Медыятэкст як сродак фарміравання станоўчай матывацыі вучняў




Дата канвертавання01.11.2018
Памер313.57 Kb.
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ

АРШАНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА


ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №20 Г. ОРШЫ»



ВОПЫТ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ



МЕДЫЯТЭКСТ

ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ СТАНОЎЧАЙ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ

ДА ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ВА ЎМОВАХ ДАПРОФІЛЬНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ

(У СІСТЭМЕ РАБОТЫ НАСТАЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ –

НАСТАЎНІК БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ – КЛАСНЫ КІРАЎНІК)

ПАНКРАТАВА АЛЕНА ЯЎГЕНЬЕЎНА

НАСТАЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

І ЛІТАРАТУРЫ

МАБ. ТЭЛ.: (8 029) 5132220

e-mail: www.school20.goroo-orsha.by.

ОРША, 2017

Анатацыя

У ходзе абагульнення педагагічнага вопыту па тэме «Медыятэкст як сродак фарміравання станоўчай матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі (у сістэме работы настаўнік беларускай мовы – настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік)» абазначана праблема фарміравання станоўчай матывацыі сучаснага пакалення падлеткаў да вывучэння беларускай мовы і даказана яе актуальнасць для педагагічнай сістэмы ва ўмовах профільнага навучання.

Для вырашэння праблемы апісана інавацыйная мадэль фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі шляхам скарыстання работы з медыятэкстам як формай вучэбнай дзейнасці ў сістэме работы настаўнік беларускай мовы – настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік.

Тэхналагічнасць вопыту прастаўлена праз апісанне



  • паслядоўнасці дзеянняў пры рабоце з медыятэкстам як формай вучэбнай дзейнасці пры навучанні беларускай мове;

  • форм скарыстання работы з медыятэкстам на розных этапах урока;

  • сістэмнасці скарыстання медыятэксту ў адпаведнасці з відамі маўленчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы ў V-IX класах,

  • спосабаў інтэграцыі беларускамоўных медыятэкстаў у адукацыйны працэс з мэтай іх актуалізацыі і пашырэння сферы практычнага ўжывання беларускай мовы.

Апісаныя формы вучэбнай работы абаснаваны і прыстасаваны да рэальных умоў арганізацыі сучаснага адукацыйнага працэсу.

У ходзе абагульнення педагагічнага вопыту даказана яго эфектыўнасць і практычная значнасць, таму яго распаўсюджванне будзе спрыяць павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці і асобаснаму развіццю педагогаў, зацікаўленых у фарміраванні ў сваіх вучняў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі.


Медыятэкст

як сродак фарміравання станоўчай матывацыі вучняў

да вывучэння беларускай мовы

ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі

(у сістэме работы настаўнік беларускай мовы – настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік)



Актуальнасць і навізна вопыту

Адным з кірункаў развіцця сучаснай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўвядзенне профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі з 2013/2014 навучальнага года.

Ва ўмовах профільнага навучання асабліва востра выявілася праблема матывацыі школьнікаў да вывучэння беларускай мовы. На практычным узроўні гэтая педагагічная праблема выяўляецца ў адсутнасці вучняў, жадаючых вывучаць беларускую мову на паглыбленым узроўні на ІІІ ступені сярэдняй адукацыі (дадатак Б.5).

Дадзеная праблема нараджае актуальнасць стварэння эфектыўнай сістэмы работы па фарміраванні станоўчай матывацыі школьнікаў да вывучэння беларускай мовы ў рамках дапрофільнай падрыхтоўкі.

Вырашаючы задачу, як сфарміраваць станоўчую матывацыю да вывучэння беларускай мовы ў сучаснага «лічбавага» пакалення, я прыйшла да высновы, што метады навучання павінны быць цікавымі перш за ўсё самім вучням, быць актуальнымі для іх інтэлектуальных запытаў, адпавядаць і ўзроставым асаблівасцям вучняў, і патрэбам часу.

Актуальнасць абранага мной кірунку работы абумоўлена супярэчнасцямі, якія маюць месца ў сучаснай адукацыйнай практыцы:



  • паміж фактам прызнання беларускай мовы тытульнай мовай нацыі і адсутнасцю вучняў, гатовых вывучаць яе на паглыбленым узроўні;

  • паміж штодзённымі зносінамі вучняў у сацсетках і ўжываннем беларускай мовы выключна на вучэбных занятках;

  • паміж высокім адукацыйным патэнцыялам медыярэсурсаў і недастатковай распрацаванасцю пытання іх эфектыўнага скарыстання як сродку навучання беларускай мове;

  • паміж фактам распаўсюджанай пісьмовай медыякамунікацыі вучняў праз сацсеткі і традыцыйныя формы пісьмовых работ у сшытках на ўроках беларускай мовы.

Зыходзячы з вышэйсказанага, рашэнне праблемы матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі я ўбачыла

1. у скарыстанні магчымасцей медыярэсурсаў для навучання навучаннябеларускай мове,

2. у пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы праз яе інтэграцыю ў сістэму вучэбна-выхаваўчай работы.

Улічваючы захопленасць вучняў пастамі ў сацсетках, у тым ліку ў форме фотаздымкаў, сэлфі, відэа і невялікіх тэкстаў, кіруючыся падыходам эфектыўнага скарыстання сучаснага адукацыйнага асяроддзя [5,11], магчымасці медыярэсурсаў я скарыстоўвала праз стварэнне беларускамоўных медыятэкстаў у якасці вучэбнай маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па беларускай мове.

Прааналізаваўшы інструктыўна-метадычную дакументацыю, кіруючыся патрабаваннем камунікатыўна-дзейнаснага падыходу пры навучанні, пашырыць сферу практычнага выкарыстання беларускай мовы я палічыла мэтазгодным праз яе інтэграцыю ў сістэму работы настаўнік беларускай мовы – настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік. Пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў вучэбна-выхаваўчым працэсе дало мне магчымасць забяспечыць беларускамоўную камунікацыю вучняў у розных маўленчых сітуацыях праз стварэнне беларускамоўнага

адукацыйнага асяроддзя, што спрыяла павышэнню іх матывацыі да вывучэння беларускай мовы.

Дадзены метад паспрыяў павышэнню станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы за кошт уліку ўзроставых асаблівасцей вучняў, іх імкнення да скарыстання ў вучэбным працэсе інфармацыйных тэхналогій і скарыстання беларускай мовы ў займальнай практычнай дзейнасці.

Такім чынам, навізну майго вопыту можна прадставіць наступным чынам: для фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі ў якасці формы вучэбнай дзейнасці я прапаную вучням стварэнне беларускамоўных медыятэкстаў, якія ў сваю чаргу інтэгруюцца ў адукацыйны працэс з мэтай пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы.



Малюнак 1. – Мадэль скарыстання медыятэксту ў сістэме работы настаўнік беларускай мовы – настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік


Мэта вопыту

Фарміраванне станоўчай матывацыі вучняў V-ІXкласаў да вывучэння беларускай мовы сродкамі стварэння беларускамоўных медыятэкстаў і іх інтэграцыі ў адукацыйны працэс.



Задачы

Выпрацаваць паслядоўнасць дзеянняў пры рабоце з медыятэкстам як формай вучэбнай дзейнасці пры навучанні беларускай мове;

стварыць і рэалізаваць сістэму эфектыўнага скарыстання работы з медыятэкстам на ўроках беларускай мовы ў V-ІX класах;

інтэграваць беларускамоўныя медыятэксты ў працэс выкладання беларускай літаратуры і выхаваўчую работу з мэтай актуалізацыі і пашырэння сферы практычнага ўжывання беларускай мовы.



Этапы работы над вопытам

Вопыт фарміраваўся на працягу 7 год у працэсе выкладання беларускай мовы ў V-XІ класах.

З 2011 по 2014 гг. – мадэляванне сістэмы работы з медыятэкстамі.

2012-2017 гг. – апрабацыя мадэлі.

2016-2017 гг. – аналіз выніковасці, абагульненне вопыту.

Вядучая ідэя

Стварэнне беларускамоўных медыятэкстаў у якасці практыкаарыентаванай вучэбнай дзейнасці і іх актуалізацыя ў сістэме работы настаўнік беларускай мовы – настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік дазваляе забяспечыць павышэнне ўзроўню станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі.



Навукова-метадычнае абгрунтаванне

Апісваючы вопыт педагагічнай дзейнасці, сыходжу з таго, што фактар матывацыі для паспяховай вучобы мацней, чым фактар інтэлекту. Усведамленне высокай значнасці матыву пры навучанні беларускай мове і скарыстанне прынцыпу матывацыйнага забеспячэння навучальнага працэсу сфарміравалася ў мяне пад уплывам навуковых прац І.П. Падласага па тэорыі матывацыі навучання. Сярод разнастайных матываў вучэння вучоны выдзяляе знешнія і ўнутраныя матывы. Мой педагагічны вопыт прадугледжвае фарміраванне унутранага матыву (жадання да вывучэння беларускай мовы), сутнасць якога ў тым, каб супадаць з мэтай вучэбнай дзейнасці па дадзеным вучэбным прадмеце. Гэта задача рэалізуецца мной праз спецыфічную арганізацыю ўмоў вучэбнага працэсу, пры якім авалоданне зместам вучэбнага прадмета «Беларуская мова» праз стварэнне медыятэксту выступае адначасова і матывам, і мэтай вучэбнай дзейнасці.



Абраны мной метад стварэння медыятэкстаў як формы вучэбнай дзейнасці грунтуецца на эфектыўных прыёмах фарміравання станоўчай матывацыі да навучання, сфармуляваных І.П. Падласым [10], якія вымагаюць ад вучняў:

  • актуалізаваць вучэбны матэрыял,

  • рэцэнзаваць адказы таварышаў,

  • ацэньваць адказы і пісьмовыя работы таварышаў,

  • самастойна выбіраць пасільныя заданні,

  • знаходзіць крэатыўныя рашэнні пазнаваўчых задач,

  • ствараць сітуацыі аналізу асабістых пазнавальных і практычных дзеянняў.

Аўтарская методыка дыягностыкі накіраванасці вучэбнай матывацыі доктара псіхалагічных навук прафесара Т.Д. Дубавіцкай дазволіла прасачыць эфектыўнасць дадзеных прыёмаў пры фарміраванні і вызначэнні нізкага, сярэдняга і высокага ўзроўняў унутранай матывацыі вучняў V-IX класаў да вывучэння беларускай мовы [3].

Тэарэтычную аснову прапанаванай сістэмы работы таксама склалі працы вучоных па тэорыі асобасна-дзейнаснага падыходу да навучання (Л.С. Выгоцкі, П.Я. Гальперын), па тэорыі тэхналагізацыі навучання (І.Я. Лернер, М.І. Запрудскі, С.С. Кашлеў), па тэорыі медыяадукацыі (Л.Д. Глазырына, С.І. Колбышава, Я. Е. Столбава, А.В. Фёдараў).


Апісанне сутнасці вопыту

Паводле А. В. Фёдарава, медыятэкст – гэта тэкст любога медыйнага выгляду і жанру, праз які ажыццяўляюцца маўленчыя зносіны ў сферы масавых камунікацый: радыё, сетка інтэрнэт, тэлебачанне, відэа, мабільныя тэлефоны і г.д. [14]. Да прыкладу, вучнёўскі тэкст-разважанне па тэме «Асоба аўтара ў песнях на словы Ніла Гілевіча» трансфармуецца ў медыятэкст, калі ён

  • публікуецца ў СМІ (сацсетцы адпаведнага напрамку з адпаведнай чытацкай аўдыторыяй),

  • да тэксту дадаецца фотаздымак Ніла Гілевіча,

  • да тэксту дадаюцца аўдыязапісы песень на словы Ніла Гілевіча (дадатак В.1).

У працэсе рэалізацыі педагагічнага вопыту была выпрацавана наступная паслядоўнасць дзеянняў пры рабоце з медыятэкстам як формай вучэбнай дзейнасці:

  1. Азнаямленне вучняў з асаблівасцямі тэксту пэўнага стылю (тыпу, жанру) на ўроку беларускай мовы, на якім прадугледжаны пэўныя формы творчай маўленчай дзейнасці (пераклад, сачыненне, вуснае выказванне і г.д.).

  2. Пастаноўка задачы стварэння будучага медыятэксту ў адпаведнасці з тэмай і мэтай праграмнага вучэбнага матэрыялу па беларускай мове з улікам яго будучай актуалізацыі ў адукацыйны працэс.

  3. Вызначэнне мэтавай аўдыторыі медыятэксту (аднакласнікі, вучні малодшых класаў, бацькі, настаўнікі, інтэрнэт-супольнасць і г.д.).

  4. Вызначэнне тэмы, зместу, сэнсавай накіраванасці, загалоўка медыятэксту.

  5. Выбар каналу распаўсюджвання медыятэксту (друк або інтэрнэт):

  • класная газета,

  • школьнаявыстава,

  • анлайн-конкурс,

  • сайт школы (рубрыка «Навіны» ці «Адукацыйны рэсурс» і інш. ),

  • стужка навін ў сацсетцы,

  • канал YouTube і г.д.

Для папулярызацыі беларускамоўных вучнёўскіх медыятэкстаў мной была створана электронная пляцоўка ў сацсетцы 'Вкантакце' ў форме сеткавай беларускамоўнай суполкі з першапачатковай назвай «Шалёны шосты», прызначэннем якой стала трансляванне і рэфлексія падзей школьнага і пазашкольнага жыцця класнага калектыва. Суполка дзейнічае ўжо пяты год і налічвае 60 удзельнікаў, сярод якіх не толькі вучні класнага калектыва, але і іх законныя прадстаўнікі, знаёмыя, сябры, сваякі, некаторыя настаўнікі-прадметнікі. Дадзены факт дазваляе весці гаворку пра стварэнне беларускамоўнага адукацыйнага асяроддзя, што вельмі актуальна ва ўмовах сучасных педагагічных тэндэнцый і апрабуецца ў рамках рэспубліканскага адукацыйнага эксперымента, адной з пляцовак якога з’яўляецца УА «Сярэдняя школа № 20» і вучні класнага калектыва, у якім я выкладаю беларускую мову і літаратуру і з’яўляюся класным кіраўніком [9–А].

Стварэнне электроннай пляцоўкі «Шалёны дзявяты» дазволіла мне вырашыць задачы



  • размяшчэння вучнёўскіх медыятэкстаў,

  • стварэння ўмоў для актуалізацыі вучнёўскіх медыятэкстаў,

  • фарміравання чытацкай і, адпаведна, своеасаблівай экспертнай (ацэначнай) аўдыторыі,

  • ацэньвання і самаацэньвання ўзроўню чытабельнасці медыятэкстаў.

Пра матывацыйны эфект створанай суполкі сведчаць 47 размешчаных ў ёй за 4 гады беларускамоўных медыятэкстаў розных жанраў [7–А].

  1. Выбар жанру медыятэксту ў адпаведнасці з навучальнай або выхаваўчай тэмай (разважанне, нататка, інтэрв’ю, паведамленне і г.д.), тыпу ў адпаведнасці з мэтай тэксту (інфармацыйны, рэкламны, мастацка-публіцыстычны) і формы ў адпаведнасці з каналам распаўсюджвання медыятэксту (відэаролік, газета, фотавыстава, візуальная нататка, прэзентацыя і г.д.).

  2. Работа над мовай і структурай тэксту ў адпаведнасці з яго стылістычнай прыналежнасцю і сферай выкарыстання.

  3. Падбор медыяматэрыялу (відэа, ілюстрацый, музыкі, фотаздымкаў) у адпаведнасці са зместам, задачамі і мэтавай аўдыторыяй медыятэксту.

  4. Публікацыя (дэманстрацыя) медыятэксту.

  5. Інтэграцыя медыятэксту ў пазакласную дзейнасць па беларускай мове або ў працэс выкладання беларускай літаратуры ці выхаваўчую работу.

Такім чынам, стварэнне вучнямі медыятэкстаў на аснове тэарэтычных ведаў па арфаэпіі, словаўтварэнні, лексіцы, граматыцы, арфаграфіі, стылістыцы беларускай мовы выконвае асноўную задачу выкладання беларускай мовы – навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці [5] – у матываванай форме.

Эфект фарміравання станоўчай матывацыі пры стварэнні медыятэксту дасягаецца за кошт наступных яго пераваг над традыцыйным тэкстам:



  • праз візуалізацыю тэкст становіцца больш чытабельным, пазнавальным, запамінальным;

  • аўтар мае магчымасць прадставіць свой тэкст не толькі на ацэнку настаўніка, але і шырокай чытацкай аўдыторыі,

  • аўтар мае магчымасць быць ацэненым (прызнаным) не адзін раз настаўнікам, а шмат разоў праз сістэму лайкаў,

  • чытацкая аўдыторыя мае магчымасць бачыць аўтара тэксту праз аватар.

Дадзеныя магчымасці медыятэксту тлумачаць эфект матывацыі да скарыстання беларускай мовы ў межах майго педагагічнага вопыту: для медыятэкстаў, створаных вучнямі на беларускай мове, апошняй кропкай становіцца не рабочы стол настаўніка, а бязмежная прастора масавай камунікацыі, на суд якой выносіцца творчы прадукт вучня.

У працэсе рэалізацыі вопыту мной была створана сістэма эфектыўнага скарыстання работы з медыятэкстам на ўроках беларускай мовы ў V-ІX класах, якая рэалізоўвалася праз вызначэнне аптымальных ўмоў работы з медыятэкстам на розных этапах урока.

Да прыкладу, медыятэкст «З чаго пачынаецца Радзіма?» (дадатак В.2), створаны ў рамках задання скласці спіс назваў мясцовасці, створаны вучнямі ў V класе як вынік вучэбнай дзейнасці, скарыстоўваецца мной на этапе актуалізацыі ведаў у VIII класе пры напісанні сачынення-апісання мясцовасці.

На этапе тлумачэння новай тэмы медыятэкст скарыстоўваю як прыклад вучнёўскай работы, што дазваляе павялічваць інфармацыйную плотнасць урока за кошт візуалізацыі і актуалізацыі новага вучэбнага матэрыялу. Да прыкладу, пры тлумачэнні структуры тэкстаў-разважанняў публіцыстычнага стылю ў IX класе скарыстоўваю прэзентацыі да вусных выказванняў на тэму «Мой кумір» (дадатак В.3), створаныя ў якасці дамашняга задання вучнямі папярэдняга выпуску.

На этапе замацавання новай тэмы прапаную вучням скласці ў адпаведнасці з мэтай урока такі тэкст, з якога можна было б зрабіць яркі і цікавы медыятэкст у якасці індывідуальнага дамашняга задання. Да прыкладу, пры вывучэнні нататкі як жанру ў IX класе прапаную вучням на заключным этапе ўрока скласці нататку на тэму школьнага жыцця, якую пазней можна дапоўніць малюнкамі, фотаздымкамі, музычным суправаджэннем. Абавязковым дамашнім заданнем у дадзеным выпадку з’яўляецца дапрацаваць нататку ў рабочым сшытку. Творчым варыянтам дамашняга задання на гэтую тэму з’яўляецца стварэнне на аснове нататкі медыянататкі з размяшчэннем яе ў медыяпрасторы (дадатак В.4).

Мой вопыт грунтуецца на сістэмным падыходзе да скарыстання работы з медыятэкстам на ўроках беларускай мовы ў V-ІX класах, пры якім ён становіцца практыкаарыентаванай формай дзейнасці пры вывучэнні тэм, скіраваных на работу з тэкстамі розных стыляў, тыпаў і жанраў. Сціслы варыянт практычнага ўвасаблення мадэлі работы з медыятэкстам прадстаўлены ў наступнай табліцы.

Табліца 1. – Скарыстанне медыятэкстаў як форм вучэбнай дзейнасці ў адпаведнасці з відамі маўленчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы




Тэма ўрока

(раздзела) беларускай мовы



Від маўленчай дзейнасці

на ўроку ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай



Прыклад медыятэксту


V клас

Лексіка

Складанне спісаў назваў мясцовасці

Слайд-шоу «З чаго пачынаецца Радзіма?» (Дадатак В.2)

VI клас

Дзеяслоў

Падрыхтоўка вусных і пісьмовых віншаванняў

Сяброўскае медыявіншаванне праз сацсетку (Дадатак В.5)

VII

клас


Дзее-прыметнік

Пераклад на беларускую мову тэксту-апісання мясцовасці


Медыязамалёўкі «Аршанскае гарадзішча», «Смаляны. Падземны храм», «Куцеінскі Богаяўленскі манастыр» і інш. размяшчаны ў суполцы сацсеткі (Дадатак В.6)




Прыназоўнік

Напісанне нататкі ў газету

Стварэнне медыянататкі «Салдат Вялікай Перамогі» (Дадатак В.7)

VIII клас

Просты сказ

Падрыхтоўка паведамлення на маральна-этычную тэму

Медыяпаведамленне пра дзейнасць валанцёрскай групы з размешчэннем у суполцы сацсеткі

(Дадатак В.8)



Паглыбленне паняцця пра апісанне як тып маўлення

Водгук на празаічны або вершаваны твор

Медыяводгук «Пра што твор Якуба Коласа «Хмарка?» размешчаны ў суполцы сацсеткі

(Дадатак В.9)



Двух-састаўныя сказы

Пераказ зместу кінафільмаў, урыўкаў з мастацкіх твораў

Медыяанонс мастацкага фільма «Ён дракон» (Дадатак В.10)

Сказы са звароткамі

Напісанне віншаванняў, афіцыйных пісьмаў і сяброўскіх лістоў

Афіцыйнае медыявіншаванне (Дадатак В.11)

Дзелавая электронная перапіска з настаўнікамі, сучаснымі паэтамі

(Дадатак В. 12)



Медыяаб’ява-сяброўскае запрашэнне (Дадатак В.13)

ІХ клас


Складаны сказ: будова, значэнне, ужыванне

Аналіз тэкстаў-разважанняў публіцыстычнага стылю

Відэакалаж «Прафесія маёй мары» (Дадатак В.14)

Відэаролік-даследаванне «Мая будучая прафесія – праграміст»

(Дадатак В.15)



Складана-

залежны сказ



Аналіз нататкі як жанру публіцыстычнага стылю

Медыянататка «Паці ў нашай хаце» паводле правядзення абраду калядавання (Дадатак В.16)

Складана-

залежны сказ



Аналіз інтэрв’ю як жанру публіцыстычнага стылю

Відэазапіс інтэрв’ю з удзельнікамі школьнага свята (вучнямі, бацькамі, настаўнікамі), прысвечанага Дню роднай мовы

(Дадатак В.17)



Складана-

залежны сказ



Аналіз рэпартажу як жанру публіцыстычнага стылю

Відэарэпартаж з пазакласнага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю Янкі Сіпакова з размяшчэннем на школьным сайце

(Дадатак В.18)



Складаны сказ з рознымі відамі сувязі

Аналіз біяграфій беларускіх пісьменнікаў

Конкурснае медыяразважанне «Асоба паэта ў песнях на словы Ніла Гілевіча» ў рамках угодкаў паэта (Дадатак В.2)

Вялікае значэнне для фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі мае не толькі работа над стварэннем медыятэксту, але і яго актуалізацыя, магчымая пры ўмове інтэграцыі медыятэксту ў адукацыйны працэс.

Ва ўмовах свайго педагагічнага вопыту я палічыла гэта магчымым праз скарыстанне медыятэкстаў


  • на ўроках беларускай літаратуры,

  • у выхаваўчай рабоце.

Ва ўрокі беларускай літаратуры часцей за ўсё я інтэгрую медыятэксты, створаныя ў рамках развіцця такой формы маўленчай дзейнасці, як водгук на літаратурны твор (Дадатак В. 9) або пераказ зместу кінафільмаў (Дадатак В.10), урыўкаў з мастацкіх твораў, радыё- і тэлеперадач, прадугледжаныя ў VIII класе. Для актуалізацыі медыятэкстаў па дадзенай тэме я скарыстоўваю іх на ўроках пазакласнага чытання па літаратуры.

Таксама беларускамоўныя медыятэксты публіцыстычнага стылю актыўна інтэгруюцца мной у даследчую дзейнасць вучняў па беларускай літаратуры, якая вымагае ствараць такія тэксты не толькі ў пісьмовай форме, але і практыкавацца ў вусным маўленні [6-А].

Пры вывучэнні твораў сучаснай літаратуры такая форма маўленчай дзейнасці, як напісанне дзелавога ліста, прадугледжаная ў VІІІ класе пры вывучэнні тэмы «Сказы са звароткамі», актуалізуецца праз дзелавую перапіску з пісьменнікамі, якія зарэгістраваны ў сацсетцы (дадатак В.12).

Актуалізацыя медыятэксту праз выхаваўчую работу спрыяе ўдасканаленню адукацыйнай прасторы і пашырэннню сферы практычнага ўжывання беларускай мовы. Выхаваўчая работа пабудавана мной такім чынам, што з’яўляецца працягам і арганічным вынікам урокаў беларускай мовы. Гэта дасягаецца праз стварэнне вучнямі медыятэкстаў паводле



  • пазакласных мерапрыемстваў (медыянататка «Рыцарскі турнір» дадатак В.19),

  • цікавых урокаў (медыянататка «Урок літаратуры ў музеі» дадатак В.20),

  • класных гадзін, бацькоўскіх сходаў (медыянататка «Бацькоўскі сход

праводзім самі» (дадатак В.21),

  • экскурсій (медыянататка «Белы Ковель» дадатак В.22),

  • іншых асабістых уражанняў (медыянататка «Мой першы чэмпіянат свету» дадатак В.23).

Прыкладам актуалізацыі створанага ў рамках урока беларускай мовы медыятэксту ў выхаваўчым працэсе можа паслужыць работа з тэкстам тыпу разважанне:

  1. у якасці дамашняга задання да ўрока, прысвечанага аналізу тэкстаў-разважанняў публіцыстычнага стылю, прадугледжанага ў ІХ класе па раздзеле «Складаны сказ: будова, значэнне, ужыванне», вучні рыхтавалі вусныя выказванні-разважанні публіцыстычнага стылю на тэму «Прафесія маёй мары» з ужываннем складаных сказаў;

  2. на ўроку ажыццяўляўся аналіз ужытых складаных сказаў, аналіз разважанняў як жанру, рабіўся відэазапіс вусных выказванняў;

  3. на аснове дадзенага відэаматэрыялу быў створаны аднайменны відэаролік;

  4. відэаролік скарыстаны ў якасці нагляднасці на профарыентацыйнай класнай гадзіне і на бацькоўскім сходзе, прысвечаным профарыентацыі вучняў класнага калектыва [8–A];

  5. фільм выкладзены на канал YouTube і суполку сацсеткі для публічнага прагляду (дадатак В.14).

Інтэграцыя медыятэкстаў, створаных у рамках вучэбнай праграмы па беларускай мове, у працэс выкладання беларускай літаратуры і ў выхаваўчую работу дазваляе ўзмацніць эфект фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі праз

  • пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы ў нестандартных для вучняў сітуацыях,

  • папулярызацыю беларускай мовы сродкамі медыятэкстаўу сацсетцы,

  • адкрытую інфармацыю аб дасягнутых выніках,

  • сучасныя формы абуджэння і фарміравання пазнавальных інтарэсаў,

  • вырашэнне пэўных актуальных для вучняў праблем сродкамі вучэбнага прадмета «Беларуская мова»

  • жывую і цікавую арганізацыю навучальнага працэсу,

  • актыўнасць і самастойнасць навучэнцаў,

  • даследчую дзейнасць,

  • стварэнне ўмоў для праяўлення здольнасцяў вучняў.

Эфект матывацыі ў дадзеным выпадку таксама грунтуецца і на тым, што стварэнне медыятэкстаў настолькі захоплівае, што дадзены працэс вучні наогул вучэбнай дзейнасцю не лічаць праз займальнасць і нязмушанасць. Але пры гэтым эфектыўна навучаюцца.

Такім чынам, у працэсе рэалізацыі педагагічнага вопыту была выпрацавана паслядоўнасць стварэння медыятэксту, вызначаны эфектыўныя ўмовы скарыстання медыятэксту на уроках беларускай мовы, спосабы інтэграцыі медыятэксту ў пазаўрочную дзейнасць па беларускай мове, у працэс вывучэння беларускай літаратуры і ў выхаваўчую работу настаўніка з мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі.



Рэзультатыўнасць

Вынікам скарыстання работы з беларускамоўным медыятэкстам як формай вучэбнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы ў сістэме работы настаўнік беларускай мовы – настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік стала павышэнне ўзроўню станоўчай унутранай матывацыі да вывучэння беларускай мовы вучняў класнага калектыва, у якім я выкладала беларускую мову, беларускую літаратуру і з’яўлялася класным кіраўніком з 2012 па 2017 год (адпаведна V «Б» – IX «Б» класы).

Павышэнне ўзроўню станоўчай унутранай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ў дадзеным класным калектыве пацверджана вынікамі маніторынгу на аснове дыягнастычнага матэрыялу, уключанага ў анкету даследавання прадметнай матывацыі па Дубавіцкай Т.Д. (дадатак А). Даследаванне праводзілася ў V, VІІ і IX класах сярод вучняў класнага калектыва і паказала, што за 5 год колькасць вучняў з нізкім узроўнем матывацыі да вывучэння беларускай мовы ў дадзеным калектыве знізілася на 17%, колькасць вучняў з высокім узроўнем станоўчай матывацыі павялічылася на 35% (дадатак Б.1).

Якасным паказчыкам павышэння ўзроўню станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы з’яўляюцца станоўчая дынаміка сярэдняга бала ў вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» на працягу 5 год (дадатак  Б.2) і высокі ўзровень якасці ведаў па беларускай мове ў вучняў са станоўчай матывацыяй, зафіксаваны вынікамі выпускнога экзамену за курс базавай школы (дадатак Б.3)

Практычным вынікам павышэння ўзроўню станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ў выніку майго педагагічнага вопыту стала фарміраванне на базе IX «Б» класа профільнай групы X «Б» класа з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы ў 2017/2018 навучальным годзе (дадатак Б.4).

Заключэнне

Прадстаўлены вопыт з’яўляецца адным з варыянтаў адаптацыі адукацыйнага працэсу да новых умоў інфармацыйнага асяроддзя. Ён прадугледжвае сітуацыі, калі работа з медыятэкстам пры навучэнні беларускай мове можа стаць сродкам павышэння станоўчай матывацыі да вывучэння гэтага вучэбнага прадмета і як вынік быць абранай вучнямі старэйшых класаў у якасці профільнага напрамку.

Практыка работы з медыятэкстамі дазволіла выпрацаваць паслядоўнасць яго стварэння як пры скарыстанні як формы вучэбнай дзейнасці, сфарміраваць сістэму эфектыўнага скарыстання на ўроку і вызначыць умовы актуалізацыі праз інтэграцыю ў адукацыйны працэс. У выніку вызначэння эфектыўных прыёмаў работы з медыятэкстам мной была створана мадэль, скарыстоўваючы якую, настаўнік можа распрацаваць уласную сістэму работы з медыятэкстам, накіраваную на фарміраванне станоўчай матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі.

Дадзены вопыт можа аказаць метадычную дапамогу педагогам пры арганізацыі і правядзенні ўрокаў з выкарыстаннем медыятэкстаў як формы вучэбнай дзейнасці. Укараненню вопыту ў практыку будзе садзейнічаць распаўсюджванне інфармацыйных тэхналогій і тэхнічныя сродкі навучання. Выніковасць прымянення вопыту будзе залежаць ад магчымасцей педагога аператыўна рэагаваць на змены ў інфармацыйнай прасторы, яго мэтанакіраванай работы над павышэннем узроўню ўласнай інфармацыйнай культуры.



Літаратура


  1. Божович Л.И. Проблема развития мотивационной сферы ребенка //

Изучение мотивации поведения детей и подростков. М., 1972.

  1. Глазырина Л.Д., Колбышева С.И. Основы медиатизации: значение media в социокультурном пространстве // Проблемы управления. 2009. № 3(32). [http://edu.of.ru/attach/17/60376.pdf].

  2. Дубовицкая Т.Д. Методика диагностики направленности учебной мотивации // Психологическая наука и образование. 2002. № 2. С. 42–45.

  3. Иванов, А.М. Активизация познавательной деятельности учащихся посредством визуализации учебной информации на уроках истории [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://www.dpo-smolensk.ru/meropr-2/FILES-OB-O/ivanov-orsha.PDF – Дата доступу: 10.09.2017.

  4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларускя мова» [Электронны ресурс].– Рэжым доступу:

adu.by/wp-content/uploads/2014/umodos/kup/Koncept_Bel_Mova.doc – Дата доступу: 30.08.2016.

6–А. Панкратава, А. Я. Адукацыйна-культурніцкі праект для вучняў 9 класа [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://www.nastaunik.info/workshop/bielmova/9585 – Дата доступу: 10.06.2016.

7–А. Панкратава, А.Я. Школьны гурток: ад медыяспажыўцоў да медыястваральнікаў. Сродкі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучняў і іх камунікатыўных кампетэнцый / А. Я. Панкратава // Народная асвета. – 2016. – № 3. – С. 51-55.

8–А. Панкратава, А. Я. Класная гадзіна «Прафесія маёй мары» [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://www.nastaunik.info/node/15503 – Дата доступу: 30.04.2017.

9–А. Панкратава, А. Я. Інавацыйныя падыходы да кіравання развіццём нацыяальна-культурнай ідэнтычнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ва ўмовах установы агульнай сярэдняй адукацыі // Рэпазіторый БГПУ [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bspu.by/handle/doc/19905– Дата доступу: 22.01.2017.

10.Подласый, И.П. Педагогика: 100 вопросов - 100 ответов: учеб. пособие для вузов/ И. П. Подласый. – М.: ВЛАДОС-пресс, 2004. - 365 с.

11. Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў

Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады [Электронны ресурс]. – Рэжым

доступу: http://kroschin.baranovichi.edu.by/be/main.aspx?guid=1781 / – Дата доступу: 11.03.2016.


  1. Столбова, Я. Е. Особенности работы с медиатекстом в школе [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://vestnik.yspu.org/releases/2013_1pp/21.pdf – Дата доступу: 10.01.2017.

13. Фаткуллина, Ф.Г., Хабиров, Р.Р. Медиатекст в современном коммуникативном пространстве // Современные проблемы науки и образования. – 2015. – № 1-1.

14. Фёдоров, А.В. Словарь терминов по медиаобразованию, медиапедагогике, медиаграмотности, медиакомпетентности [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://www.evartist.narod.ru/text23/0013.htm– Дата доступу: 21.03.2017.



Дадатак А

Методыка

дыягностыкі накіраванасці ўнутранай вучэбнай матывацыі

(па Т.Д. Дубавіцкай)

Вам прапануецца прыняць удзел у даследаванні, накіраваным на павышэнне эфектыўнасці навучання. Прачытайце кожнае выказванне і выкажыце сваё стаўленне да прадмета, які вывучаеце. Прастаўце насупраць нумара выказвання свой адказ, выкарыстоўваючы для гэтага наступныя абазначэнні: дакладна - (+ +); мабыць, дакладна - (+); мабыць, няслушна - (-); няслушна - (- -).

Вывучэнне дадзенага прадмета дасць мне магчымасць даведацца шмат важнага для сябе, праявіць свае здольнасці.

1. Вывучэнне дадзенага прадмета дасць мне магчымасць даведацца шмат карыснага для сябе, праявіць свае здольнасці.

2. Вывучаемы прадмет мне цікавы, і я хачу ведаць па дадзеным прадмеце як мага больш.

3. У вывучэнні гэтага прадмета мне дастаткова тых ведаў, якія я атрымліваю на занятках.

4. Навучальныя заданні па дадзеным прадмеце мне нецікавыя, я іх выконваю, таму што гэтага патрабуе настаўнік.

5. Цяжкасці, якія ўзнікаюць пры вывучэнні гэтага прадмета, робяць яго для мяне яшчэ больш займальным.

6. Пры вывучэнні гэтага прадмета, акрамя падручнікаў і рэкамендаванай літаратуры, самастойна чытаю дадатковую літаратуру.

7. Лічу, што цяжкія тэарэтычныя пытанні па дадзеным прадмеце можна было б не вывучаць.

8. Калі нешта не атрымліваецца па дадзеным прадмеце, стараюся разабрацца і дайсці да сутнасці.

9. На занятках па гэтым прадмеце ў мяне часта бывае такі стан, калі «зусім не хочацца вучыцца».

10. Актыўна працую і выконваю заданні толькі пад кантролем настаўніка (выкладчыка).

11. Матэрыял, які вывучаецца па дадзеным прадмеце, з цікавасцю абмяркоўваю ў вольны час (на перапынку, дома) са сваімі аднакласнікамі (сябрамі).

12. Стараюся самастойна выконваць заданні па дадзеным прадмеце, не люблю, калі мне падказваюць і дапамагаюць.

13. Па магчымасці імкнуся спісаць у таварышаў ці прашу кагосьці выканаць заданне за мяне.

14. Лічу, што ўсе веды па гэтым прадмеце з'яўляюцца каштоўнымі і па магчымасці трэба ведаць па дадзеным прадмеце як мага больш.

15. Адзнака па гэтым прадмеце для мяне важней, чым веды.

16. Калі я дрэнна падрыхтаваны да ўрока, то асабліва не хвалююся і не перажываю.

17. Мае інтарэсы і захапленні ў вольны час звязаны з дадзеным прадметам.

18. Дадзены прадмет даецца мне з цяжкасцю, і мне даводзіцца прымушаць сябе выконваць навучальныя заданні.

19. Калі з прычыны хваробы (або іншых прычынах) я прапускаю ўрокі па дадзеным прадмеце, то мяне гэта засмучае.

20. Калі б было можна, то я выключыў бы дадзены прадмет з раскладу.

Апрацоўка вынікаў. Падлік паказчыкаў апытальніка вырабляецца ў адпаведнасці з ключом, дзе «Так» азначае станоўчыя адказы (дакладна; мабыць, дакладна), а "Не" - адмоўныя (мабыць, няслушна; няправільна).

Ключ: так – 1, 2, 5, 6, 8, 11, 12, 14, 17, 19; не – 3, 4, 7, 9, 10, 13, 15, 16, 18, 20

За кожнае супадзенне з ключом налічваецца адзін бал. Чым вышэй сумарны бал, тым вышэй паказчык унутранай матывацыі вывучэння прадмета.



Аналіз вынікаў. Для вызначэння ўзроўню ўнутранай матывацыі могуць быць выкарыстаны наступныя нарматыўныя межы: 0-5 балаў - нізкі ўзровень унутранай матывацыі; 6-14 балаў - сярэдні ўзровень унутранай матывацыі; 15-20 балаў – высокі ўзровень унутранай матывацыі.

Дадатак Б

Б.1. Вынікі даследавання прадметнай матывацыі да вывучэння беларускай мовы ў вучняў V “Б” – ІХ “Б” класа па методыцы Дубавіцкай Т.Д.




Узроўні матывацыі да вывучэння беларускай мовы

V “Б” клас,

2012-2013

навучальны год)


VІІ “Б” клас,

2014-2015

навучальны год


ІХ “Б” клас,

2016-2017

навучальны год


Высокі

2

3

8

Сярэдні

17

16

13

Нізкі

6

4

2


Б.2. Дынаміка сярэдняга бала па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» вучняў V “Б”- ІХ “Б” класаў (2012-2017 н.г.)




2012-2013 навучальны год

V “Б” клас



2014-2015навучальны год

VІІ клас


2016-2017 навучальны год

ІХ “Б” клас



6, 6

6,7

7, 2

Б.3. Узровень ведаў вучняў ІХ “Б” класа па выніках экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў

ДУА “Сярэдняя школа № 20 г.Оршы” (2016/2017 навучальны год)

Б.4. Выбар вучэбных прадметаў у рамках профільнага навучання вучнямі

Х-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Оршы” (2013-2017 г.г.)


Вучэбныя прадметы

2013-2014

навучальны год



2014-2015

навучальны год



2015-2016

навучальны год



2016-2017

навучальны год



2017-2018

навучальны год



Беларуская мова

0

0

0

0

7

Руская мова

20

28

14

23

0

Англійская мова

20

20

7

0

7

Нямецкая мова

0

8

7

0

0

Матэматыка

0

18

17

15

18

Фізіка

0

18

17

0

18

Біялогія

0

0

0

8

0


Дадатак В

Гіперспасылкі на беларускамоўныя медыятэксты вучняў V «Б» – IX»Б» класаў, размешчаныя ў сетцы інтэрнэт


  1. Медыясачыненне «Асоба паэта ў песнях на словы Ніла Гілевіча»

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_933%2Fall



  1. Слайд-шоу «З чаго пачынаецца Радзіма?»

https://www.youtube.com/watch?v=-1n5UTPS6Ps&feature=youtu.be


  1. Медыяразважанне «Мой кумір»

https://vk.com/doc169245881_453474826?hash=bebaa10a0053481049&dl=ce47124bcf6547696f



  1. Медыянататка «Знаёмства з чэмпіёнам» https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_966%2Fall



  1. Сяброўскае медыявіншаванне праз сацсетку https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_803%2Fall



  1. Краязнаўчыя медыязамалёўкі «Аршанскае гарадзішча», «Смаляны. Падземны храм», «Куцеінскі Богаяўленскі манастыр» і інш.

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_94%2Fall





  1. Медыянататка «Салдат Вялікай Перамогі» https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_693%2Fall




  1. Медыяразважанне «Што такое шчасце?» https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_786%2Fall




  1. Медыяводгук «Пра што твор Якуба Коласа «Хмарка?» https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_722%2Fall










  1. Медыяанонс мастацкага фільма «Ён дракон»

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_1093%2Fall



  1. Афіцыйнае медыявіншаванне (праз гарадскую газету, у сацсетцы) https://vk.com/club71361494?z=photo-71361494_433361133%2Fwall-71361494_937




  1. Дзелавая электронная перапіска на беларускай мове з настаўнікам, сучаснымі паэтамі і г.д.






  1. Медыяаб’ява

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_825%2Fall

14. Відэакалаж «Прафесія маёй мары»

https://www.youtube.com/watch?v=-_LPsGeMttI&feature=youtu.be



  1. Відэаролік-даследаванне «Мая будучая прафесія – праграміст» http://www.nastaunik.info/node/15503



  1. Медыянататка «Паці ў нашай хаце»

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_1009%2Fall



  1. Відэазапіс інтэрв’ю з удзельнікамі школьнага свята (вучнямі, бацькамі, настаўнікамі), прысвечанага Дню роднай мовы http://www.nastaunik.info/workshop/bielmova/9585



  1. Відэарэпартаж з пазакласнага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю Янкі Сіпакова

http://school20.goroo-orsha.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2007:2016-02-09-15-15-10&catid=18:2011-01-18-12-14-25&Itemid=81


  1. Медыянататка «Рыцарскі турнір»

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_139%2Fall),



  1. Медыянататка «Урок літаратуры ў музеі» https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_320%2Fall)





  1. Медыянататка паводле правядзення інтэрактыўнага бацькоўскага сходу

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_671%2Fall



  1. Медыянататка «Белы Ковель»

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_98%2Fall



  1. Медыянататка паводле асабістых уражанняў «Мой першы чэмпіянат свету»

https://vk.com/club71361494?w=wall-71361494_675%2Fallі


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка