Магчыма, гэта і не нова, Што слова зерне на сяўбе




Дата канвертавання19.11.2017
Памер52.65 Kb.
Магчыма, гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіцьроднаймовы,

Той любіць толькі сам сябе…

С. Грахоўскі

1 сакавіка ў бібліятэцы гімназіі адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.Удзельнікамі сталі вучні 3-х класаў.


У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы. Для вучняў малодшых класаў былі паказаны мультфільмы “Будзьма беларусамі” і “Піліпка”, відэаролік “Любімыя словы беларусаў”.Пасля была праведзена гульня, дзе 3-класнікі паказалі добрыя веды: дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.

Свята запомнілася ўсім. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, боменавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова. 



Сцэнарый мерапрыемства “Размаўляем па-беларуску”

да Міжнароднага дня роднай мовы

Мэты:- абуджаць цікавасць дзяцей да роднай мовы; фарміраваць нацыянальную самасвядомасць вучняў;

- развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас;

-выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы


  1. Уступнае слова:

21 лютага ва ўсім сеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага у далёкім для нас 1957 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.

Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.



  1. Прагляд мультфільма “Будзьма беларусамі”.

3. Размова “Любімыя словы”

Цёплыя словы – сонца і хата.

Лепшыя словы – мама і тата.

Смачныя словы – хлеб і суніцы,

Росныя словы – кветкі, крыніца.

Чулыя словы - сын, калыханка,

Ясныя словы – лета і ранак.

Мудрыя словы – жыта і поле,

Светлыя словы – вецер і воля.

Даўнія словы – водгулле, род,

Гордыя словы – звон і народ.


  • А ці ёсць у вас любімыя беларускія словы? Назавіце іх, калі ласка.

Прагляд відэа “Любімыя словы беларусаў”
4. Заключнае слова

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых 74 %, якія падчас апошняга перпапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе – значыць, не ўсё яшчэ страчана.

Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

10 запаведзяў”



Віктар Швед

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

Гульня


  1. Конкурс “Назаві адным словам”

Даць агульную назву прапанаваным словам за правільны адказ 1 бал.

Пчала, жук, чмель (насякомыя)

Званочак, рамонак, васілёк (кветкі)

Верабей, ластаўка, сарока (птушкі)

Сукенка, спадніца, футра (адзенне)

Заяц, воўк, мядзведзь (звяры)

Чаравікі, боты, туфлі (абутак)

Сакавік, студзень, кастрычнік (месяцы)

Ліпа, дуб, клён, (дрэвы)

Агурок, фасоля, морква (агародніна)

Яблык, груша, сліва (садавіна)

Стол, шкаф, ложак (мэбля).




  1. Конкурс “Скорагаворкі”

Кожны атрымлівае канверт са скорагаворкай. На падрыхтоўку адводзіцца 1 хвіліна. Улічваецца хуткасць, выразнасць, дакладнасць.

  • Белы бусел баіў байку беламу зайку.

  • Жвавы вожык жыва пашыў жуку кажух.

  • Шэсцьмышанят у шалашышамацяць.

  • Каток нітак клубок закаціўу куток.

  • I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічогаразабраць не магу.

  • Адна сарока, адна марока, сорак сарок, сорак марок.

  • Лезь, залезь, залезшы, злезь.

  • Пад вываратнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка.

  • Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп Піліп.

  • Трактарыст, прычапі прыцэп да трактара.




  1. Конкурс “Загадкі”

Што можна бачыць з заплюшчанымі вачыма? (сон)

Што плавае без вады? (воблака)

Што ідзе без ног? (гадзіннік)

Хто стукае, грукае, а нідзе яго не відаць? (гром)

Якое імя расце ў жыце? (Васілёк)


  1. Конкурс “Рэбусы”









  1. Конкурс "Наадварот"

Падабрацьсловы з супрацьлеглымзначэннем. За кожныправільны адказ — 1 бал.

Ранак, зіма, высока.

Мяккі, часта, шырокі.

Чысты, ідзе, цяжка.




  1. Конкурс "Назаві па-беларуску"

На стале раскладзены пранумараваныя прадметы. Дзецям прапануецца запісаць іх беларускія назвы.

*Талерка, відэлец, лыжка, акуляры, аловак, падручнік, бульба, цыбуля, цукерка, цукар.


Падрыхтавали Вольга Іванова


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка