Маніторынг выпускаў навінаў тэлеканалаў «Беларусь 1», онт, «Белсат» у кантэксце асвятлення тэмы падвышэння тарыфаў на жкп




Дата канвертавання14.02.2017
Памер174.6 Kb.
Маніторынг выпускаў навінаў тэлеканалаў

«Беларусь 1», ОНТ, «Белсат» у кантэксце асвятлення тэмы падвышэння тарыфаў на ЖКП

Маніторынг закрануў 209 матэрыялаў1, якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з панядзелка па нядзелю2 на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ, а таксама на недзяржаўным тэлеканале «Белсат».

Маніторынг меў тэматычныя абмежаванні і быў сфакусаваны на матэрыялах, што тычыліся асвятлення сітуацыі вакол падвышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП).

У фокус маніторынга трапілі праграмы “Панорама” і “Главный эфир” (“Беларусь 1”), “Наши новости” і “Контуры” (ОНТ), “Аб’ектыў” (“Белсат”), што выйшлі ў эфір з 22 па 28 лютага 2016 года. Агульная колькасць сюжэтаў у праграмах вечаровых навінаў на “Беларусь 1” склала 99, на ОНТ – 67, на “Белсаце” – 43.

Усе сюжэты выніковых навінаў на тыдні маніторынгу былі прагледжаныя і класіфікаваныя згодна з чатырма пунктамі:

1) сюжэты, што наўпрост тычацца заяўленай тэмы маніторынгу;

2) сюжэты, што маюць тэму ў якасці дадатковага сюжэта ці ўтрымліваюць згадку пра яе;

3) іншыя тэмы і сюжэты.

Сюжэты, што наўпрост тычыліся заяўленай тэмы (п.1) і сталіся аб’ектамі маніторынгу, які складаецца з трох частак:

1) маніторынгу матэрыялаў, што маюць прыкметы замоўленасці, цэнзуры альбо прапаганды;

2) маніторынгу адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі;

3) маніторынгу замоўчаных навінаў.

Для маніторынгу няважна, якія абставіны (прычыны) прывялі да згаданых парушэнняў у выпусках тэлевізійных навінаў: ці гэта цэнзура з боку ўладаў, ці самацэнзура журналістаў, ці нізкі прафесійны ўзровень. Сутнасць праблемы палягае ў тым, што глядач атрымлівае перадузятую інфармацыю, то бок створаную на карысць аднаго з бакоў. Да таго ж яго пазбаўляюць адэкватнага разумення падзеяў і працэсаў, што адбываюцца ў краіне.

Матэрыялы, што ўтрымліваюць згадкі або маюць у сваёй структуры тэматычныя падсюжэты, не разглядаліся на прадмет замоўленасці і адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі. Але яны былі ўлічаныя пры вызначэнні адсотку тэматычных матэрыялаў, каб найбольш дакладна пазначыць прысутнасьць тэмы ў эфіры.



Больш падрабязна вынікі зафіксаваныя ў табліцы (далучана асобным файлам – Табліца тэматычных матэрыялаў (колькасць сюжэтаў) і Табліца тэматычных матэрыялаў (эфірны час))

Агульная характарыстыка парушэнняў прафесійных стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат» у кантэксце асвятлення тэмы падвышэння тарыфаў на ЖКП

Маніторынг закрануў матэрыялы, у якіх асвятлялася сітуацыя з падвышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, што сталіся актуальнымі са студзеня 2016 года.

На тыдні з 22 па 28 лютага 2016 г. тэлеканале “Беларусь 1” у эфір выйшлі 9 тэматычных сюжэтаў (9% ад агульнай колькасці матэрыялаў; 12% ад агульнай працягласці навінавых праграмаў на тэлеканале), на ОНТ – 5 (7,5% і 7% адпаведна), на “Белсаце” – 3 (7% і 10% адпаведна).

Негледзячы на адносна невялікую колькасць тэматычных сюжэтаў (як у плане колькасным, так і з пункту гледжання працягласці), змястоўна і структурна рэпрэзентацыя падзеяў выдае на спецыфічную: прыкметы замоўленасці (або цэнзуры) зафіксаваныя ва ўсіх тэматычных матэрыялах, што выйшлі ў эфір на усіх трох тэлеканалах - як у колькасным, так і ў часавым вымярэннях: на “Беларусь 1”, ОНТ і “Белсаце” такіх сюжэтаў выяўлена 100% (адпаведна 9 з 9, 5 з 5 і 3 з 3).

У выпадку з замоўленымі сюжэтамі на тэлеканалах “Белсат” і ОНТ гаворка ідзе хутчэй пра сутнасную рэпрэзентацыю (падрабязней ніжэй) сітуацыі з тарыфамі ў адносна звыклай для тэлеканалаў манеры: сюжэты “Белсата” базуюцца на інфармацыйных нагодах, падходы ОНТ былі аналагічныя - прынагодныя на тыдні, выніковыя ў “Контурах”.

На гэтым тле ў структурным плане падачы навінаў вылучаецца тэлеканал “Беларусь 1”. Калі з панядзелка па сераду навіны з’яўляліся згодна з інфанагодамі, то ў другой палове тыдня тэлеканал пачаў вырабляць навіны ў літаральным сэнсе - з фрагмэнтаў інтэрв’ю, што былі загадзя запісаныя журналістамі “Беларусь 1” для нядзельнай праграмы “Главный эфир”. Так, 26 і 27 лютага ў эфіры з’явіліся адпаведна заявы старшыні Камітэта дзяржкантроля Леаніда Анфімава (пра пераразлік тарыфаў у бок памяншэння) і міністра ЖКГ Аляксандра Церахава (пра стварэнне службы замоўцы і абавязковы пераразлік у выпадку памылак). Па факце, гэтыя паведамленні ёсьць гібрыдамі навіны і анонса - пачынаюцца як інфармацыя, фінішуюць як рэклама эксклюзіва для нядзельнага “Главного эфира”. Што да агучаных прэтэнзіяў на эксклюзіў, то ОНТ у той самы дзень (27.02.2016) дае аналагічную агульную інфармацыю пра стварэнне службы замоўцы і пераразлік (міністр з’яўляецца ў кадры адзінае з дадатковымі тлумачэннямі). У сваю чаргу, на самім тэлеканале “Беларусь 1” на інфармацыю, агучаную абедзвума згаданымі персонамі, як на факт спасылаецца і аўтар агляда на тэму ЖКГ у той самай праграме “Главный эфир” - але паводле парадку сюжэтаў раней за абодва інтэрв’ю. Іншымі словамі, на момант з’яўлення размоваў у эфіры іх асноўныя “супакойваючыя” тэзы фактычна ўжо прагучалі ў іншых праграмах і ад іншых прамоўцаў.

Другая адметнасць асвятлення тэмы на тэлеканале “Беларусь 1” - штучная актуалізацыя тэмы. На тыдні рэпрэзентацыя тэмы ў эфіры была досыць сціплая: да 26.02.2016 у эфір выйшлі 2 наўпрост тэматычных матэрыялы і 2 з падсюжэтам пра тарыфы на ЖКП у кантэксце спачатку абмеркавання “антыкрызісных” захадаў у эканоміцы, а потым - і ўжо падпісанага ўказа №78. Калі на пачатку тыдня падзеі стрымана артыкуляваліся вядоўцамі як “в первую очередь, акцент на теме ЖКХ” (“Беларусь 1”, 22.02.2016), “одна из громких тем” (“Беларусь 1”, 23.02.2016), “ситуацию с тарифами на жилищно-коммунальные услуги на этой неделе разбирали на высшем уровне” (“Беларусь 1”, 24.02.2016), то напрыканцы тыдня рыторыка кардынальна абвастраецца:

И, безусловно, главной новостью этой недели стали тарифы на жилищно-коммунальные услуги” і “поистине народная тема, которая перешла на высший уровень” (“Беларусь 1”, 27.02.2016) (пры гэтым варта адзначыць, што сюжэт ў сетцы праграмы быў на трэцім месцы - пасля двух паведамленняў на спартовую тэму, што распачалі праграму);



"О чем на этой неделе мы говорили больше всего? Правильно - о том, что происходит с нашими жировками, и почему в них именно такие цифры. Народная тема стремительно взлетает на самый высокий уровень, где звучит фраза "от балды". Пожалуй, лучше не скажешь" (“Беларусь 1”, 28.02.2016);

Итак, понедельник. Совещание у президента. Думал ли кто-то из журналистов, отправляясь на съемку по теме "Доклад о налоговой и акцизной политике", что услышит самую народную сейчас тему – коммунальную? А с другой стороны - что удивительного? Случай-то вопиющий! Ставилась задача поднимать тарифы равномерно, а главное, справедливо и прозрачно, а вышло одним плюс 10%, другим - плюс 110%. Мимо такого президент пройти не мог. А дальше оценка главы Госконтроля и та самая фраза. "От балды", конечно, выражение не литературное, но то, что рождалось у нас с вами, когда мы увидели свои жировки, покрепче будет” (“Беларусь 1”, 28.02.2016).

У дадатак “Главный эфир” зрабіў сітуацыю вакол тарыфаў галоўнай тэмай тыдня (4 з 9 наўпроставых тэматычных матэрыялаў выйшла ў эфір у выніковай праграме).

У кантэксце такіх метамарфорзаў прыярытэтаў варта асобна спыніцца на тым, якім чынам тэма тарыфаў на ЖКП з’явілася ў інфармацыйным полі на тыдні маніторынгу.

Калі “Белсат” зрабіў з незадаволенасці Лукашэнкі сітуацыяй у сферы ЖКГ асобны сюжэт (фактычна праігнараваўшы астатнія тэматычныя лініі накшталт прыватызацыі і г.д.), то на дзяржаўных тэлеканалах тэма была ўпісаная ў справаздачу нарады па акцызам і падаткам, якая пераўтварылася ў больш шырокае абмеркаванне антыкрызісных мераў ад урада. Кантэкстам для рэпрэзентацыі камунальнага пытання тэлеканалаў ОНТ і “Беларусь 1” сталіся дэкларацыі кіраўніка дзяржавы пра захаванне курса на “социально ориентированную экономику, в центре которой человек” (“Беларусь 1”, 22.02.2016), недапушчэння “огульной” прыватызацыі і падвышэння тарыфаў без падвышэння заробкаў. Як чалавек, які, па версіі карэспандэнта, у 1995 годзе згарнуў у Беларусі “шоковый сценарий” для эканомікі, “Александр Лукашенко имел и моральное право и все экономические, социальные и политические основания заявить: история останется историей, никакого шанса на реванш у бездумных реформ и бездушных реформаторов в нашем государстве для человека нет и не будет” (“Беларусь 1”, 22.02.2016).

Пры гэтым, тэлеканал “Беларусь 1”, каротка ўзгадаўшы тарыфы на ЖКГ напачатку, непасрэдна камунальнай тэме адвеў 5 хв. 47 с. (кампазіцыйна яна месцілася бліжэй да фінала сюжэта працягласцю 24 хв. 45 с.) Тэлеканал ОНТ, наадварот, пабудаваў сюжэт на падвышэнні тарыфаў на камунальныя тарыфы - матэрыял пачынаўся з гэтай тэмы, якой было адведзена 5 хв. 40 с. з 19 хв. 15 с., асвятленне пытанняў прыватызацыі, цэнаўтварэння, падвышэння акцызаў і г.д. ішло пасля. Розніца была і змястоўная. Калі на ОНТ у кадры - маладая сям’я з Берасця і прадстаўнікі прыватнага мінскага ЖЭСа (ОНТ, 22.02.2016), то на “Беларусь 1” абыйшліся без народа, але з агульнымі развагамі журналіста (“Одно дело, когда за пустующую вторую-третью квартиру берут полный тариф. Другое, когда одинокой пенсионерке в габаритной трешке выставляют и за тепло, и за метраж, и за лифт с подъездом, куда не выходит неделями. Всех под одну гребенку? А где же прозрачный рынок? Где конкуренция? Где социальная ответственность и адресный подход?” (“Беларусь 1”, 22.02.2016)). І дадалі выказванні пары экспертаў - з Беларускага эканамічнага даследчыцка-адукацыйнага цэнтра (пра неабходнасць адраснай дапамогі і празрыстасць разлікаў) і з Міжнароднай асацыяцыі мэнэджмента нерухомасці (пра квартэры, дзе ніхто не зарэгістраваны, як аб’ект прадпрымальніцкай дзейнасці).

Калі разглядаць дыскурс “пра тарыфы”, што меў месца на дзяржаўных тэлеканалах з пункту гледжання зместу, мэтай афіцыйнай медыя-хвалі можна лічыць спробу пераўтварыць адсутнасць эфэктыўнага кіраўніцтва ў прысутнасць хуткастнага персаналізаванага крызіснага мэнэджменту. Як рэзюмаваў сітуацыю з камунальнымі паслугамі ў справаздачы з нарады, дзе прагучалі гучныя заявы, журналіст тэлеканала “Беларусь 1”, “терпение президента, похоже, лопнуло. Если к 1 марта с коммунальной математикой не разберутся - считать придется количество наручников в ведомстве” (“Беларусь 1”, 22.02.2016).

Адначасова ў кантэкстных сюжэтах увага шэраговага гледача з праблем простых людзей пераключаецца (праз упісванне тэмы ў больш шырокі кантэкст абмеркавання захадаў па падвышэнні эфектыўнасці ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы і флэшбэкамі пра рэформы 1990-х гг.) на зусім іншыя аспекты: напрыклад, абарону лідарам нацыі сацыяльна арыентаванай дзяржавы ад бяздумных навацыяў ды рэформаў. Такім чынам, рэальныя побытавыя праблемы трансфармуюцца ў абстрактную публічную рыторыку.

У медыйнай разгортцы “тэмы тарыфаў” можна вылучыць некалькі інфармацыйных поінтаў:

1) прэзэнтацыя прадстаўнікоў народа як пацярпелых у чаканні ратавання зверху (блакаванне ідэі сацыяльнага пратэсту “знізу”). Пры гэтым, сімптаматычныя версіі, агучаныя вядоўцамі абодвух выніковых праграмаў на дзяржаўных тэлеканалах, чым не задаволены “народ”: “людей возмутил не столько сам факт подорожания, сколько неизвестность” (ОНТ, 28.02.2016), «мне видится проблема не в том, что выросли тарифы, а в том, как это произошло», «весь вопрос в том, что из этих жировок непонятно, что к чему. Нет прозрачности, о которой изначально говорили: ребята, мы поднимем, но мы объясним, что к чему» (“Беларусь 1”, 28.02.2016).

2) перанос рэальнага сутыкнення народу з сумнеўнай ініцыятывай ўлады ў сферу адміністравання (замест разбораў непаразумення людзей з чынавенствам мае месца дэманстрацыя канфлікту “правільных” і “няправільных” кіраўнікоў);

3) пошук адказных за непапулярныя крокі па-за межамі ўладнага топ-мэнэджменту - імі сталіся абстрактныя прадстаўнікі ўлады мясцовага узроўню (якія ў медыйным дыскурсе могуць увогуле выключацца з дзяржаўнай сістэмы каардынат - для прыкладу, пытанне вядоўцы праграмы “Главный эфир” Леаніду Анфімаву: “Кто отвечать будет за такую вольную трактовку того, к чему государство подходило аккуратно, неспеша продумывая и подготавливая? Вдруг в какой-то момент кто-то берет и принимает решение” (“Беларусь 1”, 28.02.2016)).

Цікавым з пункту гледжання канструявання мэсіджу выглядае інтэрв’ю галоўнага адказнага, якога Лукашэнка прызначыў выпраўляць сітуацыю - старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава. Досыць працяглая размова (9 хв.42 с.) аранжавалася тытрамі-цытатамі з рэспандэнта. Тое, што трапіла пад візуалізацыю, само па сабе ёсць паказальным:


  1. Многие тарифы сформированы не расчетным методом. А “с потолка”

  2. Только в Бресте переплата составила 990 миллионов рублей. Но эта проблема характерна для всей страны”

  3. Тарифы пересчитают в сторону уменьшения” (усе цытаты - “Беларусь 1”, 28.02.2016)

Такім чынам, народу пасылаюцца сігналы нармалізацыі сітуацыі, а нязручны сюжэт ператвараецца ў чарговую прамоцыю ўлады.

Адметна і тое, што абодва дзяржаўныя тэлеканалы з нагоды тарыфаў транслююць ідэнтычныя мэсіджы. Пры чым, часам робяць гэта аднолькавымі словамі (у матэрыялах сінхронна выкарыстоўваюцца спалучэнні накшталт “потяжелевшие “жировки”, справаздачы і тарыфы “лягут на стол президенту” і г.д.).

Параўнаем, напрыклад, тэкстоўкі пра скаргі Лукашэнкі на камунальнікам замежным амбасадарам:

«Сегодня после торжественных мероприятий у монумента Победы Александр Лукашенко также пообщался с представителями дипломатического корпуса. Но! Разговор касался не только памятной даты. Накануне состоялось экономическое совещание у главы государства, вызвавшее широкий резонанс. Одна из громких тем – это тарифы на жилищно-коммунальные услуги. Однако многие российские СМИ по-своему интерпретировали слова президента. И вот сегодня в разговоре с российским послом Александр Лукашенко отреагировал на некоторые инсинуации из соседней страны» (“Беларусь 1”, 23.02.2016),

«Во время общения с дипломатами на площади Победы затронули не только внешнюю политику, как обычно бывает в таких случаях, но и события внутренней жизни страны. Накануне Президент раскритиковал работу ЖКХ и систему формирования тарифов на коммунальные услуги. Эта тема получила широкий резонанс. Некоторые российские средства массовой информации интерпретировали ее по-своему. На эти инсинуации Александр Лукашенко отреагировал в беседе с главой российской дипмиссии» (ОНТ, 23.02.2016).

“Белсат”, у сваю чаргу, адпрацоўвае той самы матэрыял з цалкам адваротным мэсіджам: тут таксама размова па сутнасці ідзе не пра тарыфы, а пра стан улады - толькі вінаватай атрымліваецца сама адміністратыўная вертыкаль на чале з яе кіраўніком. “Белсат” пачынае тыдзень у іранічнай манеры:

Тарыфы “ад балды”, а не ад Лукашэнкі” (з анонсу: “Белсат”, 22.02.2016)

Але свята святам, крэдыт крэдытам, а шоў працягвацца мусіць. Даражэйшыя ўдвая камунальныя паслугі моцна абурылі беларусаў, таму з учора Лукашэнка шукае вінаватых у новых разліках за жыроўку” (“Белсат”, 23.02.2016) і надалей у сюжэце ў якасці рэакцыі на цытату кіраўніка дзяржавы пра “кто эту “балду” придумал”: “ А прыдумаў яе сам Лукашэнка, калі некалькі гадоў таму загадаў пералічыць тарыфы ЖКГ” (“Белсат”, 23.02.2016). “Ведаў - не ведаў”/”вінаваты - не вінаваты” Аляксандр Лукашэнка ў сітуацыі з тарыфамі таксама сталася пытаннем да двух vox populi (“Белсат”, 22 і 24.02.2016).

І фінішуе тэма на патаснай ноце: “А разам з гэтым відавочны і адказ на каго насамрэч трэба надзяваць кайданкі зананясенне шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны” (“Белсат”, 25.02.2016).

Увогуле, усе тры тэматычныя сюжэты, што выйшлі ў вечаровы эфір на незалежным тэлеканале, мелі агульную спецыфічную ўнутраную пабудову: пачыналіся з інфанагоды (нарада, скаргі амбасадарам на камунальнікаў, крымінальныя правы ад Камітэта дзяржкантроля) і праз рэтраспектыўныя ўзгадкі з цытатамі Лукашэнкі на тэму гіпатэтычных арыштаў звінаваціўшыхся чыноўніках выходзілі на выкрыванне асобы Лукашэнкі як такой (з, напрыклад, намекамі пра персанальную адказнасць кіраўніка краіны за сітуацыю з тарыфамі). Калі фармуляваць агульны накірунак дыскурсу “Белсата”, найбольш адэкватнай будзе такая цытата: “Тэма арыштаў, зрэшты, таксама не новая. Адправіць за краты Лукашэнка часта гразіцца тым, хто стварае праблемы людзям – ці то ў будоўлі, ці то ў адукацыі, ці то ў ЖКГ. [...] Абы вінаватым не быў сам кіраўнік краіны, які ўпарта змагаецца за вобраз абаронцы народу” (“Белсат”, 24.02.2016).

Далей разгледзім спецыфіку парушэнняў стандартаў інфармацыйнай журналістыкі ў кантэксце асвятлення тэлеканаламі міжнародных падзеяў.

У сярэднім найбольш матэрыялы вечаровага эфіра мелі праблемы з адпаведнасцю стандарту даставернасці інфармацыі. На тэлеканалах “Белсат” і ОНТ ва ўсіх (100%) тэматычных матэрыялах выявіліся хібы такога кшталту, на “Беларусь 1” такіх было 87,5%.

З большага, хібы, што выявіліся ў матэрыялах з парушэннымі згаданага стандарту, прадказальныя. Маюць месца або адсутнасць крыніц як такіх, або спасылкі на неперсаніфікаваныя крыніцы - “в местном ЖЭУ уверяют”, “в ЖКХ придумали” (абедзве цытаты - ОНТ, 28.02.2016), “ у Камітэце дзяржкантролю кажуць” (“Белсат”, 22.02.2016), “В этом месяце все беларусы обсуждают в первую очередь, конечно, тарифы на ЖКХ. Причем, кто-то в шоке, потому что порой достигает рост до 70-80%” (“Беларусь 1”, 28.02.2016).

Досыць спецыфічным у плане даставернасці ёсць сюжэт пра стварэнне службы замоўцы, пра які згадвалася вышэй. Структурна ў ім спачатку апавядаецца што гэта, калі яно запрацуе і што будзе рабіць - без спасылак адкуль атрыманая інфармацыя. Напрыканцы ж з’яўляецца міністр ЖКГ і дае спачатку інфармацыю пра пераразлікі, і толькі потым апавядае пра службу замоўцы. Такім чынам, складваецца ўражанне, што міністр - не крыніца, а каментатар. Пры гэтым, тэлеканал “Беларусь 1” пры падачы гэтай інфармацыі спасылаецца на словы міністра з “эксклюзіўнага” інтэрв’ю, БелТА і БелаПАН - на ОНТ як крыніцу.

Праблемы з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі зафіксаваныя ў 100% сюжэтаў тэлеканала ОНТ, 89% тэлеканала “Беларусь 1” і 67% на тэлеканале “Белсат”.

Як адзначался вышэй, кампазіцыя сюжэтаў усіх трох тэлеканалаў і іх інфармацыйная насычанасць спрыяюць, хутчэй, прамоцыі пэўнага мэсіджа, а не спробе поўна разабраць праблему. Так, напрыклад, “Белсат” дае рэтраспектыву камунальнага пытання, але ў ракурсе выказванняў Аляксандра Лукашэнкі ў плане пасадак чыноўнікаў і тэарэтычнага адкручвання ім галавы за невыкананне загадаў. Дзяржаўныя тэлеканалы ў сваю чаргу, нават праз спробы праблематызацыі тэмы, па сутнасці рэтранслююць пазіцыю ўлады па гэтым пытанні.

Парушэнні стандарта баланса думак назіраўся ў 100% матэрыялаў на тэлеканале “Беларусь 1”, на ОНТ такога кшталту матэрыялаў было 80%, на “Белсаце 1” - 67%.

Агульную хібу, што ўласцівая для сюжэтаў дзяржаўных тэлеканалаў, можна вызначыць як імітацыя праблемнасці. З аднаго боку, у эфіры ў адным тэматычным блоку сустракаюцца народ, эксперты, чыноўнікі, недзяржаўныя спецыялісты, што для “Беларусь 1” і ОНТ звычайна неўласціва. З другога боку, яны з большага - статысты вызначанага прадзяржаўнага дыскурсу, які транслюе дакладны мэсідж: народ абураецца, але не з-за коштаў, а таму што не патлумачылі; Лукашэнка нічога не ведаў, але ужо разбіраецца і чыноўнікі хутка выправяцца. “Простыя людзі”, прэзентаваныя і знятыя ў (каля)хатніх інтэр’ерах, выказваюць непаразуменне, канстатуюць падаражэнне, і апелююць да Мінска ў якасці кірунка для пошука праўды (“Юлия Бобкова, житель д.Улуковье Гомельского района: “Поэтому мы будем дальше продолжать жаловаться, мы дойдём до Минска, чтобы нас услышали” (ОНТ, 28.02.2016)). Чыноўнікі - у выпадку з “Беларусь 1” - каментуюць і адказваюць на фармальна незручныя пытанні. Пры гэтым, досыць забаўна з пункту гледжання рэлевантнасці выглядае у якасці каментатара на тэму тарыфаў ЖКП пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў (разам са старшынём Камітэта дзяржкантролю і міністрам ЖКГ ён быў key-спікерам, прамову якога вядоўцы анансавалі такім чынам - “про общие рубежи и честные платежи - посол тоже в теме … недели" (“Беларусь 1”, 28.02.2016)).

“Белсат” у сваю чаргу міксуе меркаванні экспертаў, што пераважна ацэнваюць дзеянні Лукашэнкі ў гэтай сферы, з ягонымі рэтраспектыўнымі выказваннямі. Народ з’яўляецца ў фармаце vox populi (пад тытрамі накшталт “Жыхары Мінска”), чыноўнікі ў наўпроставых тэматычных сюжэтах не рэпрэзентаваныя.

Стандарт дакладнасці інфармацыі парушаўся ў 100% сюжэтаў, што выйшлі ў вечаровы эфір тэлеканала “Белсат”, на ОНТ такога кшталту сюжэтаў было 80%, на “Беларусь 1” - 67%.

Для дыскурсаў усіх трох тэлеканалаў характэрнае выкарыстанне рытарычных фігураў, што вядуць да скажэння фактаў.

Прыклады:

Разумеется, бросовых тарифов больше никогда не будет. Чтобы трубы не ржавели, а батареи зимой не выходили из строя, в инфраструктуру нужно вкладывать деньги” (“Беларусь 1”, 28.02.2016);

В итоге в полученных «жировках» суммы выросли более чем значительно. Причем людей возмутил не столько сам факт подорожания, сколько неизвестность. Никто не потрудился пояснить, откуда взялись эти цифры” (ОНТ, 28.02.2016);

Аляксандр Лукашэнка ізноў абвінавачвае чыноўнікаў і камунальнікаў. А беларусы – Лукашэнку. Шоў не атрымалася, веры няма, а толькі абурэнне за павышэнне коштаў на камунальныя паслугі” (“Белсат”, 23.02.2016).

Маюць месца і проста недакладныя факты. Напрыклад, “Белсат” назваў нараду па акцызах і падаткаў, дзе мелі месца рэзанансныя выказванні кіраўніка дзяржавы наконт сітуацыі з тарыфамі на ЖКП, “адмысловай нарадай, прысвечанай жытлова-камунальным паслугам” (“Белсат”, 22.02.2016).

Таксама тэлеканалы выкарыстоўваюць прыёмы ў падачы інфармацыі, якія вядуць да яе скажэння. Напрыклад, аўтар сюжэта на тэлеканале “Белсат” выкарыстоўвае vox populi як доказ, уводзячы яго праз абарот “а на самой справе” (“Белсат”, 22.02.2016). Або “Белсат”, калі дае інфармацыю пра крымінальныя справы на камунальнікаў са спазненнем на дзень, у якасці часткі сюжэта карыстае скрыном з навінаў СТВ, дзе дыктар апавядае, што падзеі адбыліся “сегодня”. Такім чынам, штучна ствараецца эффект актуальнасці навіны для гледача. Эфект імітацыі прысутнасці меў месца на тэлеканале “Беларусь 1”, дзе ў выніковай праграме “Главный эфир” мусіла выйсці інтэрв’ю з Аляксандрам Церахавым. У выпусках навінаў, што выйшлі за дзень да планаванай размовы, сам тэлеканал паказаў, што інтэрв’ю будзе ў запісе. Тым не менш, анонсы за дзень і ў дзень выніковай праграмы ўтрымлівалі маркеры актуальнасці накшталт “ждем министра в студию” (“Беларусь 1”, 28.02.2016).

Брак стандарта аддзялення фактаў ад думак зафіксаваны ў 100% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, на “Беларусь 1” іх выяўлена - 67%, на ОНТ – 60%.

Адна з характэрных праблемаў, што традыцыйна маюць матэрыялы са згаданымі вышэй хібамі - журналісты выступаюць у ролі экспертаў, робяць высновы і даюць ацэнкі падзеям, роўна як і проста выказваюць уласнае меркаванне.

Весь февраль жители Беларуси в едином порыве упражняются в математике. Во многих случаях результаты подсчета жильцов не совпадают с результатами коммунальщиков. А ведь казалось, еще в декабре, когда готовился 535 президентский указ "О предоставлении жилищно-коммунальных услуг", разночтений не будет” (“Беларусь 1”, 28.02.2016);

Такие цифры [104742 руб. за прыборку пад’езда] одна боль на всех, есть квартиры, с которых за услугу взяли более Br130 тысяч” (ОНТ, 28.02.2016);

Але сапраўдны герой не толькі выкрывае злачынную сетку, але і прапаноўвае элегантнае развязанне праблемы. Гэтак новым загадам Лукашэнкі ў ягоны рэзервавы фонд з сёлетняга бюджэту маюць трапіць 8 трн. рублёў на сацыяльную дапамогу малазабспечаных сем'яў. Грошы пойдуць у тым ліку і на фінанасавання выдаткаў на ЖКГ” (“Белсат”, 25.02.2016).

Яшчэ адна адметнасць, уласцівая рэпрэзентацыі тэмы на тэлеканале “Беларусь 1” - журналісты, апавядаючы “пра тарыфы”, часта нівелююць дыстанцыю праз выкарыстанне абарота “мы” для апісання сітуацыі.

Обновленные цифры мы увидим уже в следуюих жировках. Надеюсь, вновь не будем шокированы. Результаты проверок, а также новые тарифы лягут на стол президенту уже ко вторнику” (“Беларусь 1”, 27.02.2016);

Так сколько на самом деле стоит метры квадратные и кубические? Глава госконтроля о том, как считать, о тех, кто просчитался, и когда уже читать жировку без слёз будем” (“Беларусь 1”, 28.02.2016).

Неадпаведнасць стандарту аператыўнай падачы інфармацыі назіралася ў 67% матэрыялах на тэлеканале “Белсат”, тэлеканал “Беларусь” падаў у эфір 33% “пратэрмінаваных” тэматычных сюжэтаў, на ОНТ тэматычных навінаў з парушэннямі згаданага стандарта не зафіксавана.

Напрыклад, навіна пра 13 крымінальных справаў на тэлеканале “Белсат” выйшла са спазненнем на дзень (25 лютага, дзряжаўныя тэлеканалы далі ее 24-га), таксама сюжэт, які пачынаецца са скаргаў на камунальнікаў расійскаму амбасадару, утрымлівае інфармацыю з учорашняй нарады, што падаецца як навіна (“Белсат”, 23.02.2016).

На “Беларусь 1” , акрамя ўжо згаданых інтэрв’ю з функцыянерамі, з’явіўся пазачасавы сюжэт пра эфектыўную працу мінскай ТЭЦ-2 пасля мадэрнізацыі ў кантэксце сітуацыі з тарыфамі на ЖКП (“Беларусь 1”, 26.02.2016).



Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат» (прыкладаецца асобным файлам)

Замоўчаная тэлеканаламі грамадска важная інфармацыя

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармацыйных агенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.



Каналы

22 – 27 лютага 2016 г.

колькасць замоўчаных навінаў

«Белсат»

8

ОНТ

4

«Беларусь 1»

3


22 лютага, панядзелак

Больш за Вr1 млрд падаткаў недаплаціла дзяржаве магілёўскае камунальнае прадпрыемства - не было на ніводным з тэлеканалаў



Міністэрства ЖКГ растлумачыла павышэнне кошту камунальных паслуг ўмовамі надвор'я - не было на ніводным з тэлеканалаў
23 лютага, аўторак

КДК выкрыў камунальнікаў Буда-Кашалёва ў неналежным утрыманні жылфонду, нанясенні шкоды грамадзянам і дзяржпрадпрыемству - не было на ніводным з тэлеканалаў.
24 лютага, серада

Апублікаваны ўказ № 78 аб мерах па павышэнні эфектыўнасці "сацыяльна-эканамічнага комплексу" - не было на тэлеканале “Белсат”.

Мінфін агучыў прапановы па налічэнні безнаяўных субсідыяў на аплату ЖКП - не было на тэлеканале “Белсат”.
25 лютага, чацвер

Замоўчаных навінаў не выяўлена.


26 лютага, пятніца

Тарыфы на ЖКП, якія павінны быць прадстаўлены на разгляд Лукашэнкі да 1 сакавіка, будуць зменшаны ў параўнанні з цяперашнімі - не было на тэлеканале “Белсат”.
27 лютага, субота

1 сакавіка ў Мінску павінна запрацаваць служба замоўцы, закліканая стаць паміж арганізацыямі па эксплуатацыі і спажыўцамі паслуг ЖКГ - не было на тэлеканале “Белсат”.
28 лютага, нядзеля

У адносінах да службовых асобаў прадпрыемстваў ЖКГ заведзена ўжо 17 крымінальных справаў - не было на тэлеканале “Белсат”.

Канкрэтныя падазраваныя па справах аб неабгрунтаваным разліку коштаў ЖКП могуць з’явіцца на наступным тыдні - не было на тэлеканале ОНТ.

На тэлеканале “Белсат” па нядзелях няма праграмы вечаровых навінаў.



1 За адзінку бралася паведамленне, якое мела пэўна вызначаны пачатак і заканчэнне. Выключэнне складалі дайджэст міжнародных навінаў “За рубежом”, агляд “Экономика дня” і праект “Не:итоги” (усе - телеканал “Беларусь 1”), якія складаліся з некалькіх кароткіх паведамленняў – яны лічыліся за адзін матэрыял.

2На тэлеканале “Белсат” у нядзелю праграмай не прадугледжаныя вечаровыя навіны, таму маніторынг закрануў выпускі “Аб’ектыва” з панядзелка па суботу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка