такое Сакрамант шлюбу ? Што мы прысягалі на ім ?

- Якім чынам наша сужэнская любоў павінна станавіцца падобнай да любові Бога да нас ?



Тэкст.
- Дрэнна ,калі чалавек адзін.
Самотнасць – гэта адна з асноўных сітуацый, у якой знаходзіцца чалавек. Але гэтага можна пазбегнуць. “ Св. Пісанне сцвярджае, што мужчына і жанчына былі створаны адно для аднаго. Нядобра, калі мужчына самотны. Бог пасылае яму жанчыну “цела з яго цела”, г.зн. істоту, роўную яму і блізкую, як дапамогу , што зыходзіць ад Пана. Вось чаму мужчына пакідае бацьку свайго і маці сваю і злучаецца са сваёй жонкай да такой ступені, што становяцца адным целам (Быц 2, 24). Езус указвае, што гэта азначае непарушнае адзінства іх жыцця, напамінаючы якім быў “ напачатку” замысел Творцы : “а так ужо сужэнцы не двое, а адно цела” ( ККК 1605 ).
- Няхай стане вашае так.
У імя Каго мужчына і жанчына прысягаюць сабе вернасць ? Шлюбныя пярсцёнкі Касцёл благаслаўляе і перадае як пячатку перш за ўсё мужчыне ў пасведчанне таго, што ў яго сэрца ніколі не ўвойдзе любоў да другой жанчыны, потым ён перадае пярсцёнак нявесце, каб любоў да мужчыны не ўваходзіла ў яе сэрца, акрамя таго, каго Езус ёй даў.
- Тое, што Бог з’яднаў.
Праз што любоў становіцца святой, шлюб – Сакрамантам ? Праз сэнс, які надае любові Бог. Праз прысягу вернасці сужэнкі лучацца ў Сакраманце, ксёндз толькі падцвярджае гэта.

Малітва падчас сустрэчы.
Вы ж слухайце наконт прыповесці пра сейбіта. Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць ліхі і выкрадае тое, што пасеяна ў сэрцы яго. Гэта той, у якога пры дарозе пасеяна. А ў каго пасеяна на камяністай зямлі, гэта той, хто слухае слова і адразу з радасцю прымае яго, але не мае кораня, таму зменны. І, калі настане ўціск і пераследы за слова, адразу ж спакушаецца. А ў каго пасеяна між церняў, гэта той, хто слова слухае, але клопаты жыцця і панада багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным. Укаго ж на добрай зямлі пасеяна, гэта той, хто слова слухае, і разумее, і прыносіць плод : адзін – у сто разоў, другі – у шэсцьдзесят, а іншы – у трыццаць”.

( Мац 13, 18-23 )

Божае Слова.
Праз Біблію верым, што Бог асабіста да нас звяртаецца , што мы менавіта Яго слухаем. Чытанне Божага Слова – гэта кантакт з Богам.


  1. Выбраць час, які мы пасвяцім малітве.

  2. Расслабіцца фізычна і псіхалагічна, быць уважлівым і спакойным.

  3. Прыгатавацца маральна і духоўна ( з верай і смірэннем падыйсці да чытання Бібліі).

  4. Выбраць тэкст.

  5. Памаліцца.

  6. Чытаць не толькі вачамі, але сэрцам.

  7. Падумаць над Божым Словам.

  8. Разважаць Божае Слова і прыняць сэрцам.

  9. Памаўчаць.

  10. Стаць гатовым прыняць Божае Слова.

  11. Запытаць сябе, ці Божае Слова змяняе штосьці ў маім жыцці?

  12. Захаваць у сэрцы гэтае Слова.



Прапанова на наступны месяц.

- чытаць Біблію згодна з вышэйпададзеным метадам;

- не забывацца пра месячны абавязак “ прысядзем разам” ;

- падумаць пра наступную сустрэчу і памаліцца пра яе рэалізацыю








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка