Мая Люцынка Намінацыя «Беларусь глазами детей»




Дата канвертавання07.08.2017
Памер37.26 Kb.
Валожынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа”


Мая Люцынка

Намінацыя «Беларусь глазами детей»

Калясінскі Мікалай Валер’евіч,

03.01.2003 г.р.,

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Пяршайскі навучальна-педагагічны

комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”,

8 клас,


Мінская вобласць, Валожынскі раён,

агарагарадок Пяршаі, вул.К.Маркса, 16-а

pershai@volozhin.edu.by

“Мая Люцынка”

Намінацыя «Беларусь глазами детей»

Кіраўнік: Калясінская Ядзвіга Зігмундаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі




Мая Люцынка
Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны…

Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!

В.І.Дунін-Марцінкевіч

Вы ведаеце як пачынаецца раніца, як прачынаецца зямля? А што тут такога скажаце: сонца ўзыходзіць, людзі мітусяцца. Вялікае дзіва – раніца. Усе некуды бягуць, спяшаюцца, нават і не азіраюцца, бо няма калі…

Калі так меркаваць, то і вечар, і ноч, і дзень, і любая пара года ператворыцца ў шэрае і будзённае.

Раніца пачынаецца павольна, ледзь-ледзь. Халадком цягне ад возера ў любую пару года, распазаўзаецца, як вядзьмак, каля ракі туман, а потым, баючыся першых промняў сонца, ператвараецца ў жабрака, у вечнападзёртых лахманах. І па-маленьку рвецца на шматкі і ўрэшце рэшт знікае на дне ракі.

Мая рака невялікая, неглыбокая і нешырокая. Мая Люцынка. Па яе берагах хадзіў мой прапрадзед Фларыян і прадзед Ян, і дзед Зыгмунт, яе плынню любаваўся В.І.Дунін-Марцінкевіч:

З ганка ступіш і бачыш – лес воддаль, яліны…

Дзеліць лес напалам стужка сіняй Люцыны…

Мая Люцынка, малая і непрыкметная, пераліваючыся па каменьчыках, нясе сваю ваду ў Іслач. Праўда, у 70-ыя гады 20-га стагоддзя выраўнялі яе берагі, прымусілі быць канавай, але яна плыве. Растапталіся берагі канавы, зараслі выраўненыя берагі лазовымі кустамі, новыя “меліяратары” перакрываюць яе плацінамі, але яна плыве і як многа гадоў назад упадае ў Іслач.

Змяняюцца поры года, адлятаюць птушкамі ў небыццё жыхары маёй вёскі, а яна плыве, а яна пераліваецца.

Самая старэйшая жыхарка Люцінкі - мая бабуля Ядвіга Іванаўна Кужоўнік (Лісоўская). Нарадзілася ў Вербную надзелю на хутары. Гэтай вясной ёй будзе 83гады. З маленства чуў аповеды пра дунінскіх паненак, якія вучылі дзяцей мясцовых жыхароў чытаць і пісаць па-польску, рыхтавалі да першай споведзі. Называе і панскіх дзяцей, якія не вучыліся асобна, а вучыліся разам з імі (мясцовымі дзецьмі). Разам бавілі час: гулялі ў пёры ды каменьчыкі.

Бывае сяду і задумаюся: можа, не проста так пачала існаваць гэтая школка, можа, месца ў нас такое спецыфічнае. Можа, гэта космас, можа, вера. Можа, кожная сцяжыначка помніць крокі першых манахаў- езуітаў, якія тут пасяліліся. Езуіцкі кляштар стаяў яшчэ ў 17-ым стагоддзі на маёй малой радзіме. Існавала езуіцкая школа. Ды ў час вайны са шведамі зруйнавалі той кляштар, а манахаў забілі адзіна за тое, што не падзяліліся скарбамі. Кажуць, ляжаць тыя скарбы разам з манахамі глыбока ў зямлі, так ніхто і не знайшоў, а можа не тое шукалі? Хіба можна зруйнаваць веру, зруйнаваць чалавечнасць, зруйнаваць духоўнасць. Вера ў Бога, у вышэйшы Суд, а ўсё астатняе на гэтай зямлі - адна мітусня. У нас нават і бліжэйшая вёска называецца Мішаны, але калі я захапіўся тапанімікай роднага краю высветліў цікавы факт: вёска раней мела іншае найменне “Мнішаны”, і назва паходзіць ад слова “мнішак” (манах). Кажуць, даўным-даўно гадоў з 300 назад жыў тут манах-адшэльнік, жыў скаромна, адно толькі маліўся Богу і славіў яго адзіна за тое, што дараваў жыццё на зямлі і магчымасць любавацца краявідамі, хадзіць па зямлі басанож. Там дзе стаяў скіт манаха, з цягам часу пасяліліся людзі. З цягам часу літара “н” страцілася. У час другой сусветнай вайны жыхароў вёскі Мішаны палілі тры разы, у розных пабудовах: то ў свіране, то ў школе, то ў млыне. Казалі, што, пэўна, манах той заслужыў перад богам – намоленае месца – засталася жыць вёска, не ўсіх фашысты спалілі. Жыве вёска.

Мая Люцынка… Ад’ехаўшыся, я сумую па дунінскіх клёнах, па бэзе, што вясною сваім пахам дурманіць усю ваколіцу. Маю надзею, што мая вёсачка не згіне, бо кожную вясну вяртаецца на буслаўку люцінскі бусел, бо ў маёй вёсачцы невялічкай неперспектыўнай нараджаюцца дзеткі. Жыве вуліца. ”Разносіць” яе цяпер будуць Ванька ды Нюта, Ксюха ды Шурка, Андруха ды Дзімося.



Маю надзею, што і яны, калі падрастуць, зацікавяцца гісторыяй маёй вёскі. Будуць помніць і ганарыцца ўсімі, хто жыў на люцінскай зямлі. Усвядомяць, што найдаражэйшы скарб – скарб духоўны, што будуць ганарыцца тым, што яны з Люцінкі. Нехта з іх абавязкова захоча стаць настаўнікам, каб сеяць разумнае, добрае, вечнае, як робяць гэта мае родныя цёткі і мама. Нехта з іх абавязкова скажа: “Я люблю сваю Радзіму,свой народ. Няхай вечна плыве мая рака Люцынка, коціцца сівы туман, а зямлю будзіць плуг аратага і зялёная-зялёная рунь.”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка