Магчымыя формы пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў І




Дата канвертавання09.08.2018
Памер105.05 Kb.
Магчымыя формы пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў

І 

1.​ Тэарэтычныя семінары (даклады, паведамленні).

2.​ Семінары-практыкумы (даклады, паведамленні з практычным паказам на ўроках, пазакласных мерапрыемтсвах).

3.​ Дыспуты, дыскусіі (“круглы стол”, дыялог-спрэчка, дэбаты, форум, сімпозіум “панэльная дыскусія” і інш.).

4.​ “Дзелавыя гульні”, ролевыя гульні; урокі-імітацыі; урокі-панарамы.

5.​ Лекторыі вучоных — дыдактаў, псіхолагаў, сацыёлагаў, дэфектолагаў, лагапедаў, дактароў.

6.​ Абмеркаванне сучасных навейшых методык, тэхналогій, дасягненняў псіхолага-педагагічнай навукі.

7.​ Абмеркаванне адкрытых (наведаных) урокаў, мерапрыемстваў або цыкла ўрокаў (мерапрыемстваў).

8.​ Абмеркаванне і ацэнка аўтарскіх праграм, вучэбных дапаможнікаў.

9.​ Абмеркаванне “зрэзаў ведаў”, пытанняў для тэсціравання і анкетавання вучняў.

10.​ Разнастайныя выставы, справаздачы па самаадукацыі (даклады, рэфераты, распрацоўкі ўрокаў, падрыхтоўка дыдактычнага матэрыялу і нагляднасці; выставы вучнёўскіх работ.

11.​ Абмеркаванне перадавога педагагічнага вопыту і рэкамендацыі па яго распаўсюджанню і ўкараненню.

12.​ Педагагічныя чытанні, навукова-практычныя канферэнцыі.

ІІ

1. Семінар.

8. Наведванне і аналіз урокаў.

2. Практыкум.

9. Семінар-практыкум.

3. Круглы стол.

10. Дзелавая гульня.

4. Майстар-клас.

11. Лекцыя-дыялог.

5. Педагагічная майстэрня.

12. «Мазгавы штурм».

6. Самасправаздача.

13. Педагагічная мазайка.

7. Фестываль педагагічных ідэй.

14. Педагагічныя чытанні.

15. Метадычны практыкум.

СЕМІНАР

Семінар — форма групавых заняткаў па предмету або тэме, якія праходзяць пры актыўным удзеле ўсіх педагогаў.

На семінарах асвятляюцца актуальныя пытанні вучэбна-выхаваўчага працэсу, змест новых тэхналогій, метадаў і прыёмаў навучання.

Гэта форма заняткаў (пасяджэнняў) з’яўляецца неабходнай для азнаямлення настаўнікаў з навейшымі дасягненнямі навукі і перадавога педагагічнага вопыту.

Характэрнымі прыметамі семінара з’яўляюцца:

​ абавязковая работа настаўнікаў па самаадукацыі;

​ калектыўнае абмеркаванне яе вынікаў.

Пры правядзенні семінара адбываецца пераход інфарматыўнай функцыі ад кіраўніка метадычнага аб’яднання да ўдзельнікаў семінара. У дзейнасці кіраўніка МА (вядучага пасяджэння) на першае месца выступае рэгулятыўная і арганізатарская функцыі.

Эфектыўнасць семінара патрабуе асаблівых арганізацыйных мер пры яго падрыхтоўцы і правядзенні. Гэтыя арганізацыйныя меры ўключаюць:

​ выдзяленне спецыяльнага часу для падрыхтоўкі ўдзельнікаў (не менш за тры тыдні);

​ забеспячэнне ўдзельнікаў літаратурай (спісам літаратуры па тэме);

​ старанны адбор пытанняў для абмеркавання (па колькасці і якасці).

!

Пытанні прапаноўваюцца загадзя, каб настаўнікі мелі дастаткова часу для падрыхтоўкі. Кіраўнік метадычнага аб'яднання прадугледжвае таксама пытанні, якія канкрэтызуюць, удакладняюць асобныя аспекты вывучаемага матэрыялу і задаюцца настаўнікам ў працэсе заняткаў.

Важнейшыя патрабаванні да пытанняў, якія выносяцца для абмеркавання на занятках:

​ апора на ўнутраную логіку вывучаемага матэрыялу;

​ улік патрабаванняў аўдыторыі;

​ праблемнасць (па магчымасці).

Прыкладная тэматыка семінараў:

1.​ Прычыны непаспяспяховасці і арганізацыя работы настаўніка з вучнямі, якія маюць нізкую матывацыю да вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці.

2.​ Арганізацыя індывідуальных заняткаў з рознымі катэгорыямі вучняў.

3.​ Работа з адоранымі дзецьмі і вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці.



ПРАКТЫКУМ

Практыкум — від вучэбнай працы, заснаванай на прымяненні ведаў, уменняў і навыкаў у вырашэнні практычных задач. На першым плане развіццё ўменняў карыстацца тэорыяй на практыцы. Аднак практычныя заняткі маюць на мэце і набыццё новых тэарэтычных ведаў.

Практыкум, як правіла, уключае наступныя этапы:

​ арганізацыйны;

​ пастаноўка мэты;

​ актуалізацыя ведаў;

​ інструктаж;

​ дзейнасць, накіраваная на практыку работы;

​ падвядзенне вынікаў.

Асаблівы клопат кіраўніка выклікае старанна прадугледжаны адбор матэрыялу. Найбольш ужывальнай форма арганізацыі дзейнасці ўдзельнікаў практыкума з'яўляецца групавая работа.

Магчымая тэматыка практыкумаў:

1.​ Распрацоўка рознаўзроўневых заданняў па беларускай мове і літаратуры для паўрочнага і тэматычнага кантролю.

2.​ Распрацоўка тэставых кантрольных работ у 7 – 11 класах.

3.​ Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы.

МЕТАДЫЧНЫ ПРАКТЫКУМ

Метадычны практыкум — сістэма практычнага супрацоўніцтва педагогаў па ўдасканаленню метадычнага майстэрства, распрацоўцы прыёмаў для больш эфектыўнага вырашэння праблемы. Характэрнай рысай метадычнага практыкума з'яўляецца яго выразна ўсвядомленая метадычная накіраванасць (пачынаючы з мэты і заканчваючы методыкай правядзення).

Правядзенню метадычнага практыкума папярэднічае падрыхтоўка:

​ фармулёўка агульнай праблемы практыкума з улікам патрэб канкрэтнай катэгорыі настаўнікаў;

​ вызначэнне агульнай мэты практыкума;

​ раздзяленне агульнай праблемы на састаўныя часткі, якія адпавядаюць відам практычных работ, вызначэнне мэты і задач кожнай;

​ планаванне правядзення асобных практычных работ, у якіх, акрамя мэты і задач вызначаецца змест, метады правядзення, формы арганізацыі дзейнасці настаўнікаў, запланаваны вынік, яго афармленне, спосабы прадстаўлення;

​ забеспячэнне вучэбным матэрыялам (падбор літаратуры, падрыхтоўка раздатачнага матэрыялу і пад.);

​ падрыхтоўка інструкцый.



Формы правядзення метадычнага практыкума:

– работа ў групах;

– дзелавая гульня;

– метадычны дыялог;

– трэнінг (педагагічны трэнінг).

Умовы павышэння эфектыўнасці метадычнага практыкума:

​ прыняцце педагогамі метадычнай праблемы як жыццёва неабходнай;

​ улік узроўню метадычнай падрыхтоўкі педагогаў;

​ магчымасць варыянтнага рашэння праблем.



Структура правядзення метадычнага практыкума:

​ Уводзіны ў метадычную праблему (абавязкова раскрываецца гісторыя пытання).

​ Асвятленне праблемы ў навукова-метадычнай літаратуры, абгрунтаванне актуальнасці сфармуляванай праблемы.

​ Практычная работа, якая праводзіцца ў адпаведнасці з інструкцыяй (вызначаюцца прыёмы работы па засваенню матэрыялу, складанню схем, дыяграм, табліц, рашэнню лагічных задач, падрыхтоўка праблемных заданняў, пытанняў).

​ Абарона работы.

​ Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.



Метады і прыёмы правядзення метадычнага практыкума:

Часцей за ўсё выкарыстоўваюцца практычныя метады, якія спалучаюцца са славеснымі (апісанне, тлумачэнне, эўрыстычная гутарка), нагляднымі (дэманстрацыя відэазапісаў, мультымедыйнае суправаджэнне, схемы, табліцы і д.п.). сам жа практычны метад прадстаўлены самастойнай работай настаўнікаў.

Магчымая тэматыка метадычных практыкумаў:

1.​ Арганізацыя навучальнага працэсу на ўроках беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах 10-бальнай сістэмы ацэньвання.

2.​ Праверка пісьмовых работ вучняў па беларускай мове і літаратуры. Класіфікацыя памылак і выстаўленне адзнак.

3.​ Правядзенне кантрольных тэставых работ па беларускай мове ў 7 – 11 класах: Зместавае напаўненне тэстаў, методыка правядзення тэсціравання, рэкамендацыі да ацэньвання.



СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

Семінар-практыкум — від вучэбна-практычнай заняткаў метадычнага аб'яднання, на якіх педагогі знаёмяць калег з вынікамі ўласнай пошукавай, даследчай працы (часта такая праца ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам спецыялістаў-вучоных і апрабіруецца на працягу значнага адрэзку часу – навучальнага года або нават некалькіх гадоў).

У цэнтры ўвагі прысутных на такіх семінарах знаходзяцца не толькі тэарэтычныя пытанні вучэбна-выхаваўчага працэсу, але і адпрацоўка практычных уменняў і навыкаў, што асабліва важна і надзвычай каштоўна для росту прафесійнага майстэрства настаўнікаў.

Напрыклад, на пасяджэнні метадычнага аб'яднання настаўнікаў-філолагаў можа правесці семінары-практыкумы на тэмы:

1.​ Агульнапедагагічныя і арганізацыйна-метадычныя магчымасці выкарыстання гульняў пры навучанні вучняў 5 – 11 класаў.

2.​ Эфектыўныя методыкі падрыхтоўкі вучняў 11-х класаў да абавязковага тэсціравання.

3.​ Выхаванне асобы гімназіста на ўроках літаратуры і ў пазаўрочнай рабоце праз выкарыстанне метаду праектаў.

4.​ Маральна-этычнае і эстэтычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

5.​ Выхаванне сталічнага школьніка як грамадзяніна на ўроках мовы і літаратуры праз выкарыстанне элементаў тэхналогіі гульні.5

Семінар-практыкум праводзіцца ў некалькі этапаў:

1.​ Уводзіны (абгрунтаванне выбару тэмы, яе актуальнасці (на глабальным узроўні або для канкрэтнай навучальнай установы, пэўнага настаўніка); азнаямленне ўдзельнікаў семінара-практыкума з этапамі работы над вырашэннем праблемы; кароткае апісанне зместу дзейнасці і інш. тэарэтычныя пытанні).

2.​ Практычны паказ фрагментаў (або асобных этапаў) работы, дэманстрацыя асноўных метадаў і прыёмаў працы (у відэазапісе або ў выглядзе дзелавой гульні).

3.​ Арганізацыя абмеркавання, дыскусіі, дзе кожны член метадычнага аб’яднання мае магчымасць выказаць сваё меркаванне, даць ацэнку практыкуму.



ДЫСПУТЫ, ДЫСКУСІІ

Розныя формы заняткаў (пасяджэнняў): дыспут, “круглы стол”, дыялог-спрэчка, форум, сімпозіум, “тэхніка акварыума”, “панэльная дыскусія” — звычайна на практыцы называецца адным тэрмінам — “дыскусія”. Часта дыскусіяй называюць абмеркаванне або абмен вопытам, думкамі, а таксама абмеркаванне-спрэчку, г.зн. сутыкненне пунктаў гледжання, пазіцый і г.д.

Адметнай асаблівасцю ўсіх названых формаў з’яўляецца мэтанакіраваны абмен суджэннямі, меркаваннямі, думкамі, ідэямі, які ажыццяўляецца членамі метадычнага аб’яднання.

Кароткая характарыстыка некаторых формаў дыскусіі



п/п

Назва

формы правядзення заняткаў МА

Кароткая характарыстыка формы

1

Круглы стол”

Гутарка, у якой “на роўных” удзельнічаюць да 10 настаўнікаў, і падчас якой адбываецца абмен думкамі, меркаваннямі паміж усімі ўдзельнікамі.

2

Форум

Могуць прымаць удзел 2-3 і больш МА. Удзельнікі загадзяразбіваюцца на групы (6-8 чалавек), кожная група выбірае старшыню. Старшыні абмяркоўваюць акрэсленую праблему, пасля чаго прыходзяць да пэўнага вываду, рашэння.

3

Сімпозіум

Больш фармалізаванае (у папаўнанні з форумам) абмеркаванне. Падчас яго ўдзельнікі выступаюць з паведамленнямі, у якіх раскрываюць сваё бачанне акрэсленай праблемы, пасля чаго адказваюць на пытанні прысутных.

4

Тэхніка акварыума”

Сярод усіх формаў дыскусіі гэтая вылучаецца там, што змест яе цесна вызначаны супярэчнасцямі, рознагалоссямі, а часам і канфліктамі педагогаў па пэўным пытанні. Такую форму заняткаў можна праводзіць на сумесных пасяджэннях 2-3 МА

Механізм правядзення “тэхнікі акварыума”:

1.​ Праблема дыскусіі фармулюецца кіраўнікамі МА па просьбе настаўнікаў.

2.​ Удзельнікі дыскусіі падзяляюцца на 2-3 групы, якія размяшчаюцца ў аўдыторыі па кругу.

3.​ Члены кожнай групы выбіраюць прадстаўніка (старшыню, спікера, аратара), які будзе ш працэсе дыскусіі абараняць пэўную пазіцыю.

4.​ Усе ўдзельнікі загадзя знаёмяцца з тэмай, якая будзе абмяркоўвацца.

5.​ Прадстаўнікі груп збіраюцца ў цэнтры і атрымліваюць магчымасць выказаць меркаванне групы, абараняючы яе пазіцыі па пэўным пытанні.

6.​ Прадстаўнікі груп могуць узяць перапынак для кансультацыі з астатнімі членамі групы.

7.​ “Акварыумнае” абмеркаванне заканчваецца, калі выходзіць вызначаны час або прынята рашэнне.

8.​ Пасля заканчэння дыскусіі прадстаўнікамі груп праводзіцца крытычны разбор хода абмеркавання, а рашэнні выпрацоўваюцца ўжл ўсімі ўдзельнікамі “акварыумнага” дыспута.

Магчымыя тэмы, якія можна абмеркаваць на занятках у форме “тэхнікі акварыума”:



1.​ Інтэграцыя як сродак і мэта навучання школьнікаў.

2.​ Крытэрыяльна арыентаванае навучанне.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка