Маніторынг выпускаў навінаў тэлеканалаў «Беларусь 1», онт,




Дата канвертавання02.03.2017
Памер175.58 Kb.
Маніторынг выпускаў навінаў тэлеканалаў «Беларусь 1», ОНТ, «Белсат»
Аб’ектамі маніторынгу сталіся 187 сюжэтаў1, якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з панядзелка па пятніцу на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ, а таксама недзяржаўным тэлеканале «Белсат».

Штомесяц метадам выпадковай выбаркі прызначаецца адзін тыдзень, цягам якога будзе праводзіцца маніторынг. Прадстаўленыя вынікі тычацца вечаровых навінаў, што былі ў эфіры з 16 па 20 лютага 2015 года. За гэты час у праграме “Панарама” (“Беларусь 1”) выйшла 74 матэрыялаў, у “Наших новостях” (ОНТ) – 54, у “Аб’ектыве” (“Белсат”) – 59.

Маніторынг складаецца з трох частак: 1) маніторынгу матэрыялаў, што маюць прыкметы замоўленасці, цэнзуры альбо прапаганды; 2) маніторынгу замоўчаных тэмаў у выпусках навінаў; 3) маніторынгу адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі.

Для маніторынгу няважна, якія абставіны (прычыны) прывялі да згаданых парушэнняў у выпусках тэлевізійных навінаў: ці гэта цэнзура з боку ўладаў, ці самацэнзура журналістаў, ці нізкі прафесійны ўзровень. Сутнасць праблемы палягае ў тым, што глядач атрымлівае перадузятую інфармацыю, то бок створаную на карысць аднаго з бакоў. Да таго ж яго пазбаўляюць адэкватнага разумення падзеяў і працэсаў, што адбываюцца ў краіне.



Агульная характарыстыка парушэнняў прафесійных стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат»
Тыдзень маніторынгу (16-20 лютага 2015 г.) адзначаны наяўнасцю на ўсіх трох тэлеканалах даволі істотным адсоткам матэрыялаў з прыкметамі замоўленасці (або цэнзуры). На тэлеканале “Беларусь 1” зафіксавана 70% такога кшталту сюжэтаў, на ОНТ – 63%, на “Белсаце”- 31% (адсотак вылічваецца ад агульнай колькасці матэрыялаў, што трапілі ў эфір за ўвесь тыдзень).

Пры захаванні агульнай тэндэнцыі (сама)прэзентацыі уладаў на дзяржаўных тэлеканалах, гэты тыдзень адзначыўся ўлучэннем у эфірную сетку на сталай аснове галасоў “з народу”. Раней людзі далучаліся (калі гэта адбывалася) да дзяржаўных заяваў ды дзеянняў у якасці масоўкі - зараз яны быццам бы трапляюць у цэнтр увагі і самі ствараюць актуальную павестку дня. Але – у адмыслова адведзеных для гэтага рубрыках: на тэлеканале “Беларусь 1” імі сталіся “Людей волнует” і “Надо разобраться”. Для ОНТ гэта выявілася ў рэпрэзэнтацыі ўлады ў ролі ратавальніка і памагатага ў сюжэтах з “гарачай лініі” чынавенства: “Услышать и помочь: 21 февраля во всех регионах Беларуси в очередной раз проведут прямые телефонные линии” (ОНТ, 20.02.2015). Общение длилось два часа, и за это время люди рассказали о наболевшем. Каждое обращение участники «прямой линии» внимательно изучили. Ответы многим дозвонившимся дали тут же на месте. Жителей, кому не смогли помочь сегодня, проинформируют о принятом решении персонально. Практика выездных телефонных линий Госконтроля продолжится” (ОНТ, 18.02.2015).

Але “праблематызацыя” такога кшталту выглядае дэкаратыўнай: агучаныя людзьмі праблемы (дрэнныя дарогі, адсутнасць транспарту, жытло і г.д.) маюць сыстэмны характар - “Проблеме скоро 10 лет, но ее никто не решает” (“Беларусь 1”, 19.02), “И всё вроде по закону, но, как говорят, не по-человечески” (ОНТ, 18.02). Пры гэтым, умяшальніцтва медыяў фактычна ніяк не ўплывае на развязанне праблемы: “Возможно, рейсовый автобус когда-то и приедет за своими пассажирами. Во всяком случае, бумажное расписание на остановке уже появилось” (“Беларусь 1”, 20.02.2015); “Когда в Сигневичи придёт цивилизация – никто не знает” (ОНТ, 19.02.2015).

Па сутнасці, дзяржаўнае тэлебачанне працуе ў фармаце падвойнай імітацыі - пытаньні паўсталі нібыта сёння, улада іх вырашыць нібыта заўтра.

На “Белсаце” палітычныя акценты і прыярытэты засталіся нязменнымі: вайна в Украіне асвятлялася з праўкраінскіх і антырасейскіх пазыцый, беларуская ўлада разглядалася у крытычна-іранічным стылі. Пры гэтым, апазіцыя ў якасці заўважнай фігуры не прысутнічае ў навінах ніводнага з трох телеканалаў.

Камерцыйная замоўленасць прысутнічала ў двух вымярэннях: промо-ролік крамаў “Евроопт” (ОНТ, 19.02.2015) і рэкляма медыя-прадуктаў ўласнай вытворчасьці (народнае шоу “Я могу”, “Новые голоса для родной страны” на Беларусь 1, сериал “Первая мировая” на ОНТ) у стылі “Проект Белтелерадиокомпании народное шоу "Я могу" обретает с каждым днем все большую популярность у зрителей!” (Беларусь 1, 17.02). Або як прамоцыя ўласных дасягненняў – з нагоды атрымання прэміі ад Міністэрства абароны канал так харэктарызуе сваіх супрацоўнікаў: "Наши репортеры выезжают на полигоны, освещают крупнейшие военные учения и, в принципе, всегда готовы оказаться там, где поистине жарко, чтобы первыми донести зрителю объективную и важную информацию" (“Беларусь 1”, 19.02.2015).

На тыдні маніторынгу на трох тэлеканалах зафіксаваныя парушэнні ўсіх прафесійных стандартаў: балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад меркаванняў, даставернасці, дакладнасці і аператыўнасці ў падачы інфармацыі.

“Тройка лідэраў” у параўнанні з вынікамі папярэдніх маніторынгаў выглядае без сюрпрызаў: у матэрыялах усіх тэлеканалаў прыкладна ў аднолькавай ступені назіраліся брак балансу думак, хібы з паўнатой і даставернасцю інфармацыі, што ішла ў эфір.

Стандарт даставернасці інфармацыі парушаўся ў 73% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, 70% ОНТ і 69% “Беларусь 1”.

Як сведчаць і папярэднія маніторынгі, праблема ўсіх тэлеканалаў заключаецца ў адсутнасці канкрэтнага пазначэння, адкуль/ад каго атрыманая інфармацыя. Значная колькасць паведамленняў мае сваёй крыніцай дэперсаніфікаванага суб’екта - “са словаў мясцовых краязнаўцаў" (пры гэтым увесь час прамаўляе адзін краязнаўца - “Белсат”, 17.02.2015), "такое меркаванне падзяляе частка заходніх эканамістаў", “музыкальные критики сходятся во мнении”, "дабраахвотніцкія батальёны ды іх камандзіры перакананыя” і г.д. Або там, дзе мусіць быць спасылка на крыніцу, з’яўляецца сэнсава пустая моўная канструкцыя - “сначала сообщали (...) сейчас уточнили”, "мала хто разумее", “паводле розных падлікаў” - што ёсць індыкатарам не фактычнай даставернасці, а яе ілюзіі.

Характэрны прыклад: “Свою задолженность Сергей Штода так и не оплатил и громко заявил в Интернете о том, что во всем якобы виноваты недостатки в работе системы и собирался даже, говорят нам уже правоохранители, организовать акцию протеста у здания правительства, что само по себе уже незаконно. Там же, на просторах виртуальных, он говорил и о сумме, которую с него требуют по штрафам – 80 тысяч евро. На самом деле, по официальной информации, сумма, которую необходимо вернуть конкретно этому человеку, - чуть больше 6 с половиной тысяч евро. (...) Парадоксально, что эти же перевозчики, рассказывают транспортники, находясь в рейсе в других странах, за дороги платят исправно. Никаких жалоб и уж тем более, никаких попыток даже намекнуть, что, мол, у вас что-то не так, и долг нужно списать. Почему в своей стране у некоторых кардинально противоположная позиция – наверное, уже вопрос риторический” (“Беларусь 1”, 18.02.2015).

Спецыфічна быў рэалізаваны стандарт даставернасці у сюжэце з асвятленнем забойства імаверна кыргызскага крымінальнага аўтарытэта ў Мінску (Следчы камітэт не пацвярджаў асобу забітага). ОНТ са спасылкай на “оперативников”, якія “вышли на “киргизский след”, паведаміў: “Тело неизвестного было обнаружено в багажнике автомобиля представительского класса во дворе на улице Карла Либкнехта. (...) Убитый мог быть лидером преступной группировки из Кыргызстана. Во всяком случае киргизские издания сообщают, что в МВД страны поступила информация от белорусских спецслужб о гибели Алманбета Анапияева в Минске” (ОНТ, 20.02.2015).

“Белсат” фактычна не робыць дапушчэння па асобе забітага, а падае гэта як факт, але без спасылак на ўцямныя крыніцы: Па інфармацыі шэрагу мэдыяў, адзін з вядомых крымінальных аўтырытэтаў Кыргызстану знойдзены забіты ў адной з менскіх кватэраў”; “Інфармацыя пра гвалтоўную смерць Алманбета Анапіяева абляцела беларускія і кіргізскія медыя. У інтэрнэце з’явіўся здымак брутальна забітага імаверна ў адной з менскіх кватэраў мужчыны, у якім некаторыя журналісты распазналі крымінальнага аўтарытэта”; У Беларусі пакуль афіцыйна не пацвердзілі забойства Анапіяева. Што праўда Генеральная пракуратура і Следчы камітэт увесь дзень рабілі заявы наконт гібелі таямнічай асобы, труп якой днямі знайшлі ў багажніку для базы гародніны ў Менску. Паводле праваахоўнікаў, вядзецца ідэнтыфікацыя забітага. Аднак, паводле звестак у журналісцкіх колах, ён быў аднім з кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў. Што датычыць Анапіяева - гэта імаверна зусім іншае забойства, прычым - у менскай кватэры” (усе цытыты - “Белсат”, 20.02.2015).

Мелі месца і хібы з аўтарызацыяй думак. Як паказвалі і папярэднія маніторынгі, vox populi часта застаецца ананімным. У лепшым выпадку абазначэнне тых, хто прамаўляе ў кадры, вырашаецца праз шыльду “Жыхары Мінска (Гомеля, Віцебска і г.д.)” (“Белсат”), у горшым - “людей волнует” (як у сюжэце “Беларусь 1”, 19.02.2015). На гэтым тыдні на “Белсаце” вышлі ў эфір і два рэпартажы з ананімнымі каментарамі: тэлефонны ад безыменныга прадстаўніка “Рэчыца пласт” (“Белсат”, 16.02.2015) і асобы, што мае невядомае для гледача дачыненне да мясцовых уладаў Лоева (“Белсат”, 17.02.2015). Апошні каментатар быў зьняты ў ракурсе “знізу”, што дае падставы меркаваць аб верагоднасці несанцыянаванай відэафіксацыі. Ні ў першым, ні ў другім выпадку не было тлумачэнняў, чаму каментары пададзеныя менавіта ў такім фармаце.

Стандарт балансу думак праігнараваны ў 72% сюжэтаў тэлеканалаў “Беларусь 1” і “Белсат”. Тэлеканал ОНТ выпусціў ў эфір 69% сюжэтаў з такого кшталту хібамі.

На дзяржаўных каналах заўваецца тэндэнцыя да трансляцыі (пра)уладных галасоў. Фармальнае з’яўленне “народа” ў эфіры “Беларусь 1” (штодзённая рубрыка “Людей волнует”) не прывяла для балансу думак у межах асобна ўзятых сюжэтаў. Таксама дзяржаўным тэлеканалам бракуе меркаванняў экспертаў.

У параўнанні з дзяржаўнымі телеканаламі эфір “Белсату” - месца, дзе гучаць розныя галасы. Іншая справа, што іх камбінацыя ў большасці выпадкаў не выяўляе менавіта балансу думак: культурныя падзеі застаюцца без меркаванняў гледачоў, украінскія - пераважна, без персаніфікаваных экспертаў (пры гэтым, “эксперты каментуюць” практычна кожны сюжэт з Украіны) і г.д. Варта таксама адзначыць вузкае экспертнае кола “Белсату”, а таксама нерэлевантнасць экспертаў тэме: напрыклад, забарону разлікаў у валюце для турфірмаў каментуе журналістка, што спэцыялізуецца ў сферы турызму (пры адсутнасці голасу непасрэдна прадстаўнікоў турфірмаў) (“Белсат”, 17.02.2015).

74% - менавіта такая колькасць сюжэтаў, у якіх назіраюцца хібы з паўнатой інфармацыі, трапілі да гледачоў тэлеканала “Беларусь 1”. На ОНТ гэтая лічба склала – 61%, на “Белсаце” - 58%.

Шматтэмнасць па-ранейшаму застаецца адной з асноўных праблемаў для ўсіх трох телеканалаў, выяўляючыся ў намаганні распавесці сёння тое, што не атрымалася ўчора. Інфармацыйная нагода не распрацоўваецца і не асвятляецца з усіх бакоў, а дапаўняецца за кошт сумежных навінаў (або проста меркаванняў на тэму). Гэта стварае шумавы эфект, можа выкарыстоўвацца як інструмент канструявання ідэалагічна ангажаванага мэсіджу і замінае зразумець, што ўвогуле адбылося.

Добрым прыкладам ёсць сюжэт пра сітуацыю грузаперавознікаў, што атрымалі штрафы, на іх думку, з-за хібаў у працы сістэмы BelToll. Інфармацыяйнай нагодай для “Белсата” стала прэс-канференцыя грузаперавозніка Сяргея Штоды, што выйшаў пасля 15 содняў арышту за намаганні атрымаць амністыю па штрафах. Тэлеканал падае гэтую тэму ў ракурсе змагання з дзяржавай. Матэрыял аднабаковы (прамаўляюць толькі пацярпелыя прадпрымальнікі) і не ўтрымлівае ўдакладненняў пра тое, што прывяло да выпіскі штрафаў у выпадку Сяргея Штоды, хто яшчэ і чаму лічыць іх неабгрунтаванымі (“Белсат”, 18 і 19.02.2015).

“Беларусь 1” 18 лютага (у дзень выхаду Сяргея Штоды з турмы, прэс-канференцыя была прызначаная на 19 лютага) пад шыльдай “Необходимо разобраться” падае тэму з асноўным мэсіджам “BelToll працуе без сбояў, штрафнікі самі вінаватыя, у Еўропе чамусці плацяць і не наракаюць”. Апошнія пры гэтым персаніфікаваныя - Сяргеем Штодам, які, у адрозненне ад службовых асобаў, датычных платных дарог, ніяк асабіста не рэпрэзентаваны ў сюжэце. Фактычна сутнасць канфлікта не раскрытая. Таксама тэлеканал “Беларусь 1” замаўчаў факт адсідкі нязгоднага штрафніка.

Адпаведнасці стандарту аддзялення фактаў ад думак бракуе 61% матэрыялаў ОНТ. Тэлеканал “Беларусь 1” выпрадукаваў за тыдзень 57% сюжэтаў такога кшталту, а “Белсат” – 46%.

Тэндэнцыя захоўваецца: у значнай колькасці матэрыялаў, што выходзяць у эфір вечаровых навінаў на ўсіх трох тэлеканалах, фіксуецца схільнасць журалістаў і вядоўцаў да падмены фактаў меркаваннямі, развагамі, каментарамі. Прыклады:

В подъезде лестница около трех метров в ширину. И что мешает строителям соорудить здесь пандус - пока непонятно. Техрегламенты, видимо, оказываются сильнее здравого смысла” (“Беларусь 1”, 18.02.2015)



"Проблема в том, что фактически одна и та же дорожная организация выступает и заказчиком ремонта, и подрядчиком. То есть сама у себя заказывает и себе же платит. Ну, разве возникнут при таких теплых отношениях проблемы с приемкой дороги?" (“Беларусь 1”, 19.02.2015).

Тема налогов, пожалуй, одна из самых тонких в отношениях государства и бизнеса. Предприниматели не всегда охотно перекладывают деньги из собственного кармана в государственный” (ОНТ, 16.02.2015).

Здоровье - то, что волнует каждого. И чем лечиться, нам не безразлично”, “Задача ученых не совершенствовать чужие формулы, а создавать собственные. И надо сказать, многим это удается” (абедзве цытаты - ОНТ, 20.02.2015).

"Выснова чыноўніка не вытрымлівае крытыкі. Канстытуцыя нашай краіны гарантуе кожнаму грамадзяніну права на годны ўзровень жыцця і няспыннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоваў. Жыццё ж у пастаянным смуродзе наўрад ці можна назваць годным" (“Белсат”, 16.02.2015)

Маленькай сенсацыяй можна лічыць параўнаўча (з папярэднімі паказчыкамі) малую колькасць сюжэтаў, у якіх выявіліся прыкметы парушэння стандарту аддзялення фактаў ад думак, на тэлеканале “Белсат”. Гэта можна патлумачыць больш бесстаронняй падачай навінаў вядучымі (менавіта гэтыя асобы раней не вялі праграмы, якія траплялі пад маніторынг).

Асаблівасцю парушэнняў гэтага стандарту для дзяржаўных каналаў можна назваць фактычную адсутнасць яснага пазначэння межаў думак рэспандэнта і журналіста. Асабліва гэта заўважна ў справаздачных матэрыялаў пра актыўнасць кіраўніка дзяржавы.

Часам каментары журналіста з цяжкасцю паддаюцца якой-кольвек класіфікацыі:

Александр Матяс наблюдал полет совы сквозь биографию” (падводка да сюжэта пра выставу да юбілея Івана Навуменкі) і далей у сюжэце: “Она летит сквозь экспозицию, соединяя прошлое и настоящее. Это не просто символ выставки. Эта «птица мудрости» напоминала Науменко о партизанской молодости в лесах Полесья. Позже уже живая сова стала членом семьи. И, можно сказать, музой” (абедзьве цытаты - ОНТ, 16.02.2015).

Для белорусов Норвегия – так это сегодня за окном. И за каких-то 15 тысяч рублей. На двух уровнях экспозиции музея волнуется Северное море. Из услышанного на вернисаже: «Сейчас оттуда, из-за горизонта, выскочит треска. Вам не показалось?». 35 «нечто» в Минске представил автор, доплывший из Осло” (ОНТ, 20.02.20215).

Парушэнні стандарту дакладнасці інфармацыі назіраліся ў 56% сюжэтаў з вечаровага эфіру тэлеканала ОНТ. На “Беларусь 1” іх было 39%, на “Белсаце” - 34%.

Неадпаведнасць дыскурсыўная і фактычная ёсць, як і раней, асноўнай праблемай у матэрыялах з парушэннем гэтага стандарта.

Некарэктная пабудова фразы, дзеля дасягнення ідэалагічнага эфекту, можа справакаваць апрыёры недакладныя абагульненні:

Как настоящий финансист, сосредоточенный Чакрабарти не был щедр на улыбки. Профессия накладывает отпечаток, но слово не расходится с делом” (“Беларусь 1”, 18.02.2015).



"Нынешний чемпионат мира среди юношей и юниоров – больше чем просто турнир, соревнование объединяет нации" (“Беларусь 1”, 19.02.2015).

Здесь никто не останется голодным (цены на весь ассортимент снижены). Норвежцы берут шашлык и драники, а остальные в принципе не перебирают. Вкусно всё” (ОНТ, 18.02.2015);



"Грузаперавознікі верылі, што ўлады створаныя для таго, каб за кошт іхніх падаткаў абараняць іхную дзейнасць. Таму і спрабавалі гучна заявіць пра сваю праблему. Затрыманнем і зрывам акцыі ўлады хацелі заткнуць рот транспартнікам, але тыя сцвярджаюць, што маўчаць не будуць" (“Белсат”, 19.02.2015) - пры гэтым, грузаперавознік у тым самым сюжэце называе свае дзеянні “мы просім” і жаданнем “быць пачутымі”.

Нельга вызначыць як адпаведныя стандарту дакладнасці тэзы гіпатэтычнага характару, якія ўводзяцца канструкцыямі накшталт “судя по всему”, “кажется”, “падазраюць ІП”, “с этим нельзя не считаться” і да т.п. А таксама цвержанні, якія немагчыма абвергнуць.

Прыклады:

Эксперты уже не первую неделю пытаются среди коробок с бумагами найти хоть какие-то основания для такого острого желания в обход законодательства построить ферму между двумя ветрогенераторами” (“Беларусь 1”, 17.02.2015)

Итоги масштабной реконструкции «Раубичей» впечатляют абсолютно всех. Для спортсменов созданы идеальные условия. В пошаговой доступности здесь гостиницы и рестораны. А трасса по сложности и качеству превзошла многие европейские аналоги” (ОНТ, 16.02.2015)

Ситуацией незамедлительно воспользовались националистически настроенные группировки. При молчаливом согласии властей началось грубое давление на русский язык, в ход пошли лозунги времён небезызвестных Бандеры и Шухевича. Итогом Майдана стало бегство из страны президента Януковича, приход к власти тогдашних лидеров оппозиции, последующие события в Крыму, трагедия в Доме профсоюзов в Одессе, в которой погибли 48 человек, и нынешний военный конфликт на юго-востоке Украины – счёт жертв здесь уже идёт на тысячи” (ОНТ, 18.02.2015)



"Меркаванні адмыслоўцаў, уладальнікаў турыстычных агенстваў пры прыняцці рашэнняў, вядома, ніхто не ўлічваў. І дарма - усе яны як адзін кажуць, што такая захада нашкодзіць не толькі турыстычнаму бізнесу, але і ўсёй эканоміцы краіны" (“Белсат”, 17.02.2015)

"Планавалася гэта кінастужка [“Мы, браты”] у якасці афіцыйнага адказу на фільм польскага рэжысёра "Жыве Беларусь" (“Белсат”, 17.02.2015).

Выпадкі парушэння стандарта аператыўнай падачы інфармацыі мелі месца у 37% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, на “Беларусь 1” - у 26% выпадкаў, на ОНТ - у 11%.

Акрамя культурніцкай хронікі “Белсата”, агляда навінаў замежжа і эканомікі на “Беларусь 1” (“За рубежом” і “В курсе”), якія хранічна парушаюць стандарт аператыўнасці падачы інфармацыі, на гэтым тыдні ў трэндзе былі рэпартажы, якія можна ахарэктызаваць як па-зачасавыя. Праблемы з дарогай у вёсцы Сігневічы (ОНТ, 19.02.2015) і Мінску (“Беларусь 1”, 20.02.2015), з транспартам у Чашніках (“Беларусь 1”, 19.02.2015), захаваннем гістарычнай спадчыны ў Лоеве і забруджаным паветрам у Рэчыцы (“Белсат”, 16 і 17.02.2015 адпаведна) маюць месца ўжо не першы год. З’яўленне гэтых рэпартажаў у сетцы навінавых праграмаў не было абумоўлена нікакай выразнай актуальнай інфармацыйнай нагодай.



Ключавыя грамадска-палітычныя тэмы, пададзеныя каналамі ў матэрыялах з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры)

16 лютага, панядзелак

Галоўная тэма на дзяржаўных каналах – нарада Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях падатковай палітыкі. Сюжэтам, што пабудаваныя на сінхронах кіраўніка дзяржавы і з’яўляюцца фактычна афіцыйнай хронікай, бракуе адпаведнасці стандартам паўнаты і даставеранасці інфарацыі, а таксама балансу думак і аддзялення фактаў ад думак.

На “Белсаце” ключавой тэмай была сытуацыя ва Ўкраіне і вакол яе – прыкметы замоўленасці назіраліся ў сюжэтах пра наступствы перамір’я і санкцыі Еўразвяза супраць Расіі, якія закранулі, у прыватнасці, спевака і дэпутата Іосіфа Кабзона. У матэрыялах зафіксаваныя парушэнні стандартаў паўнаты, даставернасці і дакладнасці інфармацыі, а таксама аддзялення фактаў ад думак. Вядоўца і аўтары сюжэтаў робяць высновы і выказваюць меркаванні, парушаючы стандарт аддзялення фактаў ад думак.

17 лютага, аўторак

Тэма дня на дзяржаўных каналах – адкрыццё чэмпіяната свету па біятлоне сярод юніёраў у Мінску. Сюжэты рэалізаваныя выключна ў кампліментарным ключы, маюць парушэнні стандартаў балансу думак, дакладнасці інфармацыі (на “Беларусь 1” – таксама і паўнаты), абодва рэпартажы ігнаруюць стандарт аддзялення фактаў ад думак.

Тэлеканал “Белсат” звярнуўся да праблемы захавання гістарычнай спадчыны на прыкладзе сітуацыі ў мястэчку Лоеве. У рэпартажы без выразнай інфармацыйнай нагоды фіксуюцца парушэнні стандартаў паўнаты, даставернасці, дакладнасці і аператыўнасці ў падачы інфармацыі, баланса думак. Аўтар рэпартажа выказвае меркаванні, дае ацэнкі.

18 лютага, серада

Першая навіна на тэлеканалах “Беларусь 1” і Онт – візіт кіраўніка ЕБРР. Абодва тэлеканалы вырашылі яго досыць спэцыфічным чынам: спачатку прайшла інфармацыя пра інтэнцыі Аляксандра Лукашэнкі паўдзельнічаць у міратворчым працэсе ва Ўкраіне, што ён агучыў Суме Чакрабарці. Пасля (а на ОНТ праз сюжэт пра гадавіну Майдана) тэлеканалы далі інфармацыю непасрэдна пра сутнасць візыту кіраўніка ЕББР. Матэрыялам была адведзеная значная колькасць эфірнага часу: украінскай тэме 9 хв. 07 с. і 8 хв. 28 с. на “Беларусь 1” і ОНТ адпаведна; тэме візіта - 10 хв. 26 с. і 5 хв. 27 с. на “Беларусь 1” і Онт адпаведна. У сюжэтах дзяржаўных тэлеканалаў назіраліся хібы ў адпаведнасці стандартам балансу думак, паўнаты, даставернасці, дакладнасці, аддзялення фактаў ад думак.

Адна з тэмаў дня “Белсату” – пазіцыя Расіі па Ўкраіне ў зьвязку з ухваленнем Радай бяспекі ААН рэзалюцыі па Ўкраіне, якую ініцыявала Расія. Сюжэт прадукуе адмоўныя канатацыі адносна Расіі. У ім мае месца брак адпаведнасці стандартам даставернасці, дакладнасці і аператыўнасці інфармацыі. Аўтар і вядоўца выказваюць меркаванні, даюць ацэнкі, парушаючы стандарт аддзялення фактаў ад думак.

19 лютага, чацьвер

Асноўная тэма для дзяржаўных каналаў – сустрэча Лукашэнкі з камандным складам Узброеных сілаў напярэдадні 23 лютага, на якой абмяркоўвалася абароназдольнасць краіны. Сюжэты вырашаныя ў фармаце справаздачы з сінхронамі кіраўніка дзяржавы займаюць значную частку эфіра (“Беларусь 1” адвёў гэтай тэме 18 хв. 05 с. , ОНТ – 14 хв. роўна).У матэрыялах зафіксаваныя парушэнні стандартаў паўнаты, даставернасці і дакладнасці, аддзялення фактаў ад думак, няма балансу думак.

Адзін з праблемных матэрыялаў “Белсата” ў гэты дзень – пра хібы працы сістэмы БелТОЛ на прыкладзе грузаперавозніка Сяргея Штоды, які ў барацьбе за амністыю штрафаў адседзеў 15 содняў. У рэпартажы маюцца праблемы з адпаведнасцю стандартам паўнаты, даставернасці, балансу думак, аддзялення фактаў ад думак.

20 лютага, пятніца

Вечаровыя навіны абодвух дзяржаўных тэлеканалаў пачаліся з кароткага паведамлення пра залаты медаль Дар’я Брашко, але асноўнай тэмай сталася нарада па пытаннях перспектываў развіцця беларускай фармацэўтыкі. Сюжэт “Беларусь 1” пабудаваны як справаздача з сінхронамі кіраўніка дзяржавы, на ОНТ - сінхроны з дадаткам элементаў рэпартажу з месца вытворчасці. Акрамя ігнаравання стандартаў балансу думак, у сюжэтах фікусуюцца праблемы з адпаведнасцю стандартам аддзялення фактаў ад думак, паўнаты інфармацыі, яе даставернасці і дакладнасці. Сюжэтам адведзеная значная колькасць эфірнага часу – 9 хв.50 с. на “Беларусь 1” і 7 хв. 50 с. на ОНТ.

“Белсат” у сваю чаргу задаецца пытаннем “На які я крокі гатовы ЕЗ, каб спыніць канфлікт на Данбасе?”. У адмысловым сюжэце з гэтай нагоды ёсць парушэнні стандартаў балансу думак, паўнаты, даставернасці і дакладнасці інфармацыі. Аўтар сюжэту выказвае субъектыўныя цверджанні, дае ацэнкі, робіць высновы.

Замоўчаная тэлеканаламі грамадска важная інфармацыя

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармацыйных агенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.



Каналы

16-20 лютага2015 г.

колькасць замоўчаных тэмаў

«Белсат»

24

«Беларусь 1»

26

ОНТ

29

16 лютага, панядзелак

Лукашэнка прапаноўвае пакінуць падатковыя льготы толькі для прыярытэтных відаў дзейнасці – не было на “Белсаце”.

ЕЗ пашырыў "чорны спіс" для Расіі – не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Міністр замежных спраў Ірана Джавад Зарыф 16—18 лютага наведвае з візітам Беларусь – не было на “Белсаце”.

У Мінску праходзіць форум прадпрымальнікаў- не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Многія прадпрымальнікі заяўляюць, што не змогуць працаваць пасля 1 сакавіка – не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Асуджаны былы рэктар Інстытута культуры Беларусі – не было на ніводным з тэлеканалаў.

17 лютага, аўторак

За год колькасць нерэнтабельных дзяржпрадпрыемстваў у Беларусі вырасла больш чым на чвэрць – не было на ніводным з тэлеканалаў.

"Альтэрнатыва" звярнулася да мінскіх уладаў з просьбай размясціць на сталічных вуліцах шыльды з іх гістарычнымі назвамі – не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Мінюст прапаноўвае забараніць рыэлтарам працаваць з перадаплатай за даванне інфармацыі аб жыллі, якое здаецца – нне было на “Беларусь 1” і “Белсаце”.

Прэс-тур для прадстаўнікоў ўкраінскіх СМІ адбудзецца 17-18 лютага – не было на ОНТ і Белсаце.

Прадстаўнікі бабруйскіх дэмакратычных арганізацый пачалі марафон салідарнасці з Яўгенам Васьковічам – не было на ніводным з тэлеканалаў.

З’явіўся першы сайт у даменнай зоне .бел – не было на тэлеканалах ОНТ і “Белсат”.

Новым кіраўніком камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама прызначаны Павел Лучыновіч – не было на ніводным з тэлеканалаў.

18 лютага, серада

Пастаянны прадстаўнік ПРААН: У Беларусі неабходна больш актыўна абмяркоўваць праблемныя для краіны пытанні правоў чалавека – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Мінпрацы: пытанне пра падвышэнне пенсійнага ўзросту у Беларусі не разглядаецца – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Мінсувязі: Аператары інтэрнэт-месенджараў павінны адлічваць у Беларусь частку прыбытку за свае паслугі – не было на ніводным з тэлеканалаў.

МЗС: Беларусь плануе далучыцца да канвенцыі аб правах інвалідаў у 2015 годзе – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Разраспрацаваная канцэпцыя адзінай беларускай электроннай карты – не было на ОНТ і “Белсаце”.

У 2014 годзе ў Мінску з кватэр выселеныя 14 сем'яў за запазычанасць па жыллёва-камунальных плацяжах – не было на ніводным з тэлеканалаў.

У Мінску ўсё яшчэ не вырашана пытанне з перапрацоўкай утылізаваных батарэек – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Адміністрацыя Маскоўскага раёна забараніла будаўніцтва хостэла ў жылым доме на вуліцы Караля ў Мінску – не было на ніводным з тэлеканалаў.

19 лютага, чацвер

Грузаперавозчыкі маюць намер працягваць патрабаваць адмены штрафаў, якія ўтварыліся з-за збояў у працы сістэмы BelToll – не было на ОНТ. На “Беларусь 1” тэма прагучала ў ракурсе “Платных дараг стане больш”.

Ключавыя для эканомікі прадпрыемствы прадаваць пакуль не плануецца – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі дамогся рэгістрацыі ўласнай вышэйшай навучальнай установы - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Мінгарсуд адмовіў у задавальненні скаргі праваабаронцы Танкачовай на высылку з Беларусі – не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Абаронцы Курапат просяць генпракурора перагледзець іх зварот па факце парушэнняў заканадаўства, звязаных з будаўніцтвам паблізу мемарыяла – не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Павышаная тарыфная стаўка першага разраду – не было на ОНТ і “Белсат”.

20 лютага, пятніца

Лукашэнка патрабуе забяспечыць "насельніцтва даступнымі і якаснымі айчыннымі лекамі" – не было на тэлеканалае “Белсат”.

Генпракурор адмовіўся каментаваць інфармацыю пра забойства ў Мінску кіргізскага крымінальнага аўтарытэта – не было на “Беларусь 1”.

Бюджэт Беларусі на 2015 год можа быць скарэктаваны – не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Кіраўнік МЗС Латвіі Рынкевічс сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі – не было на ОНТ і “Беларусь 1”.

У цэнтры Мінска затрыманы чатыры грамадскія актывісты і фатограф Сяргей Гудзілін – не было на Онт і “Беларусь 1”.

Мінчанка Ганна Трубачова распрацавала праект альтэрнатыўнай школьнай адукацыі – не было на ніводным з тэлеканалаў.

У Гомелі пры невядомых акалічнасцях затрыманы і арыштаваны на 10 сутак грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі – не было на ніводным з тэлеканалаў.

1 За адзінку бралася паведамленне, якое мела пэўна вызначаны пачатак і заканчэнне. Выключэнне складалі дайджэст міжнародных навінаў “За рубежом” і эканамічная праграма “В курсе” (тэлеканал “Беларусь 1), якія складаліся з некалькіх кароткіх паведамленняў – яны лічыліся за адзін матэрыял.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка