«Магілёўскі вышэйшы каледж міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»




Дата канвертавання10.03.2017
Памер290.26 Kb.
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«Магілёўскі вышэйшы каледж

МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік начальніка

Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС Рэспублікі Беларусь

палкоўнік міліцыі


Я.Л. Лазаковіч
.07.2013

Рэгістрацыйны № УД-_______/р.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

для спецыяльнасці:

1-24 01 02 Правазнаўства


Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін




Курс: 1 (Д); 3 (З)









Семестры: 1 (Д); 5 (З)










Лекцыі:




6 гадзін (Д); 2 гадзіны (З)










Семінарскія заняткі:

Залік:

28 гадзін (Д); 4 гадзіны (З)

1 семестр (Д); 5 семестр (З)













Аўдыторных гадзін па

вучэбнай дысцыпліне:






34 гадзіны (Д); 6 гадзін (З)







Форма атрымання

вышэйшай адукацыі:



Усяго гадзін па

вучэбнай дысцыпліне:



дзённая, завочная

54 гадзіны













Складальнік: С.І. Даніленка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт




2013 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ.015/тып.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

29.05.2013 г., пратакол № 9





Начальнік кафедры

сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

маёр міліцыі

С.І. Даніленка



Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”

. .2013 г., пратакол №





Старшыня

навукова-метадычнага савета – першы намеснік начальніка

Могилевского высшего колледжа

МУС Рэспублікі Беларусь

палкоўнік міліцыі

Я.Л. Лазаковіч



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Мэты і задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны
Мэта выкладання дысцыпліны:

выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

развіць моўна-эстэтычны густ курсантаў і слухачоў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будычых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых ведаў у прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

сфарміраваць разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

даць неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

дапамагчы ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;

садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.
Месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста.

Сувязі з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі


Для студэнтаў юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і курсантаў устаноў адукацыі сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў прынцыпова важнай з’яўляецца здольнасць вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

Выкладанне дысцыпліны «Беларуская мова» мае на мэце выпрацоўку і замацаванне практычных уменняў і навыкаў карыстання вуснай і пісьмовай мовай, развіццё моўна-эстэтычнага густу, пашырэнне і ўзбагачэнне прафесійнага лексічнага запасу будучых спецыялістаў органаў унутраных спраў. Важнай задачай вучэбнага курса з’яўляецца выпрацоўка ўменняў практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці і падрыхтоўка да практычнага ўкаранення атрыманых ведаў у іншых сферах сацыяльнай актыўнасці. У працэсе авалодання дысцыплінай курсанты павінны бліжэй пазнаёміцца з духоўнай і інтэлектуальнай спадчынай беларускага народа, развіць пачуццё нацыянальнай самапавагі.

Курс уключае сям тэм. Тэма 1 адведзена высвятленню месца і ролі беларускай мовы ў сістэме гуманітарных ведаў сучаснага чалавека. У тэме 2 пададзена вызначэнне асноўных катэгорый лексікалогіі, асаблівасцей лексікі паводле паходжання, ступені і сферы ўжывання; асобная дэталізацыя робіцца ў адносінах да тэрміналагічнай сістэмы сучаснай юрыдычнай навукі. У тэме 3 вывучэнне юрыдычнай тэрміналогіі працягваецца ў суаднясенні і параўнанні беларускай і рускай моў, што мае практычную патрэбу. Па-першае, зараз у нашай краіне суіснуюць дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Па-другое, абедзве мовы паралельна вывучаюцца ў школах, каледжах, ВНУ, таму супастаўленне дапамагае больш глыбокаму, асэнсаванаму засваенню асаблівасцей беларускай юрыдычнай тэрміналогіі. У тэме 4 даецца агульнае паняцце аб сістэме функцыянальных стыляў. Заняткі па тэме 5 узнаўляюць і сістэматызуюць веды навучэнцаў адносна навуковага стылю, яго сферы выкарыстання і найбольш ужывальных дакументаў. Тэма 6 прысвечана дэталёваму вывучэнню афіцыйна-дзелавога стылю, яго моўных асаблівасцей (лексічных, граматычных, сінтаксічных), адметнасцей перакладу тэкстаў юрыдычнай тэматыкі. Пры гэтым навыкі складання справавых лістоў і патрабаванні да іх афармлення курсанты засвойваюць самастойна. Вывучэнне дысцыпліны «Беларуская мова. Юрыдычная лексіка» завяршаецца разглядам тэмы 7 «Культура прафесійнага маўлення», у межах якой вывучаюцца асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць), асноўныя моўныя нормы, праблемы тэхнікі і выразнасці маўлення, падрыхтоўкі публічнага выступлення. Такім чынам, існуе відавочная сувязь зместу дысцыпліны “Беларуская мова” з іншымі дысцыплінамі гуманітарнага цыклу. Найперш гэта датычыць “Рыторыкі”.

Шэраг пытанняў, сярод якіх этапы фарміравання беларускай мовы, гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі, тэрміналагічная лексікаграфія, сінтаксічная стылістыка, кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага стылю, узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці і інш., выносіцца на самастойны разгляд. Засваенне дысцыпліны прадугледжвае таксама досыць вялікі аб’ём самастойнай працы навучэнцаў па перакладу тэкстаў юрыдычнай тэматыкі і складанню слоўніка юрыдычнай тэрміналогіі.


Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны
У выніку засваення вучэбнай дысцыпліны «Белауская мова (прафесійная лексіка» курсанты павінны:

1) ведаць:

• ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

• функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

• месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

• сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

• дастаткова поўны набор прафесійнай лексікі;

• тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

2) умець:

• граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

• правільна разумець прафесійныя тэксты і ўспрымаць навуковую галіновую інфармацыю;

3) мець навыкі:

• перакладу, анатавання і рэферавання прафесійна арыентаваных тэкстаў;

• складання і вядзення на беларускай мове дзелавой дакументацыі, падрыхтоўкі навуковых і публічных выступленняў.


Агульная колькасць гадзін і колькасць аўдыторных гадзін

у адпаведнасці з вучэбным планам


Усяго па вучэбнай дысцыпліне прадугледжана 54 гадзіны, з якіх 34 гадзіны аўдыторных заняткаў на дзённай форме і 6 гадзін аўдыторных заняткаў на завочнай форме атрымання вышэйшай адукацыі.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
Прадмет і задачы курса. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка вышэйшай навучальнай установы сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь.

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. Паланізацыя і русіфікацыя. Моўныя рэформы савецкага часу. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.


Тэма 2. Лексічная сістэма беларускай мовы
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Тэрміналагічная лексікаграфія 20–30-х гадоў XX ст.


Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы.

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Назоўнік (несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні, канчаткі ў родным склоне, чаргаванне ў месным склоне, скланенне асабовых і ўласных назоўнікаў).

Прыметнік (кароткія прыметнікі, ступені параўнання, канчаткі ў месным і давальных склонах).

Род лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў. Займеннік (асаблівасці ўтварэння і ўжывання). Прыслоўе (асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы).

Дзеяслоў (спецыфіка спражэння, ужыванне суфіксаў дзеясловаў). Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе (асаблівасці ўтварэння, варыянтнасць форм).

Асаблівасці дапасавання і кіравання, ужыванне прыназоўнікаў.
Тэма 4. Функцыянальныя стылі маўлення
Паняцце аб сістэме функцыянальных стыляў. Агульная характарыстыка гутарковага, мастацкага, публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыляў.

Узаемапранікненне стыляў.


Тэма 5. Навуковы стыль
Характарыстыка навуковага стылю: агульныя патрабаванні, сфера выкарыстання, моўныя асаблівасці.

Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыя навуковага стылю (абстрактныя назоўнікі, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы).

Сінтаксічныя канструкцыі (актыўныя і пасіўныя). Лексічны склад навуковага стылю. Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару. Спасылкі на крыніцу інфармацыі.

Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту (тэма, падтэма; апісанне, апавяданне, разважанне). Сродкі лагічнай сувязі на узроўні сказаў, абзацаў, адрэзкаў тэксту.

Сістэма жанраў навуковай літаратуры: агульная характарыстыка, сфера выкарыстання, адметныя рысы. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці. Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі рэферата. Лексіка-сінтакстчныя канструкцыі афармлення вывадаў, высноў.

Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.


Тэма 6. Афіцыйна-справавы стыль
Характарыстыка афіцыйна-справавога стылю: агульныя патрабаванні, сфера выкарыстання.

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (аддзеяслоўныя назоўнікі, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, выкарыстанне безасабовых канстукцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, справавыя лісты), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.
Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення
Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя).

Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛІНЫ

(дзённая форма атрымання адукацыі)


Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, тэмы, пералік вывучаемых пытанняў

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю ведаў

лекцыі

практычныя заняткі

семінарскія заняткі

кіруемая самастойная работа

іншае




1

2

3

4

5

6

7

8

1 семестр

1

Тэма 1 Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей



















1.1

1. Прадмет і задача курса.

2. Мова і соцыум.

3. Функцыі мовы ў грамадстве.

4. Гіпотэзы паходжання мовы.









2







Апытванне

2

Тэма 2. Лексічная сістэма мовы



















2.1

1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная).

2. Лексіка беларускай мовы паводле ступені ўжывання і сферы ўжывання.

3. Паняцце аб тэрміналогіі, тэрміне і тэрмінасістэмах.

4. Словаўтварэнне тэрмінаў.



2
















2.2

1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная).

2. Лексіка беларускай мовы паводле ступені ўжывання.

3. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.








2







Пісьмовае апытванне

2.3

1. Паняцце аб тэрміналогіі.

2. Тэрмін, яго асноўныя характарыстыкі. Паняцце аб тэрмінасістэмах.

3. Словаўтварэнне тэрмінаў. Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння (суфіксальны, складана-суфіксальны, прэфіксаль на-суфіксальны, нуль-суфіксальны).

4. Грэка-лацінскія словаўтваральныя элементы.









2







Праверка канспектаў

3

Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму



















3.1

1. Назоўнік.

2. Прыметнік.

3. Дзеяслоў і яго формы.

4. Лічэбнік.

5. Займеннік.

6. Прыслоўе.



2
















3.2

1. Сістэма скланення назоўніка. Асаблівасці 1, 2, 3 скланенняў назоўніка.

2. Род назоўнікаў.

3. Пераклад юрыдычнага тэксту. Складанне слоўніка юрыдычнай лексікі.








2







Вуснае і пісьмовае апытванне

3.3

1. Разрады прыметнікаў.

2. Ступені параўнання прыметнікаў.

3. Канчаткі ў месным і давальных склонах.

4. Пераклад юрыдычнага тэксту. Складанне слоўніка юрыдычнай лексікі.









2







Вуснае апытванне

3.4

1. Спражэнне дзеясловаў.

2. Правапіс асабовых канчаткаў і суфіксаў дзеясловаў.

3. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

4. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

5. Пераклад юрыдычнага тэксту. Складанне слоўніка юрыдычнай лексікі.








2







Праверка канспектаў

4

Тэма 4. Функцыянальныя стылі маўлення






















1. Паняцце аб сістэме функцыянальных стыляў.

2. Агульная характарыстыка гутарковага, мастацкага, публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыляў.









2







Правер-ка кан-спектаў

5

Тэма 5. Навуковы стыль



















5.1.

1. Характарыстыка навуковага стылю: агульныя патрабаванні, сфера выкарыстання, моўныя асаблівасці.

2. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыя навуковага стылю (абстрактныя назоўнікі, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы).

3. Сінтаксічныя канструкцыі (актыўныя і пасіўныя).

4. Лексічны склад навуковага стылю. Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару.

5. Пераклад юрыдычнага навуковага тэксту. Складанне слоўніка юрыдычнай лексікі.








2







Рэферат

5.2

1. Сістэма жанраў навуковай літаратуры: агульная характарыстыка, сфера выкарыстання, адметныя рысы.

2.Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый.

3.Складанне анатацый тэкстаў па спецыяльнасці.

4. Тыповыя лексіка-сінтакстчныя канструкцыі рэферата.

5. Лексіка-сінтаксічныя канструкцыі афармлення вывадаў, высноў.

6. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці. Напісанне рэзюмэ.









2







Рэферат, пісьмовае апытванне

6

Тэма 6. Афіцыйна-справавы стыль



















6.1

1.Паняцце афіцыйна-справавога стылю.

2. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю (лексічныя, граматычныя, сінтаксічныя).

3. Пераклад юрыдычнага афіцыйна-справавога тэксту.








2







Рэферат, пісьмовае апытванне

6.2

1. Класіфікацыя дакументаў па функцыянальным прызначэнні.

2. Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

3. Распарадчыя дакументы, іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне.

4. Адміністрацыйна-арганізацыйныя і інфармацыйна-даведачныя дакументы.









2







Рэферат, пісьмовае апытванне

6.3

1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.

2.Кампазіцыя справавых лістоў. Патрабаванні да афармлення справавых лістоў.

3.Складанне справавых лістоў-просьб, лістоў запрашэнняў.








2










7

Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення



















7.1

1. Мова і маўленне. Прафесійна арыентаванае маўленне.

2. Паняцце культуры маўлення.

3. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

4. Лексічныя нормы.

5. Арфаэпічныя, акцэнталагічныя нормы.

6. Марфалагічныя, сінтаксічныя.

7. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.


2
















7.2

1. Мова і маўленне. Прафесійна арыентаванае маўленне.

2. Паняцце культуры маўлення.

3. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

4. Лексічныя нормы.

5. Арфаэпічныя, акцэнталагічныя нормы.

6. Марфалагічныя, сінтаксічныя.

7. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.








2







Вуснае апытванне

7.3

1. Падрыхтоўка да публічнага выступлення:

- дакамунікатыўная фаза;

- камунікатыўная фаза;

- структура выступлення.

2. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення.

3. Тэхніка і выразнасць маўлення.

4. Голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя.

5. Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці.

6. Маўленчы этыкет і культура зносін.








2







Рэферат,

вуснае паведам-ленне






Залік






















Усяго па дысцыпліне

6




28










ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛІНЫ

(завочная форма атрымання адукацыі)


Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, тэмы, пералік вывучаемых пытанняў

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю ведаў

лекцыі

парктычныя заняткі

семінарскія заняткі

кіруемая самастойная работа

іншае




1

2

3

4

5

6

7

8

1 семестр

1

Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму






















1. Назоўнік.

2. Прыметнік.

3. Дзеяслоў і яго формы.

4. Лічэбнік.

5. Займеннік.

6. Прыслоўе.



2



















1. Сістэма скланення назоўніка.

2. Род назоўнікаў.

3. Разрады прыметнікаў.

4. Ступені параўнання прыметнікаў.

5. Правапіс асабовых канчаткаў і суфіксаў дзеясловаў.

6. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

7. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

8. Прыслоўе (ужыванне, ступені параўнання).









2







Вуснае і пісьмовае апытванне

2

Тэма 2. Афіцыйна-справавы стыль






















1.Паняцце афіцыйна-справавога стылю.

2. Моўныя асаблівасці афіцыйна-дзелавого стылю (лексічныя, граматычныя, сінтаксічныя).

3. Класіфікацыя дакументаў па функцыянальным прызначэнні.

4. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні. Кампазіцыя справавых лістоў. Патрабаванні да афармлення справавых лістоў.

5. Пераклад юрыдычных тэкстаў.








2







Рэферат, пісьмовае апытванне




Залік






















Усяго па дысцыпліне

2




4












ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Асноўная літаратура


1. Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі : Закон Респ. Беларусь, 23 июля 2008 г., № 420-З // Консультант Плюс : Беларусь. Технология 3000 [Электронный ресурс] / ООО «ЮрСпектр». – Минск, 2013.

2. Венідзіктаў, С.В. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка : вучэб. дапам. / С.В. Венідзіктаў, С.І. Даніленка. – Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. – 152 с.

3. Каценка, А.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка): практыкум / А.В. Каценка ; М-ва ўнутр. спраў Рэсп. Беларусь, Акад. МУС. – Мінск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2010. – 48 с.

4. Кривицкий, А.А. Белорусский язык для говорящих по-русски / А.А. Кривицкий, А.Е. Михневич. – Мінск : Выш. шк., 2008. – 383 с.

5. Смольская, Т.М. Беларуская мова : юрыд. лексіка: вучэб. дапам. для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Т.М. Смольская, Л.У. Хрышчановіч. – Мінск : ТетраСиcтемс, 2006. – 240 с.

6. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». – Магілёў: кафедра сац.-гуман. дысцыплін МВК МВД Рэсп. Беларусь, 2012.


Дадатковая літаратура
7. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. – Мінск : выш. шк., 1994. – 122 с.

8. Антанюк, Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія / Л.А. Антанюк. – Мінск : Акад. кірав. пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 99 с.

9. Арфаграфічны слоўнік / склад. І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна, С.Я. Рапацэвіч. – Мінск : Современная школа, 2008. – 256 с.

10. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. – Мінск, 2010.12. – 230 с.

11. Каценка, А.В. Беларуская мова: прафесійная лексіка : Вучэбны дапаможнік / 3-е выд. – Мінск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2007. – 103 с.

12. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

13. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Універсітэцкае, 1989. – 205 с.

14. Міхальчанка, А.М. Дапаможнік па справаводству / А.М. Міхальчанка, Э.М. Давыдава. – Мінск Полымя, 1993. – 333 с.

15. Николаева, О.Н. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 568 с.

16. Плотнікаў, Б.А. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы / Б.А. Плотнікаў, В.П. Трайкоўская. – Мінск : Книжный дом, 2004. – 544 с.

17. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г.М. Малажай. – Мінск Вышэйшая школа, 1993. – 328 с.

18. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

19. Цыбульская, С.І. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы / С.І. Цыбульская, І.У. Ялынцава. – 3-е выд., выпр. – Мінск : ТетраСистемс, 2007. – 272 с.

20. Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мінск : БелЭн, 1992. – 636 с.


Пералік сродкаў дыягностыкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
Сродкамі дыягностыкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” з’яўляюцца:

1) апытванне;

2) выкананне практыкаванняў;

3) канспектаванне;

4) складанне руска-беларускага слоўніка юрыдычнай лексікі;

5) абарона рэфератаў;

6) залік.
Метадычныя рэкамендацыі па выкананню

самастойнай працы па вучэбнай дысцыпліне


Час, адведзены вучэбным планам на самастойную работу, можа выкарыстоўвацца для адпрацоўкі тэмы (пытанняў), вынесеных на самастойны разгляд, выкананне індывідуальных творчых заданняў, падрыхтоўку паведамленняў, тэматычных дакладаў, рэфератаў, прэзентацый, эсэ, выкананне практычных заданняў, пераклад тэкстаў юрыдычнай тэматыкі з рускай на беларускую мову, канспектаванне вучэбнай літаратуры, аналітычную апрацоўку беларускамоўных тэкстаў розных стыляў (складанне анатацый, рэфератаў, рэцэнзій, рэзюмэ) і інш.

Змест самастойнай работы курсантаў (заданні, формы справаздачнасці) адлюстраваны ў метадычных рэкамендацыях па вывучэнні дысцыпліны.

Кантроль за самастойнай работай курсантаў ажыццяўляецца выкладчыкам, як правіла, падчас аўдыторных заняткаў у выглядзе кантрольных заданняў, тэсташ, абмеркавання рэфератаў, творчых работ, экспрэс-апытанняў, іншых мерапрыемстваў.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЕБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ




Назва дысцыпліны, з якой патрэбна ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у зместу вучебнай праграмы па вывучаемай

вучебнай дысцыпліне



Рашэнне,

прынятае кафедрай, якая распрацавала вучебную праграму

(з указаннем даты и нумара пратакола)


Гісторыя дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь

Кафедра гісторыка-прававых дысцыплін

Прапаноў няма, Пратакол пасяджэння кафедры № 10

ад 23 мая 2013 г.





Загадчык кафедры

гісторыка-прававых дысцыплін Л.А. Леўская

.06.2013


ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ



пп


Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры (пратакол № __ от __.__.201__г.)


Начальнік кафедры

сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

маёр міліцыі С.І. Даніленка

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік начальнiка

Магілёўскага вышэйшага каледжа

МУС Рэспублiкi Беларусь



палкоўнік міліцыі Я.Л. Лазаковіч


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка