Маладая зорка каля чыстае вады на мурожным сене




Дата канвертавання02.01.2019
Памер8.28 Kb.
МАЛАДАЯ ЗОРКА

Каля чыстае вады на мурожным сене

З маладою малады спяць пасля вяселля.

Маладая зорка у сiнi начной

Сцераже iх палахлiвы спакой

I туман iх укрыў цiшынёй

Над ракой.

Прыпеў: Зорка, зорка, святло не тушы

Калышы iх, зямля, калышы

Хай ляцяць у тiшы, у мiжзорнай вышы

Дзве душы, дзве шчаслiвых душы.

Зорка, зорка, святло не тушы

Калышы iх, зямля, калышы

Хай ляцяць у тiшы, у мiжзорнай вышы

Дзве душы, дзве шчаслiвых душы.

Праплывае над ракой ясны месяц лодкай

Маладому з маладой снiцца сон салодкi.

Праплываюць як бяз вёслаў чалны

Маладыя iх мядовыя сны

Над зямлёй толькi зоры адны

I яны.
Прыпеў.
Хай ляцяць у тiшы, у мiжзорнай вышы

Дзве душы, дзве шчаслiвых душы.



Хай ляцяць у тiшы, у мiжзорнай вышы

Дзве душы, дзве шчаслiвых душы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка