Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч 125 год з дня нараджэння




Дата канвертавання02.01.2017
Памер38.67 Kb.
Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч c:\users\metodist\desktop\7.jpg
125 год з дня нараджэння
Максім Багдановіч - класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык.
Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям'і настаўнікаў.
Бацька - Адам Ягоравіч Багдановіч (1862-1940) паходзіў з сям'і беззямельнага селяніна, былога прыгоннага. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, працаваў выкладчыкам і кіраўніком гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску, ацэншчыкам і землеўпарадчыкам у Сялянскім зямельным банку ў Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі. Вядомы як вучоны-фалькларыст, этнограф, гісторык. Быў блізкім сябрам славутага рускага пісьменніка Максіма Горкага.
Маці - Марыя Апанасаўна Мякота (1869-1896) - скончыла настаўніцкія курсы ў Пецярбургу, займалася педагагічнай практыкай. У шлюбе Адама Ягоравіча з Марыяй Апанасаўнай было чацвёра дзяцей (сыны Вадзім, Максім, Леў, дачка Ніна).
З 1902 па 1907 г. Максім Багдановіч вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. Юнак знаходзіўся ў атмасферы радыкальных палітычных настрояў. У доме Багдановічаў збіралася дэмакратычная інтэлігенцыя. Максім актыўна наведваў розныя мітынгі і маніфестацыі, у выніку чаго атрымаў у атэстаце адзнаку "нядобранадзейнага вучня". У гэты ж час ён вывучае беларускую мову і літаратуру, знаёміцца з матэрыяламі беларускіх газет "Наша доля", "Наша ніва", якія істотна паўплывалі на фарміраванне яго светапогляду. І ў далейшым, у сваёй творчай дзейнасці, Максім Багдановіч аддаваў перавагу беларускай мове. Асабліва гэта датычыць яго мастацкай творчасці.

1907 г. лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было беларускамоўнае празаічнае апавяданне "Музыка", якое адразу ж надрукавала "Наша ніва". У апавяданні расказваецца легенда пра музыку, які "многа хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы". Незвычайныя былі і яго скрыпка, і музыка. Калі плакала скрыпка ў руках музыкі, то кожны "усё плакаў бы па сваёй долі", калі грозна гудзелі струны, "людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы". За яго творчасць "злыя і сільныя людзі" кінулі музыку ў турму, дзе той і загінуў. Але не загінула памяць аб ім. У гэтым алегарычным творы малады аўтар расказваў аб шматпакутным лёсе Беларусі на працягу стагоддзяў і выказваў надзею на хуткія перамены да лепшага.

З 1908 г. Багдановічы жылі ў Яраслаўлі, тут Максім працягваў навучанне ў гімназіі. У гэты перыяд юнак сутыкнуўся з цяжкімі выпрабаваннямі. У 1908 г. ад туберкулёзу лёгкіх памёр старэйшы брат Максіма - Вадзім. А вясной 1909 г. захварэў на туберкулёз і Максім. Бацька адвёз яго ў Крым на лячэнне, што добра паўплывала на стан яго здароў'я, ён захапіўся паўднёвым краем, з'явілася новае кола знаёмых, закаханасць.

У 1908 г. Максім Багдановіч напісаў першыя лірычныя вершы: "Прыйдзе вясна", "На чужыне", "Над магілай", якія былі апублікаваны ў "Нашай ніве". Шмат іншых вершаў маладога паэта члены рэдкалегіі газеты ў той час лічылі "дэкадэнцкімі" і не друкавалі. У 1909 г. з яго творамі азнаёміўся беларускі паэт, публіцыст, крытык, супрацоўнік газеты "Наша ніва" С. Палуян, які адыграў значную ролю ў творчым лёсе маладога паэта, настаяўшы на публікацыі яго вершаў. І пачынаючы з 1909 г. творы Максіма Багдановіча не сыходзілі са старонак гэтай газеты. Сярод іх верш "Краю мой родны! Як выкляты богам...", у якім выразна прагучала тэма сацыяльнага прыгнёту і нацыянальнага адраджэння беларусаў. Багдановіч заявіў аб сабе як аб песняры нядолі роднага краю і, разам з тым, шчырай веры ў лепшую будучыню. Па некаторых ацэнках, гэты твор паставіў яго поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Апрача таго, у "Нашай ніве" былі надрукаваны такія творы, як кароткае вершаванае лірычнае апавяданне "З песняў беларускага мужыка" - рэалістычная імпрэсія, поўная веры ў творчыя сілы народа, вершы "Цемень", "Пугач", "Разрытая магіла", а таксама пераклады з Гейне, Шылера.


У лютым 1917 г. М. Багдановіч паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту. 25 мая (12 мая ст. ст.) паэта не стала.


Зімой


Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць.

У небе зоркі ад марозу

Пахаладзеўшыя дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце ж іх санямі, коні!

звіні, вясёлых бомбаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

Ў грудзях пачала кроў кіпець




Раманс


Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца


Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;


Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,


Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні


Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка